• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 230с.
    Мінск 2017
    137.13 МБ
    Зялёнымі аблісцелымі парасткавымі чаранкамі размнажаюць многія пакаёвыя расліны — традэсканцыю, пеларгонію, колеус (мал. 145). Бязлістымі чаранкамі (участак маладога сцябла з некалькімі пупышкамі) размнажаюць агрэст, парэчкі, таполю, вярбу і іншыя расліны.
    Ліставымі чаранкамі размнажаюць бягонію, глаксінію, узамбарскую фіялку, сансеўеру (шчупачыны хвост) і многія іншыя пакаёвыя расліны. Для гэтага асобны ліст са
    162 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
    Мал. 146. Размнажэнне ўзамбарскай фіялкі (сенполіі) ліставым чаранком
    джаюць у сыры пясок, прыкрыўшы шкляным каўпаком, або ставяць у ваду (мал. 146).
    Каранёвымі чаранкамі размнажаюць маліны.
    Атожылкі прымяняюць пры размнажэнні агрэсту, парэчак, ліпы. Пры гэтым ніжнія галіны
    куста прыгінаюць да зямлі, прыціскаюць і прысыпаюць глебай. Рэкамендуецца на ніжнім баку галіны, якую прыгінаюць, рабіць надрэзы для стымулявання ўтварэння прыдаткавых каранёў. Пасля ўкаранення галінкуатожылак аддзяляюць ад мацярынскай расліны і перасаджваюць на пастаяннае месца (мал. 147).
    У яблынь, груш і іншых пладовых раслін пры вырошчванні з насення не захоўваюцца каштоўныя якасці зыходнай расліны. Яны становяцца дзічкамі, таму такія расліны размнажаюць шляхам прышчэпак. Расліну, на якую прышчэпліваюць, называюць прышчэпай, а расліну, якую прышчэпліваюць, — прышчэпкам.Адрозніваюцьпрышчэпку вочкаміпрышчэпку чаранком (мал. 148). Прышчэпку вочкам право
    Мал. 147. Размнажэнне атожылкамі
    § 33. Вегетатыўнае размнажэнне раслін 163
    дзяць наступным чынам. Вясной у час руху соку на кары прышчэпы робяць Тпадобны надрэз. Затым вугалкі кары адгінаюць і ўстаўляюць пад яе вочка — пупышку, зрэзаную з прышчэпка з невялікім участкам кары і драўніны. Кару прышчэпы прыціскаюць, рану забінтоўваюць спецыяльнай клеючай стужкай. Частку прышчэпы, размешчаную вышэй за прышчэпак, выдаляюць.
    Прышчэпкі чаранком робяць рознымі спосабамі: упрыклад (камбій на камбій), урасшчэп, пад кару. Пры ўсіх спосабах важна захоўваць асноўную ўмову: камбій прышчэпка і камбій прышчэпы павінны супадаць. Толькі ў гэтым выпадку адбудзецца зрастанне. Як і пры прышчэпцы пупышкай, рану забінтоўваюць. Месцы правільна выкананай прышчэпкі хутка зрастаюцца.
    Вегетатыўнае размнажэнне раслін мае вялікае біялагічнае і гаспадарчае значэнне. Яно забяспечвае даволі хуткае рассяленне раслін.
    Пры вегетатыўным размнажэнні новае пакаленне мае ўсе якасці мацярынскага
    Вочкам
    Чаранком упрыклад
    Чаранком урасшчэп
    Чаранком пад кару
    Мал. 148. Віды прышчэпак
    164 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
    арганізма, што дазваляе захоўваць сарты раслін з каштоўнымі адзнакамі. Таму многія пладовыя культуры размнажаюцца толькі вегетатыўна. Пры размнажэнні прышчэпкамі новая расліна адразу мае магутную каранёвую сістэму, якая дазваляе забяспечваць маладыя расліны вадой і мінеральнымі рэчывамі. Такія расліны аказваюцца больш канкурэнтаздольнымі ў параўнанні з праросткамі, якія паявіліся з насення. Аднак у гэтага спосабу ёсць і недахопы: пры шматразовым паўтарэнні вегетатыўнага размнажэння адбываецца «старэнне» зыходнай расліны. Гэта паніжае яе ўстойлівасць да неспрыяльных умоў асяроддзя і хвароб.
    ► У апошнія дзесяцігоддзі атрымаў развіццё такі спосаб вегетатыўнага размнажэння, як культура тканак. Сутнасць гэтага метаду заключаецца ў тым, што з кавалачка ўтваральнай (або іншай) тканкі або нават з адной клеткі на пажыўным асяроддзі пры дакладным прытрымліванні ўмоў асвятлення і тэмпературы вырошчваюць цэлую расліну. Пры гэтым важна не дапусціць пашкоджання расліны мікраарганізмамі. Каштоўнасць метаду заключаецца ў тым, што, не чакаючы ўтварэння насення, можна атрымаць вялікую колькасць раслін.
    ■ Вывады. Вегетатыўнае размнажэнне заснавана на здольнасці расліны да рэгенерацыі, г. зн. да аднаўлення цэлага арганізма з часткі. ■ Яно адбываецца натуральным шляхам або пры дапамозе чалавека. ■ Пры вегетатыўным размнажэнні новыя расліны ўтвараюцца з парасткаў, лістоў, каранёў, клубняў, цыбулін, каранёвых атожылкаў. ■ Новае пакаленне валодае ўсімі якасцямі, якія мае мацярынская расліна.
    Н1. Якое размнажэнне называюць вегетатыўным? 2. Якія асноўныя спосабы вегетатыўнага размнажэння? У чым іх сутнасць? 3. Якія недахопы мае вегетатыўнае размнажэнне? 4. Якія расліны размнажаюцца пераважна вегетатыўна?
    3 ранняй вясны нашы сады і паркі, лугі, палі і лясы ўпрыгожваюць квітнеючыя расліны. Кветкі іх настолькі разнастайныя па колеры, форме і водару, што застаецца толькі здзіўляцца. Над кветкамі кружаць пчолы, матылькі. Для чаго яны ляцяць да кветак? Ці толькі таму, што кветкі прывабліваюць іх прыгажосцю і водарам?
    Пазней, у другой палавіне лета і восенню, надыходзіць пара паспявання пладоў і насення. У самы кароткі час неабходна ўбраць зерне хлебных злакаў — пшаніцы, жыта, ячменю, аўса, кукурузы, плады яблынь і груш, агародніну (баклажаны, таматы, гарох, фасолю і інш.).
    Летам і восенню спеюць таксама плады і насенне дзікарослых раслін. А што такое плады і насенне? Як яны ўтвараюцца на раслінах, як упарадкаваны?
    3 гэтай главы вы даведаецеся:
    •	што такое кветкі, як упарадкаваны і якую функцыю яны выконваюць;
    •	што такое суквецці і як яны адрозніваюцца;
    •	як адбываецца апыленне кветак;
    •	з чаго развіваюцца плады і насенне, як яны ўпарадкаваны і якую ролю адыгрываюць у жыцці раслін.
    Вы навучыцеся:
    •	прэпараваць кветкі і адрозніваць іх часткі;
    •	адрозніваць суквецці і плады.
    166
    Глава 9. Кветка. Плод. Семя
    § 34. Кветка, яе будова і функцыі
    Гарлачык
    Вішня
    Фіялка
    Званочак
    Мал. 149. Разнастайнасць кветак розных відаў раслін
    Будова кветкі. Пакрытанасенныя расліны, як вы ведаеце, адрозніваюцца ад іншых груп раслін перш за ўсё тым, што ў іх фарміруюцца кветкі. Кветкі многіх раслін буйныя, ярка афарбаваныя, часта з прыемным пахам. Мы любуемся імі, атрымліваем асалоду ад водару, дорым ва ўрачыстых выпадках. А ў чым заключаецца галоўная роля кветак у жыцці раслін? Каб аб гэтым даведацца, высветлім, з якіх частак складаецца кветка і якія функцыі выконвае кожная частка.
    Кветкі розных відаў раслін істотна адрозніваюцца адна ад адной па велічыні, афарбоўцы, колькасці элементаў і іншых прыметах (мал. 149). Тым не менш большасць кветак маюць часткі, прадстаўленыя на малюнку 150. Уважліва разгледзьце малюнак. Запомніце, як называецца кожная частка кветкі, як яна выглядае, якое становішча займае ў кветцы.
    Такім чынам, якія асноўныя часткі вылучаюць у кветцы? Гэта кветаложа, калякветнік, тычынкі і песцік.
    167
    § 34. Кветка, яе будова і функцыі
    Мал. 150. Схема будовы кветкі
    Біяфакт. Самую вялікую кветку ў свеце мае рафлезія Арнольдзі. Яна сустракаецца на астравах Суматра, Ява і Калімантан. Гэта незвычайная расліна сапраўды з’яўляецца цудам прыроды. Яна не мае ні каранёў, ні лістоў і па гэтай прычыне самастойна існаваць не можа. Усе патрэбныя для жыцця арганічныя рэчывы расліна атрымлівае, паразітуючы на сцёблах ліян. Кветка рафлезіі дасягае ў дыяметры 1 м і важыць каля 6 кг. Яна мае пяць тоўстых мясістых яркачырвоных з белымі
    нарастамі пялёсткаў, кожны
    даўжынёй да паўметра. Пах і знешні выгляд кветкі вельмі нагадвае гнілое мяса, вабячы да сябе мух. Насякомыя апыляюць кветкі і праз 7 месяцаў выспяваюць плады з мільёнамі маленькага насення. Жывёлы наступаюць на спелыя плады, раздаўліваюць іх і разносяць насенне да новых месцаў пражывання.
    Размяшчэнке і функцыі элементаў квепгкі. Кветкай звычайна заканчваецца галоўны або бакавы парастак. Частку сцябла, якая непасрэдна нясе кветку, называюць кветаножкай. У некаторых відаў раслін кветаножкі ледзь прыметныя або адсутнічаюць. Такія кветкі называюцца сядзячымі. Верхняя частка кветаножкі пашырана і ўтварае кветаложа (вось кветкі). На кветаложы размяшчаюцца іншыя элементы
    .	' A	■	'	Sb»
    168 Глава 9. Кветка. Плод. Семя	.  '	1 ^І
    кветкі (чашалісцікі, пялёсткі, тычынкі і песцікі). Звярніце ўвагу: чашалісцікі, пялёсткі і тычынкі размяшчаюцца вакол песціка. Вонкавы круг кветкі ўтвараюць чашалісцікі. Яны маюць звычайна параўнальна невялікія памеры і зялёны колер. Сукупнасць чашалісцікаў — гэта чашачка. Яна выконвае функцыю аховы ўнутраных частак кветкі да моманту раскрыцця бутона.
    Унутры чашачкі размяшчаецца венчык — сукупнасць пялёсткаў. Асноўная функцыя венчыка — прывабліваць да кветкі апыляльнікаў і садзейнічаць паспяховаму апыленню. Афарбоўка, форма і пах кветак прывабліваюць насякомых, a часам — птушак і дробных звяроў, якія пераносяць пылковае зерне з кветкі на кветку.
    Чашачку і венчык разам называюць калякветнікам.
    ► Калякветнік можа быць двайным, калі ён складаецца з чашачкі і венчыка (яблыня, груша, званочкі, бульба). Калі ў кветцы чашачка і венчык не адрозніваюцца, такі калякветнік называюць простым: венчыкападобным — ярка афарбаваным, як венчык (цюльпан, ландыш, лілея), або чашачкападобным, — афарбаваным у зялёны колер (буракі, крапіва).
    Чашалісцікі і пялёсткі ў кветцы могуць быць свабоднымі (яблыня, вішня) або зросшыміся (званочак, гарбуз, агурок, бульба).
    Да цэнтра ад калякветніка размешчаны тычынкі. Колькасць тычынак у кветках розных відаў раслін розная — ад адной, напрыклад у архідэй, да некалькіх сотняў. Кожная тычынка складаецца з тычынкавай ніці і пыльніка, у якім фарміруецца пылок — вялікая колькасць пылковага зерня (мал. 151, 152). У кожным пылковым зерні ўтвараецца па дзве мужчынскія гаметы — сперміі. Такім чынам, тычынкі — гэта частка кветкі, якая забяспечвае ўтварэнне мужчынскіх палавых клетак — сперміяў.
    У цэнтры кветкі размяшчаецца адзін або некалькі песцікаў. Песцік звычайна складаецца з завязі, слупка і
    169
    Мал. 151. Будова тычынкі
    Мал. 152. Пылок мальвы пад мікраскопам
    рыльца, размешчанага на верхавіне слупка (мал. 153). У некаторых раслін, напрыклад у маку, слупок адсутнічае, і тады рыльца называецца сядзячым. Рыльца служыць для ўлоўлівання пылку. Часта рыльца шурпатае, часам нават клейкае. Таму пылок лёгка прыліпае да яго. Слупок прыўздымае рыльца над завяззю, што палягчае ўлоўліванне пылку.
    Самая важная частка песціка — завязь. У завязі
    Мал. 153. Схема будовы песціка
    знаходзяцца семязачаткі. У працэсе развіцця кветкі ў кожным семязачатку ўтвараецца жаночая гамета — яйцаклетка.