• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 230с.
    Мінск 2017
    137.13 МБ
    Н1. Якія расліны называюцца культурнымі? 2. Якія пладоваягадныя расліны растуць у вашым садзе? 3. Якія агароднінныя расліны вырошчваюць у вашай мясцовасці? 4. Якія расліны вырошчваюць у вашай мясцовасці для вытворчасці расліннага алею? 5. Якія дэкаратыўныя расліны растуць у двары вашай школы, дома? 6. Якія вы яшчэ ведаеце культурныя расліны, акрамя прыведзеных у тэксце параграфа? Дзе яны выкарыстоўваюцца? у сховішча для закладкі на захоўванне паступіла розная агародніна і |~^ садавіна: грушы, дайкон, суніцы, бульба, цыбуля, морква, агуркі, памідоры, буракі, сельдэрэй, слівы, часнок і яблыкі. Усю прадукцыю трэба захоўваць у розных адсеках сховішча, таму яе трэба падзяліць на групы: клубняплоды, караняплоды, цыбульныя, плады. Правядзіце падзел сельгаспрадукцыі і растлумачце вынікі працы.
    § 45. Вырошчванне раслін
    у Падрыхтоўка насення да сяўбы. Вывучаны раней матэрыял аб саставе і будове насення і ўмовах яго прарастання (гл. § 38—39) мае важнае значэнне для вядзення гаспадаркі. Трэба ўмець падрыхтаваць насенне да сяўбы, правесці сяўбу і догляд за ўсходамі, уборку і захоўванне ўраджаю.
    Перад сяўбой неабходна вызначыць усходжасць насення і з яе ўлікам вызначыць норму высеву. Пры нізкай усходжасці сяўба гэтым насеннем не праводзіцца. Для сяўбы адбіраюць больш буйное насенне, з вялікім запасам пажыўных рэчываў.
    220
    Глава 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін
    Гэта забяспечыць добрае жыўленне праростка за кошт семені. Значыць, расліна будзе лепш развівацца.
    Тэрміны сяўбы залежаць ад віду і сорту раслін, вільготнасці і тэмпературы глебы і паветра. Насенне большасці раслін прарастае пры нізкіх дадатных тэмпературах, а некаторыя аддаюць перавагу больш высокім тэмпературам. Гэтая асаблівасць з’яўляецца адной з характарыстык, згодна з якой расліны падзяляюць на холадаўстойлівыя і цеплалюбівыя.
    Сяўба насення. Перад сяўбой (мал. 201) глебу добра ўзрыхляюць, што стварае спрыяльныя ўмовы для прарастання насення. Акрамя гэтага, глеба павінна ўтрымліваць дастатковую колькасць вільгаці для набракання насення.
    Глыбіня закрывання насення залежыць ад яго велічыні. Чым буйнейшае насенне, тым глыбей яго можна закрываць у глебу. Дробнае насенне (рэпа, лук, морква) закрываюць на глыбіню 1—2 см, насенне сярэдніх памераў (агуркі) — на 2—4 см, буйное (гарох, фасоля, бабы) — на 4—5 см. Калі насенне закрыць неглыбока, то яно загіне ад перасыхання.
    На глыбіню закрывання насення ўплывае і характар прарастання: пры надземным прарастанні глыбокае закрыванне перашкаджае вынасу семядоль з глебы, насенне ж з падзем
    Мал. 201. Сяўба насення
    ным прарастаннем можна закрываць глыбей.
    Глыбіня закрывання насення вызначаецца таксама і ўласцівасцямі глебы: у пясчанай глебе насенне закрываюць глыбей, чым у гліністай. Справаўтым, што ў пясчаных глебах утрымліваецца менш вільгаці, лепшае забеспячэнне паветрам і семядолі лягчэй выносяцца на паверхню.
    221
    Пры недахопе вады ў глебе неабходны паліў. Акрамя таго, абавязковай умовай з’яўляецца ўнясенне ўдабрэнняў. Бо штогод з ураджаем з глебы выносіцца вялікая колькасць мінеральных рэчываў, і іх утрыманне ў глебе неабходна папаўняць.
    Удабрэнні маюць вялікае значэнне для росту і развіцця раслін. Яны падраздзяляюцца на арганічныя і мінеральныя.
    Арганічныя ўдабрэнні (ад слова «арганізм») — гэта або адходы жыццядзейнасці жывёл (гной, птушыны памёт) або гніючыя рэшткі адмерлых жывёл і раслін (перагной, торф).
    ►	Найбольш распаўсюджаным арганічным удабрэннем з’яўляецца гной. У ім утрымліваюцца злучэнні азоту, фосфару і калію, неабходныя для росту і развіцця раслін. Аднак яны засвойваюцца раслінамі толькі пасля раскладання гною, г. зн. пасля расшчаплення арганічных рэчываў да неарганічных. Расшчапленне арганічных рэчываў ажыццяўляюць, як вы помніце, бактэрыі і грыбы. Таму гной уносяць у глебу восенню, каб за восень, зіму і вясну арганічныя рэчывы мінералізаваліся.
    Добрым удабрэннем з’яўляецца попел, які змяшчае шмат калію.
    Мінеральныя ўдабрэнні атрымліваюць на хімічных заводах. У залежнасці ад утрымання тых ці іншых хімічных элементаў адрозніваюць азотныя, фосфарныя і калійныя мінеральныя ўдабрэнні.
    ►	Мінеральныя ўдабрэнні раствараюцца ў глебавай вільгаці і хутка выкарыстоўваюцца раслінамі. Добра раствараюцца ў вадзе азотныя і калійныя ўдабрэнні, таму іх уносяць у глебу перад самай сяўбой або ў час актыўнага росту сцёблаў і лістоў (азотныя ўдабрэнні). Калійныя ўдабрэнні ўзмацняюць рост каранёў, цыбулін і клубняў, таму іх уносяць у час фарміравання і росту гэтых органаў. Фосфарныя ўдабрэнні раствараюцца горш, чым азотныя і калійныя, таму іх уносяць восенню разам з гноем. Фосфар паскарае выспяванне пладоў.
    222
    Глава 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін
    Унясенне ўдабрэнняў у час росту раслін называюць падкормкай. Падкормка можа быць сухой і вадкай. Пры сухой падкормцы ўносяць попел і сухія мінеральныя ўдабрэнні, a таксама гной. Пры вадкай падкормцы міжраддзі паліваюць гнаявой жыжкай або птушыным памётам, разведзеным вадой. Падкормліваць расліны лепш пасля дажджу, калі глеба насычана вільгаццю.
    Уносіць удабрэнні трэба ў пэўны час і строга дазіраваць. Лішак іх можа пашкодзіць раслінам.
    Можна вырошчваць расліны без прымянення мінеральных удабрэнняў. У гэтым выпадку ў глебу ўносяць толькі арганічныя рэчывы, часцей за ўсё кампост. Кампост — гэта арганічнае ўдабрэнне, атрыманае ў выніку раскладання розных арганічных рэчываў пад уплывам дзейнасці мікраарганізмаў. Для падрыхтоўкі кампосту можна выкарыстоўваць гной, торф, лісце, сцёблы, агароднае пустазелле 4 бацвінне, любыя раслінныя рэшткі (агрызкі, лупіна садавіны і гародніны) і г. д. Вырошчванне раслін без прымянення мінеральных удабрэнняў і ядахімікатаў называецца экалагічна чыстым земляробствам.
    Догляд за пасевамі. Для атрымання высокіх ураджаяў недастаткова толькі ўнясення ўдабрэнняў. Пасевы неабходна старанна даглядаць: рабіць прарэджванне раслін, перыядычную праполку (выдаленне пустазелля), рыхленне глебы, а пры неабходнасці — яе паліў. Трэба таксама праводзіць барацьбу са шкоднікамі і хваробамі сельскагаспадарчых раслін. Для гэтых мэт створана вялікая колькасць разнастайных прэпаратаў. Барацьбу са шкоднікамі пасеваў можна весці біялагічнымі сродкамі аховы (выкарыстанне пэўных відаў бактэрый, насякомых, птушак). Для адпужвання шкоднікаў побач з пасевамі высаджваюць пэўныя віды раслін — мяту, мялісу, палын і інш.
    Уборка і захоўванне ўраджаю. Уборку збожжавых і зернебабовых культур праводзяць па меры паспявання насення і пладоў. У нашай краіне збожжавыя пачынаюць
    223
    § 45. Вырошчванне раслін
    збіраць у другой палове жніўня. Захоўваць насенне неабходна ў сухіх халодных памяшканнях пасля прасушвання яго да вільготнасці, не большай за 13 %. Такія ўмовы дазваляюць рэзка знізіць працэсы жыццядзейнасці насення і падоўжыць тэрміны яго захоўвання.
    Уборку караняплодаў і бульбы пачынаюць да наступлення асенніх замаразкаў. У канцы жніўня — пачатку верасня ўбіраюць бульбу. 3 першых дзён верасня пачынаюць убіраць сталовыя буракі, рэпу, рэдзьку, бручку, дайкон. Значная частка караняплода гэтых культур знаходзіцца над паверхняй глебы, і вельмі важна не дапусціць яе падмярзання. Услед прыбіраюць каранёвую пятрушку і сельдэрэй. Моркву на захоўванне ўбіраюць некалькі пазней — з трэцяй дэкады верасня. Адразу пасля ўборкі караняплодаў абразаюць бацвінне. Караняплоды і клубні бульбы пасля ўборкі прасушваюць і закладваюць на захоўванне ў спецыяльныя сховішчы.
    Познія сарты белакачаннай капусты, качаны якой звычайна закладваюць на захоўванне, рэкамендуецца ўбіраць у сярэдзіне або канцы кастрычніка да паяўлення ўстойлівых халадоў. Уборку варта пачынаць, калі дзённая тэмпература паветра не вышэйшая за 5 °C, а начная апускаецца да 0 °C. Высокая тэмпература прыводзіць да растрэсквання качаноў.
    ■ Вывады. Для паспяховага вырошчвання раслін неабходна рыхтаваць глебу да сяўбы насення, прытрымлівацца норм высеву, тэрмінаў сяўбы і глыбіні закрывання насення, праводзіць паліў і ўносіць аптымальныя дозы ўдабрэнняў, весці барацьбу з пустазеллем, шкоднікамі і хваробамі раслін.
    Н1. Ад чаго залежаць тэрміны сяўбы насення? 2. Для чаго патрэбны перадпасяўныя рыхленні глебы і паліў? 3. Ад чаго залежыць глыбіня закрывання насення? 4. Якое насенне закладваюць глыбей: з надземным ці падземным прарастаннем? Чаму? 5. Чаму неабходна ўносіць у глебу ўдабрэнні? 6. Якія ўмовы неабходна выконваць пры захаванні насення, пладоў, караняплодаў, клубняў і чаму?
    224 Глава 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін  ''^с
    § 46. Роля пакрытанасенных раслін у прыродзе
    і жыцці чалавека. Ахова раслін
    Роля пакрытанасенных у прыродзе. Пакрытанасенныя расліны разам з іншымі раслінамі з’яўляюцца галоўнымі вытворцамі арганічнага рэчыва. Расліны, і ў першую чаргу пакрытанасенныя, забяспечваюць ежай усе жывыя арганізмы планеты. Акрамя таго, яны з’яўляюцца пастаўшчыкамі кіслароду, які неабходны большасці арганізмаў для дыхання. Кветкавыя расліны з’яўляюцца неад’емнай часткай ландшафтаў і фарміруюць аблічча нашай планеты.
    Значэнне пакрытанасенных раслін у жыцці чалавека. Пакрытанасенныя расліны, як вы ўжо ведаеце, адыгрываюць найважнейшую ролю ў жыцці чалавека, паколькі яны забяспечваюць яго прадуктамі харчавання і кармамі для жывёл.
    У ежу, у якасці кармоў для жывёл і ў іншых мэтах чалавек выкарыстоўвае, акрамя культурных раслін, многія дзікарослыя расліны.
    Расліны з’яўляюцца сыравінай для розных галін прамысловасці: дрэваапрацоўчай, фармацэўтычнай, харчовай. Яны выкарыстоўваюцца для пабудовы дамоў і іншых збудаванняў, у суднабудаванні.
    3	цэлюлозы, якая ўваходзіць у састаў абалонак клетак раслін, робяць паперу, кардон, драўнянавалакністыя пліты.
    У кары многіх дрэў маецца коркавая тканка, якая складаецца з мёртвых клетак, запоўненых, як правіла, паветрам. Такая тканка надзейна ахоўвае расліны ад неспрыяльных умоў. Яна дрэнна праводзіць цяпло і не прапускае ваду, таму што абалонкі клетак гэтай тканкі насычаны асобым воданепрымальным рэчывам. Такую тканку ў некаторых дрэў можна зрэзаць без шкоды для расліны. 3 кары коркавага дубу, напрыклад, робяць коркі для бутэлек і лёгкія,
    4	j;' . § 46. Роля пакрытанасенных раслін у прыродзе і жыцці чалавека. Ахова раслін 225 пругкія абліцавальныя пліты, якія не прапускаюць ваду і паветра.