• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 230с.
    Мінск 2017
    137.13 МБ
    якія раскладаюцца. У выніку ўтвараецца перагной, на якім могуць пасяляцца расліны. Такім чынам, лішайнікі разам з бактэрыямі і пратыстамі ствараюць на безжыццёвых скалах умовы для жыцця іншых арганізмаў, у тым ліку для раслін і жывёл. Гэта азначае, што лішайнікі з’яўляюцца піянерамі расліннага і жывёльнага свету.
    У гаспадарчай дзейнасці чалавека важную ролю адыгрываюць кармавыя лішайнікі (напрыклад, ягель), якія служаць кормам не толькі паўночным аленям, але і маралам, казулям, ласям. Ягель (або аленевы мох) — гэта зборная назва некалькіх відаў роду Кладонія. У тундры ягель займае велізарныя прасторы. Некаторыя віды лішайнікаў (лішайнікавая Manna, гірафора) выкарыстоўваюцца ў ежу людзьмі. 3 лішайнікаў атрымліваюць фарбы, хімічны індыкатар лакмус, спірт, лішайнікавыя кіслоты, лекавыя прэпараты для лячэння туберкулёзу, фурункулёзу, кішэчных захворванняў, шаленства і інш. Некаторыя віды выкарыстоўваюцца ў парфумернай прамысловасці для таго, каб надаць стойкасць араматам.
    ■ Вывады. Лішайнік — гэта комплексны арганізм, які складаецца з грыба і аўтатрофнага кампанента (водарасці або цыянабактэрыі). ■ Грыбны кампанент забяспечвае водарасць вадой і мінеральнымі рэчывамі, а ўзамен атрымлівае створаныя водарасцю або цыянабактэрыяй у працэсе фотасінтэзу арганічныя рэчывы. ■ Лішайнікі з’яўляюцца кормам для аленяў, служаць сыравінай для атрымання лішайнікавых кіслот, фарбаў, многіх лекавых прэпаратаў.
    Q
    1. Што ўяўляе сабой лішайнік? 2. Якія ўзаемаадносіны грыба і аўтатрофнага кампанента ў складзе слаявішча лішайніка? 3. Якія асаблівасці знеш
    няй будовы слаявішча розных груп лішайнікаў? 4. У чым асаблівасці жыцця лішайнікаў у параўнанні з іншымі арганізмамі?(^рЯк размнажаюцца лішайнікі? 6. Чаму лішайнікі называюць піянерамі ў асваенні безжыццёвых
    тэрыторый? 3 чым гэта звязана?
    ІіСіЛоі^
    Глава
    Агульная характарыстыка раслін
    Вы любіце салату? Напэўна, кожны з вас можа прыгатаваць яе па сваім рэцэпце. Складзіце спіс з пяці агародных раслін, якія можна выкарыстоўваць у салаце. У вашым спісе ёсць морква? Тады на салату пойдзе корань. Калі вы выбралі цыбулю, то для салаты будуць выкарыстаны зялёныя лісты — пяро. Як наконт некалькіх лісцікаў пятрушкі? Ці будуць у вашай салаце памідоры, агуркі, спаржавая фасоля, зялёны гарошак? Якія часткі раслін выкарыстоўваюцца ў гэтым выпадку?
    Вы ўжо многае ведаеце аб раслінах, напрыклад аб некаторых іх частках. Гэтыя часткі называюцца органамі.
    3 гэтай главы вы даведаецеся:
    •	па якіх прыметах расліны адрозніваюцца ад іншых арганізмаў;
    •	чаму расліны — жывыя арганізмы;
    •	дзе расліны жывуць;
    •	якія асаблівасці будовы расліннай клеткі;
    •	што такое тканкі і якія тканкі ўтвараюць органы раслін;
    •	што такое жыццёвая форма раслін і якія жыццёвыя формы характэрныя для раслін.
    76
    §16. Расліна — жывы арганізм
    Асноўныя прыметы раслін. Якія расліны вы ведаеце? Магчыма, вы назавяце дуб, бярозу, рамонак, канюшыну, званочак, елку.
    Вы ўжо ведаеце, што расліны складаюцца з органаў. Орган — гэта частка арганізма, якая выконвае пэўную функцыю і якая мае прыстасаваную для гэтага будову. У большасці раслін ёсць карані, якія ўтрымліваюць расліны ў глебе. Карані паглынаюць ваду і раствораныя ў ёй мінеральныя рэчывы. Лісты выконваюць функцыю фотасінтэзу, выпарэння вады і газаабмену. Сцябло звязвае корань і лісты паміж сабой. Сцябло, лісты і корань называюцца ?; вегетатыўнымі органамі. У большасці раслін фарміруюцца кветкі, з якіх утвараюцца плады і насенне (мал. 63). Гэтыя органы выконваюць функцыю размнажэння і рас, сялення раслін.
    Мал. 63. Кветкі гароху, яго плады і насенне
    /?Усе расліны мнагаклетачныя. Іх органы ўтвораны вялікай колькасцю клетак. Клеткі лістоў і маладых сцёблаў утрымліваюць зялёны пігмент хларафіл, здольны паглынаць сонечнае святло. Выкарыстоўваючы сонечную энергію, расліны сінтэзуюць з вады і вуглякіслага газу арганічныя рэчывы. (Успомніце, як называецца такі працэс.) Арганічныя рэчывы з’яўляюцца будаўнічым матэрыялам для маладых клетак і органаў раслін, а таксама крыніцай энергіі для розных працэсаў, якія праходзяць у іх. Такім чынам, большасць раслін
    77
    Абалонка (клетачная сценка) Цытаплазматычная
    Ядро
    Жывёльная клетка
    Мал. 64. Схема будовы клетак
    Цытаплазма
    Арганоіды
    Вакуоля — Хларапласт
    Раслінная клетка
    з’яўляюцца аўтатрофамі. (Успомніце, якія арганізмы называюцца аўтатрофамі.)
    Асаблівасці будовы клетак раслін. У 6м класе вы ўжо вывучалі, як упарадкаваны клеткі раслін і жывёл. Выкарыстоўваючы малюнак 64, параўнайце схемы будовы расліннай і жывёльнай клетак. Якія структуры характэрныя для абодвух клетак? Чым раслінная клетка адрозніваецца ад жывёльнай? Цяпер падвядзём вынік. Абедзве клеткі маюць агульныя структуры. Гэта цытаплазма з арганоідамі, ядро і цытаплазматычная мембрана, якая акружае цытаплазму. А чым гэтыя клеткі адрозніваюцца? У расліннай клетцы ёсць зялёныя пластыды — хларапласты, якія надаюць клеткам зялёную афарбоўку (мал. 65).
    Пластыды бываюць трох відаў. Хларапласты ўтрымліваюць пігмент хларафіл — у іх ажыццяўляецца фотасінтэз.
    Хларафіл утвараецца ў хларапластах мал. 65. Хларапласты на святле. Калі расліне святла недастат ў клетках эладэі
    78
    Глава 5. Агульная характарыстыка раслін
    Мал. 66. Лейкапласты ў клетках Мал. 67. Храмапласты скуркі ліста традэсканцыі ў клетках плода тамата
    кова, хларафіл разбураецца. Лейкапласты — бясколерныя пластыды, у якіх назапашваюцца вугляводы (крухмал), бялкі або тлушчы (мал. 66)лХрамап ласты ўтрымліваюць пігменты жоўтага, чырвонага ці аранжавага колеру (мал. 67). Яны абумоўліваюць яркую афарбоўку кветак і пладоў многіх раслін, а таксама восеньскую афарбоўку лістоў.
    У раслінных клетках ёсць вакуолі, запоўненыя растворам розных рэчываў. Гэты раствор называецца клетачным сокам. Як вы ведаеце, клетачны сок вызначае смак многіх пладоў. Вакуолі з’яўляюцца крыніцай запасных пажыўных рэчываў і рэзервуарам вады ў клетцы. Дзякуючы ціску, які ствараюць малекулы вады ў вакуолі, жывыя раслінныя клеткі падтрымліваюць сваю пругкасць.
    Звонку раслінную клетку пакрывае клетачная абалонка (клетачная сценка). Яна досыць трывалая і абараняе клетку ад пашкоджанняў, пранікнення ў яе бактэрый і іншых арганізмаў. У многіх клетак абалонка дасягае значнай таўшчыні. У абалонцы ёсць спецыяльныя ўтварэнні — поры, па якіх розныя рэчывы могуць перамяшчацца з клеткі ў клетку. Абалонка некаторых клетак насычаецца адмысловым рэчывам. У выніку гэтага яна становіцца трывалай, цвёрдай і непранікальнай для розных рэчываў (кажуць, што абалонка адраўневае). Пры гэтым паступленне рэчываў у
    " gr* § 16. Расліна — жывы арганізм
    клетку спыняецца, і яе жывое змесціва адмірае. Трывалая абалонка застаецца існаваць у органах раслін.
    А цяпер успомнім, як упарадкаваны клеткі бактэрый. У клетках бактэрый ядро адсутнічае. А ў клетках раслін ёсць аформленае ядро. Такім чынам, расліны, гэтак жа як пратысты і грыбы, з’яўляюцца эўкарыётамі.
    Расліны — мнагаклетачныя эўкарыятычныя аўтатрофныя арганізмы, цела якіх падзелена на органы — корань, сцябло і ліст.
    79
    Успомніце, па якіх прыметах жывыя арганізмы адрозніваюцца ад цел нежывой прыроды. Жывыя арганізмы харчуюцца, дыхаюць, выдзяляюць непатрэбныя рэчывы, размнажаюцца, растуць, развіваюцца, рэагуюць на змяненні ў навакольным асяроддзі. Усе гэтыя прыметы характэрны і для раслін. Таму расліны — жывыя арганізмы.
    Распаўсюджанне раслін. Расліны распаўсюджаны на ўсім зямным шары — ад халодных пустынь Антарктыды і Арктыкі да гарачых пустынь Афрыкі (мал. 68). Больш за ўсё відаў раслін знаходзіцца ў вільготных трапічных лясах.
    Большасць раслін жыве на сушы, але многія селяцца ў вадаёмах або каля іх. Расліны добра прыстасаваны да ўмоў існавання ў розных месцапражываннях.
    Палярны мак	Архідэі	Лаунія галоўчатая
    (Арктыка)	(Паўднёвая Азія)	(пустыня Сахара)
    Мал. 68. Расліны, якія растуць у розных прыродных умовах
    80
    Глава 5. Агульная характарыстыка раслін'
    Вывучэннем раслін займаецца батаніка. Яна даследуе жыццё раслін, іх будову, распаўсюджанне, узаемасувязь з навакольным асяроддзем і паміж сабой. Вывучэнне батанікі дае магчымасць кожнаму з нас не толькі даведацца пра жыццё раслін, але і прыняць актыўны ўдзел у ахове прыроды і рацыянальным выкарыстанні раслінных рэсурсаў.
    ■ Вывады. Расліны — мнагаклетачныя аўтатрофныя арганізмы. ■ Іх цела падзелена на вегетатыўныя органы — сцябло, лісты і карані. ■ Для расліннай клеткі характэрны пластыды, абалонка і вакуолі. ■ Расліны насяляюць усе кантыненты Зямлі.
    Н1. Па якіх прыметах расліны адрозніваюцца ад іншых арганізмаў? 2. Якія функцыі выконваюць вегетатыўныя органы? 3. Чым раслінная клетка адрозніваецца ад жывёльнай? 4. Чаму лісты раслін зялёныя, а карані не? 5. Калі пакінуць дошку ляжаць на траве, што будзе з травой пад дошкай праз некалькі дзён і чаму гэта адбудзецца?
    S Прывядзіце прыклады з яу у жыцці раслін, якія пацвярджаюць, што расліны — жывыя арганізмы.
    §17. Паняцце аб тканках
    Вы, верагодна, неаднаразова бачылі, што падчас моцнага ветру высокія расліны, асабліва маладыя, згінаюцца амаль да зямлі, але не ламаюцца. Чаму гэта адбываецца?
    Навукоўцы лічаць, што продкамі раслін былі водарасці. У адрозненне ад водарасцей, якія ў асноўным жывуць у вадзе, расліны пануюць на сушы. Мы бачым іх у лясах, на лугах і балотах, па берагах рэк і азёр. Іх вырошчваюць у садах, парках і скверах, на палях і агародах.
    Асваенне раслінамі сушы суправаджалася фарміраваннем у іх прыстасаванняў, якія забяспечылі іх выжыванне ў новых наземных умовах.
    Паняцце аб тканках раслін. Успомніце, як упарадкавана цела мнагаклетачных водарасцей. У многіх відаў яно складаецца практычна з аднолькавых клетак, і кожная клетка здольная выконваць усе функцыі, характэрныя для водарасці. А як у раслін? Функцыі ў мнагаклетачным арганізме раслін выконваюць не асобныя клеткі, а групы клетак. Адна група клетак, напрыклад, выконвае функцыю аховы, другая — функцыю транспарту рэчываў па арганізме, трэцяя — ажыццяўляе фотасінтэз і г. д. Такім чынам, для выканання функцый у раслін фарміруюцца розныя віды клетак. Пры гэтым клеткі кожнага віду адрозніваюцца будовай. Для выканання пэўных функцый клеткі аб’ядноўваюцца ў групы, якія называюцца тканкамі.