• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 230с.
    Мінск 2017
    137.13 МБ
    ў калючкі і выконваюць ахоўную функцыю, засцерагаючы расліны ад пашкоджанняў жывёламі.
    У алоэ, гваздзіка, ільну, традэсканцыі, медуніцы лісты не маюць чаранкоў. Такія лісты называюцца сядзячымі (гл. мал. 123). Яны прымацоўваюцца да сцябла асновай ліставой пласцінкі.
    У некаторых раслін (жыта, пшаніца і інш.) аснова ліста разрастаецца і ахоплівае сцябло (мал. 125). Такая разрослая аснова надае сцяблу большую трываласць.
    Мал. 125. Ліст пшаніцы
    144 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
    ► Лісты большасці раслін маюць памеры ад 3 да 15 см. Даўжыня лістоў некаторых пальм дасягае 10 м і больш. Гіганцкія плывучыя круглявыя з загнутымі ўверх краямі ліставыя пласцінкі вікторыі рэгіі, якая жыве ў водах ракі Амазонкі, дасягаюць у папярочніку 2 м. Такі ліст лёгка ўтрымлівае на сваёй паверхні
    3гадовае дзіця. А ў вераса звычайнага, які расце ў нашай краіне,
    даўжыня лістка вымяраецца ўсяго некалькімі міліметрамі.
    Простыя і складаныя лісты. У ліпы, асіны, бэзу, пшаніцы лісты маюць толькі адну ліставую пласцінку. Такія лісты называюцца простымі.
    Форма ліставых пласцінак разнастайная: у асіны яна круглявая, у бэзу і ліпы — сэрцападобная, у пшаніцы, ячменю — лінейная і г. д. (мал. 126).
    Мал. 126. Формы ліставых пласцінак
    § 30. Знешняя будова ліста 145
    Мал. 127. Простыя лісты
    Ліставыя пласцінкі дуба і клёна падзелены выразамі на лопасці і называюцца лопасцевымі. Лісты дзьмухаўца — раздзельныя, іх выразы больш глыбокія. Выразы рассечаных лістоў крываўніку і палыну даходзяць амаль да сярэдзіны ліста (мал. 127).
    У рабіны, каштана, акацыі, суніц, канюшыны, лубіну лісты складаныя (мал. 128). Яны маюць некалькі ліставых пласцінак, якія прымацаваны да аднаго галоўнага чаранка маленькімі чаранкамі. У час лістападу складаныя лісты ападаюць не цалкам: спачатку асыпаюцца лісцікі, затым — чаранкі.
    Мал. 128. Складаныя лісты
    6. Зак. 206.
    146
    Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
    Мал. 129. Праводзячыя пучкі лістоў
    Жылкаванне ліста. На ніжнім баку ліставой пласцінкі добра прыметны жылкі. Гэта праводзячыяпучкілістоў(мал. 129). Яны складаюцца з праводзячых і механічных тканак. Размяшчэнне ў лістах праводзячых пучкоў называецца жылкаваннем (мал. 130). У касача, кукурузы, пшаніцы жылкі размяшчаюцца паралельна адна адной. Гэта паралельнае, або лінейнае, жылкаванне.
    У купены, ландышу, трыпутніку жылкаванне дугавое — жылкі па лісце ідуць дугамі. У бярозы., дуба, таполі жылкі на лістах утвараюць сетку. Пры гэтым ад буйной цэнтральнай жылкі адыходзяць бакавыя, якія таксама галінуюцца. Такое
    Мал. 130. Жылкаванне лістоў
    § 30. Знешняя будова ліста 147
    жылкаванне называецца сеткаватым. Сеткаватае жылкаванне можа быць пальчатым і перыстым. Пры пальчатым жылкаванні некалькі буйных жылак адыходзяць радыяльна ад асновы пласцінкі, як растапыраныя пальцы рук (клён і інш.). Пры перыстым жылкаванні вылучаецца адна галоўная жылка, ад якой адыходзяць бакавыя жылкі, якія галінуюцца (бяроза, чаромха, дуб, татголя і інш.).
    Лістаразмяшчэнне. Лісты на сцябле размяшчаюцца такім чынам, каб пазбегнуць зацянення аднаго другім. Часцей за ўсё назіраецца чарговае лістаразмяшчэнне — лісты на сцябле размяшчаюцца адзін за другім (вярба, дуб, бяроза, злакі, буякі, званочак, яблыня, таполя). Пры супраціўным лістаразмяшчэнні лісты размяшчаюцца папарна, адзін насупраць аднаго (клён, бэз, малачай, бружмель, шалфей, мята). Калі лісты размяшчаюцца па тры і больш у вузле — гэта кальчаковае лістаразмяшчэнне (лазаніца звычайная, маруна, мудранка чатырохлістая, алеандр, эладэя) (мал. 131).
    Чарговае	Супраціўнае	Кальчаковае
    (вярба)	(бружмель)	(алеандр)
    Мал. 131. Лістаразмяшчэнне
    148
    Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
    ■ Вывады. Ліст — бакавы плоскі вегетатыўны орган расліны, які выконвае функцыі фотасінтэзу, транспірацыі і газаабмену. ■ Адрозніваюць чаранковыя і сядзячыя лісты. ■ Некаторыя расліны маюць прылісткі. ■ Адрозніваюць простыя (з адной пласцінкай) і складаныя (з некалькімі пласцінкамі) лісты. ■ Для лістоў розных раслін характэрна пэўнае жылкаванне: паралельнае (лінейнае), дугападобнае і сеткаватае (пальчатае і перыстае) і лістаразмяшчэнне (чарговае, супраціўнае, кальчаковае).
    Н1.3 якіх частак складаецца ліст? Якія функцыі выконвае кожная з частак? 2. Як размяшчаюцца лісты на сцёблах? 3. Што ўяўляюць сабой жылкі лістоў? Якую функцыю яны выконваюць? 4. Чаму лісты большасці раслін маюць пляскатую форму? Як вы лічыце, ці звязана знешняя будова ліста з выконваемымі ім функцыямі?
    § 31. Унутраная будова ліста. Лістапад
    Унутраная будова ліста. 3 біялогіі 6га класа вы ведаеце, што ў раслін працэс фотасінтэзу працякае ў асноўным у лістах. (Успомніце, у чым сутнасць гэтага працэсу, якія ўмовы неабходныя для яго працякання.) Высветлім, як ўнутраная будова адпавядае ажыццяўленню лістом яго функцый.
    Разглядаючы малюнак 132, бачым, што звонку ліст пакрыты празрыстым эпідэрмісам, які ахоўвае яго ад пашкоджанняў і высыхання. Эпідэрміс пакрыты кутыкулай — слоем воску або воскападобнага рэчыва. Кутыкула перашкаджае пранікненню ў лісты хваробатворных мікраарганізмаў, ахоўвае ад перагрэву і залішняга выпарэння вады. Ахоўную ролю выконваюць і валаскі, якія з’яўляюцца вырастамі клетак эпідэрмісу. У клетках эпідэрмісу няма хларапластаў, таму яны свабодна прапускаюць святло да асноўных тканак ліста.
    § 31. Унутраная будова ліста. Лістапад
    149
    Мал. 132. Унутраная будова ліста
    Сярод празрыстых бясколерных клетак эпідэрмісу сустракаюцца размешчаныя парамі больш буйныя клеткі бобападобнай формы. Яны называюцца замыкальнымі клеткамі вусцеек (мал. 133). У іх цытаплазме ўтрымліваюцца хларапласты. Паміж замыкальнымі клеткамі знаходзіцца вусцейкавая шчыліна. Гэтыя клеткі і шчыліна паміж імі называюцца вусцейкамі. Праз вусцейкавую шчыліну ў ліст пранікае
    Вусцейка
    абалонка
    закрытае
    Вусцейка адкрытае
    Вусцейка пад электронным мікраскопам
    Мал. 133. Будова вусцеек
    150
    Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
    паветра, і адбываецца выпарэнне вады. Вусцейкавая шчыліна звужаецца і пашыраецца ў залежнасці ад асвятлення і тэм
    пературы.
    У большасці раслін вусцейкі знаходзяцца ў асноўным на ніжнім баку ліста. У лістоў, якія размешчаны рабром да святла, абедзве паверхні ліста асвятляюцца аднолькава, і вусцейкі ўтвараюцца на абодвух баках ліста (эўкаліпт, касач, асака, некаторыя злакі). У плаваючых лістоў вусцейкі размяшчаюцца толькі на верхнім баку ліста (гарлачыкі, кубышкі).
    Пад эпідэрмісам знаходзіцца мякаць ліста, якая складаецца з клетак асноўнай тканкі. Клеткі, якія прымыкаюць да верхняга эпідэрмісу, маюць падоўжаную форму і нагадваюць слупкі (слупкаватая тканка) (гл. мал. 132). У цытаплазме гэтых клетак вельмі многа хларапластаў і менавіта ў
    Мал. 134. Перамяшчэнне ў расліне арганічных рэчываў (*), вады і мінеральных солей (—*)
    іх інтэнсіўна ідзе працэс фотасінтэзу.
    Ніжэй ляжаць больш акруглыя або няправільнай формы клеткі мякатнай тканкі. Яны няшчыльна прылягаюць адна да адной, утвараючы буйныя міжклетнікі. Міжклетнікі запоўнены паветрам. Хларапластаў у гэтых клетках менш, чым у клетках, якія прымыкаюць да верхняга эпідэрмісу. Забеспячэнне вадой клетак, якія ажыццяўляюць фотасінтэз, і адток арганічных рэчываў з ліста (мал. 134) адбываюцца па праводзячых тканках — драўніне і лубу. Яны ўтвараюць сістэму праводзячых пучкоў (жылак), якія пранізваюць асноўную тканку ліста. Праводзячыя пучкі ліста змяшчаюць таксама механічную тканку. Клеткі механічнай
    § 31. Унутраная будова ліста. Лістапад
    151
    тканкі ўмацоўваюць праводзячыя пучкі і надаюць лісту пругкасць. Вам не раз даводзілася бачыць, як «б’е» па лістах моцны дождж, град, вецер, а яны трымцяць на ветры, але не разрываюцца, не ламаюцца.
    Праводзячыя тканкі ліста звязаны з праводзячымі тканкамі іншых органаў. Разам яны ўтвараюць адзіную транспартную сістэму, па якой вада, мінеральныя солі і арганічныя рэчывы перадаюцца да ўсіх органаў расліны.
    Прыстасаванні раслін да памяншэння выпарэння вады. Умовы забеспячэння раслін вадой у прыродзе розныя. Лісты раслін, якія жывуць ва ўмовах дастатковага ўвільгатнення, маюць шырокія ліставыя пласцінкі, пакрытыя тонкім гладкім эпідэрмісам без валаскоў. У асноўнай тканцы ліста водных раслін маюцца буйныя міжклетнікі, запоўненыя паветрам для плавання на паверхні вады.
    У раслін сухіх месцаў пражывання маюцца розныя прыстасаванні для памяншэння выпарэння і захавання вады. У верасу, напрыклад, лісты дробныя. У расходніку і скочкі лісты пакрыты слоем воску. Лісты многіх раслін маюць на паверхні валаскі, якія адбіваюць сонечныя прамяні (сухотнік палявы, дзіванна, шалфей). У лістах скочкі, агавы, алоэ, расходнікаў ёсць клеткі, якія назапашваюць ваду.
    Лісты некаторых раслін у сухое надвор’е згортваюцца (кавыль) або складваюцца (фасоль) для памяншэння выпарэння.
    Прыстасаваннем да памяншэння выпарэння з’яўляюцца таксама відазмяненні ліста ў калючкі (кактусы).
    Лістапад і яго значэнне. У большасці дрэў і кустоў нашай зоны з надыходам восені лісты набываюць жоўтую, аранжавую або чырвоную афарбоўку і ападаюць (мал. 132, с. 152). У трапічных шыротах ападанне лістоў наступае перад перыядам засухі.
    Лістапад з’яўляецца спецыяльным біялагічным прыстасаваннем раслін да памяншэння выпарэння ў неспрыяльныя перыяды года.
    152 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
    Мал. 135. Лістапад
    Лістапад звязаны не толькі з восеньскім паніжэннем тэмпературы. Паназірайце некалькі гадоў за бярозай, таполяй, і вы ўбачыце, што нават у вельмі цёплую восень яны скідаюць лісты ў тэрмін. Біялагічным гадзіннікам надыходзячага лістападу з’яўляецца памяншэнне працягласці свет
    лавога дня.
    Са старых лістоў арганічныя рэчывы адцякаюць у сцябло і іншыя органы. У той жа час у лістах назапашваюцца крышталі мінеральных солей. Яны не выкарыстоўваюцца раслінай і з’яўляюцца адходамі, ад якіх расліны, скідваючы лісце, пазбаўляюцца.
    Апалыя лісты з цягам часу разбураюцца бактэрыямі і грыбамі, і, такім чынам, адбываецца ўдабрэнне глебы мінеральнымі рэчывамі. Шматлікія апалыя лісты ўцяпляюць на зіму карані раслін, размешчаныя прыпаверхнева. У падсцілцы з лістоў даспявае насенне многіх дрэвавых раслін.