Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 230с.
Мінск 2017
Паразітычныя пратысты выклікаюць таксама цяжкія захворванні
жывёл. Мал. 31. Малярыйны камар
44
Глава 3. Пратысты
■ Вывады. Тыповыя прадстаўнікі гетэратрофных пратыстаў — амёба звычайная і інфузорыя туфелька. ■ Гэта аднаклетачныя арганізмы, для якіх характэрна жыўленне гатовымі арганічнымі рэчывамі. ■ Пратысты адыгрываюць важную ролю ў прыродных, асабліва ў водных, экасістэмах. ■ Некаторыя пратысты — паразіты чалавека і жывёл.
Н1. Якія агульныя прыметы характэрныя для пратыстаў? 2. Як адбываецца харчаванне і ператраўліванне ежы ў амёбы звычайнай? 3. Што такое цыста і якое значэнне яна мае ў жыцці амёб? 4. Параўнайце будову амёбы і інфузорыі туфелькі (гл. мал. 28, 30). У чым выражаецца больш складаная будова інфузорыі ў параўнанні з амёбай?
Сфармулюйце правілы, якія дапамогуць пазбегнуць заражэння дызентэрыйнай амёбай. Запішыце ў сшытак. Абмяркуйце правілы ў класе.
§ 9. Аднаклетачныя водарасці
Агульная характарыстыка водарасцей. Мы ўжо адзначалі, што пратысты, здольныя да фотасінтэзу, называюцца водарасцямі. Водарасці жывуць пераважна ў вадзе, засяляючы шматлікія марскія і прэснаводныя вадаёмы, як вялікія, так і маленькія, часовыя, як глыбокія, так і мелкія.
Водарасці засяляюць вадаёмы толькі на тых глыбінях, на якія пранікае сонечнае святло. Нямногія віды водарасцей жывуць на камянях, кары дрэў, глебе.
У клетках водарасцей утрымліваюцца спецыяльныя арганоіды — хларапласты, якія ажыццяўляюць фотасінтэз. У розных відаў яны маюць розную форму і памеры. Неабходныя для фотасінтэзу мінеральныя солі і вуглякіслы газ водарасці паглынаюць з вады ўсёй паверхняй цела і выдзяляюць у навакольнае асяроддзе кісларод.
Размнажаюцца водарасці бясполым і палавым спосабамі. Аднаклетачныя водарасці размнажаюцца, як правіла, дзяленнем. Бясполае размнажэнне водарасцей ажыццяўля
' §9. Аднаклетачныя водарасці
45
ецца таксама з дапамогай спецыяльных клетак — спор, пакрытых абалонкай. Споры многіх відаў маюць жгуцікі і здольныя самастойна перамяшчацца.
Для водарасцей характэрна і палавое размнажэнне. У працэсе палавога размнажэння ўдзельнічаюць дзве асобіны, кожная з якіх перадае свае храмасомы нашчадку.
У адных відаў гэтая перадача ажыццяўляецца пры зліцці змесціва звычайных клетак, у іншых зліваюцца спецыяльныя палавыя клеткі — гаметы.
Аднаклетачныя водарасці. Хларэла (мал. 32) часта сустракаецца ў прэсных вадаёмах Беларусі, на сырой зямлі, кары дрэў. Яна мае шарападобную форму. Клетка пакрыта шчыльнай гладкай абалонкай. У цытаплазме знаходзяцца ядро, чашападобны хларапласт і іншыя арганоіды.
Размнажаецца хларэла бясполым спосабам, утвараючы мноства спор. Яшчэ ўнутры мацярынскай клеткі споры пакрываюцца ўласнай абалонкай, а потым выходзяць вонкі (мал. 33). У далейшым спора вырастае ў дарослую асобіну.
Хламідаманада (мал. 34) жыве ў Беларусі ў невялікіх
Мал. 32. Хларэла
Мал. 33. Размнажэнне хларэлы
Жгуцікі
Клетачная абалонка
Скарачальныя вакуолі
Цытаплазма
Святлоадчувальнае вочка
Ядро
Хларапласт
Мал. 34. Хламідаманада
прэсных вадаёмах са стаячай вадой — лужынах, азёрах, балотах, а таксама на вільготнай глебе. Яна мае грушападобную форму. На пярэднім, больш выцягнутым канцы размяшчаюцца два жгуцікі, з дапамогай якіх яна хутка рухаецца Ў вадзе.
Звонку клетка пакрыта шчыльнай клетачнай абалонкай. Унутры хламідаманады размяшчаюцца цытаплазма, ядро, чашападобны хларапласт. У цытаплазме ёсць святлоадчувальнае вочка, з дапамогай якога хламідаманада знаходзіць асветленыя ўчасткі вадаёма. Унутры клеткі, бліжэй да пярэдняга канца, знаходзяцца дзве скарачальныя вакуолі. Скарачаючыся, яны выдаляюць з клеткі лішак вады.
На святле хламідаманада ажыццяўляе фотасінтэз, г. зн. праяўляе ўласцівасці аўтатрофа. Калі святла недастаткова і фотасінтэз немагчымы, хламідаманада можа паглынаць з вады гатовыя арганічныя рэчывы, г. зн. пераходзіць на гетэратрофны тып харчавання. Такія водарасці састаўляюць групу аўтагетэратрофаў. Ва ўмовах, калі вадаём забруджаны, хламідаманады здольныя разам з фотасінтэзам паглынаць праз абалонку раствораныя ў вадзе арганічныя рэчывы. Так яны ўдзельнічаюць у ачышчэнні вады.
Хламідаманада размнажаецца бясполым і палавым спосабамі. У спрыяльных умовах пры бясполым размнажэнні ўнутры хламідаманады ўтвараецца 4—16 спор. Кожная з іх пакрываецца абалонкай, а на пярэднім канцы ўтвараюцца два жгуцікі (мал. 35). Споры са жгуцікамі называюцца зааспорамі. Абалонка мацярынскай клеткі разрываецца, і зааспоры выходзяць у ваду. Яны хутка растуць і ператвараюцца ў дарослыя асобіны, якія праз суткі зноў здольныя да бясполага размнажэння.
У неспрыяльных умовах (напрыклад, пры падсыханні вадаёма) у хламідаманады адбываецца палавое размнажэнне. Пры гэтым яе змесціва дзеліцца на 32—64 дробныя рухомыя палавыя клеткі — гаметы. Яны выплываюць у ваду і зліваюцца з гаметамі іншай асобіны. У выніку ўтвараюцца
§ 9. Аднаклетачныя водарасці
47
Мал. 35. Размнажэнне хламідаманады (злева — бясполае, справа — палавое)
зіготы. Зігота не мае жгуцікаў, пакрыта тоўстай абалонкай і устойлівая да неспрыяльных умоў. Пры надыходзе спрыяльных умоў зігота пасля некалькіх дзяленняў дае пачатак 4—32 новым хламідаманадам.
■ Вывады. Да водарасцей адносяцца аднаклетачныя і мнагаклетачныя арганізмы, здольныя ажыццяўляць фотасінтэз, таму што ў іх клетках утрымліваюцца хларапласты. ■ Водарасці маюць розныя форму і памеры. Яны жывуць пераважна ў вадзе да глыбінь, куды пранікае святло. ■ Хларэла — аднаклетачны аўтатрофны пратыст, хламідаманада — тыповы прадстаўнік аўтагетэратрофных пратыстаў.
НІ.Якія арганізмы адносяцца да водарасцей? 2. Якімі адметнымі рысамі характарызуецца хларэла? 3. Параўнайце будову хламідаманады і хларэлы (гл. мал. 32, 34). Чым яны адрозніваюцца? 4. Як ажыццяўляецца харчаванне аўтагетэратрофных пратыстаў? 5. Вядома, што водарасці засяляюць моры, рэкі і азёры толькі на тых глыбінях, на якія пранікае сонечнае святло. Як гэта можна растлумачыць?
48
Глава 3. Пратысты
§10 . Мнагаклетачныя водарасці
У прэснаводных і марскіх вадаёмах шырока распаўсюджаныя мнагаклетачныя водарасці. Іх адметная рыса — адсутнасць органаў. У многіх мнагаклетачных водарасцей клеткі цела пабудаваны амаль аднолькава і ўсе часткі цела выконваюць аднолькавыя функцыі.
Сярод водарасцей сустракаюцца як мікраскапічна малыя, так і гіганцкія, якія дасягаюць даўжыні больш за 100 м (напрыклад, даўжыня бурай водарасці макрацыстыса грушападобнага 60—200 м).
Спірагіра — адна з самых распаўсюджаных ніткаватых водарасцей прэснаводных вадаёмаў. Доўгія ніці спірагіры ўтвараюць спляценні (ціну) ярказялёнага колеру. Яны не прымацоўваюцца і свабодна плаваюць у вадзе.
Цела спірагіры ўяўляе сабой тонкую ніць, якая складаецца з цыліндрычных, размешчаных у адзін рад клетак з добра прыметнай клетачнай абалонкай (мал. 36). Звонку ніці пакрытыя тоўстым слоем слізі, таму ціна слізкая навобмацак.
Хларапласт спірагіры мае выгляд спіральна закручанай стужкі, размешчанай у цытаплазме ўздоўж клетачнай сценкі.
Большая частка кожнай клеткі занятая вакуоллю з клетачным сокам. У цэнтры клеткі размешчана ядро, якое
Мал. 36. Спірагіра (справа — выгляд пад мікраскопам)
49
знаходзіцца ў цытаплазматычным мяшочку, злучаным цяжамі з прысценнай цытаплазмай.
Размнажаецца спірагіра бясполым і палавым спосабамі. Бясполае размнажэнне ажыццяўляецца шляхам разрыву ніці на асобныя кароткія ўчасткі.
► Пры палавым размнажэнні ў клетках двух побач размешчаных ніцей спірагіры ўзнікаюць выпінанні сценак, якія растуць насустрач адно аднаму. У месцы іх судакранання сценкі раствараюцца, і паміж клеткамі двух ніцей утвараецца скразны канал. Праз яго змесціва клеткі адной ніці перамяшчаецца ў клетку другой ніці і зліваецца з яе змесцівам. У выніку ўтвараецца зігота. Такі тып палавога працэсу называецца кан’югацыяй. Зігота пакрываецца тоўстай абалонкай. Пасля перыяду спакою зігота прарастае ў новую водарасць.
Ульва — адна з самых распаўсюджаных водарасцей мелкаводдзя Чорнага і Японскага мораў. Яна вядомая пад назвай «марская салата», таму што насельніцтва многіх прыморскіх краін ужывае яе ў ежу. Ульву лёгка пазнаць
па шырокім двухслойным пласціністым зялёнага колеру (мал. 37).
Ульва складаецца з амаль аднатыпных клетак. Толькі каля асновы клеткі больш буйныя і забяспечаныя атожылкамі — рызоідамі. Такія клеткі ўтвараюць падэшву, з дапамогай якой водарасць прымацоўваецца да субстрату. Размнажаецца ўльва бясполым і палавым спосабамі.
У морах жывуць водарасці, якія маюць 'жоўтабурую афарбоўку. Гэта бурыя водарасці. Іх афарбоўка абумоўлена высокім утрыманнем у клетках асаблівых
слаявішчы ярка
Мал. 37. Ульва
50 Глава 3. Пратысты
Мал. 38. Ламінарыя
пігментаў. Цела бурых водарасцей мае выгляд ніцей або пласцін. Тыповы прадстаўнік бурых водарасцей — ламінарыя (мал. 38). Яна мае пласціністае цела даўжынёй да 10—15 м, якое з дапамогай рызоідаў прымацоўваецца да субстрату. Размнажаецца бясполым і палавым спосабамі.
► На мелкаводдзі густыя зараснікі ўтварае фукус. Яго цела больш расчлянёнае, чым у ламінарыі. У верхняй частцы слаявішча маюцца спецыяльныя пузыры з паветрам, дзякуючы чаму цела фукуса ўтрымліваецца на паверхні вады.
■ Вывады. У прэснаводных і марскіх вадаёмах шырока распаўсюджаныя мнагаклетачныя водарасці. ■ Цела мнагаклетачных водарасцей называецца слаявішчам. Адметная рыса слаявішча — падабенства будовы клетак і адсутнасць органаў. ■ Усе клеткі слаявішча пабудаваны амаль аднолькава, і ўсе часткі цела выконваюць аднолькавыя функцыі.
НІ.Што ўяўляе сабой ціна? 2. У чым заключаюцца асаблівасці будовы клетак спірагіры? 3. Што агульнага і адметнага ў будове аднаклетачных і мнагаклетачных водарасцей? 4. У чым заключаецца асноўнае адрозненне бурых водарасцей ад іншых водарасцей?
Параўнайце вывучаныя групы пратыстаў (гетэратрофныя, аўтатрофныя і аўтагетэратрофныя). Выявіце агульныя для ўсіх груп і адметныя для кожнай групы прыметы.
§11. Прыстасаванне водарасцей да асяроддзя пражывання
51
§11 . Прыстасаванне водарасцей да асяроддзя пражывання. Значэнне водарасцей у прыродзе і жыцці чалавека
Прыстасаванне водарасцей да асяроддзя пражывання. Для арганізмаў, якія жывуць у акіянах, морах, рэках і іншых вадаемах, вада з’яўляецца іх асяроддзем пражывання. Умовы гэтага асяроддзя прыметна адрозніваюцца ад наземных умоў. Для вадаёмаў характэрныя паступовае паслабленне асветленасці па меры апускання на глыбіню, ваганні тэмпературы і салёнасці, нізкае ўтрыманне кіслароду ў вадзе — у 30—35 разоў менш, чым у паветры. Акрамя таго, для марскіх водарасцей вялікую небяспеку ўяўляе рух вады, асабліва ў прыбярэжнай (прыліўнаадліўнай) зоне. Тут водарасці падвяргаюцца ўздзеянню такіх магутных фактараў, як прыбой і ўдары хваль, адлівы, прылівы (мал. 39).