Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 230с.
Мінск 2017
У папараці арляку прыдатныя для яды маладыя закручаныя «завіткі» лістоў. Іх збіраюць рана вясной у першыя два тыдні пасля з’яўлення. Маладыя лісты кансервуюць, сушаць, соляць. Экстракт шчытоўніка мужчынскага ўжываецца ў якасці глістагоннага сродку.
■ Вывады. Папараці — споравыя наземныя расліны з моцна рассечанымі перыстымі лістамі. ■ Жывуць на сушы ў цяністых месцах; некаторыя ў вадзе. ■ Распаўсюджваюцца спорамі. ■ Размнажаюцца бясполым і палавым спосабамі.
■ Апладненне адбываецца толькі пры наяўнасці вады.
Н1. Якія адметныя рысы папарацей? 2. Як размнажаюцца папараці? 3. Што ўяўляюць сабой бураватыя бугаркі на ніжнім баку лістоў папарацей? 4. Па якіх прыметах папараці падобныя да імхоў, а па якіх адрозніваюцца ад іх?
Складзіце этыкетку, якая будзе прымацавана да гаршка з папараццю для |~у продажу ў краме. Апішыце дэкаратыўныя рысы якойнебудзь папараці і інструкцыю па доглядзе за ёй, выкарыстоўваючы рэсурсы Інтэрнэту або дадатковую літаратуру.
105
§ 22. Дзераза, хвашчы
Дзераза. Гэта адна з найбольш старажытных груп раслін, якія захаваліся да нашых дзён. Дзеразу часта называюць жывымі выкапнямі. Наяўнасць праводзячай тканкі, а таксама сапраўдных каранёў збліжае яе з папарацямі. Найбольшай разнастайнасці дзераза дасягае ў трапічных шыротах. У абласцях з умераным кліматам яна прадстаўлена параўнальна невялікай колькасцю відаў. Некаторыя віды сустракаюцца ў тундры, на скалах і восыпах.
Дзераза, якая сустракаецца ў нашай краіне, часцей за ўсё расце ў хвойных або змешаных лясах. Гэта травяністыя шматгадовыя расліны з доўгімі сцёбламі, якія сцелюцца па зямлі, густа пакрытымі дробнымі вузкімі зялёнымі лістамі. Ад сцябла, якое сцелецца, адыходзяць вертыкальныя бакавыя парасткі вышынёй 20—30 см. Летам на верхавіне бакавых парасткаў развіваюцца спараносныя каласкі са спарангіямі, у якіх спеюць споры. Размнажаецца дзераза, падобна папараці, бясполым і палавым спосабамі. Для апладнення ім таксама неабходная капежная вада.
У Беларусі расце 7 відаў дзеразы: булавападобная, сплясканая, гадавая, баранец і інш. (мал. 86).
Дзераза булавападобная
Дзераза сплясканая
Дзераза гадавая
Дзераза баранец
Мал. 86. Дзераза
106
Мал. 87. Хвошч палявы
Хвашчы. На вільготных палях і лугах, на балотах і ў сырых лясах растуць шматі’адовыя травяністыя расліны — хвашчы. Хоць па вонкавым выглядзе яны адрозніваюцца ад папарацей і дзеразы, але па многіх прыметах падобныя да іх. Хвашчы, як і папараці, з’яўляюцца споравымі раслінамі.
Тыповым прадстаўніком з’яўляецца хвошч палявы (мал. 87). Гэта шматгадовае пустазелле, якое расце на палях і раллі. У глебе знаходзіцца галінастае карэнішча з прыдаткавымі каранямі і пупышкамі, з якіх кожны год развіваюцца надземныя парасткі. Пры апрацоўцы глебы кавалачкі карэнішча хвашчу не гінуць, а з кожнага вырастае самастойная расліна. (Успомніце, як называецца такі спосаб размнажэння.) Таму з гэтым пустазеллем вельмі цяжка змагацца.
Вясной у хвашча палявога ад карэнішча адрастаюць жаўтаватабурыя парасткі, на верхавінах якіх размешчаны спараносныя каласкі. У іх спеюць споры.
► У спрыяльных умовах споры хвашча, як і папараці, прарастаюць у невялікія расліны, непадобныя на лістасцябловыя. На іх фарміруюцца органы палавога размнажэння, у якіх спеюць палавыя клеткі. Пры наяўнасці капежнай вады адбываецца апладненне. 3 яйцаклеткі ўтвараецца маладая расліна хвашча з карэнішчам.
§ 22. Дзераза, хвашчы
107
Пасля ўтварэння спор вясновыя парасткі адміраюць, а ад карэнішча адрастаюць зялёныя летнія парасткі, падобныя на маленькія сасонкі (гл. мал. 87).
Хвашчы маюць унікальныя членістыя сцёблы. На стыках размешчаны лісты.
Сцябло насычана крэменязёмам, які надае яму вялікую трываласць.
У клетках сцябла і бакавых галінак знаходзяцца хларапласты — у іх адбываецца фотасінтэз. Арганічныя рэчывы, якія ўтварыліся, адцякаюць у карэнішча і там запасаюцца. Вясной арганічныя рэчывы выкарыстоўваюцца на рост спараносных парасткаў і на ўтварэнне новых карэнішчаў.
Відавая разнастайнасць хвашчоў невялікая — іх налічваецца каля 30 відаў. У Беларусі распаўсюджана 8 відаў. У нашых лясах на ўвільготненай глебе часта сустракаецца хвошч лясны з моцна разгалінаванымі паніклымі бакавымі галінкамі. На пясчаных глебах і ў ярах расце хвошч зімуючы, на забалочаных месцах, па берагах рэк і азёр растуць хвошч балотны і хвошч прырэчны (мал. 88).
У цяперашні час вялікай ролі ва ўтварэнні расліннага покрыва
Хвошч лясны
Хвошч зімуючы
Хвошч прырэчны
Мал. 88. Хвашчы
108
Глава 6. Споравыя расліны
дзераза і хвашчы не адыгрываюць. Хоць нярэдка хвашчы ўтвараюць зараснікі ў тых месцах, дзе іншыя расліны існаваць не могуць.
Выкарыстанне чалавекам. 3 дрэвападобных папарацей, дзеразы і хвашчоў мільёны гадоў таму ўтварыліся залежы каменнага вугалю. Каменны вугаль — адзін з лепшых відаў паліва. На ім працуюць паравыя катлы электрастанцый, заводаў і фабрык.З вугалю атрымліваюць многія каштоўныя прадукты: гаручы газ, кокс, пластмасы, лакі, змазачнае масла, парфумерныя вырабы і інш.
Вугаль здабываюць ва Украіне, Расіі, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі і іншых краінах.
► Сучасныя папараці, хвашчы і дзераза — гэта нязначная частка старажытных продкаў, якія панавалі на Зямлі ў каменнавугальны перыяд палеазойскай эры, г. зн. амаль 350 млн гадоў таму. Сярод старажытных прадстаўнікоў папарацей, хвашчоў і дзеразы былі травяністыя расліны і магутныя дрэвы, якія дасягалі 25 м вышыні, з тоўстымі стваламі да 1,5 м у дыя
метры. Шырокае распаўсюджанне гэтых раслін у тыя часы тлумачыцца спрыяльнымі кліматычнымі ўмовамі — цёплым вільготным кліматам. Большая частка сушы была забалочана. Гэта стварала спрыяльныя ўмовы для апладнення раслін. А іх спараносныя парасткі знаходзіліся высока над паверхняй глебы, што спрыяла рассей
ванню спор.
► Густыя трапічныя лясы ўтваралі вялікія масы арганічнага рэчыва і пры гэтым узбагачалі атмасферу кіслародам. Дрэвы, адміраючы, падалі ў ваду. Там, у бедным кіслародам асяроддзі, яны не згнівалі, а паступова зацягваліся глеем, пяском, глінай, спрасоўваліся пад асадкавымі горнымі пародамі, што іх пакрывалі, і новымі расліннымі рэшткамі. На месцы дрэў, што ўпалі, з цягам часу вырасталі новыя, якіх чакаў такі ж лёс. Так у тоўшчы зямной кары ўтвараліся
109
§ 22. Дзераза, хвашчы
адклады каменнага вугалю. Цяпер у ім знаходзяць скамянелыя ствалы дрэвападобных папарацей, хвашчоў і дзеразы, адбіткі лістоў, спараносныя каласкі і нават споры. Знаходкі старанна даследуюцца навукоўцамі. Так, адклады каменнага вугалю «распавядаюць» нам пра арганізмы, якія жылі мільёны гадоў таму.
Сцёблы хвашчу зімуючага ўтрымліваюць значную колькасць крэменязёму — цвёрдага рэчыва, якое добра паліруе. Таму яго сцёблы асабліва жорсткія, трывалыя і здаўна ўжываліся для чысткі металічнага посуду і замест наждачнай паперы.
Парасткі некаторых хвашчоў (напрыклад, хвашчу палявога) выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне як мачагонны і вяжучы сродак.
У першых фотаапаратах з успышкай выкарыстоўвалі сухія лёгкаўзгаральныя споры дзеразы для асвятлення пры фатаграфаванні. Сухія споры дзеразы таксама ўжываюць у якасці дзіцячай прысыпкі. Дзераза баранец выкарыстоўваецца для атрымання жоўтай фарбы.
■ Вывады. Хвашчы, дзераза — споравыя расліны. ■ Як і ў папарацей, у іх ёсць праводзячыя і іншыя тканкі. ■ У адрозненне ад папарацей маюць дробныя лісты. ■ Размнажаюцца бясполым і палавым спосабамі. ■ Для апладнення неабходна капежная вада.
Н1. Якія агульныя з папарацямі прыметы маюць хвашчы і дзераза? 2. Чым дзераза адрозніваецца ад хвашчоў? 3. Па якіх прыметах папараці, хвашчы, дзераза адрозніваюцца ад імхоў? 4. На ваш погляд, якія ўмовы, што існавалі на Зямлі сотні мільёнаў гадоў таму, спрыялі шырокаму распаўсюджванню папарацей, хвашчоў, дзеразы? 5. Як вы лічыце, чаму вымерлі старажытныя папараці, хвашчы і дзераза? Абгрунтуйце свой пункт
гледжання.
Складзіце і зарысуйце ў сшытку схему размнажэння і развіцця дзеразы.
Глава Голанасенныя расліны
Папараці, хвашчы, дзераза працвіталі на Зямлі ва ўмовах цёплага і вільготнага клімату. Прыблізна 300 млн гадоў таму клімат на Зямлі стаў больш сухім і халодным. Пачалі высыхаць балоты і дробныя вадаёмы. Клімат набыў рысы сезоннасці — сталі чаргавацца цёплыя і халодныя сухія перыяды. У выніку гэтага амаль усе дрэвападобныя формы споравых раслін вымерлі. У гэтых умовах пануючае становішча занялі насенныя расліны. У адрозненне ад споравых, палавое размнажэнне насенных раслін ажыццяўляецца без наяўнасці капежнай вады. Таму насенныя расліны могуць жыць у разнастайных умовах навакольнага асяроддзя. Падумайце, дзякуючы якім прыстасаванням насенныя расліны размнажаюцца без наяўнасці вады.
3 гэтай главы вы даведаецеся:
• што такое насенныя расліны і па якіх прыметах яны адрозніваюцца ад споравых раслін;
• чаму палавое размнажэнне насенных раслін не залежыць ад наяўнасці вады;
• якія расліны называюцца голанасеннымі і якія адметныя прыметы характэрны для іх;
• якое значэнне ў прыродзе і жыцці чалавека маюць голанасенныя расліны.
Ill
§ 23. Агульная характарыстыка голанасенных раслін
1. Паняцце аб насенных раслінах. 3 насеннымі раслінамі вы пастаянна сустракаецеся ў паўсядзённым жыцці. Елка і сасна, дуб і бяроза, морква і капуста, жыта і пшаніца — прыклады насенных раслін. Людзі выкарыстоўваюць у ежу і ў гаспадарцы ў асноўным насенныя расліны.
Насенныя расліны здолелі асвоіць вялізныя прасторы мацерыкоў. Яны прыстасаваліся абыходзіцца вадой, якая змяшчаецца толькі ў глебе. У гэтым заключаецца перавага насенных раслін у параўнанні са споравымі. Для размнажэння ім не патрэбна вада. Поспех у выжыванні насенных раслін звязаны з тым, што яны лепш, чым споравыя, рыхтуюць сваё патомства да самастойнага жыцця — у іх з’явілася насенне. У насенні знаходзіцца зародак новай расліны, ахаваны (/ насеннай лупінай і забяспечаны запасам пажыўных рэчываў.
У такім выглядзе расліна можа перажыць неспрыяльныя ўмовы — засуху, зімовыя халады, што забяспечвае ёй паспяховае рассяленне.
Група насенных раслін у цяперашні час прадстаўлена на Зямлі голанасеннымі і пакрытанасеннымі, або кветкавымі, раслінамі.
У голанасенных раслін насенне ахавана толькі насеннай лупінай. У насення пакрытанасенных раслін, акрамя насеннай лупіны, ёсць дадатковая ахова — яны развіваюцца ўнутры пладоў.