• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 230с.
    Мінск 2017
    137.13 МБ
    Біяфакт. Некаторыя расліны апыляюцца толькі пэўным відам насякомых. Напрыклад, кветкі канюшыны, для якіх характэрна трубчастая будова, апыляюцца толькі чмялямі, якія маюць доўгі хабаток. Чмялі апыляюць і кветкі шалфею. Як толькі чмель залазіць унутр кветкі за нектарам, адразу зпад верхняга пялёстка высоўваюцца дзве тычынкі на доўгіх тычынач
    ных ніцях і абсыпаюць спінку чмяля пылком. Потым чмель пералятае на іншую кветку шалфею, залазіць унутр і пылок з яго спінкі трапляе на рыльца песціка.
    У ветраапыляльных раслін кветкі шматлікія, дробныя і непрыгожыя, сабраныя ў невялікія малапрыметныя суквецці. Калякветнік адсутнічае або дрэнна развіты і не перашкаджае руху паветра. Тычынкі маюць доўгія тычыначныя ніці, на якіх звісаюць пыльнікі, як, напрыклад, у кве
    179
    так жыта (мал. 160). Рыльцы песцікаў лахматыя і доўгія — так яны лепш улоўліваюць пылковае зерне, якое лётае ў паветры. Кветкі, якія апыляюцца ветрам, амаль цалкам пазбаўлены паху, нектару і афарбоўкі. Пы
    ЛОК у ІХ лёгКІ, ДробНБІ І СУХІ.	iz
    J	J	Man. 160. Кветкі жыта
    У некаторых ветраапыляль
    ных дрэў і кустоў кветкі з’яўляюцца раней, чым распускаюцца лісты. Так, напрыклад, яшчэ снег у лесе не сышоў цалкам, а ляшчына і алешына ўжо «пыляць». (Падумайце, з чым гэта можа быць звязана.)
    ► Перакрыжаванае апыленне ў біялагічных адносінах больш каштоўнае. Як вы думаеце чаму? Як вам вядома, у пылковым зерні фарміруюцца мужчынскія гаметы, а ў завязі — жаночыя. Пры іх зліцці ўтвараецца зігота, з якой развіваецца новы арганізм. Пры перакрыжаваным апыленні зігота ўтвараецца з гамет, якія належаць розным раслінам, таму новы арганізм будзе мець прыметы дзвюх раслін, а значыць, і больш шырокі набор прыстасавальных прымет. Самаапыленне ў біялагічных адносінах менш «выгадна», паколькі будучая расліна, якая развіваецца пасля зліцця гамет, паўтарае мацярынскую. Пры гэтым паніжаюцца магчымасці з’яўлення новых прыстасаванняў. У той жа час працэс самаапылення не залежыць ад умоў надвор’я і пасрэднікаў, а, значыць, ажыццяўляецца пры любых умовах, часта нават у кветках, якія не распусціліся, і забяспечвае з’яўленне новага патомства.
    Штучнае апыленне. Пры вывядзенні новых сартоў раслін для павышэння ўраджайнасці чалавек праводзіць штучнае апыленне — сам пераносіць пылок з тычынак на рыльца кветкі. У бязветранае надвор’е чалавек апыляе ветраапыляльныя культуры (кукуруза, жыта), а ў халоднае або сырое надвор’е — насякомаапыляльныя расліны (сланечнік).
    180
    ■ Вывады. Апыленне — працэс пераносу пылку з тычынкі на рыльца песціка. ■ Яно папярэднічае апладненню. ■ Адрозніваюць перакрыжаванае апыленне і самаапыленне. ■ Перакрыжаванае апыленне можа ажыццяўляцца ветрам, насякомымі, вадой, птушкамі, лятучымі мышамі.
    Н1. Якую ролю ў жыцці раслін адыгрывае апыленне? 2. У чым падабенства і адрозненне ветраапыляльных і насякомаапыляльных раслін? 3. Чаму перакрыжаванае апыленне распаўсюджана ў прыродзе шырэй, чым самаапыленне?
    Правядзіце назіранне за цвіценнем раслін у вашай мясцовасці. Зрабіце вывад, якія з раслін з’яўляюцца ветраапыляльнымі, а якія — насякомаапыляльнымі. Прывядзіце кароткае абгрунтаванне вашага вываду.
    § 37. Апладненне ў кветкавых раслін
    Апладненне. Кветкавыя расліны, як і голанасенныя, прыстасаваліся да апладнення без вады. Для гэтага ў іх ёсць пылок. Пры апыленні пылковае зярнятка трапляе на рыльца песціка, набухае і прарастае. Пры гэтым адна з клетак пылковага зярняці выцягваецца і ператвараецца ў доўгую пылковую трубку. Пылковая трубка расце ў напрамку завязі, пранікаючы паміж клеткамі слупка. У завязі да гэтага часу ўжо сфарміраваны адзін або некалькі семязачаткаў. У семязачатку размяшчаецца спецыяльная структура — зародкавы мяшок з яйцаклеткай і некалькімі суправаджальнымі клеткамі (мал. 161). Па меры росту пылковай трубкі па ёй да завязі апускаюцца два сперміі, якія ўтварыліся ў пылковым зярнятку (гл. мал. 161).
    Калі пылковая трубка ўкараняецца ў семязачатак, кончык яе лопаецца, і сперміі трапляюць у зародкавы мяшок. Адзін спермій зліваецца з яйцаклеткай, і ўтвараецца зігота
    i J" § 37.Апладненне ў кветкавых раслін
    181
    Рыльца
    Пылковае зерне
    Пылковая трубка ~ Сперміі 
    Семязачатак
    Слупок
    Завязь
    Суправаджальныя клеткі	——
    Ядры цэнтральнай Янцаклетка клеткі
    Семязачатак
    Ядры \ цэнтральнай \ клеткі X
    Аплодненая
    цэнтральная клетка
    Яйцаклетка
    Сперміі
    Мал. 161. Схема двайнога апладнення ў кветкавых раслін
    (гл. мал. 161). Другі спермій зліваецца з ядром цэнтральнай клеткі зародкавага мяшка.
    Такім чынам, у апладненні ўдзельнічаюць два сперміі. Гэты працэс адкрыў у 1898 г. рускі вучоны С. Г. Навашын і назваў яго двайным апладненнем. Двайное апладненне характэрна толькі для кветкавых раслін. (Параўнайце двайное апладненне, якое адбываецца ў кветкавых раслін, з апладненнем у голанасенных. У чым заключаецца асноўнае адрозненне? )
    Што ж адбываецца з кветкай пасля двайнога апладнення? Аплодненая цэнтральная клетка зародкавага мяшка пры дзяленні ўтварае запасальную тканку — эндасперм. У клетках гэтай тканкі назапашваюцца запасныя пажыўныя рэчывы, за кошт якіх з зіготы развіваецца зародак новай расліны. Увесь семязачатак разрастаецца і ператвараецца ў семя. Пры гэтым покрывы семязачатка ўтвараюць насенную скурку. Такім чынам, семя змяшчае зачатак расліны, забяспечаны запасам пажыўных рэчываў і абаронены насеннай скуркай.
    Са сценак завязі пасля апладнення развіваецца каляплоднік, які разам з насеннем утварае плод. Каляплоднік
    182
    надзейна ахоўвае насенне ад уздзеяння неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя. Тычынкі, пялёсткі, чашалісцікі звычайна ўсыхаюць і ападаюць.
    ■ Вывады. Кветкавыя расліны таксама, як і голанасенныя, прыстасаваліся да апладнення без вады. ■ Апладненне ў кветкавых раслін называюць двайным, таму што ў ім удзельнічаюць два сперміі: адзін зліваецца з яйцаклеткай, другі — з цэнтральнай клеткай зародкавага мяшка.■Двайное апладненне характэрна толькі для кветкавых раслін. ■ Пасля апладнення з семязачатка развіваецца семя, а з завязі — плод.
    Н1. Што такое апладненне? 2. Чаму ў кветкавых раслін апладненне называюць двайным? 3. Якія змены адбываюцца ў кветцы пасля двайнога апладнення? 4. Калі падчас цвіцення яблыні на некаторыя галінкі з кветкамі надзець марлевыя мяшочкі, ці сфарміруюцца на іх плады? Адказ патлумачце. 5. У чым заключаецца біялагічная каштоўнасць двайнога апладнення?
    S Разгледзьце малюнак 161. Прыдумайце назву да кожнага з трох фрагментаў малюнка.
    § 38. Плады
    Будова і класіфікацыя пладоў. Будова пладоў розных відаў раслін аднатыпная. Плод складаецца з каляплодніка (разрослая завязь) і насення.
    Па тыпу каляплодніка адрозніваюць сакавітыя ісухія плады. Калі да моманту паспявання каляплоднік змяшчае многа запасных пажыўных рэчываў і вады, плады адносяцца да сакавітых. Калі каляплоднік падсыхае і не змяшчае пажыўных рэчываў — плод сухі. Па колькасці насення плады бываюць аднанасенныя імноганасенныя.
    Сакавітыя плады. Найбольш распаўсюджанымі сакавітымі пладамі з’яўляюцца касцянка, ягада, гарбуз, яблык (табл. 3).
    § 38. Плады
    183
    Табліца 3. Сакавітыя плады
    Назва плода	Малюнак	Характарыстыка
    Аднанасенны плод		
    Касцянка	Сліва	Вельмі цвёрды ўнутраны слой каляплодніка, так званая «костачка». Унутры костачкі размешчана семя. Вонкавы слой каляплодніка — скурка, сярэдні — сакавітая мякаць (вішня, сліва, абрыкос, чаромха, алыча)
    Многанасенныя плады		
    Ягада	Таматы	Няма дравяністага слоя ў адрозненне ад касцянкі, і насенне размяшчаецца ў сакавітай мякаці (тамат, бульба, вінаград, парэчкі, чарніцы)
    Гарбуз	Агурок	Вонкавы слой каляплодніка пры выспяванні даволі цвёрды (агурок, гарбуз, кавун, дыня)
    Яблык	Груша	Ва ўтварэнні плода ўдзельнічаюць, акрамя завязі, і іншыя элементы кветкі — кветаложа, калякветнік {яблыня, груша, рабіна)
    184
    Глава 9. Кветка. Плод. Семя
    Сухія плады. Плады з сухім каляплоднікам можна падзяліць на дзве групы: тыя, што раскрываюцца, якія пры паспяванні растрэскваюцца, і тыя, што не раскрываюцца, — іх насенне вызваляецца пасля разбурэння каляплодніка. У табліцы 4 дадзена характарыстыка некаторых сухіх пладоў.
    Табліца 4. Сухія плады
    Назва плода	Малюнак	Характарыстыка
    Аднанасенныя плады, што не раскрываюцца		
    Арэх	Ляшчына	Жорсткі дравяністы каляплоднік (ляшчына, ліпа). Маленькі арэх называецца арэшкам (грэчка)
    Жолуд	Дуб	Менш жорсткі, чым у арэха, скурысты каляплоднік. Каля асновы плод акружаны чашападобным ахоўным покрывам — плюскай (дуб)
    Зярняўка	Авёс	Скурысты каляплоднік зрастаецца з лупінай семені (жыта, пшаніца, ячмень, авёс, кукуруза, рыс)
    Сямянка	Сланечнік	Скурысты каляплоднік не зрастаецца з лупінай семені (сланечнік, дзьмухавец, падбел)
    § 38. Плады
    185
    Працяг
    Назва плода	Малюнак	Характарыстыка
    Многанасенныя плады, што раскрываюцца		
    Боб	Гарох	Каляплоднік з дзвюх створак, якія раскрываюцца ад верхавіны да асновы. Насенне прымацавана да сценак плода (гарох, фасоля, лубін, акацыі)
    Стручок	Капуста	Насенне мацуецца да перагародкі, якая падзяляе плод на дзве часткі (капуста, рэпа, pane, стрэлкі). Раскрываецца дзвюма створкамі. У некаторых раслін стручкі не раскрываюцца, а разломліваюцца папярок на часткі (дзікая рэдзька)
    		Mae розныя прыстасаванні для раскрывання: дзірачкі (мак), вечка (блёкат), зубчыкі (гваздзік). Раскрываецца часцей створкамі (цюльпан, дурнап’ян, каштан конскі)
    Каробачка	Мак	
    Кожны плод утвараецца з аднаго песціка, але ў некаторых раслін у кветцы песцікаў многа (ажыны, маліны, суніцы). У гэтым выпадку фарміруюцца зборныя плады, якія складаюцца з некалькіх плодзікаў. Напрыклад, у маліны, ажыны плод — зборная касцянка (мал. 162).
    Мал. 162. Зборная касцянка маліны
    Мал. 163. Зборны арэшак у суніц
    У суніц зборны арэшак — дробныя плодзікі арэшкі ўціснуты ў разрослае мясістае кветаложа (мал. 163).
    Распаўсюджванне пладоў і насення. Плады не толькі надзейна ахоўваюць насенне, але і садзейнічаюць яго распаўсюджванню. Гэта забяспечвае рассяленне раслін. Плады многіх раслін разносяцца ветрам. Для гэтага ў іх ёсць спецыяльныя прыстасаванні — крыльцы (клён, ясень) (мал. 164), парашуцікі (бадзяк, дзьмухавец). Плады некаторых раслін распаўсюджваюцца вадой (алешына, асокі). Яны маюць шчыльныя, непранікальныя для вады покрывы, а таксама паветраныя камеры, якія дазваляюць ім плаваць. Напрыклад, плады какосавай пальмы пераносяцца марскімі цячэннямі на тысячы кіламетраў і, будучы вынесенымі на пясчаны бераг, прарастаюць (мал. 165).