• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 230с.
    Мінск 2017
    137.13 МБ
    Агульная характарыстыка голанасенных раслін. Голанасенныя расліны шырока распаўсюджаны па ўсім зямным шары. Гэта наземныя вечназялёныя расліны, радзей лістападныя дрэвы, кусты, ліяны.
    Вы добра знаёмы з прадстаўнікамі голанасенных — хвойнымі раслінамі. Сярод хвойных Беларусі найбольш распаўсюджаны сасна звычайная і елка еўрапейская
    112
    Глава 7.
    Сасна звычайная
    Елка Туя еўрапейская заходняя
    Ядловец звычайны
    Мал. 89. Хвойныя расліны
    (мал. 89). Пад полагам хвойных лясоў (хвойнікаў) расце ядловец звычайны. У зялёных насаджэннях гарадоў часта сустракаюцца туя заходняя, ціс ягадны, розныя віды лістоўніц.
    Якія характэрныя асаблівасці голанасенных вы б адзначылі? Многія зазначаць, што сосны і елкі — гэта высокія дрэвы з іголкападобнымі лістамі. I, вядома, усе адзначаць, што большасць гэтых раслін мае шышкі. На падоўжанай восі шышкі размешчаны лускі. У пазухах лусак фарміруецца насенне. На лусках шышак, якія раскрыліся, насенне ля
    жыць адкрыта, адсюль і назва гэтай групы раслін — голанасенныя.
    113
    ► У ядлоўцаў лускі шышкі мясістыя і зрастаюцца паміж сабой. Такія шышкі недакладна называюць «шышкаягадамі» (гл. мал. справа).
    ◄ У ціса насенне фарміруецца не ў шышках, а паасобку і абкружана мясістым лускападобным утварэннем, якое па знешнім выглядзе нагадвае ягаду (гл. мал. злева).
    Голанасенныя, як і іншыя расліны, маюць сцябло, карані і лісты. Лісты большасці голанасенных іголкападобныя або лускападобныя (мал. 90). Звонку лісты хвойных пакрыты покрыўнай тканкай. У многіх відаў покрыўная тканка ліста ахавана тонкім слоем празрыстага воданепранікальнага рэ
    чыва — кутыкулай. Таму лісты застаюцца зялёнымі і ў зімовы перыяд. Толькі некаторыя хвойныя з’яўляюцца лістападнымі (напрыклад, лістоўніца). У астатніх ігліца жыве ад 3 да 7 гадоў, ападаючы і замяняючыся паступова.
    У большасці хвойных раслін магутнае шматгадовае сцябло — ствол, які можа вельмі высока вынесці лісты да святла, каб не апынуцца ў цені суседніх дрэў.
    Унутраная будова сцябла адпавядае яго функцыям. У цэнтры сцябла знаходзіцца стрыжань. Звонку ад стрыжня залягае драўніна. Вакол драўніны ў выглядзе цыліндра размяшчаецца ўтваральная тканка камбій.
    Іголкападобныя лісты сасны
    Лускападобныя лісты туі
    Мал. 90. Лісты голанасенных раслін
    114
    Глава 7.
    Голанасенныя расліны
    Мал. 91. Схема будовы сцябла сасны
    Клеткі камбію дзеляцца паралельна паверхні ствала. Унутр ствала (у бок цэнтра) камбій утварае элементы драўніны, бліжэй да перыферыі — клеткі лубу (мал. 91).
    На папярочным зрэзе ствала бачныя больш цёмныя і больш светлыя кольцы драўніны, якія змяняюць адзін аднаго. Цёмныя кольцы — гэта клеткі драўніны, якія ўтварыліся
    ў канцы лета і ўвосень, з тоўстай сценкай і вузкім прасветам. Светлыя кольцы — участкі рыхлай драўніны з буйнымі клеткамі і шырокім прасветам. Яны ўтвараюцца вясной, калі па сцябле, якое расце, ідзе вялікі ўзыходзячы паток вады з растворанымі мінеральнымі рэчывамі. Штогод утвараецца па адным светлым і цёмным кольцы, якія называюць гадавымі кольцамі драўніны (гл. форзац I).
    Звонку сцябло пакрыта карой, у склад якой уваходзіць корак і луб. Корак складаецца з мёртвых клетак, запоўненых паветрам. Абалонкі клетак корку насычаны рэчывамі, якія адштурхваюць вільгаць і перашкаджаюць размнажэнню мікраарганізмаў. (Па малюнку 91 суаднясіце будову сцябла з яго функцыямі.)
    У кары і драўніне хвойных шмат смаляных хадоў — прастораў паміж клеткамі, запоўненых смалой і алеем. Пры пашкоджанні дрэва вадкая смала падцякае да ранкі і загусцявае. Так смала абараняе ўнутраныя тканкі дрэў ад бактэрый і грыбоў.
    У хвойных добра развіта каранёвая сістэма, якая дазваляе надзейна замацавацца ў грунце і ўсмоктваць з глебы значную колькасць вады з растворанымі мінеральнымі рэчывамі.
    115
    ■ Вывады. Голанасенныя расліны ўтвараюць насенне.
    ■	Насенне — гэта зародкавая расліна, забяспечаная запасам пажыўных рэчываў і ахаваная насеннай лупінай.
    ■	Голанасенныя маюць добра развітыя сцёблы, карані і лісты. ■ Сцябло (ствол) дрэвавых раслін магутнае, у асноўным утворана драўнінай і лубам. Лісты іголкападобныя або лускападобныя. ■ Добра развітая каранёвая сістэма трывала ўтрымлівае расліну ў глебе.
    Н1. Па якіх прыметах насенныя расліны адрозніваюцца ад споравых? 2. Чаму голанасенныя расліны атрымалі такую назву? 3. Як вы лічыце, у чым перавага насення перад спорамі? 4. Ці ўсе хвойныя расліны з’яўляюцца вечназялёнымі і ці правільная гэта назва? Ваш адказ абгрунтуйце назіраннем у прыродзе.
    Калі ўздоўж дарогі, па якой вы ідзяце ў школу, растуць сосны, звярніце |~d ўвагу на паверхню іх ствалоў. Падумайце над наступнай праблемай:
    таўшчыня ствала сасны штогод павялічваецца. Што адбываецца пры гэтым з карой мінулых гадоў?
    § 24. Размнажэнне голанасенных. Значэнне голанасенных
    Размнажэнне голанасенных. Калі ўважліва разгледзець вясной галінку сасны звычайнай, можна ўбачыць, што каля асновы маладых галінак размешчаны групамі мужчынскія шышкі, а на верхавінках галінак — чырванаватыя жаночыя шышкі. Мужчынскія шышкі дробныя, зеленаватажоўтыя, сабраны групамі (мал. 92). Кожная шышачка складаецца з восі, да якой прымацаваны лускі. На кожнай лусачцы знаходзіцца па два пылковыя мяшкі. Пылковы мяшок —
    Мал. 92. Мужчынскія шышкі і пылковае зерне
    116
    Глава 7.
    Голанасенныя расліны
    Мал. 93. Жаночыя шышкі і два семязачаткі
    гэта спарангій, знаёмы нам па імхам і папарацям. У пылковых мяшках утвараюцца споры, кожная з якіх пакрываецца шчыльнай абалонкай і яе змесціва дзеліцца. У выніку ўтвараюцца пылковыя зярняты (пылок).
    Жаночыя шышкі (мал. 93), як і мужчынскія, складаюцца з восі і прымацаваных да яе лусак. Калі адагнуць такую луску, то з яе ўнутранага боку можна ўбачыць два бугаркісемязачаткі. Гэта будучае насенне. У семязачатках спеюць яйцаклеткі.
    У сухое надвор’е спелыя мужчынскія шышкі раскрываюцца, і з іх вы
    сыпаецца жоўтае воблачка пылку. Пылку высыпаецца так шмат, што часам зямля пад дрэвам густа прысыпана жоўтым пылам. Пылок падхоплівае вецер і можа пераносіць яго за сотні кіламетраў. Так пылок ад аднаго дрэва трапляе на іншае, ад мужчынскіх шышак на жаночыя. На далёкія адлегласці пылок пераносіцца дзякуючы сваёй бязважкасці і спецыяльным «паветраплавальным» прыстасаванням: па баках кожнай пылінкі ёсць два мяшочкі, напоўненыя паветрам. Працэс пераносу пылку называецца апыленнем.
    Апынуўшыся на семязачатку, пылковае зярнятка ўтварае выраст (пылковую трубку), які пранікае ў семязачатак. У гэты час у пылковым зярнятку ўтвараюцца мужчынскія палавыя клеткі. Яны не маюць жгуцікаў, таму іх называюць сперміі. Па пылковай трубцы сперміі пранікаюць у семязачатак, і адзін з іх зліваецца з яйцаклеткай — адбываецца апладненне. Пасля апладнення з зіготы развіваецца зародак, а з семязачатка — семя. У насенні голанасенных таксама фарміруецца тканка, клеткі якой утрымліваюць
    117
    запас пажыўных рэчываў — эндасперм. За кошт эндасперму адбываецца рост зародка і развіццё маладой расліны пасля прарастання семені. Шышкі растуць і адраўняваюць. Спачатку яны зялёныя, а затым становяцца бурымі.
    Такім чынам, у голанасенных зародак будучай расліны ўтвараецца ўнутры се
    L v
    Мал. 94. Спелая шышка сасны
    мені, якое знаходзіцца на паверхні лусак жаночай шышкі.
    У сасны звычайнай ад апылення да выспявання насення праходзіць 1 год 8 месяцаў. У елак і піхт насенне выспявае ў год апылення, г. зн. восенню, а ў лістоўніцы насенне высейваецца з шышак ужо ў жніўні.
    Пасля паспявання насенне высыпаецца і разносіцца ветрам з дапамогай плёнчатых крыльцаў (мал. 94). Трапіўшы ў спрыяльныя ўмовы, спелае насенне прарастае ў маладую расліну. Праз нейкі час расліна становіцца дарослай, на ёй утвараюцца мужчынскія і жаночыя шышкі, і ўвесь працэс зноў паўтараецца.
    Значэнне голанасенных у экасістэмах. Голанасенныя займаюць велізарныя тэрыторыі і адыгрываюць важную ролю ў фарміраванні расліннага покрыва. Хвойныя пароды дрэў утвараюць большасць лясоў Паўночнага паўшар’я. Як і ўсе зялёныя расліны, голанасенныя засвойваюць вуглякіслы газ з паветра, утвараюць арганічныя рэчывы і выдзяляюць кісларод.
    Акрамя таго, хвойныя пароды вылучаюць у атмасферу асаблівыя лятучыя рэчывы, якія забіваюць бактэрыі, і такім чынам ачышчаюць паветра. Гэтыя рэчывы носяць назву фітанцыды (ад грэч. фітан — расліна і цаеда — забіваю).
    118
    Глава 7.
    Голанасенныя расліны
    Многія хвойныя непатрабавальныя, таму растуць у такіх умовах пражывання, дзе іншыя віды дрэвавых раслін жыць не могуць (балоты, пяскі, схілы гор). Гэта ўзбагачае зялёнае покрыва нашай планеты і засцерагае паверхню Зямлі ад разбурэння вадой і ветрам. Сосны адыгрываюць важную ролю ў барацьбе з разбурэннем глебы. Пасяліўшыся на сыпучых пясках, яны ўмацоўваюць іх сваімі каранямі.
    Хвойныя лясы гэтак жа, як і ліставыя, затрымліваюць раставанне снегу, узбагачаючы глебу вадой. Акрамя таго, цяністыя яловыя лясы ўтрымліваюць вільгаць у глебе і рэгулююць водны баланс на вялікіх тэрыторыях.
    Пражываючы ва ўмовах невысокіх тэмператур і займаючы бедныя глебы, хвойныя лясы ўтвараюць тайгу, якая перашкаджае пранікненню халоднага арктычнага паветра ў паўднёвыя раёны. Такім чынам, хвойныя лясы змякчаюць клімат сярэдняй паласы, у тым ліку і Беларусі.
    Насеннем хвойных жывяцца многія жыхары лесу: вавёркі, дзятлы, сойкі, крыжадзюбы, мышы.
    Вьскарыстанне голанасенных чалавекам. Драўніна сасны і елкі вельмі аднастайная, таму з’яўляецца выдатным будаўнічым матэрыялам, сыравінай для атрымання паперы, тканін. Яна ідзе на выраб мэблі, музычных інструментаў, шпал.
    У выніку падсочкі сасны звычайнай (параненне ствала спецыяльнымі нажамі) атрымліваюць жывіцу (смалу). Яна выкарыстоўваецца пры вырабе лакаў, шкіпінару, каніфолі і іншай прадукцыі. Ігліца сасны, елкі, піхты выкарыстоўваецца ў вытворчасці зубной пасты, туалетнага мыла, адэкалонаў, у якасці дабавак у корм жывёле. Ігліца багата вітамінам С, таму ўжываецца для лячэння некаторых захворванняў. У Сібіры і на Далёкім Усходзе, дзе растуць кедравыя сосны, іх насенне — кедравыя арэхі — выкарыстоўваюць для атрымання алею, кедравага малака.
    119
    § 24. Размнажэнне голанасенных. Значэнне голанасенных _____________________:.1
    Хвойныя расліны — елку, лістоўніцу, ядловец, ціс, тую шырока выкарыстоўваюць у азеляненні гарадоў і пасёлкаў. Многія хвойныя расліны валодаюць высокімі дэкаратыўнымі ўласцівасцямі. Яны лёгка падвяргаюцца стрыжцы. 3 іх можна фарміраваць розныя дэкаратыўныя формы (мал. 95).