Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 230с.
Мінск 2017
► Пералічанае вышэй дзяленне дастаткова ўмоўнае і не з’яўляецца агульнапрынятым. Розныя навукоўцы, імкнучыся знайсці больш дасканалую класіфікацыю арганізмаў, вылучаюць ад 6 да 12 царстваў.
Жывыя арганізмы, аб’яднаныя ў царства Бактэрыі, у сваіх клетках не маюць ядра. Таму іх называюць пракарыётамі (ад грэч. пра — да і карыён — ядро) ці даядзернымі.
Арганізмы астатніх чатырох царстваў у сваіх клетках утрымліваюць ядро, і іх называюць эўкарыётамі ці ядзернымі.
Уласцівасці жыцця. Што ёсць жыццё? Што гэта значыць — быць жывым? Мы — жывыя: мы бачым, чуем, рухаемся. Чуем брэх сабакі, мяўканне кошкі, цвырканне вераб’ёў, яны — жывыя. А дрэвы за акном? Мы таксама чуем шолах іх лістоў. 3 біялогіі 6га класа вы ведаеце, што расліны таксама з’яўляюцца жывымі арганізмамі. А агонь, калі гарав,ь дровы? А раскаты грому, дождж, які падае з аблокаў, снег? Што вызначае жыццё?
Большасць людзей інтуітыўна разумеюць, што азначае «быць жывым». Аднак навуковага вызначэння жыцця, простага і ўсім зразумелага, да гэтага часу няма.
Каб адрозніваць жывыя арганізмы і целы нежывой прыроды, іх параўноўваюць па пэўных уласцівасцях (прыметах), якія характэрныя для жывых арганізмаў. Успомнім гэтыя прыметы.
Кожны жывы арганізм ск л ад аецца з кл етак. Аб’екты нежывой прыроды не маюць клетачнай будовы.
Усежывыяарганізмымаюцьпадобны хімічны склад, г. зн. іх клеткі пабудаваны з адных і тых жа хімічных рэчываў — бялкоў, тлушчаў, вугляводаў, вады і інш.
Усе жывыя арганізмы жывяцца — спажываюць розныя рэчывы (ежу) з навакольнага асяроддзя. Рэчывы ў арганізме перапрацоўваюцца. Частка рэчываў ідзе на пабудову новых клетак арганізма, а частка — на вызваленне энергіі,
§ 1. Разнастайнасць жывых арганізмаў
9
якая патрэбна для ажыццяўлення ўсіх працэсаў жыццядзейнасці.
Асноўнай крыніцай энергіі на нашай планеце з’яўляецца Сонца. Расліны і некаторыя іншыя арганізмы ўлоўліваюць сонечную энергію.
Пад дзеяннем сонечнага святла гэтыя арганізмы ўтвараюць арганічныя рэчывы, якія і з’яўляюцца ежай для ўсіх жывых арганізмаў. Як вы памятаеце, працэс утварэння ў клетках арганічных рэчываў пад дзеяннем сонечнага святла называецца фотасінтэзам, а арганізмы, здольныя яго ажыццяўляць, носяць назву аўтатрофы (мал. 2). Раслінаедныя жывёлы паядаюць расліны і ў выніку атрымліваюць патрэбныя для жыццядзейнасці рэчывы і энергію. Раслінаеднымі жывёламі кормяцца драпежнікі (драпежныя жывёлы). Раслінаедныя і драпежныя жывёлы, такім чынам, кормяцца гатовымі арганічнымі рэчывамі, створанымі раслінамі, і называюцца гетэратрофамі.
Мал. 2. Перадача рэчыва і энергіі ад арганізма да арганізма
10 Глава 1. Жыццё на Зямлі
Жывыя арганізмы, апроч ежы, спажываюць кісларод і выдзяляюць у навакольнае асяроддзе прадукты сваёй жыццядзейнасці (выдзяленне). Яны растуць, развіваюцца, размнажаюцца, актыўна рэагуюць на змены ў навакольным асяроддзі (валодаюць раздражняльнасцю).
Сукупнасць пералічаных прымет характэрная толькі для жывых арганізмаў.
■ Вывады. Кожны від жывых арганізмаў адносіцца да аднаго з пяці царстваў жывой прыроды — Бактэрый, Пратыстаў, Грыбоў, Раслін або Жывёл. ■ Бактэрыі з’яўляюцца пракарыётамі, арганізмы іншых царстваў — эўкарыётамі. ■ Жывыя арганізмы характарызуюцца шэрагам агульных уласцівасцей: клетачнай будовай, харчаваннем, дыханнем, выдзяленнем, ростам, развіццём, размнажэннем, раздражняльнасцю.
Н1. Па якіх прыметах жывыя арганізмы адрозніваюцца ад цел нежывой прыроды? 2. На падставе чаго тыя ці іншыя арганізмы адносяць да пракарыётаў ці эўкарыётаў? 3. Чым аўтатрофы адрозніваюцца ад гетэратрофаў? 4. Як вы лічыце, якое значэнне для існавання жыцця на Зямлі мае здольнасць арганізмаў да размнажэння?
Прывядзіце прыклад з жыцця канкрэтнага арганізма, які даказвае, што арганізмы рэагуюць на змены ў навакольным асяроддзі.
§ 2. Асяроддзі пражывання жывых арганізмаў
Паняцце пра асяроддзе пражывання і ўмовы існавання арганізмаў. Уявіце існаванне ў прыродзе кожнага вядомага вам арганізма — вавёркі, казулі, зайца. Жыццё кожнага з іх залежыць ад мноства акалічнасцей: ці знойдуць яны сабе корм, ці схаваюцца ад ворагаў, ці не загінуць ад непагадзі. Кожны арганізм жыве ў акружэнні іншых арганізмаў і цел нежывой прыроды.
§ 2. Асяроддзі пражывання жывых арганізмаў 11
Усё, што акружае арганізм і проста ці ўскосна ўплывае на яго жыццядзейнасць, рост, развіццё, размнажэнне, называецца навакольным асяроддзем ці асяроддзем пражывання. Асяроддзе кожнага арганізма складаецца з мноства элементаў жывой і нежывой прыроды і элементаў, што прыўносяцца чалавекам. Пры гэтым адны элементы неабходныя арганізму, іншыя для яго абыякавыя, трэція аказваюць шкодны ўплыў.
3 біялогіі 6га класа вы помніце, што асобныя элементы ці ўласцівасці асяроддзя называюцца фактарамі асяроддзя ці экалагічнымі фактарамі. Вылучаюць тры групы фактараў: фактары нежывой прыроды, фактары жывой прыроды (уплыў адных арганізмаў на іншыя) і дзейнасць чалавека (уплыў чалавека на арганізмы). Фактары нежывой прыроды — гэта святло, вада, паветра, тэмпература і інш. Яны аказваюць істотны ўплыў на жыццё арганізмаў і межы іх распаўсюджвання. Фактары жывой прыроды — гэта любыя ўзаемадзеянні жывых арганізмаў, як дадатныя, так і адмоўныя. Напрыклад, паяданне адных арганізмаў іншымі (ласі кормяцца раслінамі, лісіцы — мышамі) ці выкарыстанне адных у якасці пляцоўкі для жыцця іншых (птушкі будуюць гнёзды на дрэвах) і г. д. Уплыў чалавека — гэта ўсе формы дзейнасці чалавека, якія прыводзяць да знішчэння відаў раслін і жывёл ці ўплываюць на натуральнае асяроддзе, змяняючы ўмовы пражывання жывых арганізмаў (высечка лясоў, узворванне сенажацей, змяненне рэчышча і ўзроўню вады ў рэках, стварэнне штучных вадаёмаў і да т. п.)
Сукупнасць патрэбных арганізму элементаў асяроддзя, без якіх ён не можа існаваць, называецца ўмовамі існавання ці ўмовамі жыцця.
Асяроддзі пражывання. Адны арганізмы жывуць на сушы, другія — у глебе, трэція — у вадзе. Некаторыя выбралі месцам свайго жыцця целы іншых арганізмаў. Такім чынам, вылучаюць чатыры асяроддзі пражывання: наземна
12
Глава 1. Жыццё на Зямлі
Мал. 3. Асяроддзі пражывання
паветранае, воднае, глебавае, іншы арганізм (мал. 3). Кожнае з асяроддзяў пражывання характарызуецца пэўнымі ўласцівасцямі, да якіх прыстасаваны арганізмы, якія ў ім жывуць.
Наземнапаветранае асяроддзе характарызуецца нізкай шчыльнасцю паветра, дастатковай колькасцю святла, хуткай зменай тэмпературы, пераменнай вільготнасцю. Таму арганізмы, якія жывуць у наземнапаветраным асяроддзі, маюць добра развітыя апорныя структуры — вонкавы ці ўнутраны шкілет у жывёл, спецыяльныя структуры ў расліві.
Многія жывёлы маюць органы перамяшчэння па зямлі — канечнасці або крылы для палёту. Дзякуючы развітым органам зроку яны добра бачаць. Сухапутныя арганізмы маюць прыстасаванні, якія ахоўваюць іх ад ваганняў тэмпературы і вільготнасці (напрыклад, спецыяльнае покрыва цела, майстраванне гнёздаў, нор). У раслін добра развіты карані, сцябло, лісты.
Для воднага асяроддзя характэрная больш высокая шчыльнасць у параўнанні з паветрам, таму вада валодае выштурхоўваючай сілай. Многія арганізмы «лунаюць» у тоўшчы вады — дробныя жывёлы, бактэрыі, пратысты. Іншыя актыўна рухаюцца. Для гэтага ў іх ёсць органы перамяш
§ 2. Асяроддзі пражывання жывых арганізмаў 13
чэння ў выглядзе плаўнікоў ці ластаў (рыбы, кіты, цюлені). У актыўных плыўцоў, як правіла, абцякальная форма цела.
Многія водныя арганізмы (узбярэжныя расліны, водарасці, каралавыя паліпы) вядуць прымацаваны спосаб жыцця, іншыя — маларухомы (некаторыя малюскі, марскія зоркі).
Вада назапашвае і ўтрымлівае цяпло, таму ў вадзе не бывае такіх рэзкіх ваганняў тэмпературы, як на сушы. Колькасць святла ў вадаёмах змяняецца ў залежнасці ад глыбіні. Таму аўтатрофы засяляюць толькі тую частку вадаёма, куды трапляе святло. Гетэратрофныя арганізмы асвоілі ўсю тоўшчу вады.
У глебавым асяроддзі адсутнічае святло, няма рэзкай змены тэмпературы, высокая шчыльнасць. У глебе жывуць бактэрыі, пратысты, грыбы, некаторыя жывёлы (насякомыя і іх лічынкі, чарвякі, краты, землярыйкі). Глебавыя жывёлы маюць кампактнае цела. У некаторых з іх ёсць капальныя канечнасці, адсутнічаюць ці недаразвітыя органы зроку (крот).
Велізарную ролю адыгрывае глеба ў жыцці раслін. Расліны ўмацоўваюцца каранямі ў глебе. Глеба валодае асаблівай уласцівасцю — урадлівасцю — здольнасцю забяспечваць расліны вадой і мінеральнымі солямі. Ад урадлівасці глебы залежыць ураджай культурных раслін.
Асяроддзем жыцця могуць служыць целы іншых арганізмаў. Арганізмы, што жывуць у целах іншых арганізмаў, ахаваны ад уплыву фактараў навакольнага асяроддзя. Іх акружае дастатак ежы. Таму ў такіх арганізмаў часта згублены некаторыя органы. Яны маларухомыя. У асобных прадстаўнікоў ёсць толькі органы фіксацыі, што дазваляюць замацавацца ў арганізме гаспадара (кручкі, прысоскі). Дастатак лёгкадаступнай ежы прывёў да спрашчэння сістэмы стрававання. Напрыклад, у пячоначнага смактуна стрававальная сістэма спрошчана, а ў бычынага цэпеня і зусім згублена (усмоктванне пажыўных рэчываў бычыным цэпенем
14 Глава 1. Жыццё на Зямлі
Пячоначны смактун Бычыны цэпень
Мал. 4. Паразітычныя чарвякі
адбываецца ўсёй паверхняй цела). Пячоначны смактун і бычыны цэпень — гэта паразітычныя чарвякі (мал. 4). Яны жывуць у арганізме цеплакроўных жывёл і чалавека. Вы ўж:о ведаеце, што арганізмы, якія жывуць на паверхні ці ўнутры іншага арганізма і прычыняюць яму шкоду, называюцп;а паразітамі.
■ Вывады. Кожны арганізм жыве ў пэўным асяроддзі пражывання. Элементы або ўласцівасці асяроддзя называюцца экалагічнымі фактарамі. ■ На нашай планеце вылучаюць чатыры асяроддзі пражывання: наземнапаветранае, воднае, глебавае, іншы арганізм. ■ Жывыя арганізмы прыстасаваны да існавання ў пэўных умовах жыцця і ў пэўным асяроддзі.
Н1. Што такое асяроддзе пражывання і ўмовы існавання? 2. Што называюць экалагічнымі фактарамі? Якія групы экалагічных фактараў вылучаюць? 3. Якія ўласцівасці характэрныя для паветрананаземнага асяроддзя? 4. Чаму лічаць, што наземнапаветранае асяроддзе пражывання больш складанае, чым воднае ці глебавае? 5. У чым заключаюцца асаблівасці арганізмаў, што жывуць унутры іншых арганізмаў? Прывядзіце прыклады арганізмаў, асяроддзе пражывання якіх — іншы арганізм. 6. Як вы лічыце, чаму арганізмы, што жывуць у наземнапаветраным асяроддзі, больш разнастайныя, чым жыхары воднага асяроддзя?