Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 230с.
Мінск 2017
Многія расліны ўтрымліваюць ядавітыя, з моцным пахам або гаючыя рэчывы. 3 гэтых рэчываў робяць лекі, духі. Кветкі, лісты, сцёблы або плады некаторых раслін выкарыстоўваюцца ў якасці рэзкадухмяных дабавак да харчовых страў.
Прыгожаквітнеючыя расліны выкарыстоўваюць для ўпрыгожвання паркаў, сквераў, прысядзібных участкаў. Пакаёвыя расліны адыгрываюць важную ролю ў азеляненні жылых і рабочых памяшканняў. Прырода робіць жыццё людзей больш гарманічным. Яна з’яўляецца крыніцай натхнення і творчасці для чалавека.
Для задавальнення сваіх патрэб чалавек вырошчвае многія расліны. Культывуюць расліны ў адкрытым і закрытым (абароненым) грунце. Вырошчванне ў адкрытым грунце звязана з кліматычнымі ўмовамі, таму сяўба насення і збор ураджаю праводзяцца ў вызначаныя тэрміны. Вырошчванне ў закрытым грунце не звязана з тэмпературнымі і іншымі ўмовамі навакольнага асяроддзя і можа весціся цэлы год. Ахаваным грунтам называюць спецыяльныя памяшканні, абсталяваныя для стварэння штучнага клімату, спрыяльнага для росту раслін. Да іх адносяцца цяпліцы і парнікі. У цяпліцах і парніках незалежна ад сезону ствараюцца найлепшыя ўмовы для росту і развіцця раслін (асвятленне, тэмпература, вільготнасць). У закрытым грунце вырошчваюць таматы, агуркі, перац, капусту, суніцы, радыску, салату, кроп, пятрушку.
У сучасных умовах у цяпліцах многія расліны вырошчваюць без глебы на штучным пажыўным асяроддзі. Такі спосаб вырошчвання раслін носіць назву гідрапоніка (мал. 202). У залежнасці ад падачы пажыўнага раствору да каранёў раслін адрозніваюць водную культуру (уласна гідрапоніку), субстратную культуру (расліны вырошчваюць на цвёрдых
226
Глава 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін
Мал. 202. Вырошчванне раслін метадам гідрапонікі
ка лясоў, узворванне зямель,
замяняльніках глебы — субстратах, якія перыядычна змочваюць пажыўным растворам) і паветраную культуру (аэрапоніку).
Ахова раслін. Багаты і разнастайны раслінны свет нашай краіны. Аднак многія віды раслін становяцца рэдкімі або наогул знікаюць, перш за ўсё па віне чалавека. Яго інтэнсіўная гаспадарчая дзейнасць — высечасушэнне балот, будаўніцтва
дарог, гарадоў, прадпрыемстваў, здабыча карысных выкапняў — істотна змяняе натуральнае асяроддзе пражывання многіх відаў раслін. Гэта адмоўна адбіваецца на стане расліннага покрыва, збядняе яго відавы састаў. За апошнія 100—150 гадоў з расліннага свету (флоры) Беларусі знікла каля 100 відаў.
3 парушэннем прыроднай гармоніі пагаршаюцца натуральныя ўмовы жыццядзейнасці самога чалавека. Менавіта таму неабходна навукова абгрунтаваная ахова прыроднага асяроддзя, яго відавой разнастайнасці.
Для вырашэння гэтай найважнейшай праблемы распрацоўваюцца і прымяняюцца меры па практычнай ахове рэдкіх і знікаючых відаў, вылучаюць спецыяльныя тэрыторыі з розным рэжымам аховы — запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі.
У запаведніках падтрымліваюцца ўмовы, якія спрыяюць захаванню ўсяго прыроднага комплексу ў натуральным стане. Забаронена ўсялякая гаспадарчая дзейнасць. Тут не ўзворваюць зямлю і не скошваюць траву. У запаведніках нельга паляваць, рыбачыць, збіраць грыбы і ягады.
§46. Роля пакрытанасенных раслін у прыродзе і жыцці чалавека. Ахова раслін
227
Нацыянальным паркам з’яўляецца тэрыторыя, на якой у значнай ступені абмежавана гаспадарчая дзейнасць чалавека, звязаная з выкарыстаннем аб’ектаў прыроды. Аднак наведваць нацыянальныя паркі ў мэтах турызму і прагулак, як правіла, дазваляецца.
На тэрыторыі нашай краіны дзейнічаюць два запаведнікі: Бярэзінскі біясферны запаведнік і Палескі дзяржаўны радыяцыйнаэкалагічны, а таксама чатыры дзяржаўныя нацыянальныя паркі: «Белавежская пушча», «Браслаўскія азёры», «Прыпяцкі», «Нарачанскі».
Для аховы асобных відаў раслін і жывёл створана больш за 50 заказнікаў рэспубліканскага і некалькі соцень мясцовага значэння. Агульная плошча ахоўных тэрыторый у нашай краіне складае больш за 1500 тыс. га, або каля 7,2 %, усёй тэрыторыі рэспублікі.
Для інфармавання жыхароў краіны аб стане прыроды выдаюць Чырвоную кнігу. Вы ўжо ведаеце, што Чырвоная кніга — гэта афіцыйны дакумент, які змяшчае звесткі аб рэдкіх відах раслін і жывёл і тых, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. У кнізе прыведзены кароткія звесткі аб іх біялогіі, распаўсюджанні і іншыя даныя. У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь уключана, напрыклад, 172 віды кветкавых раслін, 34 віды імхоў і г. д. Прычым рэдкія і знікаючыя віды павінны ахоўвацца ў непарыўнай сувязі з аховай натуральных месцапражыванняў і раслінных супольнасцей, у якіх яны растуць.
Вучоныя многіх краін прадпрымаюць сумесныя дзеянні для аховы каштоўных відаў раслін і жывёл, заключаюць міжнародныя пагадненні па ахове флоры і фауны.
Неабходна помніць, што ахова навакольнага свету — гэта справа кожнага чалавека. Перш чым сарваць кветку, зламаць галінку або злавіць матылька, варта падумаць, а ці так гэта неабходна. Трэба помніць, што жыццё кожнай
228
Глава 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін ■
істоты такое ж каштоўнае, як і тваё ўласнае, і ніхто не мае права яго адбіраць. Жыццё — гэта самая вялікая каштоўнасць на Зямлі! Захаванне і прымнажэнне жывой прыроды — залог дабрабыту нашага і будучых пакаленняў людзей.
■ Вывады. Расліны адыгрываюць найважнейшую ролю ў прыродзе і жыцці чалавека, забяспечваючы большасць жывых арганізмаў арганічнымі рэчывамі і кіслародам. ■ Расліны з’яўляюцца сыравінай для многіх галін прамысловасці, выкарыстоўваюцца для азелянення памяшканняў, двароў, гарадоў і пасёлкаў. ■ Расліны маюць патрэбу ў рацыянальным выкарыстанні і ахове.
Н1. Да чаго прыводзіць некантралюемая гаспадарчая дзейнасць чалавека?
2. Якія меры прымае чалавек па ахове прыроды і рацыянальным выкарыстанні раслінных рэсурсаў? 3. Як кожны з вас можа ўдзельнічаць у ахове раслін? 4. Чым запаведнік адрозніваецца ад заказніка?
Здаўна сяляне Беларусі нарыхтоўвалі бярозавы сок, бяросту, вярбовыя дубцы, ліпавае лыка, смалу сасны (жывіцу). Падзяліце гэтыя промыслы на групы па ступені прычынення шкоды раслінам.
Змест
Ад аўтара ..................................................... 3
Уводзіны....................................................... 4
Глава 1. Жыццё на Зямлі
§ 1. Разнастайнасць жывых арганізмаў......................... 7
§ 2. Асяроддзі пражывання жывых арганізмаў ................. 10
§ 3. Супольнасці жывых арганізмаў. Экасістэмы............... 15
Глава 2. Бактэрыі
§ 4. Бактэрыі — найстаражытныя арганізмы на Зямлі ......... 21
§ 5. Роля бактэрый у прыродзе і жыцці чалавека............. 25
§ 6. Бактэрыі — узбуджальнікі хвароб ...................... 30
§ 7. Цыянабактэрыі......................................... 34
Глава 3. Пратысты
§ 8. Гетэратрофныя пратысты ............................... 39
§ 9. Аднаклетачныя водарасці .............................. 44
§ 10. Мнагаклетачныя водарасці ............................ 48
§11. Прыстасаванне водарасцей да асяроддзя пражывання. Значэнне водарасцей у прыродзе і жыцці чалавека................. 51
Глава 4. Грыбы. Лішайнікі
§ 12. Агульная характарыстыка грыбоў. Шапачкавыя грыбы і іх разнастайнасць............................................ 56
§ 13. Плесневыя грыбы і дрожджы ........................... 61
§14. Роля грыбоў у прыродзе і жыцці чалавека.............. 64
§15. Лішайнікі ............................................. 70
Глава 5. Агульная характарыстыка раслін
V § 16. Расліна — жывы арганізм ............................... 76
§ 17. Паняцце аб тканках ...................................... 80
§ 18. Разнастайнасць раслін.................................... 84
Глава 6. Споравыя расліны
§ 19. Імхі ................................................... 91
§ 20. Сфагнавыя імхі. Значэнне імхоў.......................... 94
§21.Папараці ................................................. 99
§ 22. Дзераза. Хвашчы ....................................... 105
230
Змест
Глава 7. Голанасенныя расліны
§ 23. Агульная характарыстыка голанасенных раслін ....... 111
§ 24. Размнажэнне голанасенных. Значэнне голанасенных .... 115
Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
§25. Корань і каранёвыя сістэмы ......................... 121
§26. Знешняя і ўнутраная будова кораня ў сувязі з выконваемымі функцыямі ............................................... 124
§ 27. Відазмяненні кораня .............................. 128
§28. Парастак. Пупышка................................... 132
§ 29. Сцябло............................................. 137
§ 30. Знешняя будова ліста................................ 142
§ 31. Унутраная будова ліста. Лістапад.................... 148
§ 32. Відазмененыя парасткі .............................. 153
§ 33. Вегетатыўнае размнажэнне раслін .................... 159
Глава 9. Кветка. Плод. Семя
§ 34. Кветка, яе будова і функцыі ....................... 166
§ 35. Суквецці .......................................... 171
§ 36. Апыленне ў кветкавых раслін........................ 176
§ 37. Апладненне ў кветкавых раслін ..................... 180
§ 38. Плады ........................................... 182
§ 39. Будова насення..................................... 189
§ 40. Прарастанне насення ................................ 193
Глава 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін
§ 41. Двухдольныя і аднадольныя расліны ................. 198
§ 42. Дзікарослыя расліны ............................... 203
§ 43. Ядомыя і ядавітыя дзікарослыя расліны ............. 208
§ 44. Культурныя расліны ................................ 215
§ 45. Вырошчванне раслін ................................ 219
§ 46. Роля пакрытанасенных раслін у прыродзе і жыцці чалавека. Ахова раслін ............................................ 224
Вучэбнае выданне Лісаў Мікалай Дзмітрыевіч
БІЯЛОГІЯ
Вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
Заг. рэдакцыі Г. А. Бабаева. Рэдактар A. М. Парахневіч. Мастацкія рэдактары Н. У. Кузьмянкова, Л. А. Дашкевіч, К. В. Бяляўская. Тэхнічнае рэдагаванне і камп’ютарная вёрстка Л. I. Шаўко. Карэктары А. П. Тхір, В. С. Казіцкая, В. С. Бабеня, Г. В. Алешка.