• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    1.	Якія ўмовы патрэбны для росту зялё* ных імхоў? 2. Якую будову мае мох зязюлін лён? 3. Як адбываецца размнажэнне зязюлінага льну? 4. Ад якіх раслін пайшлі імхі? Чаму вы так думаеце? 5. Якія агульныя адзнакі зялёных імхоў?
    6.	Дзе сустракаюцца зялёныя імхі ў прыродзе?
    ^ Будова зязюлінага лёну
    1.	Разгледзьце зязюлін лён. Знайдзіце сцябло і лісты. На ніжняй частцы сцябла імху
    142
    знайдзіце тонкія бурыя вырасты — рызоіды.
    2.	На верхавінцы сцябла імху знайдзіце ножку і каробачку. Здыміце прэпаравальнымі іголкамі каўпачок і разгледзьце каробачку з накрыўкай.
    3.	Пры дапамозе лупы на мікрапрэпараце «Спарангій зязюлінага лёну» разгледзьце падоўжны разрэз каробачкі з накрыўкай. Унутры каробачкі знайдзіце споры.
    4.	Замалюйце ў сшытку знешні выгляд зязюлінага лёну і падпішыце рызоіды, сцябло, лісты, ножку, каробачку, пакрьітую каўпачком.
    § 60. Тарфяныя імхі і ўтварэнне торфу
    Будова і размнажэнне імху сфагнуму. Незабыўнае ўражанне пакідае восенню журавінавае балота. Куды ні паглядзіш, сакавітыя ягады журавін чырванеюць на купінах. Між іншым, шмат іх зусім апушчаны ў пышны мох. Журавінавае балота — гэта царства тарфяных, або сфагнавых, імхоў. Яны ўтвараюць суцэльны дыван, і толькі нямногія расліны могуць з імі ўжывацца.
    Як і зязюлін лён, сфагнум — шматгадовая расліна. Сцябло яго моцна галінуецца, утвараючы галінкі трох тыпаў. Адны адыходзяць у бакі, другія звісаюць, прылягаючы да сцябла, трэція на верхавінцы парастка ўтвараюць нешта накшталт галоўкі.
    Сфагнум — незвычайная расліна (мал. 82). У яе няма не толькі каранёў, але і рызоідаў. Зверху парастак нарастае, а знізу паступова адмірае. Паколькі расліны сфагнуму шчыльна прыціснуты адна да адной, яны адна адну і падтрымліваюць, не даючы паваліцца.
    Лісты сфагнуму выглядаюць як маленькія лускавінкі. Пад мікраскопам відаць, што яны з’яўляюцца ланцэтнымі пласцінкамі, якія складаюцца з аднаго слоя клетак. Самі клеткі двух відаў. Адны з іх, буйныя, зусім празрыстыя, утрымліваюць ваду. Гэта ваданосныя клеткі, з добра прыметнымі спіральнымі патаўшчэннямі сценак, якія не даюць сціс
    Мал. 82. Сфагнум (агульны выгляд з каробачкай, участак ліста)
    143
    кацца клеткам. Акрамя таго, абалонкі ваданосных клетак маюць адтуліны — поры. Кожная ваданосная клетка акружана 4—5 вузкімі зялёнымі хларафіланоснымі клеткамі. Ваданосныя клеткі лістоў і сцёблаў сфагнуму здольны праз поры хутка ўсмоктваць вялікую колькасць вады. Маса паглынутай вады ў 25 разоў большая за масу сухога сфагнуму. Расліны сфагнуму, насычаныя вадой, прымаюць ярказялёную афарбоўку. Высыхаючы, сфагнум бялее. На долю ваданосных клетак прыходзіцца /з усёй паверхні ліста.
    Размнажаецца сфагнум спорамі прыкладна таксама, як зялёныя імхі.
    Утварэнне торфу і яго значэнне.
    Адмерлыя ніжнія часткі парасткаў сфагнуму разам з іншымі раслінамі ператвараюцца ў торф. Торф утвараецца пры няпоўным гніенні раслінных рэшткаў, ва ўмовах цяжкага доступу паветра. Падобныя ўмовы і ствараюцца на балотах. 3 кожным годам на старых балотах назапашваецца ўсё больш і больш торфу. Узрост тарфяных балот дасягае нярэдка дзесяткаў тысяч гадоў.
    У тоўшчы торфу захоўваюцца неразбураныя рэшткі раслін — карані, пні дрэў, лісце, пылок раслін, якія жылі шмат тысячагоддзяў назад. Поўнасцю гэтыя расліны не разбураюцца, паколькі ў тоўшчы торфу мала кіслароду, значыць, працэс гніення ідзе дрэнна. Акрамя таго, сфагнум выдзяляе рэчывы, якія перашкаджаюць гніенню.
    Торф — каштоўнае паліва. У Расіі першыя звесткі пра торф і яго вы
    карыстанне з’явіліся ўжо ў XVIII ст. у працах М. В. Ламаносава і іншых вучоных. Торф знаходзіць шырокае прымяненне ў сельскай гаспадарцы — яго выкарыстоўваюць як угнаенне, для вырабу торфаперагнойных гаршчочкаў, у якасці падсцілкі. Торф — гэта сыравіна для прамысловасці. 3 яго атрымліваюць драўняны спірт, карболавую кіслату, пластмасы, воск, парафін і іншыя матэрыялы.
    У апошнія гады, аднак, становіцца ўсё больш відавочным, што ў многіх выпадках асушванне балот рабіць нельга, таму што адбываюцца непажаданыя змены клімату і прыродных ландшафтаў, паколькі ў месцах сфагнавых балот знаходзяцца вытокі многіх рэк. Акрамя таго, многія балоты трэба спецыяльна ахоўваць, зза Taro, што на іх сустракаюцца рэдкія расліны.
    ?1. Якая будова сфагнуму? 2. Як утвараецв ца торф? 3. Якое значэнне торфу ў
    народнай гаспадарцы? 4. Якія ўмовы жыцця раслін на сфагнавых балотах? 5. Чаму далёка не заўсёды пажадана асушванне балот?
    J Будова імху сфагнуму
    1	Разгледзьце мох сфагнум. Якія органы ён мае? Ці мае ён рызоіды?
    2.	Разгледзьце сцябло імху. Чым яно пакрыта?
    3.	Знайдзіце і разгледзьце галінкі з лістамі. Адны з іх кароткія, сабраныя на верхавінцы парастка — верхавінкавыя галінкі, другія адыходзяць ад сцябла гарызантальна — тарчаковыя галінкі; трэція — доўгія, з рэдка размешчанымі лістамі, якія звісаюць уздоўж сцябла,— звіслыя галінкі.
    144
    4.	Аддзяліце прэпаравальнымі іголкамі адзін ліст. Пакладзіце яго ў кроплю вады на прадметнае шкло і накрыйце зверху покрыўным шкельцам.
    5.	Разгледзьце будову ліста сфагнуму пад мікраскопам пры павелічэнні ў 300 разоў. Знайдзіце вузкія хларафіланосныя клеткі. Разгледзьце іх. Знайдзіце паміж хларафіланоснымі клеткамі шырокія бясколерныя ваданосныя клеткі. У ваданосных клетках знайдзіце і разгледзьце поры.
    6.	Адкажыце на пытанне: чаму мох сфагнум можа ўсмоктваць вялікую колькасць вады?
    Паглынанне сфагнумам вады
    Абсталяванне: вагі, гіры, сухі мох сфагнум (5 г), хімічная шклянка з вадой, пінцэт.
    1.	Вызначце на вагах масу імху сфагнуму.
    2.	Апусціце ўзважаны вамі мох у шклянку з вадой на 5—10 хвілін.
    3.	Дастаньце пінцэтам сфагнум са шклянкі, дайце сцячы вадзе і ўзважце яго зноў.
    4.	Як змянілася маса імху сфагнуму? Чым вы гэта можаце растлумачыць?
    § 61. Папарацепадобныя. Папараці, хвашчы і дзераза
    Папарацепадобныя — гэта вялікая група вышэйшых раслін, якая налічвае звыш 10 тыс. відаў. У склад гэтай групы ўваходзяць тры аддзелы: папарацепадобныя, хвошчападобныя і дзеразападобныя. Папарацепадобныя вельмі разнастайныя па знешняму выгляду, але ўсе яны маюць вегетатыўныя органы — корань, парастак (сцябло і лісты) і размнажаюцца спорамі.
    Будова папарацей. Усім, мабыць, вядомы буйныя, перыстыя лісты папараці, але ніхто не бачыў яе кветак.
    Існуе, між іншым, народнае павер’е, што той, хто знойдзе кветку папараці, будзе шчаслівы і багаты. А цвіце папараць быццам бы адзін раз у год — у ноч на 7 чэрвеня, напярэдадні рэлігійнага свята Івана Купалы.
    Гэта,зразумела, усяго толькі паэтычная выдумка. Папараць ніколі не цвіце, яна размнажаецца зусім не так, як кветкавыя расліны,— не насеннем, а спорамі.
    У нашых лясах сустракаюцца розныя папараці: папараць мужчынская, арляк і інш. Разгледзім папараць мужчынскую. Гэта карэнішчавая шматгадовая травяністая расліна. Ад карэнішча адыходзяць прыдаткавыя карані і лісты.
    Лісты буйныя, рассечаныя; іх чаранкі пакрыты характэрнымі бурав'атымі лускавінкамі. Па гэтых лускавінках можна лёгка адрозніць папараці ад астатніх раслін. Маладыя, якія яшчэ не распусціліся поўнасцю, лісты папараці смоўжападобна закручаны. Гэта другая своеасаблівая адзнака папарацей (мал. 83).
    Акрамя таго, лісты папарацей растуць верхавінкай, як парастак. Мы прывыклі да таго, што лісты, якія поўнасцю распусціліся, больш ужо не растуць. Лісты бярозы ці дуба, напрыклад у жніўні, такіх жа памераў, як і ў чэрвені. А вось лісты папарацей растуць даўжэй, у трапічных краінах нават растуць некалькі гадоў. Мы ведаем, што працяглы рост уласцівы цэлым парасткам, а не лістам. Нездарма лісты папарацей называюць «плоскагалінкамі».
    145
    Кольца
    Мал. 83. Будова і цыкл развіцця папараці
    Размнажэнне папарацей. Калі летам уважліва разгледзець ніжні бок ліста папараці, то можна ўбачыць бураватыя бугаркі. Гэта вялікія колькасці спарангіяў са спорамі. У некаторых папарацей такія вялікія колькасці прыкрыты ахоўным покрывам. Асобны спарангій простым вокам убачыць цяжка (гл. мал. 83).
    Спарангій па форме нагадвае лінзу, сценкі якой складаюцца з клетак, размешчаных у адзін слой. Амаль усе клеткі танкасценныя. Выключэнне складаюць клеткі, размешчаныя па грэбеню,— так званае кольца. У гэтых клетках патоўшчаны ўнутраная і бакавыя сценкі. Кольца,
    між іншым, займае не ўвесь грэбень, а толькі 2/з яго (гл. мал. 83).
    Пры выспяванні спораў адбываецца разрыў сценкі спарангія, а кольца, адарваўшыся ад танкасценных клетак, паводзіць сябе як спружына, раскідваючы споры. 3 прарослай споры папараці вырастае маленькая, у некалькі міліметраў, зялёная пласцінка. Яна сэрцападобнай формы і размяшчаецца амаль гарызантальна, цесна прыціскаючыся да паверхні зямлі. Гэта —зарастак папараці. Ен мае рызоіды, якія прымацоўваюць ягода глебы (гл. мал. 83). На ніжнім баку зарастка, які павернуты да глебы, утвараюцца жаночыя і мужчынскія палавыя органы. Жаночыя па
    146
    лавыя органы называюць архегоніямі, мужчынскія — антэрыдыямі. Мужчынскія гаметы — сперматазоіды падбіраюцца да яйцаклетак. Для гэтага патрэбна вада, яе дастаткова на вільготнай глебе пад зарасткам, асабліва пасля дажджу. Гаметы зліваюцца, утвараецца зігота. 3 зіготы развіваецца зародак. Паступова з зародка вырастае маладая раслінка папараці з дробнымі лістамі. Развіццё ідзе павольна, і праходзіць даволі многа гадоў, пакуль папараць зможа даць буйныя лісты і першыя спарангіі са спорамі.
    Хвашчы і дзераза. Хвашчы — гэта таксама шматгадовыя травяністыя расліны карэнішчавыя, падобныя да маленькіх елачак. I лісты, і бакавыя парасткі размяшчаюцца ў кальчаках. Лісты вельмі дробныя, лускападобныя, зрастаюцца ў трубачкі і часта не маюць зялёнай афарбоўкі. Фотасінтэз адбываецца ў сцёблах. На верхавінках парасткаў размешчаны спараносныя каласкі са спарангіямі, у якіх выспяваюць споры (мал. 84). Растуць хвашчы на балотах, у лясах і на палях.
    Лзераза — лясныя расліны. Іх вузкія лісты густа пакрываюць прамастойныя і паўзучыя парасткі, ад якіх адыходзяць прыдаткавыя KapaHi. Спарангіі, як і ў хвашчоў, у спараносных каласках, але іншай будовы (гл. мал. 84).
    ™ Зарастак.
    1.	Чым адрозніваюцца па знешняй будове папараці, хвашчы і дзераза? Што ў іх
    Спараносныя каласкі
    Мал. 84. Хвошч і дзераза
    агульнае? 2. Як адбываецца размнажэнне папарацей? 3. Што характэрна для ўсіх папарацепадобных? 4. Дзе растуць папараці, хвашчы і дзераза?