Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 230с.
Мінск 2017
Мал. 116. Спячыя пупышкі і развіццё з іх парасткаў
136
Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
Мал. 117. Маладыя парасткі ў таполяў пасля абрэзкі
Пры знікненні верхавінкавай пупышкі (пры абмярзанні, абкусванні, абрэзцы) спячыя пупышкі пачынаюць расці і вырастаюць у падоўжаныя парасткі. Асабліва часта такія парасткі развіваюцца на дубе, вязе, клёне, рабіне, таполі, яблыні.
Спячыя пупышкі маюць вялікае значэнне для
аднаўлення кроны пры яе пашкоджанні вясеннімі замаразкамі і пры дэкаратыўнай абрэзцы дрэў і кустоў. У гарадах часта моцна абразаюць кроны таполяў, пакідаючы толькі ствол або некалькі буйных бакавых галін. Вясной на абрэзаных частках дрэва паяўляецца мноства маладых парасткаў, якія развіваюцца са спячых пупышак (мал. 117).
■ Вывады. Парастак складаецца з восі — сцябла і адыходзячых ад яго лістоў і пупышак, размешчаных у вузлах. Вузлы чаргуюцца з міжвузеллямі. ■ Пупышка — зачаткавы парастак. ■ Вегетатыўная пупышка мае зачаткавую сцяблінку з конусам нарастання і зачаткавы ліст. ■ У кветкавай пупышцы знаходзяцца зачаткі кветак. ■ Пупышкі звонку пакрытыя пупышкавымі лускавінкамі. ■ Пасля перыяду спакою пупышкі раскрываюцца. ■ Разгортванне парасткаў з пупышак звязана з ростам міжвузелляў і лістоў.
Н1.3 якіх частак складаецца парастак? 2. Што ўяўляюць сабой пупышкі? 3. Якая функцыя пупышак? 4. Чым адрозніваюцца генератыўныя пупышкі ад вегетатыўных? 5. Як развіваюцца пупышкі? 6. Як ажыццяўляецца рост парастка ў даўжыню? 7. Што такое спячыя пупышкі і якую функцыю яны выконваюць?
§ 29. Сцябло 137
§ 29. Сцябло
Функцыі сцябла. Ці ведаеце вы, што ствол дрэва з’яўляецца яго сцяблом? Сцябло — гэта восевая частка парастка расліны, якая складаецца з вузлоў і міжвузелляў. На ім развіваюцца лісты, пупышкі, кветкі і плады. Такім чынам, сцябло выконвае апорную функцыю.
Сцябло выконвае і праводзячую функцыю. Па сцябле з лістоў перамяшчаюцца да каранёў арганічныя рэчывы, а з каранёў у лісты — вада з растворанымі ў ёй мінеральнымі рэчывамі. У сцёблах запасаюцца пажыўныя рэчывы, часам — вада (кактусы). Часта сцябло з’яўляецца фотасінтэзуючым органам (у большасці травяністых раслін).
Разнастайнасць сцёблаў. Сцёблы бываюць доўгімі і кароткімі, мясістымі, пляскатымі, трубчастымі і г. д. Яны могуць расці вертыкальна, нахільна, звісаць, слацца або размяшчацца ў глебе. Сцёблы адных раслін трывалыя і самастойна ўтрымліваюць лісты і кветкі ў прасторы. У другіх раслін, напрыклад у бярозкі палявой, сцёблы абвіваюць апору або чапляюцца за яе (мал. 118). Сцёблы дрэў і кустоў шматгадовыя, дравяністыя. Сцёблы травяністых раслін кволыя, гнуткія, зялёныя, на зіму адміраюць.
Унутраная будова сцябла.
Разгледзім будову сцябла на прыкладзе дрэвавай расліны. На папярочным зрэзе дрэва нават няўзброеным вокам можна адрозніць тры слоі: кару, драўніну і стрыжань (мал. 119, с. 138).
Маладыя сцёблы звонку пакрытыя эпідэрмісам (скуркай) —
покрыўнай тканкай, якая да во Мал 118 Сцябло бярозкі палявой сені замяняецца коркам. абвіваецца вакол апоры
138 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
Мал. 119. Будова сцябла дрэвавай расліны
Вонкавы слой кары — корак, як вы ўжо ведаеце, складаецца з мёртвых клетак, запоўненых паветрам. Корак абараняе размешчаныя глыбей жывыя клеткі ад уздзеяння фактараў знешняга асяроддзя, залішняга выпарэння вады, пранікнення мікраарганізмаў.
Вясной у корку ўтвараюцца сачыўкі — маленькія
бугаркі з адтулінамі (мал. 120). Яны ўтвораны буйнымі
Мал. 120. Сачыўкі на ствале дрэва
клеткамі асноўнай тканкі з вялікімі міжклетнікамі. Праз сачыўкі ажыццяўляецца газаабмен. Восенню адтуліны сачывак закупорваюцца. Сачыўкі добра бачны на адраўнеўшых сцёблах (ствалах) вішні, бузіны, слівы, дуба, чаромхі і іншых раслін.
Пад коркам залягаюць клеткі асноўнай тканкі. У некаторых з іх змяшчаюцца запасныя пажыўныя рэчывы.
Унутраны слой кары — луб (гл. мал. 119). Луб складаецца з праводзячай, механічнай і асноўнай тканкі. Праводзячая тканка забяспечвае пера
§ 29. Сцябло 139
мяшчэнне арганічных рэчываў з лістоў у сцябло і корань (сыходны ток). Клеткі механічнай тканкі надаюць кары трываласць і гібкасць. Клеткі асноўнай тканкі запасаюць пажыўныя рэчывы.
Луб асабліва добра развіты ў сцёблах лёну, ліпы, крапівы і некаторых іншых раслін. 3 лубу лёну вырабляюць ільняное па
Мал. 121. Лапці з лубу
латно. У даўніну з лубу ліпы
выраблялі абутак — лапці
(мал. 121).
Да цэнтра ад лубу знаходзіцца камбій — слой утваральнай тканкі, які забяспечвае рост сцябла ў таўшчыню.
Пад камбіем залягае драўніна (чым старэйшае сцябло, тым таўшчэйшая ў ім драўніна). Па праводзячых элементах драўніны ажыццяўляецца транспарт вады і мінеральных рэчываў з кораня ў сцябло і лісты (узыходзячы ток). На долю драўніны прыпадае каля 80 % усяго аб’ёму сцябла. Драўніна надае сцяблу трываласць.
У цэнтры сцябла размяшчаецца мяккі стрыжань, у клетках якога адкладваюцца ў запас пажыўныя рэчывы.
Мінілаб. Падрыхтуйце шклянку з вадой. Дадайце ў яе 10 кропель харчовага фарбавальніка. Разрэжце чаранок свежага ліста сельдэрэю. (Калі сельдзрэю няма, для доследу можна зрэзаць галінку пакаёвай расліны бальзаміну.) Змясціце адну частку ча
ранка ў шклянку, другую частку пакладзіце ў халадзільнік. На наступны дзень дастаньце сельдэрэй са шклянкі, уважліва разгледзьце зрэз.
Параўнайце з другой палавінкай. Што вы бачыце? Чым гэта можна растлумачыць?
140 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
Рост сцябла. Як вы ўжо ведаеце, сцябло расце ў вышыню за кошт дзялення і росту клетак конуса нарастання верхавінкавай пупышкі. Для некаторых раслін характэрны ўставачны рост.
Як вы ўжо ведаеце, у таўшчыню сцябло нарастае за кошт дзялення клетак камбію. Камбій утварае да вонкавай часткі сцябла луб, а да ўнутранай — драўніну. Найбольшай таўшчыні дасягаюць ствалы дрэў. Дзейнасць камбію, як і ў голанасенных раслін (гл. форзац I), у пакрытанасенных носіць сезонны характар. У выніку ўтвараюцца добра адрозныя гадавыя кольцы (гл. мал. 119, с. 138).
Галінаванне сцябла. У большасці раслін, акрамя галоўнага парастка, маюцца бакавыя. Пры разгортванні бакавых пупышак утвараюцца бакавыя парасткі — адбываецца галінаванне сцябла. Галінаванне вызначае будову надземнай часткі расліны. За кошт галінавання на расліне павялічваецца колькасць лістоў.
У дрэў галоўнае сцябло (ствол) галінуецца на некаторай вышыні, утвараючы крону. Бакавыя галіны маюць розны напрамак і інтэнсіўнасць росту. Ад іх размяшчэння на ствале і ў прасторы залежыць знешні выгляд кроны. Утварэнне бакавых галін можна паскорыць, калі абрэзаць верхавінку галоўнага парастка. На гэтай здольнасці сцябла грунтуюцца прыёмы прышчыпкі і абрэзкі раслін. Прышчыпку праводзяць у некаторых культурных раслін (агурок, гарбуз). Пры гэтым галоўнае сцябло, напрыклад, агуркоў выдаляюць над трэцім лістом. Галоўнае сцябло перастае расці, але ўтвараюцца шматлікія бакавыя парасткі. Пажыўныя рэчывы, якія накіроўваліся да клетак конуса нарастання галоўнага парастка, цяпер паступаюць у бакавыя парасткі і трацяцца на ўтварэнне і рост кветак і пладоў. Пасынкаванне таматаў (выдаленне бакавых парасткаў), наадварот, накіравана на развіццё моцнага галоўнага парастка.
§ 29. Сцябло 141
Мал. 122. Зялёная агароджа і дэкаратыўная стрыжка раслін
Абразаючы дрэвы ў парках, скверах, садах, ім надаюць розную форму. Галіны ў зялёнай агароджы абразаюць на адным узроўні, каб выклікаць узмоцненае галінаванне. Шматразовае абразанне спрыяе ўтварэнню вялікай колькасці бакавых парасткаў і, як следства, фарміраванню шчыльных кустоў пэўнай формы ці забаўных фігур (мал. 122).
■ Вывады. Сцябло — восевы орган расліны, які злучае ўсе органы разам. ■ Яно выконвае функцыі апоры, перамяшчэння і назапашвання рэчываў. ■ Сцябло складаецца з кары, драўніны і стрыжня. ■ Сцёблы здольныя расці ў таўшчыню дзякуючы дзяленню клетак камбію. ■ Сцёблы могуць разгаліноўвацца, фарміруючы пэўнай формы крону і павялічваючы ліставую паверхню расліны.
Н1, Якія функцыі выконвае сцябло? 2. Як адбываецца нарастанне сцябла ў даўжыню і таўшчыню? 3. Якім чынам на расліне адбываецца ўтварэнне бакавых галін? 4. Што такое крона? На чым заснавана фарміраванне кроны дрэў і формы кустоў? 5. Дзе і з якой мэтай на практыцы ў раслін выдаляецца верхавінкавая пупышка? 6. Якія асноўныя адрозненні ў будове сцябла і кораня? 3 чым гэта звязана?
Распрацуйце план правядзення доследу, які пацвярджае, што сцябло расце верхавінай.
142 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
§ 30. Знешняя будова ліста
Функцыі ліста. Ліст — бакавы плоскі орган расліны, які выконвае функцыі фотасінтэзу, транспірацыі і газаабмену. У клетках ліста знаходзяцца хларапласты з хларафілам, у якіх, як вы ведаеце, на святле з вады і вуглякіслага газу ажыццяўляецца «вытворчасць» арганічных рэчываў — фотасінтэз.
Вада для фотасінтэзу паступае ў лісты з каранёў. Частка вады лістамі выпараецца, што прадухіляе перагрэў раслін сонечнымі прамянямі, паколькі пры выпарэнні расходуецца лішак цяпла. Успомніце, у мінулым навучальным годзе вы праводзілі дослед па вывучэнні выпарэння вады раслінамі. Выпарэнне вады лістамі называецца транспірацыяй.
3 паветра лісты паглынаюць вуглякіслы газ, а выдзяляюць кісларод, які ўтвараецца пры фотасінтэзе. Ноччу, калі цёмна і фотасінтэз не ідзе, лісты паглынаюць кісларод, а выдзяляюць вуглякіслы газ, які ўтвараецца пры дыханні. Працэс абмену газамі паміж раслінай і навакольным асяроддзем называецца газаабменам.
Знешняя будова ліста. Лісты розных раслін адрозніваюцца па вонкавым выглядзе. У той жа час паміж імі ёсць шмат агульнага. У большасці раслін лісты зялёныя.
(Падумайце чаму.) Яны складаюцца з ліставой пласцінкі і чаранка (мал. 123). Ліставая пласцінка выконвае асноўныя функцыі ліста. Унізе яна пераходзіць у чаранок — звужаную сцеблападобную частку ліста.
Мал. 123. Лісты: чаранковы ў ліпы і сядзячы Пры дапамозе чаранка ў шчамяліцы ліст прымацоўваецца да
§ 30. Знешняя будова ліста 143
Мал. 124. Прылісткі
сцябла. Такія лісты называюць чаранковымі. Чаранковыя лісты маюць ліпа, бяроза, вішня, клён, яблыня.
У некаторых раслін каля асновы чаранка знаходзяцца прылісткі, якія маюць выгляд плевак, лускавінак, маленькіх лісцікаў (мал. 124). Асноўная функцыя прылісткаў — ахова маладых лістоў, якія развіваюцца. У гароху, чыны веснавой і многіх іншых раслін прылісткі захоўваюцца на працягу ўсяго жыцця ліста і выконваюць функцыю фотасінтэзу. У ліпы, бярозы, дуба плевачныя прылісткі ападаюць у стадыі маладога ліста. У некаторых раслін, напрыклад у акацыі белай (рабініі ілжэакацыі), прылісткі відазменены