• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 230с.
    Мінск 2017
    137.13 МБ
    Зараз часта можна назіраць, што ў многіх гарадскіх парках і на школьных дварах восенню прыбіраюць і спальваюць апалае лісце. Як вы лічыце, ці трэба гэта рабіць?
    ■	Вывады. Унутраная будова ліста адпавядае выконваемым функцыям. ■ Лісты маюць розныя прыстасаванні, якія рэгулююць працэсы выпарэння вады. ■ Вада і мінеральныя рэчывы, неабходныя для фотасінтэзу, і яго прадукты перамяшчаюцца па праводзячых тканках жылак ліста. ■ Пругкасць ліста забяспечваецца сістэмай механічных тканак.
    ■	Многія расліны перад надыходам неспрыяльных умоў скідаюць лісты.
    § 32. Відазмененыя парасткі
    153
    Н1. Чаму эпідэрміс ліста празрысты? 2. Чаму ў слупкаватых клетках асноўнай тканкі так многа хларапластаў і большасць з іх размяшчаецца каля абалонкі клеткі? 3. Што такое газаабмен? Як ён адбываецца ў лістах? Якую ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць вусцейкі? 4. Якое значэнне мае выпарэнне вады ў жыцці раслін? 5. Якія асаблівасці будовы ліста дапамагаюць папярэдзіць страты вады? 6. Суаднясіце асаблівасці ўнутранай будовы ліста з яго функцыямі.
    1. Зрабіце вывад аб колькасці і размяшчэнні вусцейкаў у наземных і |—/yf водных раслін. 2. Прывядзіце прыклады некалькіх відаў раслін нашай зоны, якія скідаюць лісце раней за іншыя; пазней за ўсе. Растлумачце значэнне лістападу ў жыцці раслін.
    § 32. Відазмененыя парасткі
    Многія з вас бачылі пустазелле пырнік, вырывалі з зямлі яго доўгія, белыя, галіністыя карэнішчы, чысцілі клубні бульбы або цыбуліны рэпчатай цыбулі. Карэнішча, клубень і цыбуліна — гэта відазмененыя парасткі.
    Утварэнне відазмененых парасткаў звязана з выкананнем імі спецыфічных функцый. Відазмененыя парасткі могуць служыць для назапашвання пажыўных рэчываў або вады, для замацавання расліны на апоры. Яны забяспечваюць зімоўку
    раслін, ахоўваюць ад паядання жывёламі і г. д.
    Карэнішча (мал. 136), клубень і цыбуліна ўзніклі ў працэсе працяглага гістарычнага развіцця раслін як вынік іх прыстасавання да неспрыяльных умоў зімы або засушлівага перыяду.
    «Пайшоўшы» пад зямлю, яны назапашваюць пажыўныя рэчывы ў падземным парастку і
    Мал. 136. Будова карэнішчаў
    7 .Зак. 206.
    154 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
    працягваюць сваё далейшае развіццё пасля заканчэння зімы або засухі.
    Карэнішча ёсць у многіх травяністых шматгадовых раслін (ветраніца, ландыш, падбел, пырнік, гарлачык і інш.). Знешне карэнішча нагадвае корань, але ў яго, як і ў наземнага парастка, маюцца верхавінкавыя і пазушныя пупышкі, а таксама плевачныя лускавінкі — відазмененыя лісты.
    Ад карэнішча адрастаюць прыдаткавыя карані (гл. мал. 136, с. 153). Вясной з верхавінкавай або бакавых пупышак развіваюцца маладыя парасткі. Іх развіццё адбываецца за кошт пажыўных рэчываў, адкладзеных у карэнішчы летам і восенню.
    Працягласць жыцця карэнішчаў ад 2 да 25 гадоў. Карэнішчы адных раслін ядомыя (рагоз, трыснёг), другіх — ядавітыя (касач). У рада раслін карэнішчы з’яўляюцца лекавай сыравінай (бадан, валяр’ян).
    Клубень — гэта падземны відазменены парастак з моцна патоўшчаным сцяблом, у якім назапашваюцца запасныя рэчывы (крухмал, радзей — алей). Клубні фарміруюцца ў бульбы, тапінамбура (земляной грушы), чубаткі.
    На малюнку 137 знайдзіце сцябло і бакавыя парасткі, якія адыходзяць ад яго ніжняй часткі. Гэта сталоны. Яны развіваюцца ў глебе. 3 лістоў праз сталоны ў сцёблы адця
    Мал. 137. Бульба
    § 32. Відазмененыя парасткі 155
    каюць арганічныя рэчывы. Верхавінкі сталонаў растуць, патаўшчаюцца і да восені ператвараюцца ў буйныя клубні. Параўнаўшы звычайныя парасткі з клубнем, лёгка заўважыць рысы іх падабенства і адрозненні. У клубня, як і ў звычайнага парастка, ёсць вузлы і міжвузеллі, хоць яны і не так добра выяўлены. У той жа час сцябло моцна патоўшчанае. Лісты ў клубняў дробныя, лускападобныя. 3 часам на месцы лістоў застаюцца прадаўгаватыя ліставыя рубцы — броўкі. Побач з броўкамі ў невялікіх паглыбленнях знаходзяцца пазушныя пупышкі — вочкі. На верхавіне клубня размяшчаецца верхавінкавая пупышка. У клубні лёгка адрозніць аснову і верхавіну. Бліжэй да верхавіны знаходзіцца больш пупышак, пры аснове іх менш.
    Цыбуліна — падземны пакарочаны парастак з відазмененымі лістамі — лускавінамі. Лускавіны прымацаваны да кароткага сцябла, якое носіць назву донца (мал. 138). На верхавіне донца размяшчаецца верхавінкавая пупышка. У пазухах сакавітых лускавін развіваюцца бакавыя пупышкі, якія даюць пачатак маладым цыбулінамдзеткам. У сакавітых лускавінах назапашваюцца запасныя пажыўныя рэчывы. Звонку цыбуліна ў многіх відаў раслін пакрыта сухімі лускавінамі, якія выконваюць ахоўную функцыю. Цыбуліны ўтвараюцца ў многіх цыбульных раслін (цыбуля рэпчатая і мядзвежая, часнок, цюльпаны, лілеі і інш).
    Знешні выгляд
    Сухія плевачныя лускавіны Сакавітыя лускавіны —
    Верхавінкавая пупышка
    Донца Прыдаткавыя карані
    Мал. 138. Цыбуліна цыбулі рэпчатай
    Бакавыя пупышкі
    Падоўжны разрэз
    156 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
    ► У капусты кальрабі развіваецца ядомае мясістае запасаючае сцябло. Кароткае і тоўстае, яно падымаецца над зямлёй і нясе некалькі лістоў. Качанная капуста знаходзіцца з кальрабі ў блізкім сваяцтве. Яе так званы «качан» складаецца з кароткага сцябла са шматлікімі лістамі, якія пера
    крываюць адзін аднаго. Качан, па сутнасці, уяўляе сабой буйную відазмененую пупышку, г. зн. зачаткавы парастак.
    Паняцце аб сукулентах. Расліны з парасткамі, якія назапашваюць ваду, называюцца сукулентамі (ад лац. сукус — сок, сакавіты). У сукулентаў вада можа запасацца ў сцёблах (сцябловыя сукуленты) або ў лістах (ліставыя сукуленты). Добра вядомымі сцябловымі сукулентамі з’яўляюцца кактусы, малачаі (мал. 139). Да 90% сцябла кактуса ўтворана буйнымі клеткамі водазапасаючай тканкі. Да ліставых
    Кактусы
    Малачай
    Мал. 139. Сцябловыя сукуленты
    § 32. Відазмененыя парасткі 157
    Рнс. 140. Ліставыя сукуленты
    сукулентаў адносяцца алоэ, агава, расходнікі, скочкі (мал. 140).
    Даволі распаўсюджанымі відазмяненнямі парасткаў або іх частак з’яўляюцца калючкі (мал. 141). У барбарысу, кактусаў у калючкі ператвараюцца лісты, у белай акацыі —
    Глог
    Мал. 140. Калючкі і шыпы
    158 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
    Гарох
    Вінаград
    прылісткі, у кураваяў — чаранок ліста пасля ападання ліставой пласцінкі. У дзікай яблыні, грушы, глогу ў калючкі ператвараюцца сцёблы некаторых бакавых парасткаў.
    У многіх лазячых раслін ёсць вусікі. У гароху, напрыклад, у вусікі ператвараецца верхняя частка складанага ліста (мал. 142), у вінаграду — парасткі.
    Найбольш цікавыя відазмяненні лістоў можна назіраць у насякомаедных раслін. Яны растуць на вельмі бедных глебах. Недахоп харчавання гэтыя расліны папаўняюць лоўляй і ператраўліваннем жывой здабычы — насякомых і іншых дробных жывёл. Для гэтага у іх ёсць асобыя лістыпасткі — лоўчыя апараты. Напрыклад, урасіцы, што расце ў Беларусі, лісты пакрыты валаскамі з ліпучай вадкасцю, якая і ўтрымлівае насякомае (мал. 143).
    Мал. 142. Вусікі
    Мал. 143. Насякомаедныя расліны
    § 33. Вегетатыўнае размнажэнне раслін
    159
    ■ Вывады. У некаторых раслін утвараюцца відазмененыя парасткі — карэнішчы, клубні, цыбуліны, мясістыя сцёблы, лісты, калючкі, вусікі, лоўчыя апараты. ■ Гэтыя парасткі служаць для назапашвання пажыўных рэчываў або вады, замацавання расліны на апоры, забяспечваюць зімоўку раслін, ахоўваюць ад паядання жывёламі.
    Н1.3 чым звязана ўзнікненне відазмененых парасткаў? Адказ растлумачце з дапамогай прыкладаў. 2. Чым карэнішча адрозніваецца ад кораня? 3. Што такое сталон? Чым сталоны адрозніваюцца ад карэнішчаў? 4. Якую будову мае цыбуліна? Дакажыце, што цыбуліна — відазменены парастак. 5. Чаму расліны, якія маюць падземныя парасткі, адносяцца да мнагалетніх? 6. Устаноўлена, што ў клубнях бульбы змяшчаецца шмат крухмалу. Як ён там з’явіўся?
    ® Класіфікуйце наступную гародніну як карані, парасткі, сцёблы і лісты: бульба, |~& латук, цыбуля рэпчатая, цыбуляпарэй, спаржа, морква, рэпа, буракі.
    § 33. Вегетатыўнае размнажэнне раслін
    Ці можна з ліста вырасціць цэлую расліну? А з цыбуліны, клубня? Вы многа разоў гэта рабілі, вырошчваючы пакаёвыя расліны для азелянення класа або агародніну на прысядзібным ці дачным участку. 3 біялогіі 6га класа вы ведаеце, што развіццё новых раслін з вегетатыўных органаў або іх частак называецца вегетатыўным размнажэннем. Яно заснавана на здольнасці раслін утвараць новыя вегетатыўныя органы, у тым ліку страчаныя або адсутныя.
    Карэнішчамі размнажаюцца пырнік, ландыш, купена. Як вы ўжо ведаеце, карэнішчы маюць прыдаткавыя карані, а таксама верхавінкавую і пазушныя пупышкі. Расліна ў выглядзе карэнішча перазімоўвае ў глебе. Вясной з пупышак развіваюцца маладыя парасткі. Пры пашкоджанні карэнішчаў кожны кавалачак можа даць новую расліну.
    160 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
    Некаторыя расліны размнажаюцца галінкамі, якія адламаліся (вербы, таполі).
    Размнажэнне лістамі адбываецца радзей. Яно сустракаецца, напрыклад, у буйміны лугавой. На вільготнай глебе каля асновы ліста, што адламаўся, развіваецца прыдаткавая пупышка, з якой вырастае новая расліна.
    Людзі шырока выкарыстоўваюць вегетатыўнае размнажэнне пакаёвых, дэкаратыўных раслін, агародніны. Для гэтага перш за ўсё выкарыстоўваюцца тыя спосабы, якія існуюць у прыродзе.
    Клубнямі размнажаюць бульбу. Пры пасадцы клубняў частка пупышак развіваецца ў зялёныя парасткі. Пазней з другой часткі пупышак утвараюцца падобныя на карэнішча падземныя парасткі — сталоны. Верхавіны сталонаў патаўшчаюцца і ператвараюцца ў новыя клубні (мал. 144).
    Цыбуля рэпчатая, часнок, цюльпаны размнажаюцца цыбулінамі. Пры пасадцы цыбулін у глебу ад донца адрастаюць прыдаткавыя карані. 3 пазушных пупышак фарміруюцца даччыныя цыбуліны.
    Многія кусты і мнагалетнія травы размнажаюцца дзяленнем куста, напрыклад півоні, касачы, гартэнзіі і інш.
    Мал. 144. Размнажэнне бульбы
    § 33. Вегетатыўнае размнажзнне раслін 161
    Мал. 145. Размнажэнне чаранкамі
    Вучоныя распрацавалі спосабы вегетатыўнага размнажэння, якія ў прыродзе сустракаюцца вельмі рэдка (чаранкаванне) або не існуюць (прышчэпка).
    Пры чаранкаванні аддзяляюць і ўкараняюць частку мацярынскай расліны. Чаранком (не блытаць з чаранком ліста!) называюць частку любога вегетатыўнага органа — парастка (сцябла, ліста), кораня. На чаранку звычайна ўжо ёсць пупышкі, або яны пры спрыяльных умовах могуць узнікнуць. 3 чаранка вырастае новая расліна, якая поўнасцю падобная на мацярынскую расліну.