• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 230с.
    Мінск 2017
    137.13 МБ
    У лясных ярах, на ўзлесках лесу, на заліўных лугах, пустках, ля дарог і агароджаў расце балігалоў плямісты (мал. 187). Расліна выдзяляе рэзкі пах, здольны выклікаць галаўны боль.
    Небяспечнай для жыцця з’яўляецца вядомая ўсім расліна ландыш майскі (мал. 188). Прывабны знешні выгляд расліны і водар кветак могуць увесці ў зман. Яркія чырвоныя ягады гэтай расліны неядомыя і могуць выклікаць цяжкія атручванні.
    Яшчэ адна небяспечная расліна — варанец каласісты (мал. 189). Травяністая расліна з белымі або крэмавымі кветкамі, сабранымі ў пушыстыя мяцёлкі. Плады спачатку зялёныя, пры паспяванні
    Мал. 186. Цыкута ядавітая
    Мал. 187. Балігалоў плямісты
    Мал. 188. Ландыш майскі
    212
    Глава 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін
    Мал. 189. Варанец каласісты
    Мал. 190. Ваўчаягада
    Мал. 191. Беладонна
    чорныя, бліскучыя, буйныя, авальнацыліндрычныя, сабраныя ў гронку. Уся расліна вельмі ядавітая, асабліва плады.
    Ваўчаягада — невысокі куст з вузкімі цёмназялёнымі лістамі. У народзе яе называюць воўчае лыка. Цвіце вясной прыгожымі яркаружовымі кветкамі, водар якіх нагадвае бэз. Таксічны нават пах. Ён здольны адурманіць не толькі дзіця, але і дарослага. Уся расліна ядавітая, асабліва плады. Плады маюць авальную форму, спачатку яны зялёныя, потым чырвоныя, спеюць у канцы ліпеня — жніўні (мал. 190).
    Беладонна (мал. 191), вядомая таксама пад назвай красаўка — шматгадовая травяністая расліна вышынёй 1—2 м з прамастаячым тоўстым зялёным або фіялетавым сцяблом. Лісты шырокія, чарговыя, папарна збліжаныя, прычым адзін заўсёды буйнейшы за іншыя. Кветкі адзіночныя, паніклыя, званочкападобныя, бруднафіялетавага (часам жоўтага) колеру. Цвіце з ліпеня да глыбокай восені. Ядавітыя ўсе часткі расліны, у тым ліку плады. Атручванне часцей здараецца ў дзяцей, якіх прыцягваюць сакавітыя плады, што нагадваюць вішню або вінаград.
    § 43. Ядомыя і ядавітыя дзікарослыя расліны
    213
    Брызгліна бародаўчатая — куст 3—4 м вышыні, з падоўжанымі лістамі, зеленаватымі маленькімі непрыгожымі кветкамі (мал. 192). Расліна мае тры характэрныя асаблівасці, па якіх яе можна адрозніць ад іншых кустоў. На сцёблах размешчаны шматлікія сачыўкі ў выглядзе бародавачак. Кветкі маюць своеасаблівы «мышыны» пах. Чорнае, падобнае на апалонікаў насенне з аранжавымі арылусамі звешваецца з ружовых пладоў. У брызгліны ядавітыя ўсе часткі расліны, але найбольшую небяспеку ўяўляюць ядавітыя плады, якія прывабліваюць увагу сваім яркім выглядам.
    Ядавітай з’яўляецца мудранка чатырохлістая — травяністая мнагалетняя расліна з бліскучым плодам на кончыку сцябла. Асабліва ядавітыя плады гэтай расліны, якія нагадваюць вока вароны. Яны могуць выклікаць вельмі цяжкія атручванні.
    Ядавітымі з’яўляюцца таксама чыстацел вялікі (мал. 193), блёкат чорны (мал. 194), казялец ядавіты.
    Першая дапамога пры атручванні ядавітымі раслінамі. Прыметамі атручвання ядавітымі рас
    Мал. 192. Брызгліна бародаўчатая
    Мал. 193. Чыстацел вялікі
    Мал. 194. Блёкат чорны
    214
    Глава 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін
    лінамі з’яўляюцца частае сэрцабіццё, млоснасць, боль у вобласці печані, узбуджаны або затарможаны стан. Першая дапамога прадугледжвае: 1) ачысціць стрававальны тракт, для чаго даць пацярпеламу выпіць падсоленай вады і выклікаць ірвоту (зрабіць 5—7 разоў); 2) выпіць актываваны вугаль з разліку 1 таблетка на 10 кг масы цела; 3) пры непрытомным стане апусціць галаву ўніз, прыпадняць ногі, праверыць, ці не западае язык; 4) калі спынілася дыханне, зрабіць непрамы масаж сэрца і штучнае дыханне. Тэрмінова звярнуцца да ўрача.
    Веданне ядавітых раслін павялічыць вашы шанцы на выжыванне ў неспадзяванай сітуацыі, дазволіць папярэдзіць атручванне ў іншых людзей, асабліва калі вы адправіліся ў падарожжа або на прагулку ў лес, на пікнік або апынуліся з іншай прычыны на прыродзе.
    ■ Вывады. Існуе мноства ядомых і ядавітых раслін. ■ Па вонкавым выглядзе складана вызначыць, ядомая гэта расліна або не. ■ Толькі веданне і вывучэнне раслін, уважлівасць падчас прагулак на прыродзе дапамогуць пазбегнуць небяспекі.
    Н1. Плады якіх дзікарослых раслін вы калінебудзь ужывалі ў ежу? Дзе вы іх бралі? 2. 3 якіх дзікарослых раслін вы ці вашы сваякі, знаёмыя рыхтавалі якіянебудзь стравы? 3. Якія вы ведаеце яшчэ ядомыя расліны, не названыя ў параграфе? Што з іх можна прыгатаваць? 4. Якія дзікарослыя ядавітыя расліны, што растуць у вашай мясцовасці, вы ведаеце? 5. Яды многіх раслін у невялікіх дозах валодаюць лячэбнымі ўласцівасцямі. Па гэтай прычыне ядавітыя расліны — ландыш, красаўку і інш. выкарыстоўваюць для прыгатоўвання лекавых прэпаратаў. Як вы лічыце, ці магчыма атручванне пры выкарыстанні падобных лекаў?
    § 44. Культурныя расліны
    215
    § 44. Культурныя расліны
    Сярод кветкавых раслін ёсць не толькі дзікарослыя, але і культурныя расліны. Гэтыя расліны вырошчваюцца чалавекам і выкарыстоўваюцца ім для розных патрэб. У іх насенні, пладах, вегетатыўных органах утрымліваюцца пажыўныя рэчывы, вітаміны і мінеральныя солі. Культурныя расліны з’яўляюцца крыніцай атрымання прадуктаў харчавання для чалавека, вітамінаў, кармоў для жывёл.
    У працэсе свайго развіцця чалавецтва паступова перайшло ад збіральніцтва і палявання да сучасных форм земляробства і жывёлагадоўлі. Тысячы гадоў таму, перайшоўшы да аселага ладу жыцця, чалавек пачаў акультурваць дзікарослыя расліны. Сельская гаспадарка паступова стала адыгрываць вядучую ролю і сёння з’яўляецца адной з галоўных галін матэрыяльнай вытворчасці.
    Колькасць культурных раслін перавышае 2,5 тыс. відаў. Да іх адносяцца, напрыклад, пшаніца, ячмень, жыта, авёс, кукуруза, фасоля, соя, гарох, бульба, цукровыя буракі, pane, рэпа, сланечнік, а таксама капуста, морква, бручка, тамат, салата, гарбуз, агурок, спаржа і інш.
    Збожжавыя культуры даўно выкарыстоўваюцца чалавекам. Вырошчванне пшаніцы пачалося ў 7м тыс. да н. э. у краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу (сучасныя Ірак, Іран, Турцыя). Многія культурныя расліны паходзяць ад дзікарослых (напрыклад, адназярнянка і двухзярнянка, якія з’яўляюцца продкамі пшаніцы). 3 9 па 4 тыс. да н. э. у Егіпце і на Блізкім Усходзе быў акультураны ячмень.
    Жыта як пустазелле 5 тыс. гадоў таму распаўсюдзілася са сваёй радзімы (Каўказ, Афганістан, Туркменістан) у Паўночную і Цэнтральную Еўропу, дзе было акультурана.
    Дзікія формы аўса, вядомыя ўжо ў 5 тыс. да н. э. на Блізкім Усходзе (Ірак, Іран), распаўсюдзіліся разам з дзікай пшаніцай і ячменем у Цэнтральную Еўропу. У бронзавым
    216
    Глава 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін
    Мал. 195. Авёс дзікарослы (злева) і авёс пасяўны (справа)
    веку (з 2га тыс. да н. э.) пачалася селекцыя аўса. Зыходнай формай аўса пасяўнога з’яўляецца шырока распаўсюджаны і ў цяперашні час авёс дзікарослы (мал. 195). Біялагічна збожжавыя культуры адносяцца да злакаў. Злакі маюць полае цыліндрычнае сцябло і вузкія лісты з паралельным жылкаваннем. Дробныя кветкі аб’ядноўва
    юцца ў простыя суквецці — каласкі. Гэтыя каласкі ўтвараюць складанае суквецце. Калі каласкі сядзяць непасрэдна на галоўнай восі, то гэта суквецце колас. Калі каласкі сядзяць на бакавых галінках галоўнай восі, то яны ўтвараюць суквецце мяцёлку. Усе злакі апыляюцца ветрам. Плод злакаў — зярняўка. У зярняўцы назапашваюцца арганічныя пажыўныя рэчывы — крухмал і бялок. Злакі — аснова паўсядзённага харчавання чалавека і свойскіх жывёл.
    Да культурных раслін адносяцца таксама розныя агароднінныя і пладовыя расліны.
    Агароднінныя расліны адрозніваюцца высокім утрыманнем вітамінаў і мінеральных рэчываў. Яны з’яўляюцца важным элементам харчавання чалавека. Назавіце агародніну, адлюстраваную на малюн
    Мал. 196. Агародніна	ку 196. Агароднінай такса
    § 44. Культурныя расліны
    217
    ма з’яўляюцца караняплоды (мал. 197) — бручка, дайкон, морква, буракі, радыска, рэпа, пятрушка, сельдэрэй. Яшчэ да агародніны адносяцца цыбульныя (цыбуля, часнок) і ліставыя (пятрушка, кроп, кінза, рукола, шпінат) і інш.
    Адной з найважнейшых культурных раслін з’яўляецца бульба. Яе радзіма —
    Паўднёвая Амерыка, дзе яна мал. 197. Караняплоды была ўведзена ў культуру
    каля 14 тыс. гадоў таму. У XVI ст. бульба была завезена маракамі ў Еўропу і спачатку вырошчвалася ў батанічных садах як дэкаратыўная расліна. У бульбяных клубнях назапашваюцца крухмал, мінеральныя рэчывы, бялок і вітамін С. Бульба — карысны і неабходны прадукт харча
    вання.
    Для падтрымання здароўя чалавеку неабходна ўжываць у ежу садавіну і ягады. У нашай краіне найбольш распаўсюджаныя TaKia пладоваягадныя расліны (мал. 198), як груша, яблыня, вішня, сліва, алыча, чарэшня, абрыкос, агрэст, маліны, ажыны, парэчкі, суніцы, чарнаплодная рабіна. Плады гэтых раслін утрымліваюць вітаміны, мінеральныя рэчывы і цукры.
    Мал. 198. Садавіна і ягады
    218
    Глава 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін
    Мал. 199. Цукровыя буракі
    3 сярэдзіны XIX ст. пачалося вырошчванне цукровых буракоў (мал. 199) — асноўнай цукраноснай культуры. Буракі — двухгадовая культурная расліна. У першы год у яе фарміруецца караняплод, у якім назапашваюцца пажыўныя рэчывы, перш за ўсё цукар, а кветкі і плады ўтвараюцца на другі год.
    Восенню першага года караняплоды ўбіраюць і адпраўляюць на цукровы завод. Там іх мыюць і здрабняюць. Са здробненай масы адціскаюць сок, з якога з дапамогай фільтравання, выпарэння і ачысткі атрымліваюць цукар. Цукар выкарыстоўваецца для вытворчасці
    кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў, шакаладу і цукерак, сокаў і він, мармеладу і кансерваванай садавіны.
    Важную ролю ў харчаванні чалавека адыгрывае раслінны алей, які атрымліваюць з багатага на алей насення алейных раслін: сланечніку, соі, рапсу (мал. 200).
    Да культурных раслін адносяцца таксама прадзільныя (лён) і кармавыя (канюшына, люцэрна, лубін, цімафееўка, райграс, купкоўка зборная).
    Мал. 200. Алейныя расліны
    § 45. Вырошчванне раслін
    219
    5 , ’.
    Культурнымі дэкаратыўнымі раслінамі з’яўляюцца многія двухдольныя (бэз, язмін, ружы, астры, гваздзікі, вяргіні, рудбекіі і інш.) і аднадольныя (гладыёлусы, касачы, ландышы, лілеі, нарцысы, цюльпаны і інш.).
    ■ Вывады. Многія віды кветкавых раслін акультураны і вырошчваюцца чалавекам. ■ Найважнейшыя з культурных раслін — збожжавыя, агароднінныя, пладоваягадныя, цукраносныя, алейныя, кармавыя, прадзільныя і дэкаратыўныя. ■ Культурныя расліны іграюць важную ролю ў жыцці чалавека.