• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    Акрамя таго, грыбы і водарасці захавалі і свае ўласныя спосабы размнажэння. Грыбы ўтвараюць споры, водарасці размнажаюцца вегетатыўным шляхам.
    Значэнне лішайнікаў. Лішайнікі вельмі непатрабавальныя і пасяляюцца ў самых бясплодных месцах — у пустынях, на голых скалах, у тундры. Ім патрэбны толькі святло і чыстае паветра. Многія віды лішайнікаў у забруджаным паветры гінуць, таму іх лічаць паказчыкамі (індыкатарамі) забруджвання паветра. Ваду яны ўсмоктваюць усёй паверхняй слаявішча, нават з расы і туманаў.
    Лішайнікі — першапасяленцы тых месц, дзе не могуць жыць іншыя арганізмы. Адміраючы, яны ўтвараюць перагной, на якім могуць расці расліны. У гэтым іх галоўная роля ў прыродзе.
    У гаспадарчых адносінах вялікую ролю адыгрывае ў тундравай зоне ягель, якім кормяцца алені. У пустынях сустракаецца лішайнік ядомы і для людзей — так званая манна.
    Некаторыя віды лішайнікаў служаць сыравінай для хімічнай прамысловасці.
    ® Кусцістьіяі ліставатыя, накіпныя лішайнікі. Слаявішча.
    91. На якія групы па знешняй будове падзяляюць лішайнікі? 2. 3 якіх арганізмаў складаецца лішайнік? Якія ўзаемаадносіны паміж гэтымі арганізмамі? 3. Як размнажаюцца лішайнікі? 4. Якое значэнне лішайнікаў у прыродзе і гаспадарчай дзейнасці чалавека?
    210
    Аб чым мы даведаліся з раздзела XIII
    Бактэрыі — шырокараспаўсюджаныя мікраарганізмы, у клетках якіх няма пластыдаў і ядра. Аднак у цытаплазме ёсць ядзернае рэчыва. Па форме іх падзяляюць на наступныя групы: кокі, бацылы, вібрыёны, спірылы.
    Жывяцца бактэрыі або сапратрофна, або паразітычна.
    Многія бактэрыі пры неспрыяльных умовах утвараюць споры. Размнажаюцца гэтыя арганізмы дзяленнем мацярынскай клеткі на дзве даччыныя. Пры спрыяльных умовах дзяленні могуць вельмі хутка ісці адно за адным. Бактэрыі вельмі шматлікія. Яны перапрацоўваюць рэшткі адмерлых арганізмаў у перагной, а перагной у мінеральныя солі, якія засвойваюцца каранямі раслін. Многія бактэрыі маюць здольнасць засвойваць азот паветра, што недаступна для раслін.
    Дзякуючы бактэрыям, ідуць працэсы браджэння, у выніку чаго ўтвараюцца розныя прадукты харчавання і корму. Хваробатворныя бактэрыі з’яўляюцца ўзбуджальнікамі цяжкіх захворванняў чалавека.
    Грыбы маюць адзнакі жывёл, раслін і адзнакі, якія ўласцівы толькі ім. Асноўны стан грыба — міцэлій, які складаецца з гіф. Размнажаюцца грыбы спорамі.
    Шапачкавыя грыбы маюць грыбніцу і пладовае цела. Абедзве гэтыя часткі складаюцца з гіф. Па будове шапачкі грыбы падзяляюць на трубчастыя і пласціністыя.
    Жывяцца шапачкавыя грыбы гатовымі арганічнымі рэчывамі, атрымліваючы іх або з глебы, багатай перагноем, або з каранёў дрэў (мікарыза).
    Плесневыя грыбы развіваюцца часта на прадуктах харчавання чалавека і ўтвараюць белую або зеленаватую плесню. 3 пеніцылу атрымліваюць антыбіётык пеніцылін.
    Грыбыдрожджы — аднаклетачныя арганізмы. Размнажаюцца дрожджы пачкаваннем. Жывяцца яны рэчывамі, якія ўтрымліваюць цукар.
    Паразітычныя грыбы жывяцца за кошт жывых арганізмаў: раслін, жывёл або чалавека.
    Лішайнікі — гэта сімбіятычныя арганізмы, якія складаюцца з грыба і водарасці. Водарасць у выніку фотасінтэзу выпрацоўвае арганічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца і грыбам. У той жа час грыб забяспечвае водарасць вадой і мінеральнымі рэчывамі.
    Размнажаюцца лішайнікі кавалачкамі слаявішча. Акрамя таго, грыбы размнажаюцца спорамі, а водарасці — вегетатыўна.
    211
    РАЗДЗЕЛ XIV. РАСЛІНЫ I НАВАКОЛЬНАЕ АСЯРОДДЗЕ
    § 93.	Раслінныя згуртаванні і іх разнастайнасць па відавому саставу
    Што такое расліннае згуртаванне. Асобныя расліны жывуць не ізалявана, а растуць сумесна з іншымі раслінамі. Групы ўзаемазвязаных адна з адной раслін розных відаў, якія працяглы час растуць на адной тэрыторыі і аказваюць уплыў адна на адну і на асяроддзе пражывання, называюць раслінным згуртаваннем. Лес, луг, балота — гэта раслінныя згуртаванні. Але і лес, і луг, і балота, у сваю чаргу, бываюць розныя. У нашых лясах з дрэў часта пераважае якаянебудзь парода: елка еўрапейская, сасна звычайная, бяроза бародаўчатая, дуб чаранковы. Тады гавораць пра лес яловы (мал. 124), сасновы (мал. 125), бярозавы, дубовы (мал. 126).
    Расліны яловага лесу. У яловым лесе побач з елкай расце піхта, сасна. Пад дрэвамі — кусцікі (чарніцы, брусніцы), шматгадовыя травы (кісліца звычайная, семачокеўрапейскі (форзац 1), майнік двухлісты, грушанкі (форзац 1), радзей аднагадовыя травы (мар’яннік лугавы). На глебе звычайны зялёныя імхі (гл. мал. 81), а на ствалах лішайнікі (гл. мал. 122). Сустракаюцца ў яловым лесе і кусты — чаромха звычайная, крушына ломкая, каліна звычайная (форзац 2), але густых за
    раснікаў яны, як правіла, не ўтвараюць.
    Расліны сасновага лесу. Пералічаныя кусцікі і травяністыя расліны можна сустрэць і ў сасновым лесе, калі ён знаходзіцца на дастаткова багатых і вільготных глебах. У сасновых лясах на бедных сухіх пясчаных глебах сустракаюцца нізкарослыя кусііікі (верас, парушэнец) (форзац 1) і дастаткова ўстойлівыя да недахопу вільгаці травы. Некаторыя з іх маюць апушаныя лісты (ястрабок валасісты, агатка двухдомная, сонтрава). Глеба пакрыта лішайнікамі, сярод іх звычайна кладонія лясная.
    Расліны дубравы. Іншыя і больш разнастайныя віды раслін мы сустрэнем у дубраве, або дубовым лесе. Побач з дубам могуць расці ясень звычайны, ліпа драбналістая, клён вастралісты. Звычайны кусты: ляшчына звычайная, брызгліна бародаў
    Мал. 124. Яловы лес
    212
    Мал. 125. Сасновы лес	Мал. 126. Дубовы лес
    чатая, крушына, воўчае лыка (форзац 2). Сярод шматгадовых траў — ландыш майскі, падалешнік еўрапейскі, дабраполь жоўты, медуніца няясная, чысцік лясны, бор развесісты і многія іншыя віды (мал. 127, 128, 129). Імхі і лішайнікі рэдкія, яны не ўтвараюць суцэльнага глебавага покрыва. Гэты лес найбольш багаты грыбамі.
    Расліны лугу. Лугі — гэта раслінныя згуртаванні, утвораныя, галоўным чынам, шматгадовымі травамі. Відавым багаццем адрозніваюцца пойменныя (заліўныя) лугі, размешчаныя ў далінах рэк. Пры веснавым разліве рэк лугі пакрываюцца вешнімі водамі, якія прыносяць шмат
    глею. Глей, асядаючы, павышае ўрадлівасць глебы. Пасля таго як вада сыдзе, на багатых і ўвільготненых глебах адрастаюць шматгадовыя травы. Са злакаў тут можна сустрэць цімафееўку лугавую (форзац 1), лісахвост лугавы, аўсяніцу лугавую (гл. мал. 110), са струкавых — канюшыну лугавую, гарошак мышыны, чынулугавую (гл. мал. 94). Растуць тут лугавы рамонак, або нівянік звычайны, драсён змяіны (форзац 1), васілёк лугавы, герань лугавая (форзац 1), крываўнік звычайны і многамнога іншых відаў. У перыяд масавага цвіцення раслін луг выглядае вельмі прыгожа. На пойменных лугах растуць віды,
    213
    здольныя вясной пераносіць затапленне талай вадой.
    Расліны балота. Балота — гэта расліннае згуртаванне шматгадовых раслін, здольных расці ва ўмовах залішняга ўвільгатнення глебы і невялікага ўтрымання ў ёй паветра. На адных балотах пераважаюць асокі, на другіх — імхі: зялёныя або сфагнавыя (гл. мал. 81, 82). Побач з асокамі на асаковым балоце пасяляюцца і іншыя віды шматгадовых траў: сусак парасоністы, гравілат рачны.
    На сфагнавым балоце растуць расліны, якія здольны жыць не толькі ва ўмовах пераўвільготненага
    грунту і недахопу ў ім кіслароду, але і пры вельмі бедным мінеральным жыўленні. Гэта журавіны драбнаплодныя (форзац 1), падвей похвенны (форзац 1), асака багністая, расянка круглалістая (мал. 130).
    Расянка — насякомаедная расліна. Яе лісты здольны не толькі фотасінтэзаваць, але і захопліваць насякомых і пераварваць іх. Чырванаватыя раснічкі лістоў і сок, які яны выдзяляюць, прывабліваюць насякомых. Яны садзяцца на ліст, і найбольш дробныя з іх прыліпаюць да яго. Раснічкі выгінаюцца ў напрамку да здабычы і ўтрымліваюць
    Мал. 127. Расліны, якія рана цвітуць
    214
    Дабраполь
    Мал. 128. Расліны, якія цвітуць позняй вясной
    Мал. 129. Медуніца, падалешнік, снітка, дабраполь летам
    яе. Ліст выдзяляе сок з ферментамі — рэчывамі, дзякуючы якім насякомае пераварваецца. Спецыяльныя клеткі ліста паглынаюць пажыўныя рэчывы, прадукты стрававання. У выніку ад насякомага застаецца толькі покрыва. Так расянка прыстасавалася да здабывання жыўлення ва ўмовах яго недахопу на сфагнавым балоце.
    Разнастайнасць відаў на сфагнавым балоце невялікая. Аднак некаторыя расліны сустракаюцца толькі тут, напрыклад падбел звычайны, мірт балотны (форзац 1).
    3 выказанага відавочна, што розныя раслінныя згуртаванні адрозніваюцца адно ад аднаго відавым саставам раслін, прыстасаваных да жыцця ў розных умовах.
    Пераважныя і спадарожныя віды. Набор відаў у раслінным згуртаванні ў значнай меры вызначаецца
    Мал. 130. Расянка
    ўплывам раслін адна на адну і на асяроддзе пражывання. У кожным раслінным згуртаванні звычайна існуюць віды, якія мацней за ўсіх уплываюць на іншыя расліны і вызначаюць для іх умовы жыцця. Гэтыя віды называюць пераважнымі. Расліны, на якія аказваюць уплыў пераважныя віды, называюць спадарожнымі. Напрыклад, у яловым лесе елка вызначае ўмовы жыцця для іншых відаў, якія спадарожнічаюць елцы.
    Расліннае згуртаванне. Пераважныя і спадарожныя віды раслін.
    1.	Што такое расліннае згуртаванне? 2. Якія вы ведаеце раслінныя згуртаванні? 3. Чым адрозніваюцца адно ад аднаго раслінныя згуртаванні? 4. Якія віды раслін характэрны для яловага (сасновага, дубовага) лесу? 5. Якія віды раслін вы сустрэнеце на лузе, балоце? 6. Якія віды раслін называюць пераважнымі ў раслінным згуртаванні, а якія — спадарожнымі?
    § 94.	Структура расліннага згуртавання.
    Змена раслінных згуртаванняў
    Надземная яруснасць у раслінным згуртаванні. Віды, якія ўваходзяць у адно і тое ж расліннае згуртаванне, маюць розныя жыццёвыя формы. Так, у лесе растуць дрэвы, кустоўе, шматгадовыя і аднагадовыя травы. Розныя віды ў адным і тым жа згуртаванні могуць быць у розных умовах асвятлення, увільгатнення і мінеральнага жыўлення.
    216
    У лепшых умовах асвятлення ў лесе знаходзяцца дрэвы, якія выносяць свае кроны да святла. Яны ўтвараюць у лясным згуртаванні верхні, або першы, ярус (мал. 131). У шыракалістым лесе ў першы ярус уваходзяць дуб, ясень, ліпа, клён вастралісты (форзац 2). Пад імі ва ўмовах крыху аслабленага асвятлення магчымы рост нізкарослых парод — яблыні, грушы, рабіны, клёну татарскага. Гэта другі ярус. Пад дрэвавымі ярусамі — падлесак, які складаецца з кустоўя. Гэта — трэці ярус. Чацвёрты ярус — травяністых кветкавых раслін і кусцікаў. Пад полагам высокіх раслін пасяляюцца нізкарослыя ценевынослівыя або ценелюбівыя віды. У самым ніжнім, надглебавым пятым ярусе могуць быць імхі і лішайнікі. На глебе заўсёды знаходзяцца рэшткі раслін, апалае лісце, сухія галіны. Гэта — лясная падсцілка. Яна багата заселена мікраарганізмамі, перш за ўсё бактэрыямі і грыбамі, якія раскладаюць мёртвыя рэшткі раслін. У выніку жыццядзейнасці бактэрый і асабліва грыбоў у глебу вяртаюцца пажыўныя рэчывы, у ёй павышаецца колькасць перагною.