Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 230с.
Мінск 2017
Ткаяка — гэта група падобных па будове клетак, якія выконваюць пэўныя функцыі.
Такім чынам, у выніку асваення раслінамі сушы ў іх сфарміраваліся не толькі органы, але і тканкі, з якіх складаюцца органы.
Віды тканак. У раслін вылучаюць некалькі відаў тканак. Покрыўныя тканкі абараняюць цела расліны ад страты вільгаці.
► Водарасці, якія жывуць у вадзе, не маюць патрэбы ў такой абароне. Аднак, калі водарасць забраць з вады, яе цела хутка высыхае, што сведчыць аб адсутнасці спецыяльных покрываў, якія абараняюць цела ад страты вільгаці. У наземных умовах маглі выжыць толькі тыя расліны, у якіх з’явіліся покрыўныя тканкі, паколькі наземныя расліны растуць і развіваюцца пры перыядычным, а не пастаянным увільгатненні, часта ва ўмовах працяглага сухога перыяду.
^ Покрыўныя тканкі таксама надзейна абараняюць цела расліны ад перападаў тэмператур, механічных пашкоджанняў, пранікнення мікраарганізмаў.
82
► Клеткі покрыўных тканак шчыльна злучаныя паміж сабой, часта маюць звілістыя сценкі. Міжклетнікаў няма. Клетачныя абалонкі часта патоўшчаны і насычаны рознымі рэчывамі, якія павышаюць іх ахоўныя ўласцівасці. Для сувязі са знешнім асяроддзем у покрыўных тканках узнікаюць спецыяльныя ўтварэнні — вусцейкі, сачыўкі.
Першыя наземныя расліны мелі выгляд невялікіх слабаразгалінаваных галінак. Клеткі верхніх галінак гэтых раслін ажыццяўлялі фотасінтэз, а клеткі ніжняй часткі ўсмоктвалі з глебы ваду. Для нармальнага існавання раслін неабходна было пастаяннае перамяшчэнне вады да верхняй часткі расліны (падумайце чаму?) і арганічных рэчываў — у зваротным кірунку. Гэтая неабходнасць абумовіла развіццё пра 4 водзячых тканак, якія і ажыццяўляюць транспарт рэчываў у целе раслін.
► Да праводзячых тканак адносяццца луб і драўніна. Праводзячыя элементы лубу — сітападобныя трубкі — гэта рады выцягнутых жывых клетак. Іх папярочныя сценкі (сітападобныя пласцінкі) пранізаны адтулінамі (накшталт сіта). Праз іх праходзяць цяжы цытаплазмы, па якіх з клеткі ў клетку перадаюцца арганічныя рэчывы. Побач з сітападобнымі трубкамі размешчаны клеткіспадарожніцы, якія паскараюць правядзенне рэчываў.
Ядро
Ячэйка сітападобнай трубкі
спадарожніца Сітападобная пласцінка
Сітападобная трубка
Трахеіда Сасуд
◄ Драўніна складаецца з праводзячых элементаў: трахеідаў і сасудаў. Трахеіды — гэта мёртвыя падоўжаныя клеткі з моцна патоўшчанымі абалонкамі і завостранымі канцамі. Сувязь паміж імі ажыццяўляецца праз поры. Сасуды — доўгія полыя трубкі, якія складаюцца з ланцужкоў мёртвых клетак — членікаў сасуда. У папярочных сценках ёсць буйныя адтуліны. Па трахеідах і сасудах вада (—*) перамяшчаецца ад кораня ў сцябло і лісты.
83
ДМеханічныя тканкі складаюць унутраны каркас цела расліны. Яны падтрымліваюць расліну ў пэўным становішчы, якое забяспечвае ўлоўліванне сонечнага святла і супрацьстаянне фактарам навакольнага асяроддзя (вецер, лівень).
► Механічныя тканкі ўтвораны як жывымі, так і мёртвымі клеткамі. Абалонкі жывых клетак каленхімы (гл. мал.) патаўшчаюцца па вуглах або па паралельных абалонках. Такая тканка сустракаецца ў маладых сцёблах і лістах.
► Склеранхіма ўтворана мёртвымі выцягнутымі клеткамі з раўнамерна патоўшчанымі абалонкамі. Такія клеткі называюцца валокнамі. Валокны часта размяшчаюцца побач з праводзячымі элементамі лубу і драўніны.
у Фотасінтэзуючая тканка знаходзіцца ў лістах і маладых сцёблах, яна ажыццяўляе фотасінтэз. Частка арганічных рэчываў, сінтэзаваных у лістах, перамяшчаецца ў сцябло і корань і адкладаецца ў запас у клетках запасаючай тканкі. Клеткі некаторых раслін для паспяховага выжывання ў засушлівых умовах запасяць ваду. Фотасінтэзуючыя і запасаючыя тканкі аб’ядноўваюцца ў групу асноўных тканак.
Д Утваральныя тканкі складаюцца з клетак, якія здольныя дзяліцца на працягу ўсяго жыцця расліны. Клеткі, якія з’явіліся ў выніку дзялення клетак утваральнай тканкі, затым пераўтворацца ў клеткі іншых тканак расліны. Клеткі ўтваральнай тканкі дробныя, танкасценныя. Дзякуючы дзейнасці ўтваральнай тканкі расліны растуць у даўжыню і таўшчыню. Таму клеткі ўтваральнай тканкі залягаюць на верхавіне расліны і кончыку кораня, а таксама размяшчаюцца падоўжнымі цяжамі або цыліндрамі ў целе расліны.
84
У склад раслінных тканак уваходзіць таксама міжклетачнае рэчыва. Яно змацоўвае клеткі паміж сабой, абараняе іх, перашкаджае выпарэнню вады. Больш падрабязна мы пазнаёмімся з тканкамі пры вывучэнні органаў раслін.
■ Вывады. Органы раслін складаюцца з тканак: покрыўнай, праводзячай, механічнай, утваральнай, асноўнай. ■ Тканкі — гэта групы клетак, якія маюць падобную будову і выконваюць аднолькавыя функцыі. ■ З’яўленне тканак, як і органаў, звязана з выхадам раслін на сушу.
Н1. Па якіх прыметах адрозніваюць тканкі? 2. Якія функцыі выконваюць покрыўныя тканкі? Механічныя? 3. Зрабіце меркаванне, якія тканкі складаюцца з мёртвых клетак. Адказ абгрунтуйце. 4. Назавіце змяненні ў будове раслін, якія садзейнічалі асваенню імі сушы. 5. Вам калінебудзь даводзілася назіраць, як сякуць або распілоўваюць уручную буйныя дрэвы? Як вы лічыце, гэта лёгка рабіць? Чаму ддя гэтага патрабуецца прыкласці нямала намаганняў?
§18. Разнастайнасць раслін
Разнастайнасць раслін. Раслінны свет багаты і разнастайны. У цяперашні час налічваецца больш за 300 тыс. відаў раслін, якія распаўсюджаны на ўсіх кантынентах зямнога шара. Сярод іх ёсць і гіганты вышынёй 120—150 м (секвоі, эўкаліпты, баабабы), і зусім маленечкія (напрыклад, раска) велічынёй 0,3—0,4 см.
Біяфакт. Самае вялікае дрэва на Зямлі — секвоядэндрон гіганцкі, або мамантава дрэва. Дасягае вышыні 100 і больш метраў, ствол да 10 м у дыяметры. Жыве да 3 тыс. гадоў. На малюнку вы бачыце тунэль у ніжняй частцы ствала секвоядэндрона, праз які свабодна праязджае аўтамабіль.
85
Расліны адрозніваюцца і па працягласці жыцця. Адны жывуць усяго некалькі месяцаў (вяснянка веснавая — 1,5—2 месяцы). А некаторыя дубы растуць 300—400 гадоў.
Разнастайныя расліны па знешнім выглядзе і ўнутранай будове.
Жыццёвыя формы раслін. Расліны існуюць у выглядзе розных жыццёвых форм — дрэў, кустоў, кусцікаў, траў.
Жыццёвая форма — гэта своеасаблівы знешні выгляд расліны, які адлюстроўвае яе прыстасаванасць да пэўных умоў навакольнага асяроддзя.
Чым дрэва адрозніваецца ад куста? Каб гэта ўстанавіць, успомніце, якія вы ведаеце дрэвы, кусты. Як яны выглядаюць? У чым заключаюцца адрозненні паміж імі? Для дрэў, як вы ведаеце, характэрна наяўнасць ствала (мал. 69). Дрэвы — звычайна буйныя расліны са шматгадовым дравяністым ствалом. Многія клеткі, якія ўтвараюць ствол, — мёртвыя, з адраўнелымі абалонкамі. Жывуць дрэвы ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў (часам тысяч) гадоў. Тыповы
мі дрэвамі нашай прыроднай зоны з’яўляюцца дуб, бяроза, ліпа, клён, ясень, рабіна і інш.
У кустоў не адзін ствол, а некалькі стволікаў (мал. 70, с. 86). Працягласць жыцця куста можа быць вельмі вялікай, але асобныя яго стволікі жывуць параўнальна нядоўга (да 2 гадоў, напрыклад, у малін і да 60 гадоў — у бэзу). У нашых лясах шырока распаўсюджаны кусты: арэшнік (ляшчына), бружмель лясны, бузіна чырвоная, крушына звычайная, брызгліна
Мал. 69. Дуб чарэшчаты
86
Глава 5. Агульная характарыстыка расЛІН'
Мал. 70. Бэз
Мал. 71. Буякі
бародаўчатая і інш. У батанічных садах, парках і скверах, у агародчыках разводзяць бэз, чубушнік, рабіннік, пузыраплоднік і інш.
Кусцікі — гэта маленькія кусты. Вышыня іх не перавышае 1 м. Яны шырока распаўсюджаны ў тундры, высока ў гарах, на балотах, у хвойных лясах. Да іх адносяцца чарніцы, брусніцы, буякі (мал. 71), журавіны,, верас, багун і інш.
Травы, або травяністыя расліны, маюць, як правіла, зялёныя сакавітыя сцёблы. Яны звычайна ніжэйшыя за дрэвы і хмызнякі. Але ёсць і выключэнні. Баршчэўнік Сасноўскага, напрыклад, бывае вышэйшым за рост чалавека. Гэтую расліну неабходна добра ведаць, бо яна ядавітая. Пры судакрананні з ёй на скуры ўтвараюцца апёкі (мал. 72).
Мал. 72. Баршчэўнік Высокімі растуць таксама сла
Сасноўскага і апёкі на скуры нечнік, крапіва двухдомная, іван
§ 18. Разнастайнасць раслін
87
Мал. 73. Аднагадовыя расліны
чай вузкалісты, дуднік лясны. Травы бываюць аднагадовымі, двухгадовымі і шматгадовымі.
Аднагадовыя расліны (мал. 73) жывуць на працягу аднаго вегетацыйнага перыяду. Вясной яны развіваюцца з насення, затым цвітуць, утвараюць плады з насеннем і пасля гэтага адміраюць. Аднагадовымі з’яўляюцца фіялка трохколерная, стрэлкі, свірэпа, лебяда, гарох, агурок і інш.
Двухгадовыя расліны (мал. 74) жывуць два вегетацыйныя перыяды. У першы год у іх развіваюцца вегетатыўныя органы. На другі год фарміруюцца новыя парасткі, расліны цвітуць, утвараюць плады і насенне і да восені адміраюць (баркун жоўты, асліннік, буракі, морква, капуста, дзіванна і інш.).
Мал. 74. Двугадовыя расліны
88
Глава 5. Агульная характарыстыка раслін
Цыкорыя звычайная Чараўнік двухлісты Нівянік звычайны
Мал. 75. Шматгадовыя расліны
У шматгадовых травяністых раслін (мал. 75) надземныя парасткі пасля цвіцення і плоданашэння адміраюць. 3 пакінутай пад зямлёй часткі на будучы год развіваюцца новыя расліны. Да шматгадовых травяністых раслін адносяцца: цыкорыя звычайная, чараўнік двухлісты, нівянік звычайны, дзьмухавец лекавы, трыпутнік вялікі, цімафееўка лугавая, пырнік паўзучы, купена лекавая і інш.
Большасць шматгадовых траў на працягу жыцця цвітуць і пладаносяць шмат разоў. Іншыя, наадварот, цвітуць і пладаносяць адзін раз у жыцці і пасля гэтага цалкам адміраюць, напрыклад бамбук.
Біяфакт. Расліна, якая найбольш хутка расце — бамбук, які за суткі можа вырасці больш чым на 1 м. Бамбук — гэта яшчэ і самая высокая трава, якая часам дасягае ў вышыню 40 м. Расце ва Усходняй і Паўднёвай Азіі. Утварае цяжкапраходныя зараснікі. Шырока выкарыстоўваецца чалавекам як будаўнічы і вырабны матэрыял, заменнік драўніны.
89
Роля раслін у прыродзе. Як вы ведаеце, расліны, выкарыстоўваючы энергію сонечнага святла, сінтэзуюць і назапашваюць у сваіх органах арганічныя рэчывы. Пры фотасінтэзе ў навакольнае асяроддзе выдзяляецца кісларод. Расліны, такім чынам, забяспечваюць ежай і кіслародам усе жывыя арганізмы на Зямлі. У ходзе фотасінтэзу расліны паглынаюць з паветра вуглякіслы газ і тым самым прадухіляюць назапашванне яго ў атмасферы.