Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 230с.
Мінск 2017
Некаторыя віды пеніцылу шырока выкарыстоўваюцца ў мікрабіялагічнай прамысловасці пры вытворчасці арганічных кіслот, вітамінаў і іншых каштоўных рэчываў. Шэраг відаў плесневых грыбоў выкарыстоўваецца для атрымання бялкоў, антыбіётыкаў, а таксама прэпаратаў для барацьбы са шкоднікамі сельскагаспадарчых раслін. Асобныя віды плесневых грыбоў прымяняюць для атрымання сыроў (ракфор і камамбер).
Мал. 53. Грыбы, якія культывуюцца
67
Вялікая і адмоўная роля плесневых грыбоў. Развіваючыся на прадуктах харчавання, прамысловых матэрыялах і вырабах са скуры, дрэва, паперы, пластмасы, творах мастацтва, грыбы выклікаюць іх псаванне і наносяць вялікую шкоду гаспадарцы. Грыбы разбураюць драўляныя пабудовы і апоры, кнігі, фарбы, ніткі, паперу. Пры гэтым барацьба з імі вельмі цяжкая.
Пасяляючыся на прадуктах харчавання, збожжы, плесневыя грыбы не толькі выклікаюць іх псаванне, але і выдзяляюць яды, якія нават у невялікіх дозах могуць выклікаць атручванні чалавека і жывёл. Навукоўцы выявілі каля 300 відаў грыбоў, якія выпрацоўваюць каля 500 відаў ядаў. Вось чаму нельга ўжываць у ежу і скормліваць жывёле прадукты і збожжа з плесняй.
Прадукты харчавання і кармы можна абараняць ад плесневых грыбоў, ствараючы ў сховішчах не прыдатныя для грыбоў умовы. Адной з мер з’яўляецца абязводжванне прадуктаў з дапамогай сушкі. Яблыкі, слівы або збожжа можна высушыць, а рыбу, мяса і каўбасу правяліць на сонцы. Іншы спосаб — паніжэнне тэмпературы захоўвання, напрыклад, у халадзільніках або халадзільных камерах.
Грыбыпаразіты пашкоджваюць культурныя расліны, прычыняючы велізарную шкоду сельскай гаспадарцы за кошт зніжэння ўраджайнасці і якасці сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама гібелі раслін. Яны пашкоджваюць сцёблы, лісты, кветкі, плады, насенне раслін.
► Галаўнёвыя грыбы паразітуюць на хлебных злаках — пшаніцы, аўсе і інш. Грыбніца галаўні размяшчаецца ўнутры сцябла злакавай расліны. Суквецці раслін, пашкоджаныя галаўнёй, зза яе спор чорнага колеру выглядаюць як абвугленыя, падобныя на галавешку (адсюль і назва хваробы — галаўня).
68
► Грыб спарыння паразітуе на больш чым 250 відах культурных і дзікарослых злакаў, але пераважна на жыце. Спарыння пасяляецца ў завязі кветак раслін. Пры паражэнні раслін спарыннёй на месцы завязі фарміруюцца ядавітыя чорныя рожкі (скляроцыі), якія складаюцца са шчыльна сплеценых гіфаў грыба.
◄ Ржаўныя грыбы пашкоджваюць тканкі раслін, парушаючы працэсы фотасінтэзу, дыхання, выпарэння вады. Гэта прыводзіць да страты ўраджаю, а ў многіх выпадках заканчваецца гібеллю раслін. Ржаўныя грыбы пашкоджваюць больш за 500 відаў раслін. Хвароба, якая выклікаецца ржаўнымі грыбамі, называецца ржой.
► Мучністарасяныя грыбы пашкоджваюць сотні відаў раслін. На паверхні пашкоджаных органаў развіваецца белаваты міцэлій, утвараючы мучністы налёт (адсюль і назва хваробы — мучністая раса). Затым міцэлій цямнее. Мучністарасяныя грыбы — небяспечныя паразіты пшаніцы, жыта, лубіну, агрэсту, вінаграднай лазы, дуба і інш.
Ёсць шмат відаў грыбоў, якія паразітуюць на падземных частках раслін: каранях, клубнях, цыбулінах. Заражаныя грыбамі расліны становяцца нежыццяздольнымі.
Асноўнымі метадамі абароны раслін ад грыбных хвароб з’яўляюцца: стварэнне і вырошчванне ўстойлівых да хвароб сартоў, высокая культура агратэхнікі, распрацоўка і выкарыстанне эфектыўных і бяспечных сродкаў прафілактыкі і падаўлення ўзбуджальнікаў хвароб.
Каля тысячы відаў грыбоў, у тым ліку некаторыя віды дражджэй, паразітуюць таксама на хатніх жывёлах і чала
___:____
веку, выклікаючы розныя захворванні скуры, пазногцяў, валасоў. Такія захворванні называюцца мікозамі або грыбковымі. Адным з самых распаўсюджаных грыбковых захворванняў з’яўля
69
§ 14. Роля грыбоў у прыродзе і жыцці чалавека
Мал. 54. Мікраспарыя
ецца мікраспарыя (стрыгучы лішай). Грыбок пашкоджвае вонкавае покрыва чалавека і жывёл. Часты спосаб заражэння — цесны кантакт з хворым чалавекам ці жывёлай.
Стрыгучым лішаём часцей пакутуюць дзеці, якія гуляюць з вулічнымі жывёламі — кошкамі або сабакамі. Грыбок можа перадавацца і праз асабістыя рэчы хворага чалавека. Пры заражэнні на целе з’яўляецца невялікая выпуклая пляма чырвонага колеру (мал. 54). Скура свярбіць і пакрываецца сухімі скурачкамі. Пры мікраспарыі валасістай часткі скуры галавы самай характэрнай прыметай з’яўляецца наяўнасць у ачагу паражэння абламаных валасоў.
Шырока распаўсюджанымі з’яўляюцца мікозы, пры якіх паражаецца не толькі скура, але і пазногці (мал. 55), валасы.
Мікозы могуць перадавацца бытавым шляхам пры выкарыстанні адных і тых жа ручнікоў, абутку, адзення, зубной шчоткі, расчоскі і т. п. Грыбковым захворваннем можна заразіцца ў грамадскіх туалетах, саўнах, лазнях, басейнах, на пляжах. Інфіцыраванню хваробатворнымі грыбамі спрыяе
пашкоджанне скурнага покрыва — ранкі, драпіны, расколіны. Для папярэджання мікозаў неабходна выконваць правілы асабістай гігіены пры наведванні басейна, лазні, саўны.
Мал. 55. Мікоз пальцаў ступняў
70
■ Вывады. Грыбы ўдзельнічаюць у агульным кругавароце рэчываў у прыродзе. ■ Многія грыбы ўступаюць у сімбіёз з раслінамі. ■ Ядомыя грыбы ўжываюцца чалавекам у ежу. ■ Плесневыя грыбы і дрожджы выкарыстоўваюцца для вытворчасці прадуктаў харчавання, лекавых прэпаратаў. ■ Некаторыя грыбы наносяць значную шкоду чалавеку: выклікаюць псаванне прадуктаў харчавання, разбураюць вырабы з драўніны і скуры. ■ Грыбыпаразіты выклікаюць розныя захворванні раслін, жывёл і чалавека.
Н1. Якая роля грыбоў у кругавароце рэчываў у экасістэмах? 2. Якія грыбы ўступаюць у сімбіёз з раслінамі? Чым характарызуецца такое ўзаемнае супрацоўніцтва? 3. Якое значэнне маюць грыбы ў жыцці чалавека? 4. Пры выпечцы пірагоў у цеста дабаўляюць дрожджы. Чым яны там жывяцца? 5. Чаму нельга ўжываць у ежу і скормліваць жывёлам запляснелыя прадукты харчавання, гародніну, садавіну, насенне? 6. Сухары і хрумсткія булачкі доўга не плеснеюць. На свежым хлебе, джэме і пірагу з фруктамі хутка з’яўляецца налёт плесні. Растлумачце прычыну. 7. Нельга знішчаць неядомыя і ядавітыя грыбы. Растлумачце чаму.
S Сфармулюйце правілы паводзін, якіх неабходна штодзённа прытрымлівацца, каб не заразіцца грыбковымі захворваннямі.
§15. Лішайнікі
Гуляючы ў гарадскім парку, лесе, можна ўбачыць на ствалах дрэў і кустоў, на камянях, карчах рэльефныя нарасты або «кусцікі» розных колераў і формаў. Так выглядаюць лішайнікі.
Агульная характарыстыка лішайнікаў. Цела лішайніка называецца слаявішча або талом. Слаявішча можа выглядаць скурачкай або пласцінкай, падобнай на лісток, кусцікам або касмачамі, якія звісаюць нібы доўгая барада.
Лішайнікі — група жывых арганізмаў, слаявішча якіх утворана двума арганізмамі — грыбам і водарасцю (або цыянабактэрыяй), якія знаходзяцца ў сімбіёзе. Грыб прыма
71
Слой верхняй кары
Клеткі водарасці
Асяродак
Грыбныя гіфы
Мал. 56. Будова слаявішча лішайніку
цоўвае лішайнік да субстрату, забяспечвае водарасць вадой і растворанымі мінеральнымі рэчывамі, абараняе водарасць ад высыхання (мал. 56). Кара, якая пакрывае слаявішча зверху і знізу, складаецца са шчыльна пераплеценых грыбных гіфаў. 3 дапамогай кары лішайнікі ўсмоктваюць вільгаць. Водарасць забяспечвае грыб створанымі ёю ў працэсе фотасінтэзу арганічнымі рэчывамі.
Комплексная прырода лішайнікаў дазваляе ім атрымліваць харчаванне пераважна з паветра за кошт атмасферных ападкаў, расы, туманаў, часцінак пылу, якія асядаюць на слаявішча. Таму лішайнікі валодаюць унікальнай здольнасцю існаваць у такіх умовах, якія цалкам непрыдатныя для жыцця іншых арганізмаў, — на голых скалах і камянях, дахах дамоў, кары дрэў і нават на шкле. Яны растуць усюды: у суровай Антарктыдзе, на кручах Тыбета, у палярнай тундры і гарачых пустынях Афрыкі і Азіі. Лішайнікі пераносяць жорсткую сцюжу, гадамі мокнуць у вадзе, не баяцца гарачых прамянёў сонца, «жывым» пылам лётаюць над пустыняй. Але варта ім толькі трапіць у вільготнае асяроддзе — ажываюць.
72
Мал. 57. Накіпныя лішайнікі
Мал. 58. Ксанторыя
Мал. 59. Пармелія
вах у вільготных лясах,
У сасновых лясах Беларусі лішайнікі часта шэрым дываном высцілаюць глебу, растуць на ствалах дрэў, звісаюць з галін.
Па форме талома лішайнікі падраздзяляюцца на накіпныя (або коркавыя), ліставатыя і кусцістыя.
Найбольш распаўсюджаныя накіпныя лішайнікі (каля 80 % відаў). Іх слаявішча ў выглядзе скурачкі трывала зрастаецца з субстратам і неаддзельнае ад яго (мал. 57).
Ліставатыя лішайнікімаюць выгляд лускавінак або пласцінак, якія мацуюцца да субстрату пучкамі гіфаў грыба. Яны растуць на камянях і кары дрэў. Так, у Беларусі часта сустракаюцца лішайнікі ксанторыя залацістажоўтага колеру і пармелія, якая бывае шэрага, жоўтага, зялёнага або бурага колеру (мал. 58, 59).
Кусцістыя лішайнікі ўяўляюць сабой кусцікі, утвораныя тонкімі разгалінаванымі ніцямі або стволікамі, якія прымацаваныя да глебы ці кары дрэва толькі асновамі, напрыклад кладонія (мал. 60). Пасяляючыся на дрэтакія лішайнікі ўтвараюць доўгія
касмачы — «бароды», напрыклад уснея барадатая (мал. 61).
У сасновых лясах, на пясчаных глебах расце цэтрарыя ісландская (мал. 62). Гэта кусцісты лішайнік вышынёй
73
10—15 см. Адвары i настоі цэтрарыі выкарыстоўваюцца для лячэння захворванняў стрававальнага тракта, пры адсутнасці апетыту. 3 цэтрарыі гатуюць таблеткі і пасцілкі для рассмоктвання пры кашлі.
Размнажаюцца лішайнікі галоўным чынам бясполым шляхам — кавалачкамі слаявішча. Ломкія ў сухое надвор’е лішайнікі лёгка ламаюцца і разносяцца вадой, ветрам, жывёламі. У спрыяльных умовах яны прарастаюць у новыя слаявішчы лішайнікаў.
Роля лішайнікаў у прыродзе і гаспадарчай дзейнасці чалавека. Вядома каля 26 тыс. відаў лішайнікаў, шырока распаўсюджаных у прыродзе. Няма іх толькі ў месцах, дзе паветра моцна забруджана шкоднымі газамі. Лішайнікі вельмі адчувальныя да забруджвання паветра. Большасць з іх гіне ў буйных гарадах, а таксама паблізу заводаў і фабрык. Гэтыя выключна жыццеўстойлівыя арганізмы служаць лепшымі індыкатарамі чысціні паветра.
Лішайнікі звычайна першымі засяляюць безжыццёвыя месцы.
Мал. 60. Кладонія
Мал. 61. Уснея барадатая
Мал. 62. Цэтрарыя ісландская
Патрапіўшы на голыя скалы, яны выдзяляюць так званыя лішайнікавыя кіслоты, якія раствараюць мінералы. У расколінах і паглыбленнях разрыхленай пароды затрымліваюцца часцінкі пылу і адмерлыя часткі лішайнікаў,