Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 230с.
Мінск 2017
Так што ж такое кветка?
Кветка — гэта відазменены пакарочаны парастак, прыстасаваны для размнажэння, у якім утвараюцца гаметы, адбываецца апыленне, апладненне, фарміраванне насення і пладоў.
8. Зак. 206.
170
Глава 9. Кветка. Плод. Семя
Мал. 154. Кветкі агурка
Калі ў кветкі ёсць і песцікі, і тычынкі, яна называецца двухполай, паколькі мае і жаночыя і мужчынскія часткі (яблыня, груша, ружа, цюльпан, лілея). Некаторыя кветкі маюць толькі песцікі — іх называюць песцікавымі (жаночымі) — або толькі тычынкі, тады іх называюць тычынкавымі (мужчынскімі) (мал. 154).
Калі жаночыя і мужчынскія кветкі размяшчаюцца на адной расліне, такія расліны называюцца аднадомнымі (гарбуз, агурок, кукуруза), калі на розных раслінах, — двухдомнымі (таполя, вярба, абляпіха) (мал. 155).
Мал. 155. Двухдомная расліна абляпіха
§ 35. Суквецці
171
■ Вывады. Кветка — орган размнажэння — відазменены, пакарочаны парастак, прызначаны для апылення, апладнення, утварэння палавых клетак, пладоў і насення. ■ У цэнтры кветкі — песцік (або песцікі), вакол — тычынкі, вакол тычынак — калякветнік. ■ Адны элементы кветкі выконваюць ахоўную і «рэкламную» ролю (чашачка і венчык), іншыя — забяспечваюць утварэнне гамет, іх зліццё, фарміраванне пладоў і насення.
Н1. Чаму пакрытанасенныя расліны называюць яшчэ кветкавымі? 2. Якія функцыі выконвае кожная з частак кветкі? Якія прыстасаванні да выканання гэтых функцый ёсць у кветцы? 3. На ваш погляд, якім можа быць мінімальны набор частак кветкі. 4. Якую ролю выконваюць кветкі ў жыцці раслін?
№] Дзядуля Каці купіў на выстаўцы некалькі саджанцаў абляпіхі. Праз некалькі гадоў саджанцы падраслі і на іх з’явіліся кветкі. Аднак доўгачаканых ягад не было ні ў гэты год, ні ў наступны. Як вы лічыце чаму? Што не ўлічыў дзядуля Каці? Як рашыць гэту праблему?
§ 35. Суквецці
Успомніце якіянебудзь квітнеючыя расліны. Вы звярталі ўвагу, колькі кветак на расліне і як яны размешчаны? На расліне кветкі могуць размяшчацца адзіночна (цюльпан, півоня, ружа). Аднак часцей яны размяшчаюцца групамі. Такія групы кветак называюць суквеццямі.
У залежнасці ад ступені разгалінаванасці суквецці дзеляць на простыя і складаныя (мал. 156). У простых суквеццях на галоўнай восі (кветаносе) размешчаны адзінкавыя кветкі.
Мал. 156. Схема будовы суквеццяў
172
Складаныя суквецці складаюцца з простых суквеццяў, размешчаных на галоўнай восі.
Разгледзім асноўныя тыпы простых суквеццяў (табл. 1).
Табліца 1. Асноўныя тыпы простых суквеццяў
Суквецце Схема суквецця Прыклад расліны Характарыстыка
Гронка • 1 Ландыш Кветкі пры дапамозе кветаножак мацуюцца на восі ў чарговым парадку (акацыя белая, чаромха, ландыш, стрэлкі звычайныя, лубін, баркун)
Колас • • Трыпутнік Сядзячыя кветкі (без кветаножак) размяшчаюцца на доўгай восі (трыпутнік, ятрышнік)
Пачатак Сядзячыя кветкі размешчаны на моцна патоўшчанай мясістай восі (капытнік балопгны, кала)
Капытнік
Шчыток Груша Кветкі мацуюцца на восі ў чарговым парадку на кветаножках рознай даўжыні. Таму кветкі размяшчаюцца амаль у адной плоскасці (груша)
Парасонік Прымула Кветаножкі аднолькавай даўжыні адыходзяць ад верхавіны скарочанай галоўнай восі, як быццам з адной кропкі (вішня, прымула)
§ 35. Суквецці
173
Працяг
Суквецце Схема суквецця Прыклад расліны Характарыстыка
Кошык й Нівянік Сядзячыя кветкі на патоўшчанай, сплюснутай ці конусападобнай галоўнай восі (рамонак, нівянік, астра, сланечнік, дзьмухавец, падбел). Ніжняя частка галоўнай восі пакрыта зялёнымі лісцікамі — абгорткай
Галоўка Wy^ Канюшына Mae пакарочаную патоўшчаную вось, а кветкі мацуюцца на кароткіх кветаножках (канюшына)
Суквецце — гэта парастак або сістэма парасткаў, якія нясуць на сабе кветкі, размешчаныя ў пэўным парадку.
У многіх раслін фарміруюцца складаныя суквецці. У такіх суквеццях ад галоўнай восі (цветаноса) адыходзяць восі другога парадку (бакавыя), на якіх размешчаны кветкі (гл. мал. 156). Складаныя суквецці па агульным плане будовы падобныя з простымі і носяць тыя ж назвы (табл. 2).
Табліца 2. Асноўныя тыпы складаных суквеццяў
Суквецце Схема суквецця Прыклад расліны Характарыстыка
Складаная гронка Бэз На цветаносе размешчаны простыя гронкі (вераніка, вінаград). Складаную гронку з некалькімі парадкамі галінавання называюць мяцёлкай (бэз)
174
Гпава 9. Кветка. Плод. Семя____“.?
Працяг
Суквецце
Схема суквецця
Прыклад расліны
Характарыстыка
На агульным кветаносе размешчаны кветкі, сабраныя ў простыя суквецці з кветаножкамі рознай даўжыні, у выніку чаго кветкі размяшчаюцца ў адной плоскасці (бузіна, каліна)
Складаецца з простых парасонікаў, размешчаных на агульным кветаносе (баршчэўнік, морква, пятрушка, кроп)
На агульным кветаносе размешчаны простыя каласкі {пшаніца, жыта, ячмень, пырнік)
► Існуе шэраг больш складаных суквеццяў. Некаторыя з іх прадстаўляюць камбінацыю пералічаных у табліцы суквеццяў. Напрыклад, у ваўчкоў паніклых фарміруецца гронка з кошыкаў, у сушаніцы лясной — колас з кошыкаў, у крываўніку — шчыток з кошыкаў.
Колькасць кветак у суквецці можа быць рознай. Памер іх таксама разнастайны — ад некалькіх сантыметраў да некалькіх метраў у даўжыню, як у некаторых пальм. У нашай паласе доўгія суквецці маюць дзіванна, аер, палын, сіняк.
У чым жа заключаецца біялагічная роля суквеццяў? Вы ведаеце, што пчолы апыляюць кветкі многіх раслін. Як вы думаеце, якія кветкі для пчол больш прыметныя — адзіночныя або сабраныя ў суквецці? Безумоўна, дробныя кветкі ў групе
больш прыметныя і насякомыя хутка іх знаходзяць. Акрамя таго, за адно наведванне насякомае апыляе вялікую колькасць кветак.
У ветраапыляльных раслін дробныя кветкі, сабраныя ў суквецці, лепіп улоўліваюць пылок, які распаўсюджваецца па паветры. Гэта павышае эфектыўнасць апылення.
Кветкі ў суквецці распускаюцца неадначасова. Таму, калі частка кветак і гіне пры позніх вясновых замаразках, то тыя, што яшчэ не распусціліся, захоўваюцца і забяспечваюць утварэнне насення.
У кветкаводстве многія суквецці цэняцца за дэкаратыўнасць (гладыёлус, незабудка, касач, флёксы).
Біяфакт. Самае вялікае суквецце ў паўднёваамерыканскай расліны пуйі Раймондзі. Удаўжыню суквецце можа дасягаць 13 м, а яго сярэдні дыяметр каля 2,5 м. Цудсуквецце складаецца з 7,5—11 тыс. маленькіх кветак. Гэта расліна ўпершыню была апісана натуралістам Антоніа Раймондзі ў 1874 г. Па зразумелых прычынах (зза велізарнага памеру) вучоны не змог атрымаць гербарны экзэмпляр «Каралевы Анд».
■ Вывады. Для прываблівання большай колькасці насякомых і павышэння эфектыўнасці апылення ў многіх раслін кветкі сабраны ў суквецці. ■ Суквецце — гэта парастак або сістэма парасткаў, якія нясуць на сабе кветкі, размешчаныя ў пэўным парадку. ■ Суквецці бываюць простымі і складанымі.
Н1. Па якіх прыметах вылучаюць асноўныя тыпы простых суквеццяў? 2. Назавіце расліны, якія маюць суквецці колас, складаны колас. 3. Выключыце лішняе з прыведзеных прыкладаў раслін на аснове іх суквеццяў: а) капуста, канюшына, ландыш, чаромха; б) календула, нівянік, дзьмухавец, прымула; в) вішня, морква, бэз, ячмень. 4. Параўнайце суквецці гронку і колас, пачатак і колас, пачатак і галоўку. Назавіце рысы падабенства і адрозненні.
Карыстаючыся дадатковымі крыніцамі інфармацыі, прывядзіце па тры прыклады раслін вашай мясцовасці з простымі і складанымі суквеццямі.
176
§ 36. Апыленне ў кветкавых раслін
Усім вядома, што калі падчас цвіцення садоў ідуць дажджы, ураджаю не будзе. Чаму? Прычына простая — не было ўмоў для апылення, пчолы пад дажджом не лёталі. Утварэнню пладоў у кветкавых раслін папярэднічае апыленне — перанос пылковага зерня (пылку) з тычынак на рыльцы песцікаў.
Навуковыя адкрыцці, Хрысціян Шпрэнгель, рэктар гімназіі ў нямецкім горадзе Шпандау, кожную вольную хвіліну прысвячаў даследаванню жыцця раслін. Каля года ён назіраў у палях і на лугах за «жывымі зносінамі» кветак і насякомых і прыйшоў да высновы, што насякомыя пераносяць пылок і апыляюць расліны. У 1793 г. Шпрэнгель выпусціў у свет кнігу «Адкрытая тайна прыроды ў будове і апладненні кветак», у якой пераканаўча даказаў, што апыленне з’яўляецца абавязковым працэсам у размнажэнні раслін.
Спосабы апылення. Адрозніваюць самаапыленне і перакрыжаванае апыленне. Пры самаапыленні пылок з пыльнікаў трапляе на рыльца песціка той жа кветкі (мал. 157). Самаапыленне часта адбываецца яшчэ ў закрытай кветцы — бутоне. Самаапыленне характэрна для арахісу, гароху, нектарына, пшаніцы, рысу, фасолі, бавоўніку і іншых раслін.
Пры перакрыжаваным апыленні пылок з адной кветкі пераносіцца на рыльца песціка іншай кветкі. Пераносчыка
Мал. 157. Схема самаапылення
мі пылку пры перакрыжаваным апыленні могуць быць насякомыя, вецер, вада (мал. 158). Насякомымі апыляюцца кветкі яблыні, слівы, вішні, маку, цюльпана і іншых раслін.
Ветраапыляльнымі з’яўляюцца асака, пырнік, райграс, алешына, ляшчына, дуб, бяроза. У вод
§ 36. Апыленне ў кветкавых раслін 177
ных раслін (эладэя, валіснерыя) апыленне ажыццяўляецца пры дапамозе вады (гл. мал. 158).
У трапічных шыротах пылок з кветкі на кветку могуць пераносіць дробныя птушкі (калібры) і лятучыя мышы (мал. 159, с. 178). Птушкамі, напрыклад, апыляюцца эўкаліпт, акацыя, фуксія, алоэ і іншыя расліны.
Прыстасаванні раслін да розных апыляльнікаў. Расліны маюць пэўныя прыстасаванні да апылення рознымі апыляльнікамі. У насякомаапыляльных раслін утвараецца многа пылку — ён служыць кормам для насякомых. Паверхня пылковага зерня ліпкая або шурпатая і таму добра прымацоўваецца да насякомых. Многія расліны маюць ярка афарбаваныя кветкі, якія добра прыметныя на фоне зеляніны лістоў. Адзіночныя кветкі звычайна буйныя. Дробныя ж кветкі, як правіла, сабраны ў суквецці. Кветкі многіх раслін выдзяляюць цукрыстую вадкасць — нектар, які таксама прыцягвае апыляльнікаў. Нектар утвараецца ў нектарніках — спецыяльных залозках, якія размяшчаюцца ў глыбіні кветак. Ласуюцца нектарам матылькі, пчолы,
Мал. 158. Спосабы перакрыжаванага апылення
Мал. 159. Апыленне кветак птушкай калібры (злева) і лятучай мышшу (справа)
чмялі, калібры, некаторыя віды папугаяў і лятучых мышэй.
Многія кветкі маюць прыемны пах, які таксама прываблівае насякомых (акацыя белая, ружа, некаторыя віды лілей, ландыш, чаромха і інш.) Пах можа быць не толькі прыемным, як у большасці дэкаратыўных раслін, але і непрыемным (для чалавека) — пах тухлага мяса, гною. Такія пахі прывабліваюць жукоў, мух.