Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 230с.
Мінск 2017
36 Глава 2. Бактэрыі
Мал. 23. Маты з цыянабактэрый на паверхні вады ў сажалцы
Мал. 24. Цвіценне вады выклікае гібель водных арганізмаў
ў вадаёмы са сцёкавымі водамі трапляе шмат мінеральных рэчываў, угнаенняў, змытых з палёў.
Цыянабактэрыі пасля масавага размнажэння пачынаюць адміраць. Гетэратрофныя бактэрыі, якія насяляюць вадаём, жывяцца імі і выкарыстоўваюць шмат кіслароду для расшчаплення рэчываў. У ваду выдзяляюцца ядавітыя рэчывы. 3 прычыны гэтага адбываецца масавая гібель водных арганізмаў, у тым ліку рыб. У такіх вадаёмах нельга купацца.
Размнажэнне аднаклетачных форм ажыццяўляецца шляхам дзялення клетак папалам, а каланіяльных — распадам калоній на дробныя часткі. Большасць ніткаватых цыянабактэрый размнажаюцца дзяленнем ніці на асобныя фрагменты. ў Цыянабактэрыі могуць уступаць у сімбіёз з іншымі арганізмамі — пратыстамі, імхамі, грыбамі.
jj Цыянабактэрыі адыгрываюць важную ролю ў прыродзе. Разам з іншымі бактэрыямі яны ўзбагачаюць глебу арганічнымі рэчывамі і азотам, а вадаёмы і паветра — кіслародам. Водныя формы бактэрый служаць кормам для дробных звяроў і рыб. Некаторыя цыянабактэрыі выкарыстоўваюцца ў якасці «пастаўшчыкоў» каштоўных для чалавека рэчываў — бялкоў, вугляводаў, тлушчаў, вітамінаў, пігментаў. Асобныя віды цыянабактэрый выкарыстоўваюцца ў ежу. Напрыклад, насток слівападобны (мал. 25)
§ 7. Цыянабактэрыі
37
Мал. 25. Насток слівападобны
Мал. 26. Спіруліна
спажываюць у Кітаі і Японіі, а спіруліну (мал. 26) — у раёне возера Чад у Афрыцы. Са спіруліны атрымліваюць харчовы бялок, які выкарыстоўваюць як дадатак да ежы.
■ Вывады. Цыянабактэрыі — гэта пракарыятычныя аўтатрофныя арганізмы. ■ Яны прадстаўлены аднаклетачнымі, каланіяльнымі і ніткаватымі формамі, якія змяшчаюць хларафіл і здольныя ажыццяўляць фотасінтэз. ■ Цыянабактэрыі ствараюць запас арганічных рэчываў у глебе і вадзе, які служыць кармавой базай для рыб і іншых дробных жывёл. ■ Падчас масавага размнажэння цыянабактэрыі выклікаюць цвіценне вады.
Н1. Якія арганізмы адносяцца да цыянабактэрый? Чаму яны так называюцца? 2. Чым клеткі цыянабактэрый адрозніваюцца ад клетак іншых бактэрый? 3. Як жывяцца цыянабактэрыі? 4. Чаму вада ў мелкіх прыродных вадаёмах летам часта набывае зялёную афарбоўку? 5. На возеры з мёртвай рыбай, якая плавае ўздоўж берага, выяўлены растучыя маты з цыянабактэрый. Што магло стаць прычынай замору рыбы?
Пабудуйце ланцужок з падзей, якія надыдуць пасля масавага размнажэння і гібелі цыянабактэрый у сажалцы.
Pjra Сям’я Люды вырашыла стварыць штучны вадаём каля загараднага дома. Рабочыя з дапамогай экскаватара вырылі катлаван, утрамбавалі дно і адхоны будучай сажалкі. Вадаём запоўнілі вадой. Праз некалькі месяцаў вада ў вадаёме зацвіла. Што не ўлічыла сям’я Люды пры планаванні вадаёма? Прапануйце меры па прадухіленні цвіцення вады ў сажалцы.
Калі ў летні час зачарпнуць вады з невялікай сажалкі або возера і разгледзець кроплю пад мікраскопам, нам адкрыецца дзіўны свет разнастайных жывых істот, нябачных няўзброеным вокам. Мы ўбачым арганізмы шарападобнай, падоўжанай, грушападобнай формы. Гэта — пратысты (ад грэч. пратыстас — проста ўстроены). Пратысты — неаднародная група арганізмаў. Яны адрозніваюцца не толькі па форме цела, але і па велічыні. Адны з іх маюць мікраскапічныя памеры, іншыя дасягаюць дзясяткаў метраў у даўжыню. Агульнае ў іх адно — гэта ядзерныя, проста арганізаваныя арганізмы, якіх нельга адназначна аднесці да жывёл, раслін або грыбоў. Пратысты жывуць у прэсных і марскіх вадаёмах, на вільготнай глебе і на кары дрэў.
3 гэтай главы вы даведаецеся:
• у якіх асяроддзях жывуць пратысты;
• якую будову маюць розныя пратысты;
• якую ролю адыгрываюць пратысты ў прыродзе і жыцці чалавека;
• якія пратысты могуць прыносіць шкоду чалавеку.
Вы навучыцеся:
• распазнаваць вывучаныя арганізмы на малюнках і фотаздымках;
• выкарыстоўваць атрыманыя веды для прафілактыкі захворванняў, выкліканых пратыстамі.
39
§ 8. Гетэратрофныя пратысты
Агульная характарыстыка пратыстаў. Разгледзьце малюнак 27. Ці бачыце вы якіянебудзь рысы падабенства паміж арганізмамі? Цяжка паверыць, але ўсе яны адносяцца да аднаго царства — царства Пратыстаў. Адны з іх аднаклетачныя, іншыя — мнагаклетачныя. Цела мнагаклетачных пратыстаў не падзелена на органы.
Мал. 27. Пратысты
Па тыпу харчавання пратысты падзяляюцца на тры вялікія групы: гетэратрофныя, аўтатрофныя і аўтагетэратрофныя. Гетэратрофныя пратысты жывяцца гатовымі арганічнымі рэчывамі. Аўтатрофныя і аўтагетэратрофныя пратысты здольныя да фотасінтэзу. Іх называюць водарасцямі.
Гетэратрофныя пратысты — шырока распаўсюджаная група арганізмаў, якая налічвае больш за 50 000 відаў. Яны жывуць у марскіх і прэснаводных вадаёмах, у глебе. Тыповымі прадстаўнікамі гетэратрофных пратыстаў Беларусі з’яўляюцца амёба звычайная і інфузорыя туфелька.
Амёба звычайная. Гэты арганізм жыве ў невялікіх мелкіх вадаёмах з глеістым дном. Амёба звычайная мае выгляд
40
Глава 3. Пратысты
Мал. 28. Амёба звычайная
маленькага (0,2—0,5 мм) бясколернага камячка, які пастаянна змяняе сваю форму (мал. 28).
Цела амёбы складаецца з адной клеткі з вязкай густой цытаплазмай і ядром. Ад знешняга асяроддзя ўнутрыклетачнае змесціва адасоблена цытаплазматыч
най мембранай. Цытаплазма знаходзіцца ў пастаянным руху. Калі ток цытаплазмы накіроўваецца ў адным напрамку да паверхні клеткі, то ў гэтым месцы на целе амёбы з’яўляецца выпінанне — ілжэножка. У ілжэножку перацякае цытаплазма, і амёба такім спосабам перамяшчаецца, г. зн. павольна перацякае з аднаго месца на другое.
У працэсе руху амёба натыкаецца на дробныя харчовыя часцінкі (бактэрый, іншых пратыстаў), ахоплівае іх сваімі ілжэножкамі і ўцягвае ўнутр цытаплазмы. Вакол гэтага харчовага камячка ўтвараецца стрававальная вакуоля, дзе ежа ператраўліваецца. Прадукты стрававання з вакуолі паступаюць у цытаплазму і выкарыстоўваюцца на пабудову цела амёбы і вызваленне энергіі. Неператраўленыя рэшткі выкідваюцца вонкі.
Выдзяленне лішку вады і прадуктаў жыццядзейнасці з арганізма амёбы адбываецца праз скарачальную вакуолю. Яна ўяўляе сабой пузырок, які паступова запаўняецца вадой з растворанымі ў ёй шкоднымі рэчывамі. Пры скарачэннях вакуолі, якія адбываюцца кожныя 1—5 мін, яе змесціва выводзіцца вонкі.
Паглынанне кіслароду і вылучэнне вуглякіслага газу ажыццяўляецца ў амёбы ўсёй паверхняй цела.
§ 8. Гетэратрофныя пратысты
41
Размнажаецца амёба дзяленнем клеткі папалам. Спачатку дзеліцца ядро, а затым цытаплазма. Пры багатым жыўленні і тэмпературы 20—25 °C амёба дзеліцца адзін раз у суткі.
Неспрыяльныя ўмовы (падсыханне вадаёма, наступленне халадоў) амёба пераносіць у стане цысты. Рух і жыўленне амёбы спыняюцца, яна становіцца круглявай і фарміруе шчыльную ахоўную абалонку.
Утварэнне цысты часцей за ўсё адбываецца восенню з надыходам халадоў. Вясной амёба пакідае абалонку цысты, выпускае ілжэножкі і пачынае весці актыўны спосаб жыцця (мал. 29). Пры высыханні вадаёмаў цысты могуць разносіцца ветрам, што забяспечвае рассяленне амёб.
Інфузорыя туфелька. У мелкіх стаячых вадаёмах, дзе сустракаюцца амёбы і іншыя пратысты, жыве хуткаплаваючая інфузорыя туфелька (мал. 30). Яе даўжыня
Мал. 30. Інфузорыя туфелька (уверсе — выгляд пад светлавым мікраскопам)
Мал. 29. Выхад амёбы з цысты
Скарачальная вакуоля
Парошыца
42
Глава 3. Пратысты
складае 0,1—0,3 мм. Па форме цела яна нагадвае вытанчаную жаночую туфельку, адсюль і яе назва.
Інфузорыя мае пастаянную форму цела, бо вонкавы слой яе цытаплазмы ўшчыльнены.
Цела інфузорыі пакрыта шматлікімі дробнымі раснічкамі. Хвалепадобныя ваганні ўсіх раснічак садзейнічаюць перамяшчэнню туфелькі.
У цытаплазме інфузорыі маюцца два ядры: вялікае і малое. Вялікае ядро кантралюе працэсы жыццядзейнасці, малое — удзельнічае ў палавым працэсе.
На адным з бакоў цела туфелькі ёсць невялікае лейкападобнае каляротавае паглыбленне, якое вядзе ў ротавую поласць і трубчастую глотку. 3 дапамогай больш доўгіх каляротавых раснічак ежа (бактэрыі, пратысты, арганічныя часцінкі) заганяецца ў рот, а пасля — у глотку. Там утвараецца стрававальная вакуоля. Захопленая токам цытаплазмы, яна рухаецца па клетцы на працягу 1—1,5 г. Ежа ператраўліваецца і раствораныя пажыўныя рэчывы паступаюць у цытаплазму. Неператраўленыя рэшткі ежы праз спецыяльнае ўтварэнне ў клетачнай мембране — парошыцу — выкідваюцца вонкі.
Лішак вады і раствораныя ў ёй шкодныя прадукты жыццядзейнасці з цытаплазмы спачатку паступаюць у прыводзячыя канальцы, а з іх — у скарачальныя вакуолі. Пры скарачэнні вакуоляў іх змесціва выводзіцца ў навакольнае асяроддзе.
Размнажаюцца інфузорыі дзяленнем папалам. У інфузорый ажыццяўляецца і палавы працэс, пры якім адбываецца абмен малымі ядрамі паміж дзвюма інфузорыямі. Гэта забяспечвае павышэнне іх жыццяздольнасці.
Роля гетэратрофных пратыстаў у экасістэмах і жыцці чалавека. Гетэратрофныя пратысты маюць мікраскапічныя памеры, але колькасць іх у прыродзе надзвычай вялікая. Пры жыўленні завіслымі ў вадзе арганічнымі часцінкамі і бактэрыямі гетэратрофныя пратысты ўдзельнічаюць у біяла
§ 8. Гетэратрофныя пратысты
гічнай ачыстцы вадаёмаў. Яны з’яўляюцца кормам для чарвякоў, малюскаў, дробных рачкоў, малькоў рыб.
Некаторыя віды гетэратрофных пратыстаў жывуць у страўніку кароў, авечак, коз, аленяў і дапамагаюць гэтым траваедным жывёлам засвойваць ежу. Глебавыя віды спрыяюць глебаўтварэнню.
Многія гетэратрофныя пратысты з’яўляюцца паразітамі. У іх ліку амёба дызентэрьшная. Яна можа жыць у кішэчніку чалавека. Чалавек заражаецца пры ўжыванні нямытай садавіны і гародніны або сырой вады з адкрытых вадаёмаў, у якіх знаходзяцца цысты амёбы. Цысты могуць распаўсюджвацца мухамі і трапіць у арганізм чалавека разам з ежай. Пры пападанні ў стрававальны тракт чалавека паразіт пакідае цысту і ўкараняецца ў сценку кішэчніка. У выніку ўтвараюцца язвы, парушаецца ўсмоктванне вады, разбураюцца сценкі кішэчніка.
Цысты выводзяцца з кішэчніка хворага чалавека разам з непераваранымі рэшткамі ежы. У глебе і вадзе цысты захоўваюцца да 2—3 месяцаў.
Малярыйны плазмодый з’яўляецца ўзбуджальнікам малярыі — цяжкага захворвання чалавека. Разам са слінай малярыйнага камара (мал. 31) паразіт трапляе ў кроў, дзе разбурае крывяныя клеткі. Гэта выклікае ў чалавека ліхаманку з павышэннем тэмпературы да 40 °C і вышэй, галаўны боль, дрыжыкі. Малярыя — хвароба, характэрная для цёплых краін, дзе ёсць умовы для развіцця малярыйнага KaMapa (вільготны, цёплы клімат, наяўнасць вадаёмаў і інш.). У апошнія дзесяцігоддзі ў Беларусі захворванняў на малярыю практычна не назіраецца, аднак трэба памятаць пра гэта, адпраўляючыся ў гарачыя краіны.