Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 230с.
Мінск 2017
1. Намалюйце ў рабочым сшытку схему фрагмента кругавароту рэчываў, [у у якім удзельнічаюць клубеньчыкавыя бактэрыі, расліны канюшыны (фасолі, гароху), жывёлы і чалавек. 2. Верагодна, вы назіралі, як рыхтуюць квашаную капусту. Гэты працэс забяспечваюць малочнакіслыя бактэрыі. Выкажыце меркаванне, чаму квашаная капуста не гніе. Паспрабуйце абгрунтаваць сваё меркаванне (выкарыстоўвайце дадатковыя крыніцы інфармацыі).
30
Глава 2. Бактэрыі
Бактэрыяльныя хваробы. Многія бактэрыі наносяць шкоду чалавеку, раслінам і жывёлам, выклікаючы ў іх розныя хваробы. Такія хваробы, як чума, халера, коклюш, дыфтэрыя, шкарлятына, слупняк, туберкулёз, запаленне лёгкіх і многія іншыя, абумоўлены пранікненнем у арганізм і размнажэннем хваробатворных бактэрый (мал. 18). Бактэрыі выклікаюць і такое шырока распаўсюджанае захворванне, як карыес зубоў. Яны з’яўляюцца прычынай харчовых атручванняў, ангіны, бранхітаў. Калі ў вас калінебудзь балела горла, — значыць, у вас быў вопыт зносін з хваробатворнымі бактэрыямі.
Мал. 18. Узбуджальнікі захворванняў пад электронным мікраскопам
У буйной рагатай жывёлы, авечак і коней бактэрыі выклікаюць сібірскую язву, а ў бульбы, напрыклад, мокрую гніль.
► Мокрая гніль клубняў бульбы распаўсюджваецца вельмі хутка і ў лічаныя дні можа знішчыць значную частку ўраджаю. Клубні ператвараюцца ў гнілую кашападобную масу, якая дрэнна пахне. Таму падгнілыя клубні неабходна абавязкова выдаляць.
Хваробатворныя бактэрыі адбіраюць у жывых арганізмаў арганічныя рэчывы і выдзяляюць у іх клеткі яды (таксіны), якія атручваюць арганізм.
Перадача ўзбуджальніка захворвання — заражэнне — можа адбывацца рознымі шляхамі, як праз прамы кантакт з
§ 6. Бактэрыі — узбуджальнікі хвароб
31
хворым арганізмам, так і праз паветра, ваду, з прадуктамі харчавання або пры пранікненні бактэрый у рану.
Чума выклікаецца чумнай палачкай. Асноўнай крыніцай інфекцыі з’яўляюцца пацукі і іншыя грызуны, непасрэдным пераносчыкам — блохі. Інфекцыя перадаецца ад чалавека да чалавека паветранакропельным шляхам. Захворванне працякае з цяжкім агульным станам, пашкоджаннем лёгкіх і іншых унутраных органаў. Гэтая хвароба вельмі заразная, для яе характэрная высокая смяротнасць.
► Больш за палову насельніцтва Еўропы ў Сярэднія вякі забрала чума, вядомая як чорная смерць. Жах ад гэтых эпідэмій застаўся ў памяці людзей і праз некалькі стагоддзяў. У напамінак аб гэтым у многіх гарадах Еўропы былі ўзведзены так званыя «чумныя калоны».
У цяперашні час чума застаецца асабліва небяспечнай інфекцыяй. Штогод заражаецца каля 2 тыс. чалавек. Большасць выпадкаў заражэння адзначаецца ў Кітаі, краінах Цэнтральнай Азіі і Афрыкі.
Дыфтэрыя — вострая бактэрыяльная хвароба, якая выклікаецца дыфтэрыйнай палачкай (гл. мал. 18). У хворага звычайна паражаюцца міндаліны, горла, нос, скура. Хвароба прыводзіць да праблем з дыханнем, сардэчнай недастатковасці, паралічу, а часам і да смерці. Дыфтэрыя перадаецца ад чалавека да чалавека паветранакропельным шляхам альбо праз прадметы, з якімі кантактаваў хворы. Прафілактыкай дыфтэрыі з’яўляецца трохразовая прышчэпка.
Слупняк выклікаецца слупняковай палачкай. Гэты ўзбуджальнік распаўсюджаны ў глебе і можа з брудам трапіць у рану. Там бактэрыя размнажаецца, і яе яд трапляе ў кроў. Ён дзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму, выклікаючы сутаргавае скарачэнне мышцаў (адсюль назва). У хворага пашкоджваюцца дыхальная мускулатура і сэрца, чалавек памірае. Прафілактычнай мерай супраць слупняка з’яўляецца трохразовая прышчэпка.
32 Глава 2. Бактэрыі
Туберкулёз лёгкіх выклікаецца палачкападобнай бактэрыяй, якая называецца туберкулёзнай палачкай. Яна трапляе ў лёгкія разам з паветрам, што ўдыхаецца, і ўтварае ачагі запалення, якія хутка распаўсюджваюцца. У выніку парушаецца дыханне, павышаецца тэмпература, узнікае кашаль і выдзяляецца гнойная макрота. Прафілактычнай мерай з’яўляецца вакцынацыя нованароджаных.
Прычынай многіх харчовых атручванняў могуць быць пэўныя формы кішэчнай палачкі, якія трапляюць у навакольнае асяроддзе з арганізма чалавека або жывёл. Разам з вадой, прадуктамі харчавання кішэчная палачка можа трапіць у стрававальную сістэму і вызваць харчовае атручванне. Хвароба характарызуецца дыярэяй, ташнатой, болямі ў жываце і рвотай.
Навуковыя адкрыцці. У барацьбе з хваробамі, выкліканымі бактэрыямі, важную ролю адыгрываюць антыбіётыкі. Гэта рэчывы, якія выпрацоўваюцца некаторымі грыбамі (напрыклад, плесневым грыбам пеніцылам), а таксама бактэрыямі, якія перашкаджаюць росту хваробатворных бактэрый. Пеніцылін, напрыклад, перашкаджае ўтварэнню клетачных сценак бактэрый. Аднак антыбіётыкі нельга ўжываць бескан
трольна і занадта часта, інакш у арганізме чалавека з’яўляюцца бактэрыі, неадчувальныя да іх. Антыбіётык пеніцылін быў адкрыты ў 1929 г. англійскім вучоным Аляксандрам Флемінгам (1881 —1955), які ў 1945 г. атрымаў за гэта адкрыццё Нобелеўскую прэмію.
Прафілактыка бактэрыяльных захворванняў. Найважнейшай умовай засцярогі чалавека ад бактэрыяльных захворванняў з’яўляецца здаровы спосаб жыцця (загартоўванне, рухальная актыўнасць, здаровае харчаванне), які ўмацоўвае ахоўныя сілы арганізма. Акрамя таго, неабходна падтрымліваць максімальную чысціню і выконваць спецыяльныя гігіенічныя мерапрыемствы. Важна штодня чысціць зубы, мыць рукі перад ядой, пасля наведвання туалета, прагулак. Асобы, якія захварэлі заразнымі хваробамі, павінны быць ізаляваны як унутры бальніц (у ізалятарах),
§ 6. Бактэрыі — узбуджальнікі хвароб 33
так і ў хатніх умовах, каб прадухіліць распаўсюджванне інфекцыі.
3 мэтай прадухілення бактэрыяльных захворванняў у нашай краіне ўстаноўлены строгі санітарны кантроль за прадуктамі харчавання і крыніцамі вады. На водаправодных станцыях ваду чысцяць, прапускаюць яе праз фільтры, абеззаражваюць (азануюць, хларуюць).
Для папярэджвання некаторых захворванняў праводзяць прафілактычныя прышчэпкі, якія выклікаюць устойлівую неўспрымальнасць, напрыклад, да туберкулёзу, коклюшу, тыфу, дыфтэрыі, шкарлятыны і інш.
► Існуюць інфекцыйныя захворванні, якія выклікаюцца не бактэрыямі. У чалавека — гэта воспа, адзёр, грып, краснуха, поліяміэліт і свінка (эпідэмічны паратыт). У жывёл — шаленства, яшчур, у раслін — мазаіка, скручванне лістоў. Гэтыя хваробы выклікаюцца вірусамі. «Вірус» у перакладзе з латыні азначае «сліна», «яд». Вірусы вельмі малыя. Іх можна ўбачыць толькі з дапамогай электроннага мікраскопа. Вірусы — даклетачныя формы жыцця. Яны не харчуюцца, не дыхаюць, размнажаюцца толькі ўнутры жывых клетак. Калі вірус трапляе ў жывую клетку, то ў ёй утвараюцца новыя вірусныя часцінкі. «Клеткагаспадар» гіне, а вірусы, якія ўтварыліся, выходзяць з яе і могуць атакаваць іншыя жывыя клеткі.
■ Вывады. Бактэрыі могуць выклікаць у людзей, раслін і жывёл інфекцыйныя захворванні — халеру, дыфтэрыю, туберкулёз у чалавека, сібірскую язву ў жывёлы, гніль у бульбы і інш. ■ Засцярогай чалавека ад інфекцыйных захворванняў з’яўляецца здаровы спосаб жыцця, выкананне гігіенічных правіл. ■ Для прадухілення захворванняў праводзяць прафілактычныя прышчэпкі.
Н1. Чаму чалавек захворвае пасля пранікнення ў арганізм хваробатворных бактэрый? 2. Назавіце хваробы, якія выклікаюцца бактэрыямі. Што трэба рабіць для прафілактыкі гэтых хвароб? 3. На ваш погляд, што з’яўляецца прычынай многіх харчовых атручванняў? Як іх можна прадухіліць?
4. Якія лячэбнапрафілактычныя мерапрыемствы супраць інфекцыйных захворванняў ажыццяўляюцца ў нашай краіне?
Ф 2. Зак. 206.
34
Глава 2. Бактэрыі
§ 7. Цыянабактэрыі
Сярод бактэрый асаблівае месца займаюць цыянабактэрыі (ад грэч. цыянас — сіні і бактэрыя). Цыянабактэрыі — аўтатрофныя арганізмы. Яны вырабляюць пажыўныя рэчывы з вуглякіслага газу і вады пад дзеяннем сонечнага святла і выдзяляюць кісларод, узбагачаючы ім асяроддзе пражывання.
Цыянабактэрыі ўтрымліваюць зялёны пігмент хларафіл, a таксама пігменты сіняга, чырвонага і жоўтага колераў, якія ўдзельнічаюць у паглынанні святла. Спалучэнне пігментаў надае ім у большасці выпадкаў сінезялёную афарбоўку (адсюль назва). Але некаторыя з іх жоўтыя, чорныя ці чырвоныя. Дзякуючы афарбоўцы цыянабактэрыі надаюць асяроддзю, дзе яны пражываюць, пэўны колер, асабліва пры масавым размнажэнні. Чырвонае мора атрымала сваю назву ад чырвоных цыянабактэрый.
Цыянабактэрыі ў асноўным засяляюць прэснаводныя вадаёмы, некаторыя жывуць на вільготнай глебе, каля асновы ствалоў дрэў. Невялікая колькасць відаў жыве ў морах. Некаторыя прыстасаваліся жыць у вельмі неспрыяльных умовах: у гарачых крыніцах, замёрзлых азёрах Антарктыкі.
Многія прадстаўнікі цыянабактэрый здольныя фіксаваць атмасферны азот. У Азіі за кошт азотфіксуючых цыянабактэрый даволі доўга вырошчваюць рыс на адным і тым жа ўчастку без прымянення ўдабрэнняў.
Дзякуючы сваёй здольнасці фіксаваць азот з паветра цыянабактэрыі могуць засяляць голыя паверхні скал і бедныя глебы. Марскія віды цыянабактэрый фіксуюць каля чвэрці ўсяго азоту, які паглынаецца морам з паветра.
Клеткі цыянабактэрый могуць мець шарападобную, эліпсоідную, цыліндрычную, бочкападобную і іншыя фор
Мал. 19. Цыянофес мы. Адны цыянабактэрыі, як цыяно
§ 7. Цыянабактэрыі
35
Мал. 20. Анабена
Мал. 21. Асцыляторыя
Мал. 22. Калонія мікрацыстыса
фес, існуюць у выглядзе асобных клетак (мал. 19), іншыя (анабена, асцыляторыя) злучаны ў ланцужкі (мал. 20, 21).
Некаторыя цыянабактэрыі (напрыклад, мікрацыстыс) утвараюць круглявыя або няправільнай формы калоніі, у якіх мноства клетак пакрыты агульным слізістым чахлом (мал. 22). Шэраг цыянабактэрый з’яўляюцца мнагаклетачнымі. Яны ўтвараюць ніці даўжынёй да 1 м і больш і нарошчваюць вялікую біямасу.
► Цыянабактэрыі, якія насяляюць паверхневы слой прэсных і марскіх вадаёмаў, маюць у сваіх клетках спецыяльныя структуры — газавыя вакуолі (ад лац. вакуус — пусты). Гэтыя вакуолі рэгулююць плывучасць арганізмаў і дазваляюць ім заставацца ў тоўшчы вады. Калі цыянабактэрыі губляюць здольнасць рэгуляваць сваю плывучасць, напрыклад, пры рэзкіх перападах тэмпературы або парушэнні кіслароднага абмену, яны ўсплываюць на паверхню.
Вы маглі бачыць на паверхні вады ў сажалцы пузыркаватыя бруднакарычневыя, маючыя дрэнны пах маты з цыянабактэрый (мал. 23, с. 36). Такой вялікай колькасці цыянабактэрый з мікраскапічнымі водарасцямі папярэднічае іх масавае размнажэнне, так званае цвіценне вады (мал. 24, с. 36). Пры гэтым вада афарбоўваецца ў зялёны або карычневы колер. Яна набывае балотны пах, выкліканы працэсамі гніення. Цвіценне вады адбываецца звычайна тады, калі