Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
195
Бацылы. Кокі. Вібрыёны. Спірылы. Сапратрофы. Паразіты.
1. Якія асаблівасці будовы бактэрыяльнай клеткі? 2. Што такое спора і якое яе значэнне ў жыцці бактэрыі? 3. Як размнажаюцца бактэрыі? 4. Як жывяцца бактэрыі?
§ 87. Умовы жыцця
і распаўсюджвання бактэрый у прыродзе.
Карысная роля бактэрый
Умовы жыцця бактэрый. Як і ўсім жывым істотам, большасці бактэрый неабходны кісларод. Аднак існуюць бактэрыі, якія здольны жыць без кіслароду. Папаўшы ў асяроддзе, дзе многа кіслароду, яны гінуць.
У прыродных умовах бактэрыі, якім неабходны кісларод, жывуць на паверхні глебы, у яе верхніх рыхлых слаях, у верхніх слаях вады, у атмасферным паветры. Тыя бактэрыі, для якіх кісларод згубны, жывуць у глыбокіх слаях глебы, у глеі, у тоўшчы вады.
Жыццядзейнасць бактэрый можа працякаць у розных тэмпературных умовах ад —2° да +75 °C. Але найбольш спрыяльнай для большасці бактэрый можна лічыць тэмпературу ад +4° да +40 °C. Пры больш высокай тэмпературы многія віды бактэрый гінуць. Згубна для бактэрый і прамое сонечнае святло.
Распаўсюджванне бактэрый. 3 прычыны прастаты арганізацыі і непатрабавальнасці бактэрыі шырока распаўсюджаны ў прыродзе, але 196
сустракаюцца ў розных колькасцях. Менш за ўсё бактэрый у паветры, асабліва ў прыродных умовах. Але ў месцах, дзе збіраецца вялікая колькасць людзей, напрыклад у кінатэатрах, на вакзалах, у класах, бактэрый сустракаецца шмат. Вось чаму неабходна часта праветрываць памяшканне.
У водах рэк, асабліва паблізу вялікіх гарадоў, бактэрый можа быць да 400 000 у 1 см3. Таму не рэкамендуецца піць сырую ваду. Яшчэ больш бактэрый у глебе. Нават далёка ад населеных пунктаў налічваюць да мільярда клетак бактэрый у 1 г глебы.
Значэнне бактэрый у прыродзе. Паколькі бактэрыі распаўсюджаны практычна ўсюды і сустракаюцца ў вялікай колькасці, яны шмат у чым вызначаюць розныя працэсы, якія адбываюцца ў прыродзе. Восенню ападаюць лісты дрэў і кустоўя, адміраюць надземныя парасткі траў, ападаюць старыя галіны, час ад часу падаюць ствалы старых дрэў. Усё гэта паступова ператвараецца ў перагной. Гэта доўгі і складаны працэс, у якім прымаюць удзел грыбы, шматлікія глебавыя жывёлы і глебавыя бактэрыі. Роля бактэрый асабліва вялікая на апошніх стадыях працэсу. У выніку дзейнасці сапратрофных гніласных бактэрый утвараецца перагной. Затым пачынаюць дзейнічаць сапратрофныя глебавыя бактэрыі. Іх дзейнасць прыводзіць да ўтварэння мінеральных солей, якія добра засвойваюцца каранямі зялёных раслін. Такім чынам, бактэ
рыі актыўна ўдзельнічаюць у кругавароце рэчываў у прыродзе.
Вельмі. важна дзейнасць бактэрый, якія засвойваюць атмасферны азот. Мы ўжо гаварылі пра так званыя клубяньковыя бактэрыі, якія жывуць у тканках каранёў струкавых і некаторых іншых раслін (§ 56). Але ёсць бактэрыі, якія жывуць свабодна і засвойваюць атмасферны азот. У глебе змяшчаецца каля 10 т азоту на 1 га, тады як у паветры над 1 га змяшчаецца 80 000 т азоту і ён без бактэрый недаступны для зялёных раслін.
Значэнне бактэрый у жыцці чалавека. Многія працэсы, якія выклікаюцца бактэрыямі, неабходны ў гаспадарчай дзейнасці чалавека. Вельмі вялікае значэнне маюць працэсы браджэння. Так называюць раскладанне некаторых арганічных рэчываў (часцей за ўсё вугляводаў). Працэсы браджэння выклікаюць некаторыя віды бактэрый, напрыклад малочнакіслыя. Дзякуючы дзейнасці гэтых бактэрый, малако ператвараецца ў прастаквашу, кефір і іншыя малочнакіслыя прадукты. Квашанне агародніны і сіласаванне кармоў таксама адбываецца пры дапамозе малочнакіслых бактэрый.
Некаторыя бактэрыі, якія здзяйсняюць падобныя працэсы, жывуць і ў стрававальнай сістэме чалавека. Гэта нашы пастаянныя спадарожнікі, без якіх нармальная жыццядзейнасць кішэчніка немагчыма. Такая, напрыклад, кійіэчная палачка, якая збраджвае глюкозу і іншыя вугляводы.
Такім чынам, мы бачым, што многія бактэрыі выключна карысныя, проста неабходныя для чалавека. Аднак неабходна кіраваць бактэрыйнымі працэсамі. Адзін і той жа працэс, напрыклад гніенне, можа быць карысным у прыродзе і вельмі непажаданым у быце, напрыклад гніенне жывёльных арганізмаў у лесе і псаванне мясных прадуктаў. Каб прадукты не псаваліся, іх соляць, сушаць, зацукроўваюць, марынуюць, кансервуюць, трымаюць у халадзільніках. Выкарыстоўваемыя пры гэтым рэчывы (соль, цукар, воцат) і нізкія тэмпературы паніжаюць дзейнасць бактэрый.
1. Якія ўмовы жыцця бактэрый? 2. Як • шырока распаўсюджаны бактэрыі ў пры
родзе? 3. Якое значэнне бактэрый у прыродзе? 4. Якое значэнне маюць бактэрыі ў жыцці чалавека?
§ 88. Хваробатворныя бактэрыі
Яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. урачы адмаўлялі, што туберкулёз лёгкіх, або, інакш — сухоты, выклікаецца бактэрыямі. Яны лічылі, што па розных прычынах разбураецца рэчыва лёгкіх. У 1882 г. нямецкі вучоны Кох зрабіў вялікае адкрыццё — упершыню выдзеліў і апісаў канкрэтнага ўзбуджальніка туберкулёзу, якога пазней пачалі называць бацылай або палачкай Коха. Паступова былі распрацаваны метады лячэння, створаны супрацьтуберкулёзныя прэпараты, напрыклад стрэптаміцын. У наш час існуе сетка супрацьту
197
беркулёзных дыспансераў і санаторыяў.
Туберкулёз здаў свае пазіцыі, але ён яшчэ не зжыты канчаткова. У многіх краінах Азіі і Афрыкі ,туберкулёз яшчэ вельмі распаўсюджаны. У Індыі не менш за 7 млн чалавек хворыя на туберкулёз лёгкіх.
Туберкулёз адносіцца да захворванняў, якія параўнальна павольна развіваюцца (бывае, на працягу некалькіх гадоў). Іншыя хваробы, якія выклікаюцца бактэрыямі, насупраць, развіваюцца вельмі хутка. Страшную вядомасць здаўна набылі чума, халера, сібірская язва. Усе гэтыя хваробы выклікаюцца пэўнымі відамі бактэрый. Чума — адно з цяжкіх захворванняў, якое вельмі хутка развіваецца. Ад першых адчуванняў захворвання да смерці можа прайсці ўсяго некалькі часоў. Акрамя таго, чума вельмі заразная, таму ў час эпідэмій выміралі цэлыя гарады. 3 гістарычных хронік вядома, напрыклад, што ў VI ст. ва УсходнеРымскай імперыі эпідэмія чумы забрала за 50 гадоў не менш за 100 млн чалавечых жыццяў. Неаднаразова чума абрушвалася і на Расію аж да пачатку XX ст.
Бактэрыі, якія выклікаюць чуму, разносяцца блыхамі, што жывуць на сусліках, мышах, пацуках. У выніку рэгулярных засцерагальных мер эпідэміі чумы ўжо даўно не адзначаецца.
Вельмі многія хваробы, і не толькі хваробы чалавека, выклікаюцца бактэрыямі. Хваробатворныя бактэрыі прыстасаваліся да жыцця ў
жывым арганізмё. Вы ўжо ведаеце, як хутка яны могуць размнажацца ў спрыяльных умовах. Папаўшы ў арганізм чалавека, размнажаючыся і развіваючыся ў ім, бактэрыі выдзяляюць ядавітыя рэчывы, якія атручваюць арганізм і ўздзейнічаюць на пэўныя сістэмы органаў. Заражэнне здаровых людзей лёгка адбываецца пры кантактах з хворымі, пры ўжыванні ежы або вады, куды папалі бактэрыі. Хуткасць распаўсюджвання захворванняў значна вышэйшая ў месцах вялікай колькасці людзей, напрыклад на ярмарках, базарах, у цэрквах.
У цяперашні час у развітых краінах дзякуючы цэлай сістэме мерапрыемстваў небяспека ўзнікнення заразных (інфекцыйных) захворванняў значна зніжана. Устаноўлены строгі кантроль за крыніцамі вады і харчовымі прадуктамі. На водаправодных станцыях выкарыстоўваюцца бактэрыяльныя фільтры. Шырока праводзіцца дэзінфекцыя. Створана сетка санітарнаэпідэміялагічных станцый. Акрамя разнастайных рэчываў, што знішчаюць бактэрыі, у шырокіх маштабах праводзяць засцерагальныя прывіўкі. Мэта прывівак — выклікаць у арганізме больш ці менш працяглую неўспрымальнасць да ўзбуджальніка хваробы. Пры дапамозе падобнага метаду папярэджваюць такія небяспечныя інфекцыйныя захворванні, як дыфтэрыя, слупняк і іншыя.
1. Чаму чалавек захворвае пасля пранікнення ў арганізм хваробатворных бактэрый? 2. Якія хваробы чалавека,
198
выкліканыя бактэрыямі, вы ведаеце? 3. Якія ўмовы садзейнічаюць распаўсюджанню захворванняў? 4. Якія лячэбнапрафілактычныя мерапрыемствы праводзяцца ў вашай мясцовасці? 5. Ці ўсе хваробы выклікаюцца бактэрыямі? 6. Ці ўсе бактэрыі, якія пападаюць у арганізм чалавека, выклікаюць захворванні?
§ 89. Агульная характарыстыка грыбоў. Шапачкавыя грыбы
Агульная характарыстыка грыбоў. Свет грыбоў цікавы і вельмі разнастайны. Вядома каля 100 тыс. відаў грыбоў. У гэтых арганізмах спалучаюцца адзнакі як раслін, так і жывёл. Адзнакі раслін — гэта нерухомасць, пастаянны рост, жыўленне растворанымі рэчывамі, наяўнасць клетачных сценак. У той жа час грыбы маюць і адзнакі жывёл: адсутнасць пластыдаў і здольнасць да фотасінтэзу, наяўнасць у клетачных сценках асаблівага рэчыва — хіціну (з хіціну складаюцца покрывы такіх жывёл, як насякомыя, павукі, ракі). Грыбы маюць і адзнакі, уласцівыя толькі ім: амаль ва ўсіх грыбоў вегетатыўнае цела ўяўляе сабой грыбніцу, або міцэлій, які складаецца з ніцейгіф (мал. 113).
Па ўсіх гэтых адзнаках грыбы можна назваць асаблівым царствам жывых арганізмаў.
Будова шапачкавых грыбоў. Амаль кожны з нас ведае ядомыя шапачкавыя грыбы: белыя, падбярозавікі, падасінавікі, рыжыкі, лісічкі, суравежкі і іншыя (мал. 114). Для многіх збіранне грыбоў — адно з самых любімых заняткаў. Асабліва
многа грыбоў паяўляецца ў канцы лета — пачатку восені, калі надвор’е стаіць цёплае і вільготнае.
Цела шапачкавага грыба мае дзве часткі: грыбніцу, якая складаецца з тонкіх бясколерных мнагаклетачных ніцейгіф і пладовага цела. Пладовае цела — тое, што звычайна і называюць грыбам, таксама складаецца з гіф, толькі тут яны вельмі шчыльна пераплеценыя (гл. мал. 113).
Пладовае цела ўтворана шапачкай і ножкай, або пяньком. Калі разгледзець шапачку з ніжняга боку, то ў адных грыбоў бачны адтуліны трубачак, а ў другіх — пласцінкі. Таму па будове ніжняга слоя шапачкі адрозніваюць трубчастыя і пласціністыя грыбы. Да трубчастых грыбоў адносяць белы, падбярозавік, масляк, да пласціністых — розныя суравежкі, грузды, ваўнянкі, шампіньёны (мал. 115).
Грыбніца, або, як яе інакш называюць, міцэлій (гл. мал. 113), па сваёй будове ва ўсіх шапачкавых грыбоў падобная. А вось пладовыя целы вельмі разнастайныя і часта ярка афарбаваны ў ліловы, чырвоны, зеленаваты, яркажоўты і іншыя колеры. Аднак у грыбоў ніколі не бывае ні хларапластаў, ні іншых пластыдаў. Фотасінтэз у грыбоў не адбываецца.
Жыўленне шапачкавых грыбоў. Шапачкавыя грыбы ўсмоктваюць з глебы ваду, мінеральныя солі, а таксама арганічныя рэчывы, якія ўтвараюцца ў глебе ў выніку гніення раслінных рэшткаў.