Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 230с.
Мінск 2017
нян часткі сцябла падгорт
ваюць глебу — праводзяць акучванне. Акучванне бульбы, капусты, таматаў праводзяць, каб выклікаць дадатковае ўтварэнне і рост прыдаткавых каранёў. Гэта спрыяе лепшаму ўмацаванню раслін у глебе і паглынанню імі большай колькасці вады з растворанымі ў ёй мінеральнымі рэчывамі.
Для чаго неабходна рыхліць глебу? Клеткам каранёў для нармальнага функцыянавання патрэбна энергія. 3 лістоў у клеткі кораня па клетках лубу паступае пажыўнае рэчыва — вуглявод глюкоза. У клетках кораня яна паступова ператвараецца ў вуглякіслы газ і ваду. Пры гэтым вызваляецца энергія. Гэты працэс ідзе з удзелам кіслароду, таму для нармальнага росту кораня ў глебе яго павінна быць дастаткова.
Каб палепшыць забеспячэнне клетак каранёў кіслародам, глебу неабходна рэгулярна рыхліць. У прыродных умовах гэтую працу выконваюць глебавыя жывёлы — дажджавыя чарвякі, рыючыя насякомыя. У рыхлай, добра ўвільготненай і прагрэтай глебе карані растуць хутка, добра галінуюцца
128 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
і ўтвараюць магутную каранёвую сістэму. У час засухі, пры нізкай тэмпературы і недахопе кіслароду рост каранёў запавольваецца.
■ Вывады. Карані пастаянна растуць за кошт дзялення клетак верхавінкавай утваральнай тканкі. ■ Каранёвы чахольчык аблягчае прасоўванне кораня ў глебе і абараняе ўтваральную тканку. ■ Эпідэрміс абараняе корань і забяспечвае ўсмоктванне вады і мінеральных рэчываў з глебы з дапамогай каранёвых валаскоў. ■ Драўніна праводзіць усмактаныя з глебы рэчывы ў сцябло. ■ Луб забяспечвае транспарт арганічных рэчываў з лістоў да клетак кораня. ■ Трываласць кораню надаюць механічныя тканкі.
Н1.Як адбываецца прасоўванне кораня ў глебе? 2. Дзякуючы чаму ажыццяўляецца рост кораня? Прапануйце дослед, з дапамогай якога гэта можна даказаць. 3. Як можна стымуляваць утварэнне бакавых і прыдаткавых каранёў? 4. Чаму для нармальнага росту і развіцця раслін неабходна перыядычна рыхліць глебу? 5. Як вы лічыце, для чаго неабходна паступленне арганічных рэчываў з лістоў па клетках лубу ў корань?
6. У якіх раслін — балотных, лугавых або пустынных — каранёвая сістэма павінна паглыбляцца ў зямлю на больш значную глыбіню? Чаму?
Вядома, што ў рыхлай, увільготненай і прагрэтай глебе карані хутка ра|—£ стуць і ўтвараюць магутную каранёвую сістэму. Чаму гэта адбываецца?
Выкажыце вашы меркаванні і паспрабуйце іх абгрунтаваць.
§ 27. Відазмяненні кораня
Акрамя ўсмоктвання вады, мінеральных рэчываў і замацавання расліны ў глебе, карані могуць выконваць і іншыя функцыі. У гэтых выпадках у многіх відаў раслін разам са звычайнымі ўтвараюцца відазмененыя карані: запасальныя, караніпрысоскі і інш.
§ 27. Відазмяненні кораня
129
Запасальныя карані. Калі карані выконваюць функцыю запасання пажыўных рэчываў, яны становяцца тоўстымі, мясістымі і ўтвараюць караняплод. Калі вы ясце рэпу, буракі ці моркву, вы ясце вялікі корань з назапашанымі ў ім пажыўнымі рэчывамі. Ніж
Морква
няя частка караняплода па мал. 106. Караняплоды сваім паходжанні — гэта
галоўны корань, верхняя — сцябло (мал. 106). Караняплоды ўтвараюцца ў двухгадовых раслін. Запасныя пажыўныя рэчывы (крухмал, цукры і інш.) адкладваюцца ў галоўным корані да канца першага года жыцця. На наступны год пасля перазімоўкі караняплода гэтыя рэчывы расходуюцца на ўтварэнне і рост сцябла, лістоў і кветак. Караняплоды ўтвараюцца ў многіх агароднінных і кармавых раслін: морквы, буракоў, рэпы, рэдзькі, радыскі і г. д.
У вяргіні, чыстяку, начной фіялкі, батату запасальную функцыю выконваюць патоўшчаныя бакавыя або прыдаткавыя карані. Іх называюць каранёвымі шышкамі або каранёвымі клубнямі (мал. 107).
Мал. 107. Вяргіні і каранёвыя шышкі расліны
130 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
► Дыхальныя карані выконваюць функцыю дадатковага забеспячэння расліны кіслародам. Утвараюцца яны, напрыклад, у вярбы ломкай, калі яна расце па багністых берагах рэк. Такія карані растуць вертыкальна ўверх, пакуль не дасягнуць паверхні глебы (гл. схему ўверсе). Па міжклетніках дыхальных каранёў паветра перамяшчаецца ў больш глыбокія карані, якія знаходзяцца ва ўмовах недахопу кіслароду. Дыхальныя карані ўтвараюцца таксама ў некаторых трапічных дрэў, якія растуць на забалочаных глебах.
► У плюшча прыдаткавыя карані відазмяняюцца ў прычэпкі, садзейнічаючы падняццю сцябла па вертыкальнай апоры. Гэтая асаблівасць дазваляе выкарыстоўваць плюшч для вертыкальнага азелянення.
^ Караніпрысоскі. У раслін, якія паразітуюць на іншых раслінах, утвараюцца караніпрысоскі. Яны пранікаюць у тканкі расліныгаспадара і паглынаюць з іх ваду і пажыўныя рэчывы. Караніпрысоскі характэрныя для павітухі (мал. 108), амялы (мал. 109) і іншых раслін.
Мал. 108. Павітуха на крапіве
§ 27. Відазмяненні кораня 131
Мал. 109. Амяла белая
Вы, напэўна, звярталі ўвагу на невялікія, густыя, зялёныя кусцікі са скурыстымі лісцікамі, якія сядзяць высока на галінках таполей, клёнаў. Яны нагадваюць гнёзды. Гэта і ёсць амяла белая.
Такім чынам, карані могуць відазмяняцца і выконваць розныя функцыі. Аднак вызначыць, што гэта корань, заўсёды можна па адсутнасці на ім лістоў і наяўнасці чахольчыка, які пакрывае верхавінкавую ўтваральную тканку.
■ Вывады. Відазмяненні кораня звязаны з прыстасаваннем да выканання пэўных функцый. ■ У запасальных каранях (караняплодах, каранёвых клубнях) назапашваюцца пажыўныя рэчывы для перажывання неспрыяльных (халодных або засушлівых) перыядаў. ■ 3 дапамогай каранёўпрысосак расліныпаразіты паглынаюць пажыўныя рэчывы і ваду з раслінгаспадароў.
Н1. У якіх выпадках назіраюцца відазмяненні каранёў? 2. Што ўяўляе сабою караняплод? 3. У чым падабенста і адрозненне караняплодаў і каранёвых клубняў? 4. Якія вы ведаеце расліны, у якіх утвараюцца караняплоды? Што вы можаце расказаць пра гэтыя расліны? 5. Як вы лічыце, з якой мэтай расліны назапашваюць пажыўныя рэчывы ў каранях?
132 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
§ 28. Парастак. Пупышка
Паняцце пра парастак. Надземная частка расліны ўяўляе сабой парастак або сістэму парасткаў.
Парастак — гэта сцябло з размешчанымі на ім лістамі і пупышкамі (мал. 110). Сцябло з’яўляецца восевай, а лісты — бакавымі часткамі парастка. Месца сцябла, ад яко
Мал. 110. Будова парастка
Мал. 111. Парасткі бярозы бародаўчатай
га адыходзіць ліст, называецца вузлом, а ўчасткі сцябла паміж суседнімі вузламі — міжвузеллямі. Вугал паміж лістом і сцяблом называецца пазухай ліста.
Многія расліны маюць парасткі двух тыпаў: адны з доўгімі, другія з кароткімі міжвузеллямі (мал. 111). На пакарочаных парастках вузлы збліжаны і міжвузеллі вельмі кароткія. У пладовых дрэў (яблыня, груша, чарэшня і інш.) пакарочаныя парасткі называюцца пладушкамі. Толькі на іх утвараюцца кветкі і фарміруюцца плады (мал. 112).
Пупышка — зачаткавы парастак. Пупышка — гэта парастак на ранняй стадыі развіцця. На верхавінцы парастка звычайна знаходзіцца верхавінкавая пупышка, а ў пазухах лістоў — бакавыя (пазушныя) пупышкі. Пазушныя пупышкі размяш
§ 28. Парастак. Пупышка 133
Мал. 112. Пакарочаны ларастак (пладушка) і квітнеючая галінка яблыні
чаюцца на сцябле пачаргова (вярба, ліпа, вольха, асіна) або супраціўна (бузіна, клён, бэз, ясень) (мал. 113).
Часам пупышкі могуць развівацца не ў пазусе ліста, а на міжвузеллях сцябла, каранях або лістах. Такія пупышкі называюцца прыдаткавымі.
Па будове адрозніваюць пупышкі вегетатыўныя і генератыўныя (кветкавыя).
Вегетатыўная пупышка складаецца з зачаткавага сцябла і размешчаных на ім зачаткавых лістоў. У пазухах лістоў можна выявіць малюсенькія зачаткавыя пазушныя пупышкі.
Звонку пупышкі абаронены пупышкавымі лускавінкамі.
Унутры пупышкі на верхавіне сцябла знаходзіцца конус нарастання, які складаецца з клетак верхавінкавай утваральнай тканкі. Дзякуючы дзяленню, росту і змяненню яго клетак сцябло расце, утвараюцца новыя лісты і пупышкі (мал. 114, с. 134).
Мал. 113. Размяшчэнне пупышак на сцябле
134 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
Мал. 114. Будова пупышкі дуба і бузіны (агульны выгляд і падоўжны разрэз)
У генератыўных (кветкавых) пупышках на сцябле, акрамя зачаткавых лістоў, знаходзяцца зачаткі кветак або адной кветкі. Гэта добра бачна ў бузіны (гл. мал. 114), каштана, бэзу. Генератыўныя пупышкі многіх дрэвавых раслін адрозніваюцца ад вегетатыўных памерамі і формай: яны болып буйныя і нярэдка — круглявыя.
► Ва ўмераных шыротах у сярэдзіне лета або восенню, у тропіках з наступленнем засушлівага перыяду верхавінкавыя і пазушныя пупышкі ўступаюць у сезонны спакой. Ва ўмераных шыротах такія пупышкі называюцца зімуючымі або спачываючымі. Вонкавыя лісты гэтых пупышак
ператвараюцца ў шчыльныя крыючыя пупышкавыя лускавінкі, якія амаль герметычна закрываюць унутраныя часткі пупышкі. Крыючыя лускавінкі памяншаюць выпарэнне вады з паверхні ўнутраных частак пупышак, а таксама засцерагаюць пупышкі ад вымярзання, здзёўбвання птушкамі і г. д.
Развіццё парасткаў. Вясной пупышкі дрэў і кустоў распускаюцца — пачынаецца развіццё парасткаў. Дзякуючы прытоку вады пупышкі набухаюць — павялічваюцца ў памерах. Пупышкавыя лускавінкі рассоўваюцца, і паміж імі
§ 28. Парастак. Пупышка 135
паяўляюцца кончыкі зялёных лістоў (мал. 115). Калі пупышкавыя лускавінкі ападаюць, пачынаецца інтэнсіўны рост парасткаў. Парастак падаўжаецца за кошт дзялення клетак конуса нарастання. Маладыя клеткі, якія ўтварыліся, растуць, фарміруючы новыя ўчасткі сцябла з лістамі і пупышкамі.
Акрамя верхавінкавага росту, у многіх раслін адбы
Мал. 115. Развіццё парасткаў каштана конскага з верхавінкавай і бакавых пупышак
ваецца падаўжэнне міжвузелляў за кошт уставачнага росту. Уставачны рост ажыццяўляецца дзякуючы дзяленню і росту клетак, якія знаходзяцца каля асновы міжвузелляў. Такі рост можа назірацца нават у выпадку, калі верхавінкавая ўтваральная тканка ўжо не функцыянуе. Уставачны рост характэрны для аўса, пшаніцы, жыта, ячменю і іншых раслін.
На дрэвах і кустах распускаюцца не ўсе пупышкі, закладзеныя ў папярэднім годзе. Многія пазушныя пупышкі застаюцца ў стане спакою доўгі час, часам шмат гадоў. Такія пупышкі называюцца спячымі (мал. 116). У дуба яны «спяць» да 100 гадоў, у бярозы — да 50, у асіны — 40, у бружмеля — 35, у глога — 25 гадоў.