• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 230с.
    Мінск 2017
    137.13 МБ
    Ліст					
    Лісты простыя з паралельным ці дугавым жылкаваннем	4	Z/			Лісты простыя і складаныя з пальчатым і перыстым жылкаваннем
    Кветкі					
    Кветкі трохчленныя	^1*1 LA ЛНІ	№			Лік пялёсткаў і чашалісцікаў у кветцы кратны пяці (радзей чатыром)
    9. Зак. 206.
    
    202
    Глава 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін
    Мал. 173. Мудранка
    Сярод аднадольных і двухдольных сустракаюцца расліны, у якіх асобныя прыметы не супадаюць з пералічанымі. Так, напрыклад, травяністая лясная расліна мудранка (мал. 173) мае лісты з жылкаваннем, характэрным для некаторых двухдольных раслін, але зародак з адной семядоляй (на гэтай падставе яе адносяць усё ж да аднадольных). У трыпутніку
    (мал. 174) жылкаванне лістоў дугавое, валасніковістая каранёвая сістэма, але яго адносяць да двухдольных раслін, паколькі зародак мае дзве семядолі.
    Як мы ўжо адзначалі, класы Двухдольныя і Аднадольныя дзеляцца на сямействы. Да крытэрыяў выдзялення Taro ці іншага сямейства адносяцца асаблівасці будовы кветкі і плода, тып суквецця, асаблівасці вонкавай і ўнутранай будовы вегетатыўных органаў. У якасці прыкладу разгледзім крытэрыі выдзялення двух сямействаў класа Двухдольныя. Сямейства Крыжакветныя ўтвараюць расліны, для якіх характэрныя абоеполыя кветкі з размешчанымі крыжнакрыж 4 чашалісцікамі і 4 пялёсткамі, 2 знешнімі кароткімі і 4 унутранымі доўгімі тычынкамі, якія маюць плод стручок або стручочак. Сямейства Бабовыя аб’ядноўвае расліны, якія маюць плод боб (з характарыстыкамі некаторых сямействаў можна
    Мал. 174. Трыпутнік	азнаёміцца на форзацы II).
    203
    § 42. Дзікарослыя расліны
    ■ Вывады. Усе кветкавыя расліны дзеляцца на два класы: Двухдольныя і Аднадольныя. ■ Для аднадольных раслін характэрныя наступныя прыметы: зародак семені з адной семядоляй, валасніковістая каранёвая сістэма, паралельнае або дугавое жылкаванне лістоў. ■ Двухдольныя расліны (дрэвы, кусты, травы) маюць зародак семені з дзвюма семядолямі, стрыжнёвую каранёвую сістэму, сеткаватае жылкаванне лістоў.
    Н1. На якія сістэматычныя групы падраздзяляюць расліны? Пакажыце супадпарадкаванасць розных сістэматычных груп раслін. 2. Па якіх прыметах адрозніваюць аднадольныя і двухдольныя расліны? 3. Якія прыметы ўлічваюцца пры вылучэнні сямействаў у раслін?
    Разгледзьце малюнак. Як вы лічыце, да якога класа пакрытанасенных належыць дадзеная расліна? Пакажыце прыметы, на падставе якіх вы гэта зрабілі? Як называецца гэта расліна? Ці бачылі вы яе? Дзе яна расце?
    § 42. Дзікарослыя расліны
    Кветкавыя расліны — самая шматлікая па колькасці відаў група раслін. Сярод іх звыш за 190 тыс. відаў двухдольных і каля 59 тыс. відаў аднадольных раслін. Двухдольныя расліны прадстаўлены ўсімі жыццёвымі формамі, аднадольныя — травамі.
    Кветкавыя расліны займаюць дамінуючае становішча ў сучасным раслінным свеце. Дзякуючы розным прыстасаванням да ўмоў навакольнага асяроддзя яны жывуць амаль паўсюдна на зямным шары, утвараючы лясы, лугі, пакрываючы горы і ўзгоркі. Многія кветкавыя расліны прыстасаваліся да жыцця ў вадаёмах, іншыя жывуць на балотах. Гэта — дзікарослыя расліны.
    У курсе біялогіі 6га класа вы ўжо знаёміліся з многімі відамі раслін, якія жывуць у лясах і прэснаводных вадаёмах. Вы ведаеце, што расліны ў лесе размяшчаюцца ярусамі. Гэта
    204
    Глава 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін
    Мал. 175. Лясныя травы
    дазваляе розным раслінам аптымальна выкарыстоўваць для фотасінтэзу сонечнае святло.
    Верхні (першы) ярус утвараюць самыя святлолюбівыя расліны — бяроза, клён, ліпа, асіна і інш. Другі ярус утвараюць вярба, рабіна, чаромха, яблыні. Трэці ярус займаюць кусты — каліна, крушына, ляшчына і інш. У чацвёртым ярусе размяшчаюцца кусцікі — буякі, брусніцы, чарніцы, a таксама травяністыя расліны — маркоўнік, братаўка, сыць, чына (мал. 175) і інш. Ніжні ярус складаюць ценевынослівыя расліны. 3 пакрытанасенных гэта — кісліца, падалешнік і інш.
    Лугі, у адрозненне ад лясоў, утвораны травяністымі раслінамі. У травастоі лугавых згуртаванняў у залежнасці ад перавагі раслін розных памераў можна вылучыць да чатырох
    § 42. Дзікарослыя расліны
    205
    ярусаў: высакатраўе, драбнатраўе, нізкатраўе і прыпаверхневыя расліны.
    Парасткі высокіх траў дасягаюць велічыні 80—100 см і больш. Да гэтай групы адносяцца каласоўнік безасцюковы, вятроўнік вязалісты, пылюшнік жоўты (мал. 176), буйныя асокі і многія іншыя.
    Мал. 176. Расліны лугоў
    206
    Глава 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін '^ ' 
    Дробныя травы маюць парасткі ад 15—20 да 30—40 см. У гэтую групу ўваходзяць метлюжок лугавы, аўсяніца чырвоная, некаторыя віды канюшыны і інш.
    Нізкатраўе — гэта дробныя расліны вышынёй менш за 15—20 см (сівец, метлюжок адналетні, асокі нізкарослыя, рутвіца рагатая, канюшына паўзучая, канюшына пашавая, гваздзіктравянка, крынічнік дуброўны, манжэтка) (гл. мал. 176).
    У прыпаверхневым слоі растуць дробныя кветкавыя расліны, часта з ляжачымі або паўзучымі парасткамі (лазаніца манетчатая, расходнік едкі, крынічнік лекавы, чабор паўзучы).
    На балоце з кветкавых раслін сустракаюцца шабельнік балотны, капытнік, бабок, падвей, марошка (мал. 177),
    Мал. 177. Расліны балот
    207
    7 ■ *
    
    § 42. Дзікарослыя расліны
    Трыснёг
    Аер Плюшчай Стрэлкаліст Рагоз
    Сусак
    Жабнік Рагаліснік Гарлачык Раска
    Мал. 178. Каляводныя і водныя расліны
    а таксама ўжо знаёмая вам насякомаедная расліна расіца круглалістая. Звычайныя тут кусцікі буякі (гл. мал. 71, с. 86 ), журавіны, часам брусніцы, хмызняк багун балотны (гл. мал. 177). 3 дрэў сустракаюцца нізкарослыя бярозы і вербы.
    Даволі шмат кветкавых раслін жыве ў прэсных вадаёмах або каля іх. Тыповыя прыбярэжныя расліны вадаёмаў трыснёг, аер, плюшчай, стрэлкаліст, рагоз, сусак парасоністы (мал. 178).
    Сярод водных раслін ёсць такія, карані якіх прымацаваныя да грунту, а лісты плаваюць на паверхні. Гэта гарлачыкі жоўты і белы, урэчнік, жабнік (гл. мал. 178). У тоўшчы вады растуць рагаліснік, эладэя канадская. На паверхні вады стаячых вадаёмаў і ціхіх заток рэк плавае раска, утвараючы часам цэлыя ярказялёныя дываны.
    208
    Глава 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін J^J^£
    ■ Вывады. Пакрытанасенныя расліны займаюць дамінуючае становішча ў сучасным раслінным свеце. ■ Яны прадстаўлены разнастайнымі жыццёвымі формамі, распаўсюджаныя паўсюдна, добра прыстасаваныя да ўмоў навакольнага асяроддзя, уваходзяць у склад практычна ўсіх экасістэм.
    Н1. Успомніце, што называецца жыццёвай формай раслін. Якія жыццёвыя формы раслін вам вядомыя? (Калі адказ на гэтае пытанне выклікае цяжкасць, звярніцеся да матэрыялу § 18). 2. У лесе і на лузе прасочваецца яруснае размяшчэнне раслін. Растлумачце, у сувязі з чым узнікае яруснасць. 3. Як вы лічыце, у гарлачыка вусцейкі размешчаны на ніжнім або верхнім баку ліста? Адказ патлумачце. 4. На вашу думку, у якой расліны — трыснягу або гарлачыка — лепш развіта механічная тканка? Чаму?
    § 43. Ядомыя і ядавітыя дзікарослыя расліны
    Ядомыя расліны. Уявіце сабе, што вы апынуліся адзін на адзін з дзікай прыродай і спрабуеце вырашыць праблему пошуку ежы. На дапамогу вам прыйдуць расліны. Гарадскі жыхар пры гэтым адразу ўяўляе садавіну і гародніну на вітрынах магазіна або рынку. Але ў дзікай прыродзе рынкаў няма, а ядомыя расліны ёсць.
    У нашых лясах можна адшукаць дзікарослыя кусты і кусцікі са смачнымі пладамі. Гэта ажыны, маліны, брусніцы, касцяніцы (мал. 179), чарніцы, марошка. Там жа можна знайсці смачныя духмяныя плады суніц. Можна здаволіць голад арэхамі ляшчыны.
    Многія ядомыя дзікарослыя расліны з’яўляюцца крыніцай карысных для чалавека рэчываў. Лебяда (мал. 180), дзьмухавец (мал. 181), шчаўе заменяць
    Мал. 179. Касцяніцы салату з агародніны, насыцяць арганізм
    § 43. Ядомыя і ядавітыя дзікарослыя расліны
    209
    неабходнымі вітамінамі. Смачную салату можна прыгатаваць з маладых парасткаў крапівы з верхнімі лісцікамі, папярэдне старанна абмяўшы іх для выдалення пякучых валаскоў. Лісты дзьмухаўца можна есці ў сырым выглядзе, папярэдне вымачыўшы ў вадзе для выдалення горкага млечнага соку. Вычышчаны і прамыты ко
    Мал. 180. Лебяда
    рань дзьмухаўца можна варыць, смажыць або сушыць, каб потым расцерці яго ў муку. У сырым выглядзе можна ўжываць кісліцу.
    Маладыя адвараныя карані і парасткі іванчаю (мал. 182) ужываюць як капусту. Карэнішчы на смак салодкія, іх ядуць сырымі і варанымі. 3 лістоў можна заварваць чай. Да ежы прыдатныя звараныя або падсмажаныя маладыя парасткі і карэнішчы
    Мал. 181. Дзьмухавец
    рагозу. Галоўкі квітнеючай канюшыны лугавой (мал. 183, с. 210) выкарыстоўваюць для заварвання чаю, прыгатавання супу, а маладыя лісцікі — для салаты. У ежу ўжываюць маладыя лісты, парасткі і карані дуброўкі гусінай (мал. 184, с. 210), маладыя лісты стрэлак і сыці.
    Маладыя лісты трыпутніку вялікага можна выкарыстоўваць для гатавання салатаў, супоў, пюрэ. Смак становіцца больш прыемным, калі да лістоў трыпутніку дадаць лісты
    Мал. 182. Іванчай
    шчаўя (мал. 185).
    210 Глава 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін
    Мал. 183. Канюшына лугавая
    Мал. 184. Дуброўка гусіная
    Мал. 185. Шчаўе
    Каб ужываць дзікарослыя расліны ў ежу, трэба ведаць, як яны выглядаюць, разумець, як іх правільна ўжываць.
    Увага! Нельга збіраць ядомыя расліны ўздоўж аўтамагістраляў, чыгуначных насыпаў, каля буйных населеных пунктаў. Расліны з ядомымі сцёбламі неабходна старанна ачышчаць ад знешняга покрыва, валаскоў і лускавінак. Лісты, прыдатныя да ежы, неабходна добра прамываць вадой. Лісты некаторых раслін трэба папярэдне замачыць, каб пазбавіцца ад горкага і кіслага прысмаку. Карані і карэнішчы таксама неабходна чысціць і прамываць вялікай колькасцю вады. Карані дзьмухаўца лепш падвяліць на сонцы, каб выйшаў горкі сок.
    Ядавітыя расліны. Веданне ядомых раслін значна спросціць магчымасць выжыць ва ўмовах дзікай прыроды. Аднак не варта забываць і аб небяспецы. Многія дзікарослыя расліны з’яўляюцца неядомымі або ядавітымі. Ядавітыя расліны — гэта расліны, якія змяшчаюць рэчывы, здольныя выклікаць нездароўе або смерць чалавека ці жывёл.
    У прыродзе сустракаюцца ядавітыя расліны, якія можна лёгка
    § 43. Ядомыя і ядавітыя дзікарослыя расліны
    211
    пераблытаць з ядомымі. Напрыклад, цыкута ядавітая (мал. 186) мае ярка выражаны пах морквы, а карэнішча вонкава нагадвае рэпу. На самай справе гэта адна з самых ядавітых раслін нашых лясоў. Цыкута ядавітая — буйная травяністая расліна. Сцябло полае, моцна разгалінаванае ўверсе. Верхнія лісты двойчыперыстыя, кароткачаранковыя. Ніжнія доўгачаранковыя, тройчыперыстыя. Карэнішча полае, з перагародкамі. Суквецце — складаны парасонік.