Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
Падземная яруснасць у раслінным згуртаванні. Карані раслін таксама размяшчаюцца ярусамі. Карані дрэў складаюць першы падземны ярус. Яны глыбей, чым у іншых раслін, пранікаюць у глебу, дасягаючы нярэдка грунтавых вод. Значыць, дрэвы могуць быць і ва ўмовах лепшага водазабеспячэння, што асабліва важна ў засушлівыя гады. Ма
Мал. 131. Ярусны склад лесу (схема)
гутная каранёвая сістэма забяспечвае паглынанне мінеральных рэчываў у значных колькасцях. Другі падземны ярус складаюць карані нізкарослых дрэвавых парод, трэці — карані кустоўя, чацвёрты — травяністых кветкавых раслін, пяты — рызоіды імхоў. Такім чынам, падземная яруснасць з’яўляецца люстраным відарысам надземнай.
Сезонныя змены ў раслінным згуртаванні. Складанасць будовы расліннага згуртавання вызначаецца не толькі размеркаваннем раслін у прасторы па ярусах. Розныя расліны аднаго згуртавання маюць неаднолькавыя рытмы развіцця. Рана вясной, калі дрэвы і кустоўе яшчэ знаходзяцца ў бязлістым стане, у шырака
217
ліставым лесе многа святла пранікае да паверхні глебы. Ва ўмовах спрыяльнага светлавога рэжыму, дастатковага ўвільгатнення глебы талымі водамі адрастаюць і пераходзяць да цвіцення травяністыя расліны, якія рана цвітуць (гл. мал. 127).
Пасля разгортвання пупышак на кустоўі, а некалькі пазней на дрэвах мяняецца светлавы рэжым у ніжнім ярусе згуртавання. Сярод травяністых раслін, якія цвітуць, пераважаюць віды з белымі кветкамі — ландыш, купена, зоркаўка дубраўная. У разгар лета пад кронамі дрэў няма багатага цвіцення травяністых раслін. Больш квітнеючых відаў на разрэджаных участках лесу, на ўзлесках.
Дзякуючы рознатэрміноваму цвіценню відаў, якія насяляюць адно і тое ж расліннае згуртаванне, мяняецца яго знешні выгляд. Прыгожы дыван у травяністым ярусе можна ўбачыць у лесе вясной. У гэты час многія квітнеючыя расліны маюць кветкі яркай афарбоўкі — жоўтыя, сінія, малінавыя. Агульны выгляд ляснога згуртавання ў летні перыяд вызначаецца зялёнымі парасткамі раслін дрэвавага, куставога, а таксама травяністага ярусаў.
Змена раслінных згуртаванняў. У раслінным згуртаванні пастаянна адбываюцца змены. Адны расліны, звычайна старыя, адміраюць. Іх месца займаюць маладыя. Мяняюцца па гадах кліматычныя ўмовы. Адзін год бывае больш гарачы і сухі, другі — больш халодны і вільготны, трэ
ці — гарачы і вільготны. Таму ў розныя гады адны віДы разрастаюцца больш пышна і багата цвітуць, другія могуць быць у згуртаванні менш прыметнымі.
Акрамя змен унутры згуртавання, можа адбывацца замена аднаго расліннага згуртавання другім (гл. мал. 124). Адной з прычын такой замены з’яўляюцца стыхійныя бедствы. Напрыклад, ураганы, смерчы, пажары могуць прывесці да гібелі лесу на вялікіх тэрыторыях. На вызваленай хвойнымі або шыракалістымі лясамі плошчы лёгка ўзнаўляецца бяроза. Яе дробныя лятучыя плады пераадольваюць значныя адлегласці (да 1000 м) і ў вялікай колькасці заносяцца на ўчасткі, аддаленыя ад месца росту. Бяроза, а таксама асіна — пароды святлолюбівыя, якія валодаюць хуткім ростам. Пад крону святлолюбівых парод пранікае многа святла. У бярозавым лесе могуць пасяляцца больш святлолюбівыя расліны, чым у былым яловым.
Прычынай замены можа быць і пападанне ў расліннае згуртаванне не ўласцівых для яго раслін, напрыклад перанос (ветрам, жывёламі) насення елкі ў бярозавы або асінавы лес. Пад прыкрыццём бярозы або асіны елка добра расце. Дасягнуўшы пэўнай вышыні, елкі ствараюць іншы светлавы рэжым у лесе, пры якім замаруднена ўзнаўленне святлолюбівых парод. Старыя бярозы гінуць, а для новага падростка (маладняку) няма адпаведных умоў. Бярозавы лес замяняецца яловым.
Такім чынам, пераменлівыя ўмо
218
вы знешняга асяроддзя прыводзяць да змены адных раслінных згуртаванняў другімі. I гэта датычыцца не толькі лесу, замены аднаго яго тыпу другім. Пры ўзмоцненым увільгатненні глебы і разрастанні вільгацелюбівых раслін магчыма замена лясных згуртаванняў балотамі. Балота можа ўзнікнуць і ў выніку інтэнсіўнага выкарыстання лугавых згуртаванняў чалавекам, калі знішчаюцца каштоўныя ў кармавых адносінах расліны, нярэдка адчувальныя да вытоптвання жывёламі. На вызваленых участках разрастаюцца больш устойлівыя на пашы шчыльнакуставыя злакі. У іх шчыльнай дзярніне затрымліваецца вільгаць, у выніку гэтага пагаршаецца забеспячэнне глебы кіслародам. Ва ўмовах пераўвільгатнення пасяляюцца імхі, якія ўтрымліваюць ваду яшчэ ў большых колькасцях. Ствараюцца ўмовы для ўзнікнення балота.
Вялікі ўплыў на расліннае згуртаванне можа аказаць і аказвае чалавек у працэсе сваёй гаспадарчай дзейнасці. Для атрымання драўніны чалавек высякае лясы, выкарыстоўвае лугі як сенакосныя і пашавыя ўгоддзі, збірае плады, грыбы, лекавыя расліны.
Флора і расліннае покрыва. На розных частках Зямлі жывуць розныя віды раслін, якія ўтвараюць раслінныя згуртаванні. Усе віды раслін, якія растуць у якімнебудзь канкрэтным раёне (вобласці, рэспубліцы, краіне), складаюць флору гэтага раёна. Флора — гэта сукупнасць усіх відаў раслін на той або іншай тэры
торыі. Сукупнасць раслінных згуртаванняў — гэта расліннае покрыва, або расліннасць, той або іншай мясцовасці.
Расліны і раслінныя згуртаванні жывуць і развіваюцца ў пэўных умовах знешняга асяроддзя.
Флора. Расліннае покрыва, або расліннасць.
1. У чым выражана надземная і падземная яруснасць у раслінным згуртаванні? 2. Як змяняецца знешні выгляд згуртавання па сезонах года? 3. У чым выражаецца прыстасаванасць раслін аднаго згуртавання да сумеснага жыцця? 4. Як вы растлумачыце перавагу вясной у травяністым ярусе шыракалістага лесу раслін з яркаафарбаваным калякветнікам, а летам — з белым? 5. Якія прычыны змены раслінных згуртаванняў? 6. Як чалавек уплывае на раслінныя згуртаванні? 7. Што такое флора? 8. Што такое расліннасць?
§ 95. Уплыў расліннага згуртавання
на навакольнае асяроддзе
Уплыў лесу на навакольнае асяроддзе. Раслінныя згуртаванні аказваюць істотны ўплыў на навакольнае асяроддзе. Разгледзім гэта на прыкладзе лесу. Летам тэмпература паветра ў лесе на 8—10 °C ніжэй, а зімой — на 0,1—0,5 °C вышэй, чым на суседніх, бязлесых участках.
Лясы называюць лёгкімі планеты, паколькі мноства раслін эфектыўна ўзбагачаюць паветра кіслародам, неабходным для дыхання ўсіх, хто жыве на Зямлі.
219
Светлавы рэжым лесу залежыць ад раслін дрэвавага яруса, гушчыні насаджэння. Пад полаг лесу пранікае ад 5 да 40 % дзённага святла. Цёмнымі сярод хвойных з’яўляюцца яловыя і піхтавыя лясы, якія так і называюць — цёмнахвойнымі, у адрозненне ад сасновых і ліставых светлахвойных лясоў. Вялікую колькасць святла затрымліваюць кроны бука і многа яго праходзіць праз кроны бяроз.
У лесе ствараецца своеасаблівы рэжым вільготнасці паветра і глебы. Кроны дрэў могуць затрымліваць значную частку ападкаў. Так, напрыклад, сасна затрымлівае да 20 %, елка — да 40 %, піхта — да 60 %. Аднак у лесе на глебе вільгаці значна больш, чым на суседніх бязлесых участках, з якіх яна лёгка выпараецца.
Лясныя масівы ў раёнах з вялікімі ападкамі і блізкім знаходжаннем грунтавых вод ахоўваюць тэрыторыю ад забалочвання. Карані паглынаюць ваду, а лісты яе выпараюць. Знішчэнне ў гэтых умовах лесу можа прывесці да назапашвання вільгаці ў глебе і ўтварэння балот.
Развядзенне лясоў у стэпавых раёнах садзейнічае ахове пасеваў культурных раслін ад згубнага дзеяння сухавеяў. Сіла ветру значна паніжаецца, калі шлях яму перагароджвае зялёная сцяна лясных насаджэнняў.
Лес перашкаджае ўтварэнню яроў. Лясныя насаджэнні ахоўваюць глебу ад размывання воднымі пато
камі ў перыяд веснавых паводак і летніх ліўневых дажджоў.
Лес ахоўвае паветра ад пылу і хваробатворных арганізмаў. Аналіз паветра паказвае, што пылу ў лесе і паблізу лесу практычна няма, у той час як на бязлесых участках, асабліва паблізу населеных пунктаў, колькасць яго ў паветры павялічваецца. У паветры знаходзяцца фітанцыды, якія выдзяляюцца дубам, елкай, бузіной і іншымі раслінамі. Розныя віды выдзяляюць неаднолькавыя па якасці фітанцыды, а ўсе разам яны садзейнічаюць аздараўленню асяроддзя пражывання.
Расліны ачышчаюць паветра, ваду, глебу ад забруджвання небяспечнымі для жыцця рэчывамі. Адно з вядучых месц у гэтым працэсе абясшкоджвання асяроддзя належыць лесу. Расліны здольны не толькі паглынаць ядавітыя для чалавека і жывёл рэчывы, але і ператвараць іх у іншыя, якія губляюць шкодныя якасці.
Асноўнымі крыніцамі забруджвання асяроддзя з’яўляюцца аўтамабільны транспарт, цеплавыя электрастанцыі, а таксама прамысловыя прадпрыемствы, на якіх адсутнічаюць або недастаткова надзейна працуюць ачышчальныя збудаванні. Таму клопаты аб расшырэнні плошчаў пад зялёныя насаджэнні будуць садзейнічаць ахове чалавека ад той небяспекі, якая падпільноўвае яго пры назапашванні шкодных і ядавітых рэчываў у навакольным асяроддзі.
Лясное згуртаванне — месцазна
220
Мал. 132. Расліны Чырвонай кнігі
ходжанне многіх жывёл, якія маюць тут неабходныя для жыцця ўмовы. Але, жывучы ў раслінным згуртаванні, жывёлы істотна на яго ўплываюць. Карыснымі і неабходнымі для лесу з’яўляюцца жывёлы — апыляльнікі і распаўсюджвальнікі насення і пладоў, жывёлы, якія знішчаюць шкоднікаў раслін. Тыя жывёлы, якія пасяляюцца ў глебе, істотна ўплываюць на яе структуру і ўрадлівасць. Такім чынам, лес як расліннае згуртаванне жыве і развіваецца ў цеснай сувязі з жывёльным светам.
У лесе размешчаны санаторыі, дамы адпачынку, турыстычныя базы, лагеры для адпачынку дзяцей. Лясныя масівы ўключаюць у план
будаўніцтва і азелянення гарадоў і іншых населеных пунктаў.
Усведамленне вялікага значэння лесу для ўсёй нашай планеты павінна садзейнічаць павышэнню ўвагі да яго з боку чалавека. Неабходна закладваць новыя лясныя масівы, ахоўваць і рацыянальна выкарыстоўваць тыя, што існуюць. Вялікая роля ў гэтым належыць школьнікам. Ахоўваць раслінныя згуртаванні — значыць ахоўваць мноства відаў раслін, а таксама жывёл, для якіх расліннае згуртаванне — гэта асяроддзе пражывання (мал. 132).
Расліны — паказчыкі забруджвання асяроддзя. Асобныя віды раслін чутка рэагуюць на знаходжанне ў навакольным асяроддзі пэўнай
221
групы рэчываў. Гэтыя расліны выкарыстоўваюцца для ацэнкі стану і ступені забруджвання паветра, глебы, вады. Напрыклад, на знаходжанне ў атмасферы вельмі шкоднага рэчыва — сярністага газу рэагуюць лішайнікі, якія гінуць, калі канцэнтрацыя яго ў паветры перавышае 0,3 мг/м2. Ад сярністага газу пакутуюць хвойныя пароды, асабліва яго адчувае елка. Дрэнна яго пераносяць такія расліны, як салата, люцэрна, канюшына, сланечнік, авёс. Па стану гэтых раслін можна меркаваць аб наяўнасці ці практычнай адсутнасці сярністага газу ў паветры.