• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    42
    іншых раслін семядолі (семядольныя лісты), як і ў фасолі, выносяцца на святло і робяцца зялёнымі. Такі спосаб прарастання называюць надземным (мал. 19).
    Падземнае прарастанне насення. У гароху, конскага бобу, дуба, пшаніцы семядолі застаюцца пад зямлёй унутры насення (гл. мал. 19). Парастак з пупышачкі зародка таксама развіваецца пад зямлёй, затым прабівае глебу і выходзіць наверх да святла. Спосаб прарастання насення, пры якім семядолі застаюцца ў глебе, называюць падземным.
    Жыўленне праросткаў назапашанымі пажыўнымі рэчывамі семя. Рост зародка і ператварэнне яго ў праростак адбываецца за кошт дзялення і росту яго клетак. Клетак робіцца ўсё больш і больш. Кожная маладая клетка, атрымліваючы пажыўныя рэчывы, расце і зноў дзеліцца. Адкуль жа клеткі атрымліваюць пажыўныя рэчывы? Для росту, асабліва на самых першых этапах, праросткі выкарыстоўваюць рэчывы, назапашаныя ў насенні. Калі хаця б часткова выдаліць гэтыя рэчывы, напрыклад адрэзаць адну семядолю ў фасолі або частку эндасперму ў пшаніцы, праросткі растуць дрэнна і могуць загінуць. Чым буйнейшае насенне, тым больш у ім назапашаных рэчываў і тым лепш растуць праросткі. 3 буйнога насення развіваюцца больш магутныя расліны, якія даюць большы ўраджай. У гэтым можна ўпэўніцца на доследзе, калі вырасціць якіянебудзь расліны з выбранага буйнога і дробнага насення і параўнаць атры
    Мал. 19. Прарастанне насення надземнае і падземнае
    маныя ад іх ураджаі. Вучоныя даказалі, што сяўба буйным насеннем дае прыбаўку ўраджаю да 20 %. Высокая якасць насення — неабходная ўмова для атрымання добрага ўраджаю сельскагаспадарчых раслін.
    А як назапашаныя рэчывы эндасперму пападаюць у зародак? Разгледзім гэта на прыкладзе пшаніцы. Пры прарастанні мяняецца састаў назапашаных рэчываў эндасперму. Паспрабуйце на смак сухія і прарослыя зярняўкі. Вы ўпэўніцеся, што прарослыя зярняўкі саладкаватыя. Значыць, у прарослых зярняўках з’явіўся цукар. Але мы ўжо гаварылі, што ў сухіх зярняўках пшаніцы няма цукру. Адкуль жа ён узяўся? Аказваецца, семядоля зародка, які расце, выдзяляе ў эндасперм асобыя рэчывы, пры дапамозе якіх крухмал ператвараецца ў цукар. Цукар лёгка растваральны ў вадзе, якая насычае клеткі набракаючых зярнявак. Вадкія пажыўныя рэчывы і ўсмоктваюць клеткі семядолі. Такім чынам, у насенні з эндаспермам семядоля слу
    43
    жыць для ўсмоктвання назапашаных рэчываў.
    Холадаўстойлівыя расліны. Цеплалюбівыя расліны. Культывацыя. Праростак. Надземнае прарастанне. Падземнае прарастанне.
    91. Што такое праростак? У чым асаблівасці жыўлення праросткаў? 2. Чаму ў зародкаў фасолі семядолі тоўстыя і мясістыя, а ў праросткаў гэтай жа расліны — тонкія і сухаватыя? 3. У чым адрозненне надземнага і падземнага прарастання насення? 4. Ад чаго залежыць час сяўбы насення? Ад чаго залежыць глыбіня сяўбы насення?
    Аб чым мы даведаліся з раздзела III
    Насенне раслін зверху пакрыта насеннай лупінай, якая выконвае ахоўную функцыю.
    Зародак семя двухдольных раслін складаецца з карэньчыка, сцяблінкі, пупышачкі і двух зародкавых лістоўсемядоль. Зародак семя аднадольных раслін складаецца з карэньчыка, сцяблінкі, пупышачкі і аднаго зародкавага лістасемядолі.
    Назапашаныя рэчывы могуць адкладвацца ў розных частках семя: у зародку (звычайна семядолях), у эндасперме або адначасова і ў зародку, і ў эндасперме.
    У састаў насення ўваходзяць вада, арганічныя і мінеральныя рэчывы. Арганічныя рэчывы семя — гэта ў асноўным раслінны бялок, крухмал, тлушч.
    Для прарастання насення неабходны вада, паветра, пэўная тэмпература.
    Сухое насенне і насенне, якое прарастае, дыхае. У сухім насенні дыханне заўважаецца слаба, у насенні, якое прарастае,— рэзка ўзмацняецца. У працэсе дыхання паглынаецца кісларод і выдзяляюцца вуглякіслы газ і цяпло.
    Праросткі пры сваім развіцці і росце жывяцца назапашанымі рэчывамі семя. Прарастанне насення можа быць надземнае і падземнае. Пры надземным прарастанні семядолі выносяцца на паверхню зямлі, пры падземным прарастанні застаюцца пад зямлёй унутры семя.
    Глыбіня сяўбы насення залежыць ад яго памераў і ад уласцівасцей глебы. Тэрмін сяўбы насення залежыць ад яго патрабаванняў да вільготнасці глебы і пэўнай тэмпературы.
    Пры дапамозе насення расліны рассяляюцца. Насенне служыць кормам для дзікіх і сельскагаспадарчых жывёл. Насенне многіх раслін мае вялікае значэнне ў жыцці чалавека як харчовыя прадукты.
    44
    Раздзел IV. КОРАНЬ
    § 19. Корань як орган расліны. Каранёвыя сістэмы
    Значэнне каранёў у жыцці раслін.
    У наземных кветкавых раслін над зямлёй знаходзяцца парасткі з зялёнымі лістамі, а ў глебе — карані. Корань — гэта орган, які забяспечвае расліну вадой і мінеральнымі рэчывамі і ўмацоўвае яе ў глебе. Карані, усмоктваючы з глебы ваду з растворанымі ў ёй мінеральнымі рэчывамі, забяспечваюць глебавае жыуленне раслін. Пры дапамозе каранёў расліны трывала замацоўваюцца ў глебе. Гэта лёгка даказаць. Паспрабуйце вырваць з каранямі асот, бадзяк ці іншае буйное пустазелле. Аказваецца, што не вельмі лёгка гэта зрабіць! У каранях утвараюцца многія важныя для жыцця раслін рэчывы, у тым ліку некаторыя вітаміны. У каранях морквы, сельдэрэю і некаторых іншых раслін назапашваюцца пажыўныя рэчывы.
    Віды каранёў. Кожная расліна мае мноства каранёў. Развіццё каранёў можна прасачыць на доследах з прарошчваннем насення ў прыладзе для назірання за развіццём каранёвай сістэмы ў раслін.
    Пры прарошчванні насення фасолі або гароху праз 3—4 дні пасля замочвання разрываецца насенная лупіна і паяўляецца карэньчык зародка (мал. 20). Ен хутка расце і з часам развіваецца ў галоўны корань расліны. У многіх двухдольных рас
    лін, у тым ліку і ў фасолі, і ў гароху, галоўны корань расце адвесна ўніз і адрозніваецца ад іншых каранёў большай даўжынёй і таўшчынёй. TaKi корань падобны да стрыжня. Праз 1—2 дні пасля пачатку прарастання на галоўным корані паяўляюцца бакавыя карані. Яны развіваюцца ў строгай паслядоўнасці. Першыя з іх паяўляюцца паблізу асновы галоўнага кораня, а наступныя — па меры яго росту — бліжэй да кончыка (але не на самой вяршыні!). Найбольш старыя і адпаведна самыя доўгія бакавыя карані знаходзяцца таму паблізу паверхні глебы, а больш маладыя і кароткія — на большай глыбіні.
    У фасолі і гароху карані паяўляюцца таксама на ніжняй частцы парастка. Мяжа паміж сцяблом і галоўным коранем у фасолі і гароху добра відаць, паколькі сцябло значна таўсцейшае за корань. Карані, якія вырастаюць на парастках, называюць прыдаткавымі. Прыдаткавыя карані ў адрозненне ад бакавых
    Семядолі
    корань
    Бакавыя карані
    Мал. 20. Развіццё каранёвай сістэмы фасолі
    45
    Мал. 21. Акучванне таматаў і яго ўплыў на
    Мал. 22. Тыпы каранёвых сістэм
    развіццё каранёў
    утвараюцца без строгай чарговасці. Каб узмацніць паяўленне прыдаткавых каранёў, расліну акучваюць, падсыпаючы да асноў парасткаў зямлю. Акучванне павышае ўраджай такіх раслін, як бульба, таматы, баклажаны, кукуруза і некаторых іншых сельскагаспадарчых раслін (мал. 21).
    Каранёвыя сістэмы. Бакавыя і прыдаткавыя карані разгаліноўваюцца. У выніку адна расліна развівае мноства каранёў, агульная даўжыня якіх дасягае некалькіх соцень і нават тысяч метраў. Сукупнасць усіх каранёў адной расліны складае яе каранёвую сістэму. Каранёвыя сістэмы, у якіх можна адрозніць галоўны корань, называюць стрыжнёвымі (мал. 22). Такія каранёвыя сістэмы характэрны для фасолі, гароху, буракоў, сланечніку і многіх іншых двухдольных раслін.
    У аднадольных раслін, напрыклад цыбулі, пшаніцы, зародкавы карэньчык хутка спыняе рост (гл. мал. 22).
    Ад асноў парасткаў у іх адрастаюць шматлікія прыдаткавыя карані. Расліна развівае пучок або валаснік прыдаткавых каранёў, большменш аднолькавых па таўшчыні, даўжыні і разгалінаванасці. Каранёвыя сістэмы, утвораныя мноствам густа разгалінаваных прыдаткавых каранёў, называюць валасніковістымі. Такія каранёвыя сістэмы ўласцівы збожжавым злакам і іншым аднадольным раслінам. Сустракаюцца яны і ў некаторых двухдольных раслін, напрыклад у казяльцу, трыпутніку, першацвету.
    Каранёвыя сістэмы дарослых раслін займаюць вялікі аб’ём глебы. У пшаніцы і жыта, напрыклад, KapaHi распаўсюджваюцца ўшырыню на 1 —1,5 м і пранікаюць углыб да 1,7— 2,0 м, пры агульнай даўжыні 500— 600 м. Памеры каранёвых сістэм звычайна намнога большыя за памеры надземных органаў. Так, у люцэрны даўжыня галоўнага кораня ў 10 разоў перавышае вышыню надземнай
    46
    часткі расліны. У пладовых дрэў дыяметр каранёвых сістэм у 2—5 разоў большы за дыяметр кроны. Вывучаць каранёвыя сістэмы вельмі цяжка, паколькі яны схаваныя ў зямлі. Іх вывучэнне патрабуе або старанных і працаёмкіх раскопак, або выкарыстання спецыяльнага абсталявання: коранеадмывальных машын, спецы яльных падземных лабараторый з рассоўнымі шклянымі сценкамі. Па гэтых прычынах мы пакуль што ведаем пра будову каранёвых сістэм значна менш, чым пра будову надземных органаў.
    Галоўны корань. Бакавыя карані. Прыдаткавыя карані. Каранёвая сістэма. Стрыжнёвая каранёвая сістэма. Валасніковістая каранёвая сістэма. Глебавае жыўленне.
    ?1. Чаму расліны гінуць, калі іх карані моцна пашкоджаны? 2. Які корань расліны называюць галоўным? Як ён фарміруецца? 3. У чым адрозненне бакавых і прыдаткавых каранёў? 4. Што называюць каранёвай сістэмай расліны? 5. У чым адрозненне стрыжнёвых каранёвых сістэм ад валасніковістых? Назавіце расліны са стрыжнёвымі і валасніковістымі каранёвымі сістэмамі. 6. Чаму пасля акучвання павялічваецца ўраджай бульбы і таматаў?
    ^ Будом стрыжнёвай I валвснікоеістай каранёвых сіствм
    1.	Разгледзьце карані праросткаў гароху на розных стадыях развіцця і каранёвую сістэму дарослай расліны гароху.
    2.	Колькі каранёў паяўляецца ў пачатку развіцця праростка гароху?
    3.	Як у далейшым ідзе фарміраванне каранёвай сістэмы гароху?
    4.	У каранёвай сістэме дарослай расліны гароху знайдзіце галоўны і бакавыя карані. Як называецца такая каранёвая сістэма?
    5.	Разгледзьце карані праросткаў пшаніцы і каранёвую сістэму дарослай расліны.
    6.	Колькі каранёў паяўляецца ў пачатку развіцця праростка пшаніцы? Параўнайце з развіццём праростка гароху.
    7.	Як у далейшым ідзв фарміраванне каранёвай сістэмы пшаніцы? Чым адрозніваецца развіццё каранёвай сістэмы пшаніцы ад развіцця каранёвай сістэмы гаР°ху?