• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 230с.
    Мінск 2017
    137.13 МБ
    Некаторыя хвойныя расліны (елка, сасна, ціс, туя) выкарыстоўваюцца для стварэння жывых агароджаў і ахоўных лесапалос.
    Мал. 95. Дэкаратыўная форма стрыжкі туі
    ■ Вывады. Голанасенныя распаўсюджваюцца насеннем, якое ўтвараецца ў жаночых шышках пасля апладнення. ■ Для апладнення голанасенных не патрэбна вада — мужчынскія палавыя клеткі (сперміі) дастаўляюцца да яйцаклетак з дапамогай пылковай трубкі. ■ Сперміі і пылковая трубка ўтвараюцца з клетак пылку. ■ Насенне ўтрымлівае зародак і запасную пажыўную тканку — эндасперм. ■ Семя надзейна ахавана насеннай лупінай.
    Н1. Якія асаблівасці працэсу размнажэння голанасенных падкрэсліваюць іх большую дасканаласць у параўнанні з імхамі і папараццю? 2. Чаму голанасенныя атрымалі шырокае распаўсюджанне на Зямлі? 3. Як адбываецца распаўсюджванне голанасенных? 4. Чаму хвойныя лясы называюць паўночнымі лёгкімі нашай планеты? 5. Чаму ў паветры хвойных лясоў змяшчаецца менш хваробатворных бактэрый, чым на палях і лугах? 6. У якіх галінах гаспадаркі чалавек выкарыстоўвае хвойныя расліны?
    1	. Складзіце схему развіцця сасны звычайнай ад прарастання семені да ўтварэння насення наступнага пакалення. 2. Разлічыце, у якую пару года № 0 Ў якім прыкладна месяцы) насенне сасны выпадае з шышак. Дзякуючы ■ чаму насенне можа разносіцца далёка ад мацярынскай расліны?
    Глава
    Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
    3 пакрытанасеннымі раслінамі вы добра знаёмы. Успомніце, што вы елі сёння на сняданак. Рысавую або грэчневую кашу, аўсяныя або кукурузныя шматкі, яблык ці банан, выпілі шклянку апельсінавага соку? Усе гэтыя прадукты расліннага паходжання, якімі вы снедалі, атрымліваюць з пакрытанасенных раслін.
    Гэта насенныя расліны. Насенне ў іх, у адрозненне ад голанасенных, знаходзіцца ўнутры плода. Органам размнажэння з’яўляецца кветка. Таму іх другая назва — кветкавыя.
    Пакрытанасенныя расліны, як і голанасенныя, маюць органы: карані, сцёблы і лісты.
    3	гэтай главы вы даведаецеся:
    •	якія функцыі выконваюць вегетатыўныя органы і як яны да гэтага прыстасаваны;
    •	як ажыццяўляецца ўсмоктванне вады і мінеральных рэчываў з глебы і перамяшчэнне іх у сцябло і лісты;
    •	чаму восенню лісты ападаюць і якое значэнне мае лістапад у жыцці раслін;
    •	якія бываюць відазмяненні каранёў і парасткаў.
    Вы навучыцеся:
    •	размнажаць расліны вегетатыўнымі органамі;
    •	выкарыстоўваць веды аб заканамернасцях росту і развіцця каранёў і сцёблаў пры вырошчванні раслін.
    § 25. Корань і каранёвыя сістэмы 121
    § 25. Корань і каранёвыя сістэмы
    Паняцце аб корані і яго функцыях. Уявіце сабе вялікае дрэва, якое расце на вяршыні ўзгорка. Якая яго частка з’яўляецца самай вялікай? Верагодней за ўсё, вы назавяце ствол або галіны. Але ці ўлічылі вы карані? Каранёвая сістэма большасці раслін мае такія ж памеры (ці нават большыя), як надземная частка — сцёблы з лістамі. Як вы думаеце, чаму карані такія вялікія?
    Карані вельмі важныя для раслін. Уся вада і мінеральныя рэчывы паступаюць у расліны праз карані. Ад таго, колькі вады і мінеральных рэчываў будзе ўсмактана каранямі, залежыць рост і развіццё расліны.
    Карані замацоўваюць (утрымліваюць) расліны ў глебе. Калі б карані не выконвалі гэту функцыю, то расліны лёгка зносіліся б ветрам або змываліся вадой. Карані падтрымліваюць усе часткі расліны, якія знаходзяцца над зямлёй, — сцябло, галіны, лісты, плады з насеннем. На малюнку 96 можна ўбачыць, які магутны корань развіваецца ў дзьмухаўца.
    У каранях многіх раслін запасаюцца розныя рэчывы. Гэта могуць быць цукры — тады корань салодкі (салодка) — або іншыя рэчывы, часцей за ўсё крухмал.
    Такім чынам, карані выконваюць тры найважнейшыя функцыі: 1) усмоктванне вады з мінеральнымі рэчывамі з глебы і правядзенне яе ў сцябло і лісты; 2) замацаванне расліны ў глебе; 3) назапашванне пажыўных рэчываў.
    Тыпы каранёў і каранёвых сіспгэм. У раслін вылучаюць галоўны
    корань, які таўсцейшы і даўжэйшы за Мал. 96. Карані дзьмухаўца
    122 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
    Мал. 97. Развіццё кораня пры прарастанні семені
    Мал. 98. Утварэнне бакавых каранёў у фасолі
    іншыя карані. Галоўны корань развіваецца з карэньчыка зародка семені і расце вертыкальна ўніз (мал. 97), паглыбляецца ў глебу і галінуецца. На ім утвараюцца бакавыя карані (мал. 98).
    Карані могуць адрастаць ад сцябла ці лістоў. Іх называюць прыдаткавымі (мал. 99).
    Сукупнасць усіх каранёў расліны складае каранёвую сістэму. Адрозніваюць стрыжнёвую і валасніковістую кара
    нёвыя сістэмы.
    Мал. 99. Прыдаткавыя карані ў цыбуліпарэю
    Мал. 100. Каранёвыя сістэмы
    § 25. Корань і каранёвыя сістэмы 123
    Стрыжнёвая каранёвая сістэма мае добра выражаны галоўны корань. Такая каранёвая сістэма характэрна для капусты, люцэрны, дзьмухаўца, пятрушкі, палыну, рэдзькі і іншых раслін.
    Даўжыня галоўнага кораня розная: у капусты ён пранікае ў глебу на глыбіню да 1,5 м, у люцэрны — да 10 м, а ў вярблюджай калючкі, якая расце ў пустыні, ён дасягае 30 м.
    Валасніковістая каранёвая сістэма ўтворана прыдаткавымі каранямі, якія адыходзяць ад ніжняй часткі сцябла (гл. мал. 99, 100). Галоўны корань пры гэтым або зусім не развіваецца, або развіваецца слаба. Сістэма прыдаткавых каранёў характэрна для аўса, пшаніцы, жыта, ячменю і іншых раслін.
    У многіх раслін, для якіх характэрна стрыжнёвая каранёвая сістэма, утвараюцца і прыдаткавыя карані. Укараненне вусоў суніц, галінак вярбы, таполяў, чаранкоў пакаёвых раслін адбываецца пры дапамозе прыдаткавых каранёў.
    ■ Вывады. Адным з вегетатыўных органаў раслін з’яўляецца корань. ■ Ён выконвае функцыі паглынання вады і мінеральных рэчываў, замацавання расліны ў глебе, запасання пажыўных рэчываў. ■ Вылучаюць галоўны, бакавыя і прыдаткавыя карані. ■ Сукупнасць усіх каранёў расліны складае каранёвую сістэму — стрыжнёвую або валасніковістую.
    Н1. Якія часткі раслін адносяцца да вегетатыўных органаў? 2. Корань часта называюць «органам глебавага жыўлення». Як вы лічыце чаму? 3. Па якіх прыметах можна адрозніць стрыжнёвую каранёвую сістэму ад валасніковістай? Прывядзіце прыклады.
    Зрэжце галінку пакаёвай расліны (колеуса, пеларгоніі і да т. п.) або ліст бягоніі і змясціце ў шклянку з вадой. Паназірайце на працягу 5—7 дзён, што будзе адбывацца з чаранком. Вынікі назіранняў занясіце ў сшытак у выглядзе малюнка і адпаведнага подпісу да яго.
    124 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
    § 26. Знешняя і ўнутраная будова кораня ў сувязі з выконваемымі функцыямі
    Мал. 101. Карані хрэну
    Знешняя будова кораня. Часцей за ўсё карані маюць цыліндрычную (як у хрэну, мал. 101) або канічную (як у дзьмухаўца, гл. мал. 96, с. 121) форму. У многіх раслін (жыта, цыбулі, трыпутніку) карані маюць выгляд тонкіх ніцей, і іх называюць ніцепадобнымі. Усе карані (галоўныя, бакавыя, прыдаткавыя) маюць аднолькавую будову. Яны могуць галінавацца, і на іх ніколі не ўтвараюцца лісты.
    Карані адных раслін цягнуцца ў глыб глебы, да запасаў падземных вод. Карані іншых раслін растуць ушыр, размяшчаючыся ў тоўшчы самага ўрадлівага верхняга слоя глебы (разлічваючы на дажджавую вільгаць).
    Унутраная будова кораня. Верхавінка кораня ахавана каранёвым чахольчыкам — маленькім каўпачком, з дапамогай якога корань рассоўвае часцінкі глебы (мал. 102). Сценкі вонкавых клетак чахольчыка пакрыты сліззю для аблягчэння перамяшчэння кораня ў глебе. Пры гэтым вонкавыя клеткі пастаянна злушчваюцца.
    Чахольчык прыкрывае верхавінкавую ўтваральную тканку, клеткі якой бесперапынна дзеляцца. Адна частка клетак, якія ўтвараюцца, ператвараецца ў клеткі каранёвага чахольчыка, дзякуючы чаму ён пастаянна абнаўляецца. Другая частка клетак, што ўтварыліся, расце, выцягваецца ў даўжыню і такім чынам корань прасоўваецца ў глыб глебы. Клеткі, якія выраслі, паступова перабудоўваюцца і ператвараюцца ў клеткі іншых тканак: покрыўнай, праводзячай, механічнай і інш.
    § 26. Знешняя і ўнутраная будова кораня ў сувязі з выконваемымі функцыямі
    125
    Мал. 102. Будова кораня
    Клеткі, якія размяшчаюцца звонку, фарміруюць покрыўную тканку — эпідэрміс. Для клетак эпідэрмісу кораня характэрны каранёвыя валаскі — доўгія вырасты, праз якія ажыццяўляецца ўсмоктванне вады і раствораных у ёй мінеральных рэчываў з глебы (мал. 103). Жывуць каранёвыя валаскі не доўга — звычайна 10—20 дзён. На змену адмерлым валаскам у больш маладой частцы кораня развіваюцца новыя валаскі, і ўсмоктвальная зона каранёў увесь час перамяшчаецца ў глыб глебы.
    Да покрыўнай тканкі прымыкае кара, утвораная буйнымі жывымі танкасценнымі клеткамі. Вада, усмактаная каранёвымі валаскамі, далей рухаец
    ца па клетках кары і пранікае ў мад. юз. Каранёвыя валаскі пад праводзячую тканку (драўніну), электронным мікраскопам
    126 Глава 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін
    Мал. 104. Перамяшчэнне вады (*) ад каранёвага валаска да праводзячага сасуда
    размешчаную ў цэнтральнай частцы кораня (мал. 104). У склад драўніны ўваходзяць сасуды — выцягнутыя вузкія трубкі. Яны ўтвораны тоўстасценнымі мёртвымі клеткамі, паміж якімі няма папярочных перагародак. Па сасудах вада падымаецца ў сцябло і разыходзіцца па ўсёй расліне. Побач з драўнінай размяшчаюцца клеткі лубу, па якіх у корань паступаюць арганічныя рэчывы, якія ўтварыліся ў лістах і сцёблах.
    Трываласць і пругкасць кораня забяспечвае механічная тканка.
    ► 3 узростам паміж драўнінай і лубам узнікае бакавая ўтваральная тканка камбій. Дзякуючы дзяленню клетак камбію ўтвараюцца новыя элементы драўніны і лубу, механічнай тканкі. Гэта забяспечвае рост кораня ў таўшчыню. Корань пры гэтым набывае дадатковыя функцыі — апоры і запасання пажыўных рэчываў.
    Як выклікаць утварэнне дадатковых бакавых і прыдаткавых каранёў? Вы маглі бачыць, як перасаджваюць
    § 26. Знешняя і ўнутраная будова кораня ў сувязі з выконваемымі функцыямі 127
    у грунт расаду таматаў, перцаў, капусты. Перасадка маладых раслін у грунт называецца пікіроўкай (рассаджваннем). Пры пікіроўцы ў раслін выдаляюць кончык галоўнага кораня. Выдаленне кончыка галоўнага кораня стымулюе ўтварэнне і рост бакавых каранёў (мал. 105).
    Верагодна, вы таксама
    назіралі, як з дапамогай Мал. 105. Каранёвая сістэма капусты да плуга або матыкі да ніж "рышчыпвання галоўнага кораня (злева) „	.		і пасля (справа)