Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 230с.
Мінск 2017
Грыбніца паглынае з глебы ваду з растворанымі ў ёй мінеральнымі рэчывамі і забяспечвае імі карані раслін. Грыб жа атрымлівае ад каранёў расліны гатовыя арганічныя рэчывы. Пэўныя грыбы ўтвараюць мікарызу з пэўнымі раслінамі. Напрыклад, падбярозавікі — з бярозамі.
Ядомыя грыбы. Вядома прыкладна 5 тыс. відаў шапачкавых грыбоў, з іх больш за 1 тыс. відаў сустракаюцца ў Беларусі. Больш за 200 відаў з’яўляюцца ядомымі. Найбольш каштоўныя з іх: белы грыб, рыжык, падасінавік, шампіньён звычайны, махавік, сыраежка, падбярозавік, маслёнак, лісічка сапраўдная, апенька восеньская (мал. 46). Гэтыя грыбы валодаюць высокімі смакавымі і пажыўнымі якасцямі.
Ядавітыя грыбы. Бледная паганка, многія віды мухамораў, некаторыя віды грыбоўпарасонікаў, гаварушак, радовак (мал. 47), патрапіўшы ў ежу, могуць выклікаць сур’ёзнае,
59
Белы грыб
Сыраежка
Падасінавік
Падбярозавік
Рыжык
Маслёнак
Шампіньён звычайны
Апенька восеньская
Лісічка сапраўдная
Мал. 46. Ядомыя грыбы
Мухамор пантэрны
Бледная паганка
Мухамор чырвоны
Несапраўдная апенька сернажоўтая
Гаварушка белаватая
Свінушка тонкая
Валаконніца разарваная
Несапраўдная лісічка
Мал. 47. Ядавітыя грыбы
60
а часам i смяротнае атручванне. Да гібелі чалавека можа прывесці пападанне ў арганізм нават невялікага кавалачка бледнай паганкі.
Каб не блытаць ядавітыя грыбы з ядомымі, неабходна іх добра ведаць і ўмець адрозніваць! Напрыклад, бледная паганка падобная на шампіньён, але адрозніваецца тым, што шапачка ў яе зеленаватая, а мякаць і пласцінкі белыя. У шампіньёна пласцінкі і мякаць ружаватыя. Збіраючы грыбы, падобныя на шампіньёны, неабходна ўважліва агледзець ніжні бок шапачак.
Мухамор чырвоны лёгка адрозніць ад іншых грыбоў па яркачырвонай шапачцы з белымі плямамі.
Сапраўдныя лісічкі яркажоўтыя, мякаць грыба светлая. Іх шапачка мае форму варонкі з прыўзнятымі хвалістымі краямі. Несапраўдная лісічка чырванаватааранжавая. Мякаць яе аранжаважоўтая.
У сапраўднай апенькі ніжні бок шапачкі светлы і на ножцы маецца плёнчатае кольца. У несапраўднай апенькі ярка афарбаваная шапачка, пласцінкі шэражоўтыя або чырванаватабурыя. Несапраўдныя апенькі маюць непрыемны зямлісты пах.
Каб папярэдзіць атручванне грыбамі, неабходна выконваць наступныя правілы:
1. Збіраць толькі тыя грыбы, якія дакладна вядомыя вам як ядомыя.
2. Пры зборы старанна аглядаць кожны грыб, перш чым пакласці яго ў кошык. Калі знойдзены грыб падобны на ядавіты, лепш такі грыб не браць.
3. He спрабаваць сырыя грыбы на смак! Варта памятаць, што атручванне можа быць выклікана і ядомымі, але старымі, пераспелымі грыбамі.
4. He збіраць грыбы ў зонах з павышанай радыяцыяй і паблізу аўтамагістралей.
61
Першая дапамога пры атручваннях. Ва ўсіх выпадках атручвання трэба тэрмінова звяртацца да ўрача. Да прыходу ўрача неабходна ачысціць страўнік прамываннем кіпячонай вадой. Каб хутчэй вывесці яд з арганізма, трэба прыняць ак
тываваны вугаль і піць кіпячоную падсоленую ваду ці моцны чай.
■ Вывады. Цела грыбоў (міцэлій) — сістэма тонкіх доўгіх разгалінаваных гіфаў. ■ Усе грыбы — гетэратрофы. ■ Размнажаюцца бясполым і палавым спосабамі. ■ 3 ніцей міцэлію шапачкавых грыбоў развіваюцца пладовыя целы, якія служаць для ўтварэння спор. ■ Многія шапачкавыя грыбы ўтвараюць мікарызу з раслінамі. ■ 3 дапамогай спор грыбы распаўсюджваюцца. ■ Сярод шапачкавых грыбоў ёсць ядомыя і ядавітыя.
Н1. Грыбы доўгі час адносілі да царства Раслін. На падставе чаго іх вылучылі ў асобнае царства? 2. Што ўяўляе сабой цела любога грыба? 3. Як ажыццяўляецца жыўленне грыбоў? 4. Якія правілы трэба выконваць, каб папярэдзіць атручванне грыбамі? 5. Да якіх грыбоў, ядомых або ядавітых, адносіцца мухамор чырвоны? 6. Якая першая дапамога пры атручванні грыбамі? 7. Калі вы пайшлі ў лес і не знайшлі грыбы, ці значыць гэта, што іх няма ў лесе?
§13 . Плесневыя грыбы і дрожджы
У прыродзе шырока распаўсюджаны плесневыя грыбы. Найбольш вядомымі з іх з’яўляюцца мўкар і пеніцыл. Яны развіваюцца ў цёплых і вільготных умовах на розных субстратах — у глебе, на ўвільготненых прадуктах, садавіне і гародніне, на жывёльных і раслінных рэштках, утвараючы плесню (пушыстыя або павуціністыя налёты) шэрага, зялёнага, шызага колеру. Плесневыя грыбы можна сустрэць на кнігах, карцінах, шпалерах, вырабах са скуры.
Міцэлій мукара, ці галоўчатай плесні, з’яўляецца на кавалках хлеба, сыру, на конскім гнаі ў выглядзе пушыстага
62
Мал. 48. Мукар
белага налёту, які праз некаторы час чарнее (мал. 48). Гіфы мукара не падзелены перагародкамі і ўяўляюць сабой моцна выцягнутую разгалінаваную клетку са шматлікімі ядрамі. Адны адгалінаванні клеткі пранікаюць у субстрат і паглынаюць пажыўныя рэчывы, іншыя прыўздымаюцца над субстратам. На канцах гэтых адгалінаванняў развіваюцца акруглыя спарангіі ў выглядзе галовак (адсюль і назва — галоўчатая плесня), у якіх утвараюцца споры. Пры выспяванні спор абалонка спарангія разрываецца, і споры рассейваюцца. Паветрам яны могуць пераносіцца на вялікія адлегласці. Трапіўшы ў спрыяльныя ўмовы, споры прарастаюць у новы міцэлій.
Пеніцыл жыве пераважна ў верхніх слаях глебы або сустракаецца ў выглядзе плесні зялёнага, шызага, блакітнага, радзей іншых колераў на садавіне, гародніне, таматнай пасце, сыры, настоі чаю, шпалерах, вырабах са скуры і г. д.
Міцэлій у пеніцылу складаецца з разгалінаваных ніцей, падзеленых перагародкамі на клеткі. Пры споранашэнні ён нагадвае гроначку — адсюль і яго іншая назва — гранавік. На канцах разгалінаваных гіфаў утвараюцца ланцужкі спор (мал. 49).
Да грыбоў адносяцца дрожджы. Усе мы з імі добра знаёмыя. Без дражджэй немагчыма выпякаць хлеб і пышныя пірагі, прыгатаваць квас, віно, піва. Гэтая своеасаблівая група сапратрофных грыбоў уключае больш за 500 відаў.
У прыродных умовах яны сустракаюцца там, дзе ёсць цукры: на паверхні ягад (вінаграду), садавіны, у нектары кветак, сокацячэннях бяроз, клёнаў і іншых дрэў. Дрожджы паглынаюць цукры і ў працэсе жыццядзейнасці выдзяляюць у навакольнае асяроддзе вуглякіслы газ, а таксама этылавы спірт. Хлебапякарныя дрожджы існуюць толькі ў культуры.
Ад іншых грыбоў дрожджы адрозніваюцца тым, што не маюць міцэлію і ўяўляюць сабой адзінкавыя шарападобныя або авальныя клеткі мікраскапічных памераў (мал. 50). Дрожджы размнажаюцца пачкаваннем.
Пры пачкаванні на мацярынскай клетцы ўтвараецца выпук
Мал. 49. Пеніцыл (уверсе — выгляд пад мікраскопам)
Прэсаваныя дрожджы
Выгляд пад электронным мікраскопам
Мал. 50. Дрожджы
Будова і пачкаванне
64
ласць, якая нагадвае почку. Выпукласць хутка расце, ператвараецца ў самастойную клетку і аддзяляецца ад мацярынскай.
Пры недахопе жыўлення і лішку кіслароду ў асяроддзі ў дражджэй назіраецца палавы працэс (зліццё двух клетак).
Лічыцца, што дрожджы ўзялі пачатак ад мнагаклетачных грыбоў. Па гэтай прычыне, будучы аднаклетачнымі, яны адносяцца да грыбоў, а не да пратыстаў.
■ Вывады. Плесневыя грыбы часта сустракаюцца на хлебе, сыры, таматнай пасце, садавіне ў выглядзе белага, зялёнага, блакітнага налёту. ■ Міцэлій аднаклетачны або мнагаклетачны. ■ Дрожджы не маюць міцэлію і прадстаўлены адзінкавымі мікраскапічнымі клеткамі.
НІ.Якія адрозненні ў будове маюць плесневыя грыбы: мукар і пеніцыл? 2. У якіх месцах у прыродзе распаўсюджаны плесневыя грыбы? 3. Якія асаблівасці будовы дражджэй? Чым адрозніваюцца дрожджы ад іншых грыбоў? 4. Выкарыстоўваючы малюнак 50, апішыце паслядоўнасць працэсу размнажэння дражджэй пачкаваннем. 5. Як вы лічыце, з якой мэтай дрожджы дабаўляюць у цеста?
§14 . Роля грыбоў у прыродзе і жыцці чалавека
Роля грыбоў у прыродзе. Грыбы разам з бактэрыямі і многімі пратыстамі іграюць важную ролю ў агульным кругавароце рэчываў у прыродзе. Яны раскладаюць арганічныя рэчывы адмерлых раслін і жывёл і робяць іх даступнымі для аўтатрофных арганізмаў, перш за ўсё для зялёных раслін. Грыбы, такім чынам, выконваюць вялікую санітарную ролю па ачышчэнні асяроддзя і ўдзельнічаюць ва ўтварэнні ўрадлівага слоя глебы — гумусу.
Грыбы адыгрываюць важную ролю ў жыцці раслін. Вы ведаеце, што многія грыбы ўступаюць у сімбіёз з раслінамі — утвараюць мікарызу. Дзякуючы мікарызе расліна атрымлівае
65
ў 14 разоў больш вады з глебы, чым тая ж расліна без мікарызы. Для многіх грыбоў такі сімбіёз з’яўляецца неабходным, асабліва для фарміравання пладовых цел. Пладовае цела грыбасімбіёнта вырастае непадалёк ад «свайго» дрэва. Гэтая асаблівасць іх жыцця зрабіла няўдалымі
Мал. 51. Пладовае цела губы
спробы штучнага развядзення каштоўных лясных грыбоў.
Сярод грыбоў нямала паразітаў. Звычайна яны паразітуюць на раслінах і жывёлах. Часта на дрэвах сустракаюцца губы, або губавыя грыбы. Споры губаў трапляюць у раны на кары дрэў і прарастаюць, утвараючы міцэлій. Ён пранікае ў драўніну і жывіцца арганічнымі рэчывамі яе клетак. Пашкоджаныя дрэвы становяцца ломкімі, трухлявымі. Праз некалькі гадоў пасля заражэння дрэва губай на ствале з’яўляюцца яе пладовыя целы (мал. 51). Яны маюць капытападобную форму і, як правіла, вельмі цвёрдыя. ПІматгадовыя пладовыя целы губаў часам могуць дасягаць 0,5—1 м у дыяметры. На ніжнім баку пладовага цела ў дробных трубачках выспяваюць мільёны спор.
Каб папярэдзіць заражэнне губавымі грыбамі, трэба ахоўваць дрэвы ад пашкоджанняў кары і паломкі галін, a пладовыя целы збіваць і спальваць.
Грыбы могуць паразітаваць і на жывёлах, выклікаючы пашкоджанне скурнага покрыва — мікозы. Грыбы выдзяляюць рэчывы, якія разбураюць бялок, які ўваходзіць у склад скуры і кіпцюроў. Акрамя скуры, грыбы могуць паражаць розныя ўнутраныя органы — селязёнку, печань, лёгкія. Пераносчыкамі спор з’яўляюцца птушкі і лятучыя мышы.
Грыбы ў жыцці чалавека. Многія віды шапачкавых грыбоў ужываюць у ежу як каштоўны прадукт. Некаторыя
Ф 3. Зак. 206.
66
Глава 4. lP^6yJ^HiKi 2^^
Мал. 52. Вырошчванне шампіньёнаў
віды вырошчваюць y штучных умовах на спецыяльных пажыўных субстратах: кампостах на аснове саломы (шампіньёны), на аснове драўніны (вешанкі). Часцей вырошчваюць шампіньёны (мал. 52), на другім месцы — вешанка звычайная. У Францыі культывуюць чорны труфель, у Японіі і іншых краінах — шыітаке (мал. 53).
Чалавек здаўна выкарыстоўвае грыбы ў розных галінах гаспадаркі. Вінаробства і хлебапячэнне — старажытныя промыслы — былі б немагчымы без дражджавых грыбоў. Пры хлебапячэнні вуглякіслы газ, які выдзяляецца дражджамі, падымае цеста і робіць яго порыстым, пышным.