• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 230с.
    Мінск 2017
    137.13 МБ
    Роля імхоў у прыродзе. Імхі — непатрабавальныя расліны, здольныя пасяляцца на любым субстраце — камянях, скалах, аголеных шчабняватых і пясчаных участках зямлі, непрыдатных для жыцця іншых раслін. Тут яны выступаюць як першапасяленцы. Імхі актыўна разбураюць горную пароду, укараняючыся рызоідамі ў мікраскапічна дробныя паглыбленні на паверхні. Адмерлыя рэшткі імхоў паступова ствараюць узбагачаны арганічнымі рэчывамі субстрат, прыдатны для пасялення іншых раслін.
    імхі. Значэнне імхоў 97
    Вялікая роля імхоў у лесе. Яны з’яўляюцца піянерамі зарастання разнастайных участкаў, перш за ўсё тых, на якіх стаялі зваленыя ветрам дрэвы, а таксама пажарышчаў, вогнішчаў, сцежак.
    Імхі — найважнейшы кампанент прыродных экасістэм. Як любыя фотасінтэзуючыя арганізмы, яны засвойваюць неарганічныя рэчывы і ствараюць арганічныя. Імхі з’яўляюцца ежай для многіх беспазваночных жывёл (лічынак жукоў, мух, вусеней матылькоў, а таксама некаторых малюскаў, кляшчоў і інш.).
    Суцэльнае або амаль суцэльнае мохавае покрыва зацяняе глебу, памяншае сутачныя ваганні тэмпературы, вільготнасці, асветленасці ў прыземным слоі паветра. Гэта паляпшае ўмовы для захавання і прарастання насення дрэвавых і травяністых раслін, спрыяе развіццю і росту маладых праросткаў. Аднак занадта высокае і густое мохавае покрыва можа перашкаджаць нармальнаму аднаўленню лесу. Насенне лясных раслін завісае на паверхні мохавага покрыва і не дасягае глебы, часам гіне.
    Акрамя таго, калі мохавае покрыва лесу ўтворана толькі сфагнавымі імхамі, гэта адмоўна адбіваецца на стане лесу, паколькі, назапашваючы ваду, сфагнум спрыяе забалочванню.
    Таксама вялікае значэнне імхоў на балотах, асабліва на тых, якія ўтвораны сфагнумам.
    Выкарыстанне імхоў. Сфагнавыя імхі маюць тры карысныя ўласцівасці: вялікую гіграскапічнасць (здольнасць паглынаць ваду з навакольнага асяроддзя), высокую бактэрыцыднасць (здольнасць забіваць бактэрыі за кошт вылучаемых рэчываў) і высокую паветрапранікальнасць. Дзякуючы гэтым уласцівасцям сфагнавыя імхі выкарыстоўваюцца ў розных галінах. Яшчэ ў XIX ст. сфагнавыя імхі прымянялі для вырабу перавязачных пакетаў. У сучаснай медыцыне гэты матэрыял незаслужана забыты, але ў час Вялікай Айчыннай вайны гэта быў першы перевязачны сродак.
    Ф 4. Зак. 206.
    Валодаючы высокай гіграскапічнасцю, такі матэрыял лёгка ўсмоктвае кроў і іншыя вадкасці. У цяперашні час некаторыя фармацэўтычныя кампаніі аднаўляюць вытворчасць сфагнавамарлевых матэрыялаў. Гэтыя імхі рэкамендуюць і для набівання дзіцячых матрацаў, вырабу падгузнікаў.
    Сфагнавыя імхі прымяняюцца ў народнай медыцыне пры лячэнні парэзаў, абмаражэнняў і апёкаў. He ўсе ведаюць, што пры накладанні шыны пры пераломах яе нельга накладваць непасрэдна на скуру. Выкарыстанне сфагнавамарлевых пакетаў дапамагае прадэзынфіцыраваць рану і змякчыць трэнне і магчымыя ўдары пры транспарціроўцы пацярпелага. Сфагнавыя імхі таксама добра ўбіраюць вільгаць і пахі, таму з іх дапамогай можна пазбавіцца ад непрыемнага паху і павышанага потавыдзялення ног.
    Імхі, у першую чаргу сфагнавыя, выкарыстоўваюцца як экалагічна чысты ўцяпляльнік. Пры будаўніцтве зрубаў дамоў сфагнум закладваюць паміж бярвёнамі. Бактэрыцыдныя ўласцівасці імху не дазваляюць бярвёнам гніць. Як натуральны ўцяпляльнік мох выкарыстоўваюць у пчалярстве. Змешчаны пад вулей ён паглынае лішкі вільгаці, дэзынфіцыруе паветра, што прадухіляе захворванні пчалінай сям’і.
    Сфагнавыя імхі выкарыстоўваюцца пры захоўванні пладоў і насення, паколькі бактэрыцыдныя рэчывы абараняюць іх ад загнівання. Увільготнены мох ужываецца для ўпакоўкі і транспарціроўкі чаранкоў і саджанцаў дрэвавых раслін.
    ■ Вывады. Сфагнавыя імхі складаюцца са сцябла і лістоў, рызоіды адсутнічаюць. ■ Сцёблы і лісты змяшчаюць ваданосныя клеткі, якія паглынаюць і ўтрымліваюць вялікую колькасць вады. Дзякуючы гэтаму імхі рэгулююць водны баланс экасістэм, у якіх растуць. ■ Сфагнавыя імхі ўтвараюць торф, які шырока выкарыстоўваецца ча
    лавекам.
    HI. Чым адрозніваецца сфагнум ад зязюлінага лёну? 2. Чаму сфагнум не зялёны, а серабрыстабелы? 3. Чаму сфагнум называюць таксама тарфяным імхом? 4. Як ажыццяўляецца жыўленне сфагнавых імхоў? 5. Як вы лічыце, на чым заснавана выкарыстанне імхоў для мульчыравання глебы? 6. Чаму неабходна ахоўваць балоты? 7. Чаму ўслед за асваеннем сфагнавымі імхамі пэўнай тэрыторыі праз некаторы час назіраецца яе забалочванне?
    Знайдзіце звесткі аб востраве Суртсей, які размешчаны паблізу вострава Ісландыя. Гэты востраў з’яўляецца найважнейшай навуковай лабараторыяй пад адкрытым небам. Высветліце, чаму ён выклікаў такую цікавасць у навукоўцаў. Раскажыце аднакласнікам, што там было знойдзена.
    § 21. Папараці
    Распаўсюджанне папарацей. У цяністых лясах і сырых ярах растуць папараці — травяністыя расліны, радзей — дрэвы, з буйнымі, моцна рассечанымі лістамі.
    Папараці шырока распаўсюджаныя па ўсім зямным шары. Найбольш шматлікія і разнастайныя яны ў ПаўднёваУсходняй Азіі. Тут папараці амаль цалкам пакрываюць гле
    бу пад полагам лесу. Яны нават растуць на ствалах дрэў.
    Папараці растуць як на сушы, так і ў вадзе. Большасць з іх расце пераважна ў вільготных цяністых месцах.
    Асаблівасці будовы і працэсаў жыццядзейнасці. Усе папараці маюць сцябло, карані і лісты. Моцна рассечаныя лісты папарацей называюцца вайі. Сцябло ў большасці папарацей нашай зоны схавана ў глебе і расце гарызантальна (мал. 80). Яно не падобна на сцябло большасці раслін і называецца карэнішча.
    100
    У папарацей добра развітыя праводзячыя і механічныя тканкі. Дзякуючы гэтаму яны могуць дасягаць вялікіх памераў. Папараці звычайна буйнейшыя, чым імхі, а ў старажытнасці яны дасягалі вышыні 20 м.
    ► Праводзячая тканка ў папарацей, дзеразы і хвашчоў, па якой перамяшчаецца вада і мінеральныя солі ад каранёў у сцябло і далей у лісты, складаецца з доўгіх клетак у форме трубак. Гэтыя трубчастыя клеткі нагадваюць сасуды, таму тканку часта называюць сасудзістай. Расліны, якія маюць сасудзістую тканку, могуць расці больш высока і быць больш тоўстымі, таму што кожная клетка іх цела атрымлівае ваду і пажыўныя рэчывы праз праводзячыя тканкі. Наяўнасць падобнай тканкі з’яўляецца перавагай для гэтых раслін.
    Сцёблы і лісты папарацей пакрытыя вільгаценепранікальнай покрыўнай тканкай. У гэтай тканцы ёсць асаблівыя
    ўтварэнні — вусцейкі, якія могуць адкрывацца і закрывацца. Пры адкрыванні вусцеек выпарэнне вады паскараецца (так расліна змагаецца з перагрэвам), пры звужэнні — запавольваецца (так расліна змагаецца з залішнімі стратамі вільгаці).
    Размнажэнне папарацей. Вы, верагодна, не раз бывалі летам у лесе і бачылі папараці. Магчыма, вы заўважалі на
    Мал. 81. Групы спарангіяў на ніжнім баку ліста папараці
    ніжнім баку ліста папарацей маленькія бураватыя бугаркі (мал. 81). Што гэта? Кожны бугарок ўяўляе сабой групу спарангіяў, у якіх спеюць споры. Калі страсянуць ліст папараці над белай паперай, яна пакрыецца бураватым пылам. Гэта споры, якія высыпаліся са спаран
    §21. Папараці
    101
    гіяў. Утварэнне спор — гэта бясполае размнажэнне папарацей.
    У сухое гарачае надвор’е спарангіі раскрываюцца, споры высыпаюцца і разносяцца патокамі паветра. Зваліўшыся на вільготную глебу, споры прарастаюць. Са споры шляхам яе дзялення ўтвараецца расліна, якая зусім не падобна на расліну, якае дае споры. Яна мае выгляд тонкай зялёнай мнагаклетачнай пласцінкі сэрцападобнай формы велічынёй 10—15 мм. У глебе яна ўмацоўваецца рызоідамі. На яе ніжняй частцы фарміруюцца органы палавога размнажэння, а ў іх — мужчынскія і жаночыя палавыя клеткі (мал. 82). Падчас дажджу або моцнай расы сперматазоіды падплываюць
    Дарослая папараць
    Мал. 82. Размнажэнне папарацей
    102 Глава 6. Споравыя расліны ? <^^J^ ^^У* v,U^ ^^
    да яйцаклетак і зліваюцца з імі. Адбываецца апладненне, і ўтвараецца зігота. 3 зіготы шляхам дзялення паступова развіваецца маладая папараць са сцяблом, каранямі і дробнымі лістамі. Так адбываецца палавое размнажэнне (гл. мал. 82). Развіццё маладой папараці ідзе павольна, і пройдзе шмат гадоў, пакуль папараць дасць буйныя лісты і першыя спарангіі са спорамі. Затым са спор з’явяцца новыя расліны з органамі палавога размнажэння і г. д.
    Разнастайнасць папарацей. У цяністых ліставых і змешаных лясах паасобку або невялікімі групамі расце шчытоўнік мужчынскі. Яго падземнае сцябло — карэнішча, ад якога адыходзяць прыдаткавыя карані і лісты.
    У нашай краіне сустракаюцца і іншыя віды папарацей: у сасновых лясах — арляк, у яловых — шчытоўнік ігольчасты; на забалочаных берагах рэк — тэліптэрыс балотны, па ярах — страуснік звычайны і качадыжнік жаночы (мал. 83).
    Тэліптэрыс балотны Страуснік звычайны Качадыжнік жаночы
    Мал. 83. Папараці
    Man. 84. Водныя папараці
    Некаторыя папараці, напрыклад сальвінія і азола (мал. 84), жывуць толькі ў вадзе. Нярэдка водныя папараці ўтвараюць суцэльнае покрыва на паверхні азёр.
    ► У сальвініі лісты размешчаны парамі на тонкім сцябле. Ад сцябла адыходзяць тонкія ніці, падобныя на разгалінаваныя карані. На самай справе — гэта відазмененыя лісты. Каранёў у сальвініі няма. Маленькая свабоднаплаваючая папараць азола ў краінах ПаўднёваУсходняй Азіі выкарыстоўваецца як зялёнае ўдабрэнне на рысавых палях. Гэта звязана з тым, што азола ўступае ў сімбіёз з цыянабактэрыяй анабенай, якая здольная засвойваць атмасферны азот і пераводзіць яго ў форму, даступную для раслін.
    Роля папарацей у прыродзе, выкарыстанне чалавекам. Папараці з’яўляюцца кампанентамі многіх раслінных супольнасцей, асабліва трапічных і субтрапічных лясоў. Як і іншыя зялёныя расліны, папараці пры фотасінтэзе ўтвараюць арганічныя рэчывы і выдзяляюць кісларод. Яны з’яўляюцца асяроддзем пражывання і ежай для многіх жывёл.
    Многія віды папарацей вырошчваюць у садах, аранжарэях, жылых памяшканнях, паколькі яны лёгка пераносяць умовы, неспрыяльныя для большасці кветкавых раслін. Найбольш часта вырошчваюць у дэкаратыўных мэтах папа
    104
    Глава 6. Споравыя расліны
    Мал. 85. Дэкаратыўныя папараці
    раці з роду адыянтум (напрыклад, адыянтум «венерын волас»), платыцэрыум, або аленевыя рогі, нефралепіс, ці мечпапараць (мал. 85). У адкрытым грунце звычайна высаджваюць страуснік (гл. мал. 83, с. 102).