• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    Уявіце сабе, што ўсе лугавыя рамонкі або пярэсны па якойнебудзь прычыне перасталі даваць плады і насенне. Да чаго гэта прывядзе? Праз некалькі гадоў, калі ад старасці загінуць апошнія экземпляры гэтых шматгадовых раслін, на Зямлі не застанецца ні аднаго рамонка, ні адной пярэсны. Гэтыя расліны перастануць існаваць назаўсёды. Наша меркаванне зусім не такое ўжо фантастычнае, калі ўспомніць, якія вялізныя букеты з рамонкаў і пярэсны нярэдка збіраюць і дзеці, і дарослыя. Калі кожны год абрываць усе кветкі, то не будзе ні пладоў, ні насення.
    15
    . Рэпрадуктыўныя органы. Насеннае размнажэнне.
    1.	Якія органы называюць рэпрадуктыў¥ нымі? Якія іх функцыі? 2. Што такое насеннае размнажэнне раслін? У чым яго значэнне? 3. У чым адрозненне функцый вегетатыўных і рэпрадуктыўных органаў? Ці можа расліна жыць без рэпрадуктыўных органаў? А без вегетатыўных?
    § 7.	Жыццёвыя формы раслін
    Што такое жыццёвая форма расліны. Расліны адрозніваюцца паміж сабой па форме і афарбоўцы кветак, пладоў, лістоў, пупышак і г. д. Але, калі мы прыходзім, напрыклад, у лес, нам кідаюцца ў вочы перш за ўсё не гэтыя адзнакі, а ўвесь агульны выгляд расліны. Таму на пытанне, якія расліны вы бачылі ў лесе, кожны зможа адказаць: «дрэвы, кустоўе, травы», нават калі не ведае назвы раслін, не бачыў кветак, не запомніў форму лістоў. Агульны знешні выгляд расліны называюць яе жыццёвай формай. Дуб, асіна, клён маюць жыццёвую форму дрэва; арэшнік, каліна, бузіна, бэз — жыццёвую форму кустоўя; ландыш, падалешнік, канюшына, сунічнік — травы.
    Дрэвы. Дарослыя дрэвы — гэта звычайна буйныя расліны. Галоўная частка знешняга выгляду дрэва — гэта адзін магутны ствол (тоўстае сцябло), які нясе наверсе крону з галін (парасШаў рознага ўзросту) (мал. 7)v * Д»Н^ 16	,w* ”
    Усе дрэвы — шматгадовыя расліны. Вядомы дрэвы, якія пражылі больш за трыста гадоў. Ствол і галіны іх нарастаюць у даўжыню і таўшчыню, робяцца цвёрдымі («адраўняваюць»), а звонку пакрываюцца бурай, шараватай або карычневай (у бярозы — белай) карой. Самыя даўгавечныя з дрэў адносяцца да групы кветкавых раслін. Гэта каштан высакародны (вядомы экземпляр, які мае ўзрост 2000 гадоў), дуб (да 1000 гадоў), бук (да 900 гадоў) і інш.
    Сярэдняя вышыня буйных дрэў у нашых лясах 20—30 м.
    Рэкардсмены сярод кветкавых — некаторыя віды аўстралійскіх эўкаліптаў (да 100 м). Для параўнання напомнім, што вышыня 16павярховага жылога дома прыкладна 50 м.
    Але ёсць і нізкарослыя дрэвы. Яблыня ў садах звычайна мае вышыню ўсяго 5—6 м, а некаторыя сарты — карлікавыя — да 2—3 м.
    У Японіі ўмелыя садоўнікі вырошчваюць пры дапамозе спецыяльных прыёмаў догляду ў вазонах карлікавыя дэкаратыўныя дрэўцы, якія выглядаюць.як цацачныя, аднак узрост іх можа быць да некалькіх соцень гадоў.
    Кустоўе. Кустоўе адрозніваецца ад дрэў тым, што ў іх не адзін ствол, а шмат стволікаў рознай таўшчыні і вышыні (гл. мал. 7). Яны адыходзяць ад агульнай асновы, якая звычайна схавана пад зямлёй. Кустоўе ляшчыны (арэшніку) можа дасягаць вышыні 5—6 м. У кустоўі заўсёды можна знайсці і зусім маладыя тонкія «дубчыкі» (іх ахвотна зразаюць для вудачак), і высокія тоўстыя стволікі з невялікімі кронамі. Некаторыя стволікі ў старым кустоўі ўжо зусім сухія, на іх няма галінак з лістамі. Працягласць жыцця аднаго стволіка з кронай у кустоўі арэшніку ў сярэднім 25—30 гадоў. Але такія стволікі змяняюць адзін аднаго на працягу некалькіх соцень гадоў. Такім чынам, агульная працягласць жыцця кустоўя можа быць большая, чым у дрэва.
    Акрамя ляснога кустоўя, можна назваць і садовыя, культурныя: парэчкі, агрэст, маліну, бэз, язмін і іншыя.
    Рабіна, чаромха могуць расці часам у выглядзе дрэва, а іншы раз у выглядзе кустоўя.
    Кусцікі. Кусцікамі называюць жыццёвую форму шматгадовых раслін, падобных да кустоўя, але значна меншых памераў, не вышэйшых за паўметра, часцей — 20—30 см. Сярод лясных кусцікаў усім вядомы бруснічнік і чарнічнік (гл. мал. 7), a таксама верас, які расце ў сухіх сасновых барах. У адрозненне ад кустоўя, кусцікі з усімі сваімі пупышкамі зімой поўнасцю ўкрыты снегавым покрывам.
    Травяністыя расліны. Травяністыя расліны, або проста травы, маюць, як правіла, зялёныя сцёблы. У многіх траў штогод надземныя органы адміраюць. Вышыня травяністых раслін у сярэднім меншая, чым у дрэў і кустоўя, але ёсць і вельмі высокія, напрыклад сланечнік, кукуруза, трыснёг, крапіва. Вельмі буйныя трапічныя травы: банан (да 6 м, некаторыя да 15 м), цукровы трыснёг, са сцёблаў якога здабываюць цукар (да 7 м). Іншы раз у садах разводзяць у якасці дэкаратыўнай расліны гіганцкую сахалінскую грэчку, якая вышэйшая за многае садовае кустоўе.
    ^ Жыццёвыя формы раслін — дрэвы, кустоўе, кусцікі, травы. Шматгадовыя расліны.
    1.	Якія жыццёвыя формы раслін вы ведаеце? 2. Чым адрозніваюцца паміж сабой дрэвы, кустоўе і кусцікі? 3. Чым характарызуюцца травяністыя расліны?
    17
    § 8.	Разнастайнасць травяністых раслін
    Аднагадовыя травы. Асноўнай асаблівасцю травяністых раслін з’яўляецца тое, што яны маюць сакавітае ці мяккае надземнае сцябло. Сярод траў ёсць аднагадовыя, усё жыццё якіх укладваецца ў адзін вегетацыйны перыяд (мал. 8) (так называюць частку года, якая спрыяе росту раслін; у нашым клімаце гэта вясна, лета і частка восені). Насенне адналетніх прарастае звычайна вясной; расліна хутка дасягае сваіх канчатковых памераў, зацвітае, прыносіць плады і насенне, а затым уся цалкам адмірае. Да аднагадовых траў адносяцца многія культурныя расліны: авёс, кукуруза, проса, агурок, гарох, памідор, радыска; дэкаратыўныя кветкавыя расліны: астры, аксаміткі, петунія, тытунь. 3 дзікарослых да адналетнікаў адносіцца пустазелле: лебяда, макрыца, стрэлкі, рэдзька дзікая, васілёк сіні.
    Двухгадовыя травы. Есць травы двухгадовыя, якія жывуць два вегетацыйныя перыяды. У першы год яны ўтвараюць толькі вегетатыўныя органы і збіраюць многа пажыўных рэчываў у каранях або сцёблах. Зімою ў іх могуць адміраць амаль усе або нават усе лісты, але застаюцца KapaHi, укарочаныя сцёблы і пупышкі. На другі год з пупышак вырастаюць кветаносныя парасткі, а пасля плоданашэння расліна поўнасцю адмірае. Самыя вядомыя двухлетнікі — культурныя расліны: капуста, морква, буракі (гл. мал. 8). Яны звычайна
    не могуць перазімоўваць самі ў адкрытым грунце. Восенню іх выкопваюць і захоўваюць у спецыяльных памяшканнях — скляпах ці падвалах. Выбраныя для атрымання насення расліны вясной зноў высаджваюць. Дзікарослых двухлетнікаў параўнальна няшмат. Да іх адносяць пустазелле — чартапалох, лопух звычайны. На лугах сустракаюцца двухлетнікі — кмен і цыкорыя.
    Шматгадовыя травы. Большасць траў — йіматгадовыя. Многія з іх не цвітуць ні ў першы, ні ў другі год жыцця: першыя парасткі, што цві,туць, яны даюць толькі праз 5—10 гадоў пасля прарастання насення. Потым цвіценне і плоданашэнне паўтараюцца штогод на працягу 10—20, а часам і некалькіх дзесяткаў гадоў. Кожны год з пупышак утвараюцца новыя надземныя парасткі. К канцу вегетацыйнага перыяду гэтыя парасткі адміраюць, але не цалкам: застаецца ніжняя частка з пупышкамі, размешчанымі на ўзроўні глебы або пад зямлёй. Часам парасткі кладуцца на зямлю і аказваюцца засыпанымі расліннымі рэшткамі, прыціснутымі да зямлі ці нават уцягнутымі пад зямлю пры дапамозе каранёў, якія растуць (гл. мал. 8).
    Шматгадовыя парасткі ці часткі парасткаў, на якіх размяшчаюцца пупышкі, што зімуюць, у траў заўсёды знаходзяцца пад зямлёю ці на самай яе паверхні. (Успомніце, што ў дрэў і кустоўя і нават у кусцікаў шматгадовыя парасткі з пупышкамі, якія зімуюць, узвышаюцца над зямлёй, іншы раз вельмі высока.) У пад
    18
    земных органах шматгадовых траў назапашваюцца пажыўныя рэчывы, за кошт якіх вясной вырастаюць з пупышак новыя парасткі.
    Чаму дзікарослыя травы трэба берагчы. Калі чалавек збірае букет з дзікарослых шматгадовых траў — рамонкаў, званочкаў, святаянніку і іншых — і нядбайна рве парасткі, то часта ён вырывае з зямлі і іх падземныя часткі, а таксама і карані. У букеце яны не патрэбны, а таму іх адрываюць і выкідваюць. А менавіта ж на падземных частках раслін і знаходзяцца пупышкі, з якіх павінны былі вырасці парасткі будучага года! Але цяпер яны ўжо не вырастуць... Значыць, такім драпежніцкім спосабам збірання кветак вельмі лёгка загубіць расліны ў той ці іншай мясцовасці. У некаторых мясцінах пагроза поўнага знішчэння навісла над пярэснай жоўтай, ландышам, прымулайбаранчыкам, званочкамі і іншымі раслінамі.
    Памятайце, што шматгадовыя травы з яркімі кветкамі не могуць вырасці з насення на тым жа месцы за адзін год, як часта думаюць. Тым больш што, абарваўшы кветкі, мы пазбавім расліну магчымасці ўтварыць насенне.
    Буракі	Падалешнік
    Драсён птушыны
    Мал. 8. Травяністыя расліны: аднагадовая (драсён птушыны), двухгадовая (бурак), шматгадовая (падалешнік еўрапейскі)
    Памятайце таксама, што самыя прыгожыя і зграбныя букеты — тыя, якія з густам складзены з некалькіх парасткаў, а не вялізныя хаатычныя ахапкі іх. He збірайце рэдкія расліны. А яшчэ лепш — любуйцеся кветкамі, не зрываючы іх. Навучыцеся фатаграфаваць расліны.
    Аднагадовыя, двухгадовыя, шматгадовыя травы. Вегетацыйны перыяд.
    1.	Як падзяляюць травы па працягласці жыцця? 2. Якія жыццёвыя формы раслін вам вядомы? Прывядзіце прыклады.
    3.	Дзе знаходзяцца ў дрэў і кустоўя пупышкі, якія зімуюць? А дзе знаходзяцца такія пупышкі ў шматгадовых траў?
    19
    Аб чым мы даведаліся з раздзела I
    Расліны падзяляюць на вышэйшыя і ніжэйшыя. У вышэйшых раслін цела раздзелена на органы — карані і парасткі, якія маюць пэўную будову і выконваюць пэўныя функцыі. Ніжэйшыя расліны маюць больш простую будову, яны не раздзелены на спецыялізаваныя вегетатыўныя органы.
    Кветкавыя расліны — гэта вышэйшыя расліны, у якіх утвараюцца кветкі і плады з насеннем.
    Вегетатыўныя органы — карані і парасткі — служаць для падтрымання жыцця дадзенай расліны, перш за ўсё для жыўлення і дыхання.
    Рэпрадуктыўныя органы — кветкі і плады з насеннем, якія з іх утвараюцца, служаць для ўтварэння патомства, для размнажэння і рассялення.
    Кветкавыя расліны пададзены рознымі жыццёвымі формамі: дрэвамі, кустоўем, кусцікамі і травамі. Усе дрэвавыя расліны шматгадовыя. Травы могуць быць аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя. Пашкодзіць шматгадовую расліну вельмі лёгка, а каб вырасла новая, трэба вельмі многа часу і спрыяльныя ўмовы. Таму трэба вельмі беражліва адносіцца да дзікарослых мнагалетнікаў!