Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
Дэкаратыўныя і лекавыя расліны
сям’і. Сярод струкавых ёсць і дэкаратыўныя расліны. Шырока распаўсюджана травяністая расліна — пахучы гарошак. Шматгадовы лубІн таксама разводзяць як дэкаратыўную расліну з доўгімі гронкамі сініх, фіялетавых або ружовых кветак.
Акрамя таго, для азелянення гарадоў выкарыстоўваюць кустоўе і дрэвы — жоўтую і белую акацыі.
Да лекавых раслін адносяць тэрмопсіс ланцэтападобны (з яго вырабляюць сродкі ад кашлю), баркун лекавы і салодка голая (сродкі, якія дапамагаюць, пры запаленні дыхальных шляхоў) і некаторыя іншыя.
169
91. Якія асноўныя напрамкі выкарыстання раслін сям'і струкавых? 2. Чаму струкавыя павялічваюць утрыманне азоту ў глебе? 3. У чым каштоўнасць харчовых раслін сям'і струкавых? 4. Якія расліны
сям'і струкавых выкарыстоўваюць у якасці дэкаратыўных? У якасці лекавых?
jr Перачарціце і запоўніце табліцу, запі' саўшы ў адпаведныя графы расліны сям’і струкавых.
Выкарыстанне раслін сям’і струкавых
Харчовыя Кармавыя Дэкаратыўныя Лекавыя
§ 74. Клас Двухдольныя. Прадстаўнікі сям’і Паслёнавыя
Паслён чорны. На агародах, пустках, каля жылля часта сустракаецца паслён чорны (мал. 96). Гэта аднагадовая травяністая пустазельная расліна вышынёй да 50 см. Сцябло прамастаячае, галінастае, лісты простыя, чарговыя.
Цвіце паслён чорны з чэрвеня да позняй восені. Кветка з двайным калякветнікам, чашачка зрослалістая з 5 чашалісцікаў, вяночак зрослапялёсткавы з 5 белых пялёсткаў. Тычынак у кветцы 5, пыльнікі іх змыкаюцца адзін з адным, утвараючы трубачку. Праз гэту трубачку праходзіць слупок адзінага песціка. Такім чынам, формула кветкі паслёну чорнага Ч(5) П(5) Т5П1.
Пасля апылення і апладнення ўтвараецца зялёная шарападобная ягада, якая пры выспяванні робіцца чорнай.
Паслён чорны, як і большасць раслін сям’і, утрымлівае ядавітыя рэчывы, але спелыя плады могуць быць выкарыстаны ў ежу.
Паслён салодкагоркі (гл. мал. 96). Да роду паслён адносяць і паслён салодкагоркі. Гэта паўкустоўе з тоўстым карэнішчам і простымі лістамі. Кветкі маюць такую ж будову, як і паслён чорны, толькі афарбоўка не белая, а фіялетавая. Плод — ягада яйцападобнай формы і яркачырвонага колеру.
Паслён салодкагоркі расце ў сырых ярах, у зарасніках кустоўя, па берагах вадаёмаў. Ягады яго ядавітыя.
Род паслён. Род паслён, да якога адносяць два разгледжаныя намі
Паслён салрдкагоркі
Мал. 96. Віды паслёну
Паслён чорны
170
віды, вельмі шматлікі і налічвае каля 1700 відаў. У асноўным прадстаўнікі гэтага роду растуць у дзікім выглядзе ў трапічных і субтрапічных паясах зямнога шара, большасць у Паўднёвай Амерыцы.
Да гэтага роду адносяць такія каштоўныя харчовыя расліны, як таматы, бульба, перцы, баклажаны.
1. Якая будова кветкі паслёну? 2. Які плод у паслёну?
§ 75. Бульба — расліна сям’і Паслёнавыя
Да роду паслён адносіцца і ўсім вядомая расліна бульба. Гэта культурная расліна мае вельмі цікавую гісторыю. Радзіма бульбы —Паўднёвая Амерыка (Чылі і Перу), дзе яна выкарыстоўваецца мясцовым насельніцтвам у ежу ўжо не адно тысячагоддзе. У Еўропу бульба была завезена ў 1565 г., спачатку ў Іспанію, а затым і ў іншыя краіны. Першыя часы бульба вырошчвалася як дэкаратыўная расліна. Пазней сталі ўжываць у ежу клубні, але яшчэ доўгія гады бульба была далікатэсам і яе елі толькі ў багатых дамах. Толькі ў канцы XVII стагоддзя ў Еўропе бульба атрымала шырокае распаўсюджанне ў якасці харчовай культуры.
У Расіі бульба з’явілася пры Пятру I. Аднак шырока культывавацца яна пачала пасля ўказа Сената аб «завядзенні» бульбаводства ў краіне ў 1765 г. і завозу зза мяжы насен
най бульбы, якую разаслалі па ўсёй Расіі.
Бульба (мал. 97)—травяністая расліна з рассечанымі лістамі. Падземныя парасткісталоны ўтвараюць патаўшчэнні — клубні з вочкамі.
Кветка бульбы мае такую ж будову, як і кветка паслёну чорнага. Кветкі звычайна самаапыляюцца. К восені ўтвараюцца плады — зялёныя ягады.
Расліны, якія выраслі з насення, у першы год утвараюць толькі дробныя (памерам з грэцкі арэх) клубні. Таму насеннем бульбу размнажаюць толькі для атрымання новых сартоў. Звычайна ж бульбу размнажаюць вегетатыўным спосабам — клубнямі. Можна выкарыстаць і часткі клубняў, але абавязкова з вочкамі.
Калі бульбу захоўваюць для выкарыстання ў ежу, то стараюцца, вядома, не дапускаць прарастання. Калі ж клубні рыхтуюць для пасадкі, то іх часта папярэдне прарошчваюць у асветленым памяшканні пры тэмпературы 12—16 °C. У гэтых умовах з’яўляюцца кароткія трывалыя расткі, якія пры пасадцы не абломваюцца. Прарошчванне клубняў паскарае развіццё расліны.
Садзяць бульбу вясной, калі глеба прагрэецца да 8—10 °C, на глыбіню 5—10 см, размяшчаючы радамі. Адлегласць паміж клубнямі 30—40 см, а паміж радамі — 60— 70 см.
Догляд пасадак бульбы заключаецца ў рыхленні міжраддзяў і акуч
171
Кветка
Мал. 97. Бульба
ванні. Акучванне садзейнічае ўтварэнню новых прыдаткавых каранёў і сталонаў, а значыць, і клубняў.
У цяперашні час выведзена больш за 100 сартоў бульбы, якія адрозніваюцца формай, памерамі, афарбоўкай клубняў, тэрмінамі выспявання, прыстасаванасцю да розных кліматычных умоў, устойлівасцю супраць хвароб.
Бульба — харчовая, тэхнічная і кармавая культура. У клубнях змяшчаецца многа крухмалу, бялку і вітамінаў. Вядома, найбольшае значэнне мае бульба як харчовы прадукт. Аднак з клубняў атрымліваюць спірт і крухмал для патрэб прамысловасці. Дробныя клубні ідуць на корм жывёле.
1. Чаму бульбу адносяць да сям'і паслёнавых? 2. Як вырошчваюць бульбу? Якая функцыя клубня? Як гэта можна даказаць?
§ 76. Разнастайнасць і агульныя адзнакі раслін сям’і Паслёнавыя
Разнастайнасць раслін сям’і. Да сям’і паслёнавых, акрамя бульбы, адносяць і іншыя важныя для чалавека расліны — харчовыя, дэкаратыўныя, лекавыя. Мы ўжо гаварылі, што да роду паслён адносяцца паслён чорны, паслён салодкагоркі, бульба, баклажан. Баклажан — аднагадовая расліна з простымі лістамі і плодамягадай. 3за гэтых ягад і вырошчваюць баклажаны (мал. 98).
Радзіма баклажана —Індыя. Разводзяць яго галоўным чынам на поўдні Украіны і ў Малдове. Грушападобныя або цыліндрычныя плады цёмнафіялетавай афарбоўкі дасягаюць масы да 2 кг.
3за пладоў вырошчваюць і таматы (памідоры). Гэта расліна была ў пачатку XVI ст. вывезена з Паўднёвай Амерыкі ў Еўропу, дзе разводзілася спачатку, таксама як і бульба, у якасці дэкаратыўнай. У Расіі таматы пачалі вырошчваць як харчовую расліну толькі ў канцы XVIII ст.
Таматы — травяністая расліна з рассечанымі лістамі. Самаапыляльныя кветкі маюць такую ж будову, як і ў папярэдніх відаў сям’і. Няспелыя плады таматаў утрымліваюць ядавітае рэчыва, але пры выспяванні яно поўнасцю разбураецца. Спелыя плады вельмі багаты вітамінамі. Таматы — цеплалюбівая расліна, таму спачатку вырошчваюць у парніках
172
расаду, якую затым высаджваюць у адкрыты грунт. На поўдні Украіны, у Малдове, Арменіі, у Сярэдняй Азіі вырошчваюць сарты таматаў, плады якіх маюць масу 250 г і больш. Памідоры ўжываюць у ежу ў свежым і перапрацаваным выглядзе (сокі, соусы, салёныя і марынаваныя плады).
Яшчэ больш патрабавальны да цяпла перац аднагадовы.. Ен вырошчваецца ў асноўным на Каўказе. Існуюць розныя сарты гэтай расліны, якія характарызуюцца розным смакам і колерам пладоў ад жоўтых да чырвоных. Перац аднагадовы называюць яшчэ струкавым, хоць плады ў яго не струкі, а ягады. Такая назва тлумачыцца тым, што некаторыя сарты маюць ягады, знешне падобныя да струкоў. 3 усёй агародніны перац аднагадовы найбольш багаты вітамінам С.
Некаторыя паслёнавыя часта вырошчваюць у кветніках. Гэта петунія і тытунь пахучы. Кветкі тытуню распускаюцца звычайна к ночы. Белая афарбоўка і моцны водар прывабліваюць апыляльнікаў — змрочных матылькоўбражнікаў. У петуніі і тытуню пахучага, у адрозненне ад paHeft разгледжаных відаў, плод — каробачка (§ 50).
Дзікарослых паслёнавых у нашай краіне мала. Аднак пра іх трэба сказаць, паколькі сярод іх ёсць ядавітыя расліны. Часта каля жылля, на пустках сустракаюцца блёкат чорны і дурнап’ян. Блёкат (мал. 99) лёгка пазнаць па сядзячых кветках з белым ці жоўтым вяночкам, пя
лёсткі якога маюць сетку фіялетавых жылак. Дурнап’ян мае белыя кветкі, вяночак з вузкай доўгай трубкай, лопасці якога на верхавінцы востраканцовыя. У гэтых раслін плады — каробачкі. Толькі ў блёкату каробачка адкрываецца вечкам, а ў дурнап’яну каробачка густа пакрыта шыпамі і адкрываецца чатырма створкамі.
Абедзве расліны вельмі ядавітыя. Вядома нямала выпадкаў смяротнага атручвання гэтымі раслінамі. Рэчывы, якія яны змяшчаюць, выкарыстоўваюць для вырабу лекавых прэпаратаў.
Агульныя адзнакі раслін сям’і.
Сям’я паслёнавых налічвае каля
Тамат
Баклажан
Мал. 98. Плады вырошчваемых паслёнавых
173
Каробачка блёкату
2300 відаў. Большасць з іх травяністыя расліны, але сустракаюцца паўкустоўе і кустоўе. Лісты паслёнавых простыя, суцэльныя або падзеленыя на долі. Кветкі ў асноўным сабраны ў суквецці. Для ўсіх паслёнавых характэрна кветка наступнай будовы: калякветнік двайны, чашачка зрослалістая з 5 чашалісцікаў, вяночак зрослапялёсткавы з 5 пялёсткаў, тычынак 5, песцік адзін. Значыць,
формула кветкі раслін сям’і паслёнавых выглядае так: Ц5) Ц5) Т5 Пь Плод паслёнавых — або ягада, або каробачка. Расліны гэтай сям’і змяшчаюць, як правіла, ядавітыя рэчывы.
1. Якія агульныя адзнакі раслін сям'і паслёнавых? 2. Якія вядомыя вам расліны адносяцца да роду паслён? 3. Якое значэнне ў жыцці чалавека маюць расліны сям'і паслёнавых?
174
§ 77. Клас Двухдольныя. Прадстаўнікі сям’і Складанакветныя
Адуванчык лекавы. Відаць, усім вядомы адуванчык лекавы (мал. 100), які часта сустракаецца на лугах, палянах, каля дарог, у парках і скверах. Адуванчык — шматгадовая расліна. Лісты ў яго простыя, сабраны ў прыкаранёвую разетку. На кветаносным сцябле размешчана суквецце — кошык. Давайце ўспомнім будову гэтага суквецця: на пашыранай патоўшчанай восі размешчаны сядзячыя кветкі (§ 46). Знізу кошык пакрыты зялёнымі лісцікамі, якія называюцца абгорткай.
Разгледзім будову кветак. У адуванчыка ўсе кветкі жоўтага колеру і аднолькавай будовы. Калякветнік двайны, чашачка кветкі заменена чубком з валаскоў. Вяночак зрослапялёсткавы, утвораны пяццю пялёсткамі. У ніжняй частцы пялёсткі зрасліся ў трубачку, а ў верхняй утвараюць язычок. На верхавінцы язычка відаць 5 зубчыкаў, па ліку зрослых пялёсткаў. Тычынак 5, прычым яны зрасліся сваімі пыльнікамі ў трубку, праз якую праходзіць песцік з двухлопасцевым рыльцам. Такую кветку называюць язычковай. Яркая афарбоўка вяночкаў прываблівае насякомых, якія і апыляюць адуванчык лекавы. 3 завязей песцікаў развіваюцца пладысямянкі з чубком з валаскоў. Гэта забяспечвае распаўсюджанне пладоў ветрам. Цвіце адуванчык вясной і ў пачатку лета.