Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 230с.
Мінск 2017
Насенню розных відаў для прарастання патрэбна розная тэмпература (мал. 169). Жыта, пшаніца, морква і радыска, напрыклад, прарастаюць нават у халоднай глебе, a агуркі і таматы — толькі ў цёплай. У сухім месцы насенне не прарастае нават у цяпле — без вільгаці насенне не набухне і лупіна не лопне. Вада таксама неабходна насенню для працэсаў ператварэння складаных рэчываў у больш простыя. Раствораныя ў вадзе рэчывы паступаюць у зародак. Для абмену рэчываў любой клетцы неабходны кісларод. Таму насенне загіне, нават знаходзячыся ў цёплай вадзе, без доступу паветра.
194
Мал. 169. Мінімальная тэмпература прарастання насення
Важна ведаць! Пры вырошчванні раслін перад пасевам трэба абавязкова рыхліць глебу — гэта спрыяе ўзбагачэнню глебы паветрам, а значыць, і кіслародам. Высяваць насенне неабходна ў вызначаныя тэрміны, калі паветра і глеба прагрэюцца да пэўнай тэмпературы.
► Насенне многіх раслін можа знаходзіцца ў стане спакою некалькі гадоў, і для таго, каб яго «абудзіць», раслінаводы перад прарошчваннем ужываюць спецыяльныя прыёмы: драпаюць насенную лупіну, апарваюць насенне гарачай вадой, змочваюць кіслатой, вытрымліваюць пры павышанай або паніжанай тэмпературы, на святле або ў цемры.
Прарастанне насення. Першай заўважнай прыметай прарастання з’яўляецца набраканне насення. Насенная лупіна лопаецца, і наверх выходзіць зародкавы карэньчык. Ён хутка расце, умацоўваецца ў глебе і ўсмоктвае з яе ваду і мінеральныя рэчывы, запас якіх у семені невялікі. Затым пачынае расці зародкавая сцяблінка, якая выносіць з глебы семядолі і пупышачку (мал. 170). 3 пупышачкі развіваецца
195
Мал. 170. Прарастанне насення і развіццё праросткаў
надземная частка расліны. Такое прарастанне называецца надземным.
У некаторых раслін семядолі на паверхню глебы не выносяцца. У такіх выпадках прарастанне называюць падземным (гл. мал. 170). Падземнае прарастанне характэрна для насення гароху, дуба, ляшчыны, пшаніцы, жыта, ячменю і іншых раслін.
Маладая расліна, якая развіваецца з семені, называецца праросткам.
► Існуюць расліны, насенне якіх здольна прарастаць адразу ж пасля паспявання, яшчэ на мацярынскай расліне. Такія, напрыклад, жыта, пшаніца. Менавіта з гэтай прычыны ў дажджлівыя гады часта збіраюць няякасны ўраджай з прарослым насеннем. Такое зерне немагчыма закласці на захоўванне, і з яго нельга атрымаць муку высокай якасці, прыдатную для выпечкі хлеба.
► У насення некаторых раслін (напрыклад, лілей, званцоў) фарміруецца недаразвіты зародак, які складаецца з некалькіх клетак. Такое насенне павінна натуральным чынам даспець ужо пасля аддзялення ад мацярынскага арганізма. У сувязі з гэтым насенне лілей нельга высяваць у першую вясну пасля выспявання, таму што яно не здольна да прарастання.
196
Глава 9. Кветка. Плод. Семя ।
Жыўленне праростка. Пры прарастанні семені першым з’яўляецца корань, каб забяспечыць расліну вадой і мінеральнымі рэчывамі. Як толькі з’явяцца маладыя зялёныя лісцікі, у іх адразу пачынаецца фотасінтэз — працэс стварэння арганічных рэчываў на святле. 3 гэтага моманту рост і развіццё новай расліны ўжо не залежаць ад запасных рэчываў семені.
■ Вывады. Для прарастання насення неабходны цяпло, паветра, вада. ■ Запас пажыўных рэчываў у семені дазваляе праростку хутка стаць самастойным. ■ Для пасеву неабходна ведаць умовы прарастання насення дадзенага віду і яго ўсходжасць, таму што ад гэтага залежаць тэрміны пасеву і норма высеву.
Н1. Ці можна высяваць насенне ў сухую глебу? Чаму? 2. Пры якой тэмпературы можна сеяць насенне гароху, агуркоў і фасолі? 3. Чаму без доступу паветра насенне не прарастае? 4. Уважліва разгледзьце мал. 170. Чым адрозніваецца прарастанне насення фасолі і гароху? 5. Што такое ўсходжасць насення? Як яе можна вызначыць? Для чаго неабходна ведаць усходжасць насення?
^^ 1. Вывучыце мал. 170. Складзіце невялікае паведамленне аб жыўленні ма[2 ладой расліны, якая развіваецца з насення, на ўсіх этапах, адзначаных на малюнку. 2. Прапануйце схемы доследаў, з дапамогай якіх можна даказаць, што насенню для прарастання неабходны вада, паветра і цяпло.
Si Бабуля Вані кожны год збірае на прысядзібным участку добры ўраджай таматаў. Аднойчы вясной яна ўбачыла ў магазіне насенне таматаў новага сорту — з незвычайнай формай пладоў і вырашыла іх купіць. На этыкетцы было пазначана, што ў пакеце змяшчаецца 25 адзінак насення; усходжасць насення 80 %. Разлічыце, колькі пакетаў насення трэба купіць бабулі Вані пры ўмове, што таматы яна будзе вырошчваць на ўчастку плошчай 0,005 га, а кожная дарослая расліна павінна размяшчацца на плошчы 50x50 см.
Разнастайнасць пакрытанасенных раслін
10
Глава
Пакрытанасенныя расліны складаюць найбольш дасканалую і вялікую групу раслін. Яна ўключае больш за 250 тыс. відаў, распаўсюджаных па ўсім зямным шары. Асабліва многа відаў сустракаецца ў вільготных тропіках. У Беларусі налічваецца больш за 2 тыс. відаў кветкавых раслін. Яны растуць у лясах, на лугах, балотах, пустках, побач з жыллём, у рэках і азёрах. У нашай краіне вядома больш за 6 тыс. відаў і сартоў інтрадуцыраваных раслін (ад лац. інтрадукцыо — увядзенне), г. зн. раслін, якія перанесены з іншых тэрыторый і паспяхова растуць у Беларусі.
3 гэтай главы вы даведаецеся:
• аб асноўных сістэматычных групах раслін;
• аб асноўных прыметах пакрытанасенных раслін, якія дазваляюць адносіць іх да той ці іншай групы;
• аб дзікіх і культурных, ядомых і ядавітых раслінах;
• аб ахове раслін.
Вы навучыцеся:
• вылучаць асноўныя прыметы кветкавых раслін і вызначаць іх сістэматычнае становішча;
• выкарыстоўваць атрыманыя веды для прадухілення атручвання ядавітымі раслінамі;
• выкарыстоўваць атрыманыя веды для вырошчвання культурных раслін на прысядзібным і дачным участку.
198
Глава 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін■ ' '" ~ ”? ^. /
§ 41. Двухдольныя і аднадольныя расліны
Асноўныя сістэматычныя групы раслін. На Зямлі вельмі шмат розных відаў раслін. У іх разнастайнасці цяжка арыентавацца. Таму расліны, як і іншыя арганізмы, сістэматызуюць — размяркоўваюць, класіфікуюць па пэўных групах. Расліны можна класіфікаваць па іх выкарыстанні. Напрыклад, вылучаюць лекавыя, вострадухмяныя, алейныя расліны і інш.
Навуковыя адкрыцці. У XVIII ст. шведскі вучоны Карл Ліней (1707—1778) сістэматызаваў расліны. Ліней выбраў прыметы, якія кідаюцца ў вочы, такія, як наяўнасць і колькасць тычынак і песцікаў. Расліны, у якіх вылучаныя прыметы супадалі, аб’ядноўваліся ў адзін від. Для назвы відаў Ліней выкарыстаў бінарную наменклатуру. Па ёй назва кожнага віду складаецца з двух слоў: першае паказвае род,
другое — відавы эпітэт. Напрыклад, канюшына лугавая, канюшына пашавая, канюшына паўзучая і г. д. Віды, якія мелі падабенства, аб’ядноўваліся ў роды (у дадзеным выпадку — род Канюшына), а роды — у больш высокія сістэматычныя катэгорыі. Так узнікла сістэма, якая зза адвольнага выбару аб’яднальных прымет не адлюстроўвала роднасныя сувязі. Яна была названа штучнай. У цяперашні час выбіраюць такія прыметы раслін (і іншых арганізмаў), якія паказваюць іх роднасць. Сістэмы, пабудаваныя па гэтым прынцыпе, называюцца натуральнымі.
Класіфікуючы жывыя арганізмы, вучоныя адносілі іх да той ці іншай групы з улікам падабенства (агульнасці). Такія групы называюцца адзінкамі сістэматыкі або таксанамічнымі адзінкамі. Асноўнай адзінкай сістэматыкі з’яўляецца від.
Від — гэта група арганізмаў, якія падобныя па будове, жывуць на пэўнай тэрыторыі, прыстасаваныя да падобных умоў пражывання і здольныя даваць пладавітае патомства.
§ 41. Двухдольныя і аднадольныя расліны 199
Мал. 171. Віды раслін роду Фіялка
Група падобных па многіх прыметах відаў аб’ядноўваецца ў род (мал. 171).
Блізкія роды аб’ядноўваюцца ў сямействы. Напрыклад, віды яблыні, вішні, грушы, слівы, ружы маюць падобную будову кветак: ёсць чашачка і венчык, пялёсткі венчыка часта афарбаваныя, кветкі з мноствам тычынак і адным песцікам. Таму гэтыя роды адносяцца да сямейства Ружавыя (мал. 172). Роды Казялец, Кураслеп, Пярэсна, Лотаць, Прастрэл і іншыя ўтвараюць сямейства Казяльцовыя.
Падобныя па агульных прыметах сямействы аб’ядноўваюцца ў класы. Напрыклад, сямействы Казяльцовыя,
Мал. 172. Кветкі раслін сямейства Ружавыя
200 Глава 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін
Ружавыя, Крыжакветныя, Бабовыя, Складанакветныя, Губакветныя і іншыя аб’ядноўваюцца ў клас Двухдольныя. Сямействы Лілейныя, Цыбулевыя, Метлюжковыя і іншыя ўваходзяць у клас Аднадольныя.
Класы раслін, грыбоў і бактэрый аб’яднаны ў аддзелы. Напрыклад, клас Двухдольныя і клас Аднадольныя складаюць аддзел Пакрытанасенныя, або Кветкавыя расліны, a ўсе імхі — аддзел Мохападобныя і г. д. Усе аддзелы раслін утвараюць царства Расліны. Напрыклад, віды сямейства Казяльцовыя класіфікуюцца так.
Царства Расліны (больш за 300 тыс. відаў) Аддзел Пакрытанасенныя (больш за 250 тыс. відаў) Клас Двухдольныя (больш за 190 тыс. відаў) Сямейства Казяльцовыя (больш за 2 тыс. відаў)
Род Казялец (413 відаў)
Від К. шарсцісты
Від К. едкі
Від К. пякучы
Від К. цвердалісты
Род Кураслеп (172 віды) і яшчэ 47 родаў Від К. дубраўны Від К. лясны
Від К. казяльцовы і інш.
Від К. залацісты і інш.
Класы Двухдольныя і Аднадольныя. Усе кветкавыя расліны падраздзяляюць на дзве вялікія групы (два класы): Двухдольныя і Аднадольныя. Гэта дзяленне заснавана перш за ўсё на адрозненнях у будове семені. Як вы ўжо ведаеце, у аднадольных раслін (жыта, пшаніца, авёс, кукуруза і інш.) зародак семені мае адну семядолю, у двухдольных (гарох, фасоля, гарбуз і інш.) — дзве. Аднак трэба помніць, што прыналежнасць да таго або іншага класа вызначаюць не толькі па ліку семядоль зародка, але і па шэрагу іншых прымет. Гэтыя адрозненні прадстаўлены ў табліцы 5.
201
Табліца 5. Адметныя прыметы класаў раслін
Аднадольныя Двухдольныя
Зародак
У зародка адна семядоля с D У зародка дзве семядолі
Корань
Каранёвая сістэма валасніковістая, галоўны корань адмірае Каранёвая сістэма стрыжнёвая, галоўны корань добра развіты
Сцябло
Праводзячыя пучкі рассеяны раўнамерна, не кругамі. Праводзячыя пучкі без камбію Праводзячыя пучкі размешчаны па крузе або зліваюцца ў цыліндр. У праводзячых пучках ёсць бакавая ўтваральная тканка камбій