• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 230с.
    Мінск 2017
    137.13 МБ
    Выжыванне водарасцей у такіх жорсткіх умовах воднага асяроддзя магчыма дзякуючы спецыяльным прыстасаванням.
    •	Пры недахопе вільгаці абалонкі клетак водарасцей значна патаўшчаюцца і насычаюцца неарганічнымі і арганічнымі рэчывамі. Гэта абараняе арганізм водарасцей ад высыхання ў перыяд адліву.
    •	Цела марскіх водарасцей трывала прымацавана да грунту, таму ў час прыбою і ўдараў хваль яны параўнальна рэдка
    адрываюцца ад грунту.
    •	У глыбакаводных водарасцей маюцца больш буйныя хларапласты з высокім утрыманнем хларафілу і іншых фотасінтэзуючых пігментаў.
    •	У некаторых водарасцей ёсць спецыяльныя пузыры, запоўненыя паветрам. Яны, як паплаўкі, утрымліваюць водарасць
    Мал. 39. Водарасці ў час адліву
    52 Глава 3. Пратысты
    ля паверхні вады, дзе ёсць магчымасць улоўліваць максімальную колькасць святла для фотасінтэзу.
    •	Выхад спор і гамет у марскіх водарасцей супадае з прылівам. Развіццё зіготы адбываецца адразу пасля яе ўтварэння, што не дазваляе адліву забраць яе ў акіян.
    Значэнне водарасцей. Водарасці маюць вялікае значэнне ў гаспадарчай дзейнасці чалавека. Гэтаму спрыяе іх шырокае распаўсюджванне. Дзякуючы здольнасці да фотасінтэзу водарасці ствараюць у вадаёмах вялікую колькасць арганічных рэчываў, якія выкарыстоўваюцца воднымі жывёламі. Іншымі словамі, водарасці з’яўляюцца карміцелямі водных жывёл. Водарасці — галоўная крыніца кіслароду. Паглынаючы з вады вуглякіслы газ, яны насычаюць ваду кіслародам, неабходным для ўсіх жывых арганізмаў.
    Многія водарасці (эўглена, хламідаманада і інш.) з’яўляюцца актыўнымі санітарамі забруджаных вадаёмаў, у тым ліку гаспадарчых і бытавых сцёкаў гарадской каналізацыі.
    У геалагічным мінулым Зямлі водарасці ігралі важную ролю ва ўтварэнні мелавых парод, вапнякоў, рыфаў, асобных разнавіднасцей вугалю, былі родапачынальнікамі раслін, якія засялілі сушу.
    Водарасці надзвычай шырока выкарыстоўваюцца ў розных галінах гаспадарчай дзейнасці чалавека, у тым ліку ў харчовай, фармацэўтычнай і парфумернай прамысловасці.
    Вялікае значэнне ў прыродзе і гаспадарчай дзейнасці чалавека мае хларэла. Хуткае размнажэнне і высокая інтэнсіўнасць фотасінтэзу (прыкладна ў 3—5 разоў вышэйшая, чым у раслін) прыводзяць да таго, што за суткі маса хларэлы павялічваецца больш чым у 10 разоў. Пры гэтым у клетках назапашваюцца бялкі (да 50 % сухой масы клеткі), цукры, тлушчы, вітаміны і інш. У спецыяльных устаноўках хларэлу вырошчваюць у прамысловых маштабах (мал. 40).
    § 11. Прыстасаванне водарасцей да асяроддзя пражывання 53
    Здольнасць хларэлы ў працэсе фотасінтэзу інтэнсіўна паглынаць вуглякіслы газ і выдзяляць кісларод робіць магчымым яе выкарыстанне для аднаўлення паветра ў замкнутых прасторах, напрыклад на касмічных станцыях і падводных лодках.
    Водарасці служаць сыравінай для атрымання каштоўных арганічных рэчываў: спіртоў,
    Мал. 40. Устаноўка для вырошчвання хларэлы
    лакаў, арганічных кіслот,
    ёду. 3 водарасцей атрымліваюць таксама спецыяльныя рэчывы, на аснове якіх вырабляюць высакаякасны клей. Гэтыя рэчывы выкарыстоўваюцца ў тэкстыльнай і папяровай прамысловасці для надання паперы шчыльнасці і глянцу.
    3 марскіх водарасцей атрымліваюць агарагар. Ён прымяняецца ў якасці шчыльнага асяроддзя, на якім з дабаўленнем пэўных пажыўных рэчываў вырошчваюць грыбы, бактэрыі. У вялікіх колькасцях агарагар выкарыстоўваюць у харчовай прамысловасці пры вырабе мармеладу, пасцілы, марожанага і іншых прадуктаў.
    Чалавек ужывае водарасці ў ежу. Найбольшай вядомас
    цю як пажыўны, лячэбны і прафілактычны сродак карыстаецца ламінарыя. Яна вядомая пад назвай марская капуста (мал. 41). Марскую капусту выкарыстоўваюць для
    лячэння страўнікавакішэчных расстройстваў, пры захворваннях шчытападобнай залозы, рахіце і інш.
    Ламінарыя ідзе на корм жывёле як харчовая дабаўка, якая змяшчае многія хімічныя
    Мал. 41. Марская капуста
    элементы, у тым ліку вялікую
    54
    Глава 3. Пратысты
    Мал. 42. Нарыхтоўка водарасцей на ўдабрэнне
    колькасць ёду. Таму яна таксама выкарыстоўваецца для атрымання ёду і вугляводаў, якія прымяняюцца ў харчовай, медыцынскай і мікрабіялагічнай прамысловасці.
    У сельскай гаспадарцы водарасці прымяняюцца як арганічныя ўдабрэнні пад некаторыя расліны (мал. 42).
    Водарасці могуць прыносіць шкоду гаспадарчай дзейнасці чалавека. Празмернае іх размнажэнне ў меліяратыўных каналах і рыбаразводных сажалках можа прыводзіць да цвіцення вады, замору рыбы, гібелі іншых відаў арганізмаў, абцяжарвае адлоў рыбы. Багатае размнажэнне водарасцей пагаршае праход суднаў у суднаходных вадаёмах. Таму каналы і вадаёмы прыходзіцца перыядычна чысціць ад водарасцей.
    ■ Вывады. Для пражывання ў вадзе водарасці маюць шэраг прыстасаванняў. ■ У прыродзе водарасці паглынаюць вуглякіслы газ і выдзяляюць кісларод, ствараючы пажыўныя рэчывы для водных жывёл. ■ Водарасці выкарыстоўваюцца чалавекам у харчовай, фармацэўтычнай і парфумернай прамысловасці.
    Н1. Якія прыстасаванні да пражывання ў вадзе маюцца ў водарасцей? 2. Многія водарасці жывуць у прыліўнаадліўнай зоне. Чаму падчас адліву іх не выносіць у мора? 3. Чаму многія марскія водарасці жывуць на глыбіні не больш за 200 м, у той час як многія іншыя арганізмы жывуць нашмат глыбей? 4. Некаторыя водарасці могуць выкарыстоўвацца ў замкнутых прасторах для рэгулявання газавага саставу паветра. Як вы лічыце, на якой уласцівасці водарасцей гэта заснавана?
    Уявіце сітуацыю, калі па нейкай прычыне ва ўсіх вадаёмах загінулі ўсе водарасці. Падумайце, да якіх вынікаў гэта можа прывесці.
    Грыбы. Лішайнікі Глава
    Грыбы — гэта група пераважна мнагаклетачных гетэратрофных арганізмаў (выключэнне — аднаклетачныя дрожджы). Яны маюць прыметы падабенства як з пратыстамі і раслінамі, так і з жывёламі. 3 раслінамі і аўтатрофнымі пратыстамі іх збліжае наяўнасць клетачнай сценкі (абалонкі), распаўсюджванне спорамі, рост на працягу ўсяго жыцця, паглынанне ежы шляхам усмоктвання. 3 жывёламі і гетэратрофнымі пратыстамі грыбы падобныя адсутнасцю хларапластаў і фотасінтэзуючых пігментаў і, як следства, — гетэратрофнасцю. Вядома больш за 100 тыс. відаў грыбоў, прычым мяркуецца, што рэальная іх колькасць значна большая — звыш 1,5 млн відаў.
    3 гэтай главы вы даведаецеся:
    •	аб разнастайнасці, будове і жыццядзейнасці грыбоў;
    •	якую ролю адыгрываюць грыбы ў прыродзе;
    •	якую карысць і шкоду прыносяць грыбы чалавеку;
    •	аб будове і жыццядзейнасці лішайнікаў.
    Вы навучыцеся:
    •	адрозніваць ядомыя і ядавітыя грыбы;
    •	выкарыстоўваць атрыманыя веды для прафілактыкі грыбных атручванняў і захворванняў.
    56
    §12. Агульная характарыстыка грыбоў.
    Шапачкавыя грыбы і іх разнастайнасць
    Распаўсюджанне грыбоў. Ці можаце вы знайсці прадстаўнікоў царства Грыбоў у сябе дома? Так, напрыклад на кухні, калі ў вас ёсць кансерваваныя грыбы, грыбны суп або свежыя грыбы з крамы. Вы таксама можаце знайсці плесню — грыбы, якія растуць на буханцы нясвежага хлеба, на яблыку або сценах ваннага пакоя.
    Грыбы шырока распаўсюджаны на нашай планеце і сустракаюцца ў розных, часам самых нечаканых месцах. Яны жывуць у глебе, вадзе, на рэштках мёртвых раслін і жывёл, а таксама паразітуюць на жывых арганізмах. Грыбы можна сустрэць у глыбокіх цёмных пячорах, высока ў гарах, у гарачых бязводных пустынях і ў зонах вечнай мерзлаты.
    Асаблівасці будовы і жыццядзейнасці грыбоў. Цела большасці відаў грыбоў уяўляе сабой міцэлій (грыбніцу), які складаецца з тонкіх, часцей за ўсё бясколерных або жаўтаватых трубчастых разгалінаваных ніцей — гіфаў (мал. 43).
    Часам сустракаюцца грыбы з ярка афарбаваным міцэліем: ружовым, чырвоным, жоўтым. Гіфы раздзелены папярочнымі перагародкамі на асобныя клеткі. Яны могуць шчыльна сплятацца, утвараючы пладовыя целы шапачкавых грыбоў (мал. 44).
    Мал. 43. Гіфы грыбоў
    йВй
    •й
    
    пылая характарыстыка грыбоў. Шапачкавыя грыбы і іх разнастайнасць
    57
    Усе грыбы — гетэратрофы. Сярод іх ёсць сапратрофы, якія жывуць на мёртвых арганічных рэштках (плесневыя, дражджавыя, шапачкавыя грыбы), і паразіты (мучністарасяныя, іржаўныя, галаўнёвыя і інш.). I сапратрофы, і паразіты ўсмоктваюць
    ежу пасля частковага яе пера	«
    v	F Мал. 44. Схема будовы шапачкавага
    траўлівання паза грыбной грыба клеткай з дапамогай асаблівых
    рэчываў — ферментаў, якія выдзяляюцца клеткамі грыба.
    Размнажэнне грыбоў ажыццяўляецца бясполым (утварэннем спор, часткамі міцэлія, пачкаваннем) і палавым спосабамі.
    Шапачкавыя грыбы. Усім вам добра знаёмыя шапачкавыя грыбы, якія растуць на багатай перагноем лясной глебе, на палях і лугах, сустракаюцца на гнілой драўніне.
    Цела шапачкавага грыба ўяўляе сабой міцэлій, які размешчаны ў верхнім слоі глебы (гл. мал. 44). 3 ніцей міцэлія фарміруюцца пладовыя целы, на паверхні або ўнутры якіх
    утвараюцца споры.
    Мінілаб. Вазьміце шампіньён і дайце яму паляжаць некалькі дзён. Акуратна зніміце шапачку і адкладзіце ўбок. Пальцамі раздзяліце ножку па даўжыні на тонкія ніці. Рабіце гэта да таго часу, пакуль не атрымаеце зусім тоненькія нітачкі. Гэта і будуць гіфы. Адзначце, ці лёгка яны аддзяляліся адна ад адной. Цяпер уважліва паглядзіце на ніжнюю частку шапачкі. Разгледзьце мноства тонкіх пласцінак. Шапачку пакладзіце на белую папяровую сурвэтку і пакіньце на ноч. Раніцай падніміце грыб з сурвэткі. Што вы бачыце? Напамін! Пасля маніпуляцый з грыбам вымыйце рукі.
    Пладовае цела складаецца з ножкі і шапачкі. Ножка і шапачка ўтвораны пучкамі гіфаў, якія шчыльна прылягаюць
    58
    Глава 4, Грыбы. Лішайнікі
    Мал. 45. Грыб дажджавік выпускае воблака спор
    адзін да аднаго. У ножцы ўсе ніці аднолькавыя, у шапачцы ж яны ўтвараюць два слоі: шчыльны верхні, часта афарбаваны, і ніжні. У адных грыбоў ніжні слой шапачкі складаецца з шматлікіх пласцінак (сыраежкі, грузды, шампіньёны, бледная паганка). Гэта пласціністыя грыбы. У белага грыба, падбярозавіка, падасінавіка, маслёнка ніжні слой
    прадстаўлены шматлікімі трубачкамі, таму іх называюць трубчастымі грыбамі. На пласцінках або ў трубачках утвараюцца дзясяткі мільёнаў найдрабнейшых спор. У грыба дажджавіка споры ўтвараюцца ўнутры пладовага цела і пры выспяванні выкідваюцца вонкі (мал. 45).
    Многія шапачкавыя грыбы (белы грыб, падбярозавік, падасінавік, рыжык, махавік, маслёнак, мухамор і інш.) жывуць у сімбіёзе з раслінамі, утвараючы мікарызу, або «грыбакорань» (ад грэч. мікес — грыб і рызас — корань).