Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
Большасць прадстаўнікоў аддзела Голанасенныя адносяцца да класа хвойных. Гэта дрэвы або кустоўе з ігольчастымі ці лускападобнымі лістамі. На парастках хвойных развіваюцца мужчынскія і жаночыя шышкі. У мужчынскіх шышках выспявае пылок, у жаночых — семязачаткі. У выніку апылення і апладнення ўтвараецца насенне.
Кветкавыя (пакрытанасенныя) расліны характарызуюцца наяўнасцю ў іх кветак і тым, што насенне схавана ўнутры плода. У гэтых раслін адбываецца двайное апладненне, у выніку аднаго ўтвараецца зародак, у выніку другога — эндасперм. Для кветкавых раслін характэрна апыленне ветрам, насякомымі і самаапыленне.
РАЗДЗЕЛ XII. КЛАСІФІКАЦЫЯ КВЕТКАВЫХ РАСЛІН
§ 67. Падзел кветкавых раслін на класы і сем’і
Класы аддзела кветкавых раслін. Аддзел кветкавых раслін шматлікі, у яго састаў уваходзіць прыкладна 250 тыс. відаў. Як вам ужо вядома, аддзелы падзяляюць на класы, парадкі і сем’і. Існуюць два класы кветкавых раслін: Двухдольныя і Аднадольныя. У якасці прыкладаў двухдольных можна назваць сланечнік, гарох, яблыню, кавун. Да двухдольных адносяць і ўсе нашы ліставыя дрэвы і кустоўе. Да аднадольных адносяць, напрыклад, лілею, пшаніцу, кукурузу, пальмы. Відаў аднадольных раслін у чатыры разы менш, чым двухдольных.
Двухдольныя і аднадольныя расліны адрозніваюцца адна ад адной мноствам асаблівасцей. Пра некаторыя з іх мы ўжо гаварылі ў мінулым годзе, давайце ўспомнім (мал. 89). Зародкі насення двухдольных маюць 2 семядолі (адсюль і назвы класаў). У зародка аднадольных семядоля толькі адна. Двухдольныя, як правіла, маюць добра развіты галоўны корань, які вырастае з зародкавага карэньчыка. Такім чынам, у іх утвараецца стрыжнёвая каранёвая сістэма. У аднадольных каранёвая сістэма, як у цыбулі і пшаніцы, валасніковістая, паколькі ўсе карані прыдаткавыя. Лісты аднадольных суцэльнакрайнія, жылкаванне іх дугавое, як
у ландыша, або паралельнае, як у кукурузы і пшаніцы. У двухдольных лісты маюць самы розны край, a жылкаванне перыстае або пальчатае. Есць некаторыя адрозненні і ў квет
Мал. 89. Адзнакі аднадольных і двухдольных раслін
158
ках. Самае галоўнае — колькасць частак кветкі: у аднадольных яна ў кожным крузе кратная тром (напрыклад, 3 чашалісцікі, 3 пялёсткі, 6 тычынак), а ў двухдольных часцей за ўсё кратная 5 або 4.
Па адной якойнебудзь адзнацы нельга даведацца, двухдольная ці аднадольная пэўная расліна. Напрыклад, у казяльцу і суніц каранёвыя сістэмы валасніковістыя, але тым не менш на аснове сукупнасці адзнак гэтыя расліны адносяць да двухдольных. У мудранкі, якая жыве ў лясах умеранай паласы, кветка мае 8 лісцікаў калякветніка, але гэта аднадольная расліна. Такім чынам, для вызначэння прыналежнасці кветкавай расліны да аднаго з класаў неабходна ведаць усе адзнакі дадзенай расліны.
Сям’я кветкавых раслін. Сям’ю кветкавых раслін вызначаюць на аснове сукупнасці адзнак, галоўным чынам будовы кветкі і плода. Наколькі разнастайныя кветкавыя расліны, паказвае ўжо колькасць іх сем’яў: іх не менш за 250. Есць сярод іх такія, якія налічваюць усяго некалькі відаў, а часамі нават толькі адзіны від. Затое іншыя сем’і вялікія, з тысячамі відаў. Самыя буйныя сем’і звычайна складаюцца з відаў, найбольш поўна і разнастайна прыстасаваных да апылення пры дапамозе жывёл, асабліва насякомых. Такая, напрыклад, сям’я складанакветных з класа двухдольных, якая налічвае каля 25 тыс. відаў. Амаль столькі ж відаў у сям’і архідэй з класа аднадольных. 3 ветраапыляльных
сем’яў не менш за 10 тыс. відаў у сям’і злакаў.
Прадстаўнікі не ўсіх 250 сем’яў сустракаюцца ў нашай краіне. Напрыклад, пальмы ў дзікім стане растуць толькі ў трапічных краінах, а кактусы — у Амерыцы. Прадстаўнікі іншых сем’яў, наадварот, больш распаўсюджаны ў краінах умеранага клімату, напрыклад крыжакветныя і казяльцовыя. Трэція, як струкавыя, злакі і складанакветныя, сустракаюцца, можна сказаць, ва ўсіх краінах.
Мы будзем разглядаць, вядома, не ўсе сем’і, а толькі некаторыя. 3 класа двухдольных пазнаёмімся з сем’ямі ружакветных, струкавых, паслёнавых, складанакветных, а з класа аднадольных — з сем’ямі лілейных і злакаў. Выбар гэтых сем’яў тлумачыцца тым, што іх прадстаўнікі шырока распаўсюджаны і многія з іх маюць вялікае гаспадарчае значэнне.
1. Па якіх адзнаках адрозніваюць расJ ліны класаў двухдольных і аднадольных?
2. Ці можна вызначыць толькі па адной адзнацы, да якога класа адносіцца кветкавая расліна? Чаму? 3. Якія адзнакі з яўляюцца галоўнымі пры вызначэнні сем'яў?
§ 68. Клас Двухдольныя. Шыпшына — прадстаўнік сям’і Ружакветныя
У першай палове лета на ўскраінах лясоў, у садах цвіце шыпшына. He ўсе ведаюць, што шыпшына — гэта дзікая ружа. Як жа так? Мы ве
159
даем, што ў шыпшыны 5 пялёсткаў, а ў ружы іх значна больш. Але справа ў тым, што шматлікія тычынкі шыпшыны (а іх у яе да 100 і больш) могуць ператварацца ў пялёсткі, што гаворыць аб агульным паходжанні гэтых частак кветкі. Такім чынам узнікаюць махровыя кветкі ў ружы. Ружы сталі разводзіць яшчэ ў старажытныя часы. 3 тых часоў вывелі каля 25 тыс. сартоў.
Важна заўважыць і іншыя адзнакі шыпшыны (мал. 90). У кветках, акрамя яркага вяночка, ёсць і чашачка з 5 свабодных чашалісцікаў простатакі унікальнай будовы. Два чашалісцікі маюць зубцы з абодвух бакоў, адзін — толькі з аднаго боку, а два астатнія — зусім без зубцоў.
Даўно ўжо заўважылі гэту асаблівасць у ружы і шыпшыны (у апошняй яна відаць не ва ўсіх відаў) і прыдумалі загадку: «Пастараася адгадаць, хто такія братоў пяць. Двое барадатыя, двое безбародыя, а апошні пяты вырадак заўзяты, толькі справа барада, злева няма ні сляда».
Песцікаў у шыпшыны, як і тычынак, многа, а завязі схаваны на дне ўвагнутага кветаложа, падобнага да бакала. Знадворку бачны толькі махнатыя рыльцы. Формула кветкі шыпшыны.такім чынам,будзе Ч5П5Т00П00. Значок оо паказвае вялікую колькасць тычынак і песцікаў.
Лісты шыпшыны і ружы заўсёды няпарнаперыстаскладаныя.
160
У канцы лета кветаложа, унутры якога з завязі ўтварыліся аднанасенныя плодзікіарэшкі, ператвараецца ў сакавітую сценку плода. Такім чынам, ва ўтварэнні пладоў шыпшыны прымаюць удзел і кветаложа, і шматлікія песцікі. Такія плады называюць многаарэшкі ў сакавітым кветаложы. Плады шыпшыны змяшчаюць вялікую колькасць вітамінаў, асабліва вітаміну С.
Ружы — адна з самых прыгожых садовых раслін. 3 пялёсткаў ружы атрымліваюць ружавае масла, якое выкарыстоўваецца ў парфумернай прамысловасці.
Плодмногаарэшак.
1. Якую будову мае кветка шыпшыны?
2. Які плод у шыпшыны і з чаго ён утвараецца? 3. Як утвараецца махровая кветка ружы?
Будова шыпшыны
1. Разгледзьце сцябло шыпшыны. Якую яно мае асаблівасць?
2. Разгледзьце лісты шыпшыны. Якія ў яе лісты (простыя ці складаныя)? Як лісты размешчаны на сцябле? Якое жылкаванне лістоў? Знайдзіце прылісткі і разгледзьце іх.
3. Разгледзьце кветку шыпшыны. Які ў яе калякветнік (двайны ці просты)? Знайдзіце чашачку, разгледзьце яе. Падлічыце і запішыце колькасць чашалісцікаў. Як называецца такая чашачка? Разгледзьце вяночак кветкі. Падлічыце і запішыце колькасць пялёсткаў. Як называецца такі вяночак?
Разгледзьце тычынкі, звярніце ўвагу на тое, што іх многа. Разгледзьце песцікі, іх таксама многа.
Прэпаравальным нажом разрэжце кветку ўдоўж. Звярніце ўвагу на кветаложа і размешчаныя па яго краі чашалісцікі, пялёсткі, тычынкі і песцікі на дне кветаложа.
4. Разгледзьце знешнюю будову плода шыпшыны. Прэпаравальным нажом разрэжце плод і разгледзьце яго ўнутраную будову. Упэўніцеся, што з завязей песцікаў развіліся пладыарэшкі. Як называецца плод шыпшыны?
§ 69. Разнастайнасць і агульныя адзнакі раслін сям’і Ружакветныя
Разнастайнасць раслін сям’і. Сям’я ружакветных налічвае каля 3000 відаў вельмі разнастайных па знешняму выгляду раслін. Адны з іх — дрэвы, такія, як яблыні, груша, рабіна, чаромха. Другія — кустоўе, як шыпшына. Трэція — шматгадовыя травы: суніцы, панікніца, гусялапка. Многія ружакветныя маюць калючкі, як шыпшына, глог, маліны, ажына. Аднак іншыя — зусім некалючыя расліны.
Лісты раслін гэтай сям’і вельмі разнастайныя. Успомніце простыя лісты яблыні, трайчастаскладаныя — суніц або клубніц, няпарнаперыстаскладаныя — малін і шыпшыны.
Але, бадай што, асабліва разнастайныя плады ружакветных. Вам ужо вядомы плады яблык (яблыня, груша, рабіна) (мал. 91), касцянка (вішня, сліва, чаромха) і многаарэшак (шыпшына). У суніц і клубніц кветаложа разрастаецца ў чырвонае мясістае цела, на паверхні якога размяшчаюцца дробныя сухія плодзікіарэшкі. Гэта таксама плод
6. „Біялогяія”, 67 кл.
161
Мал. 91. Сакавітыя плады пладоваягадных ружакветных
многаарэшак, але, у адрозненне ад шыпшыны, арэшкі знаходзяцца не ўнутры, а знадворку, на мясістым разрослым кветаложы.
Усе, мабыць, елі плады малін — гэта многакасцянкі. Такі плод складаецца з дробных касцяначак, размешчаных на агульным кветаложы.
Усе прыведзеныя прыклады адносяцца да сакавітых пладоў. Але многія прадстаўнікі сям’і маюць толькі сухія пладымногаарэшкі, напрыклад гусялапка, дуброўка, панікніца (мал. 92). Арэшкі панікніцы маюць кручочкі, якімі чапляюцца за адзенне чала
века або шэрсць жывёл. Такім чынам панікніца пераносіцца на новыя месцы жыхарства.
Агульныя адзнакі раслін сям’і. Узнікае пытанне: чаму такія не падобныя адна да адной расліны адносяць да адной сям’і? Першая і асноўная адзнака — будова кветак, хоць і ў гэтых адносінах ружакветныя не так падобны адна да адной, як крыжакветныя.
Кветка ружакветных мае, як правіла, двайны калякветнік, чашачку з 5 свабодных чашалісцікаў, вяночак — з 5 свабодных пялёсткаў. Ты
162
Плодмногаарэшак
Мал. 92. Дзікарослыя ружакветныя з сухімі пладамі
чынак многа; калі паглядзець уважліва, то можна заўважыць, што яны размешчаны ў некалькі кругоў і адрозніваюцца па даўжыні тычынкавых ніцей. Песцікаў або многа, як у малін, суніц ці шыпшыны, або адзін, як у вішні, слівы.
Значыць, у залежнасці ад ліку песцікаў формула кветйі расліны сям’і ружакветных можа выглядаць так: Ч5П5ТЛ, або ЧэПгТ^П,.
Плодмногакасцянка.
1. Якая будова кветкі раслін сям'і ружакветных? 2. Якія плады ў раслін сям'і ружакветных? 3. Чаму маліны, суніцы і вішню адносяць да адной сям'і?
§ 70. Пладоваягадныя расліны сям’і Ружакветныя