• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    г)	Якія дрэвы цвітуць летам? Як яны апыляюцца?
    3.	Пабывайце летам у хвойным лесе. ’Адзначце, наколькі змяніўся выгляд хвойнага лесу ў параўнанні з вясной.
    РАЗДЗЕЛ XI. АСНОЎНЫЯ АДДЗЕЛЫ РАСЛІН
    § 55. Паняцце аб сістэматыцы
    Свет раслін вельмі разнастайны. Разабрацца ў мностве розных раслінных арганізмаў дазваляе сістэматыка раслін — навука аб класіфікацыі. Вучоныясістэматыкі даюць на
    звы ўсім раслінам, і тым, што адмерлі, і тым, што існуюць, апісваюць іх будову і вызначаюць ступень падабенства паміж імі.
    Усе расліны падраздзяляюць на аддзелы, аддзелы — на класы, класы — на парадкі, парадкі — на сем’і,
    132
    сем’і — на роды. Род складаецца з відаў.
    Што такое від. Такім чынам, асноўнай адзінкай сістэматыкі з’яўляецца від. Калі мы называем канкрэтныя расліны, напрыклад бульбу, ландыш, мы маем на ўвазе від. Калі гавораць пра разнастайнасць раслін, напрыклад Мінскай вобласці, гутарка ідзе пра разнастайнасць відаў. Расліны аднаго віду могуць апыляць і апладняць адна адну і даваць патомства. Розныя ж віды, як правіла, гэтага не могуць. Дзякуючы гэтаму віды, якія існуюць у прыродзе сумесна, не скрыжоўваюцца паміж сабой і адрозніваюцца мноствам адзнак.
    Кожны від сустракаецца ў пэўных умовах існавання і займае сваю зону распаўсюджвання. Адны віды распаўсюджаны вельмі шырока. Трыснёг, напрыклад, сустракаецца ва ўсіх краінах, але, зразумела, у спрыяльных для яго ўмовах, галоўным чынам па берагах вадаёмаў. Іншыя віды могуць мець больш абмежаваныя, a то і вельмі вузкія зоны распаўсюджвання. Есць і такія, якія сустракаюцца толькі на адным маленькім востраве ці горнай вяршыні.
    Назва віду складаецца з двух слоў, прычым першае слова абазначае род, а другое з’яўляецца відавым эпітэтам, напрыклад: бяроза бародаўчатая, казялец едкі, таполя белая.
    У навуковых кнігах і артыкулах назвы абавязкова даюцца не толькі на беларускай, але і на лацінскай
    мове. Гэта неабходна па дзвюх прычынах. Папершае, большасць раслін не мае агульнапрынятых беларускіх назваў, напрыклад чартапалохам называюць самыя розныя калючыя расліны. Падругое, лацінскія назвы з вельмі даўніх часоў вучоныя ўмовіліся лічыць адзінымі і агульнапрынятымі для ўсяго свету.
    Калі гутарка ідзе аб культурных раслінах, то гавораць пра сарты. Калі фарміраванне віду — працяглы працэс, які адбываецца ў прыродзе, то сарты выводзяцца выключна ў выніку дзейнасці чалавека. У межах аднаго віду, напрыклад яблыні дамашняй, вядома мноства сартоў. Кожны з іх мае свае ўласцівасці, але, у адрозненне ад віду, можа скрыжоўвацца з іншымі сартамі.
    Іншыя адзінкі сістэматыкі. Бяроза бародаўчатая, бяроза пушыстая, бяроза карлікавая — розныя віды. Іх адносяць да аднаго роду — бяроза. Род бяроза, род вольха, род арэшнік аб’ядноўваюць у сям’ю бярозавых. Сям’я бярозавых разам з сям’ёй букавых (бук, дуб) адносіцца да парадку букакветных. Букакветныя разам з многімі іншымі парадкамі аб’ядноўваюць у клас Двухдольныя. Зразумела, што роднасць унутры сям’і больш блізкая, чым унутры парадку ці тым больш класа. А роднасць унутры аднаго роду больш цесная, чым унутры сям’і.
    Класы аб’ядноўваюць у аддзелы. Так, аддзел кветкавых раслін скла
    133
    даецца з двух класаў — двухдольныя і аднадольныя. Аддзел — найбольш буйная сістэматычная адзінка. Увесь свет раслін падраздзяляюць на аддзелы. Усе прыкладна 350 тыс. разнастайных раслінных арганізмаў уваходзяць у склад усяго 15—18 аддзелаў. Расліны аднаго аддзела маюць агульны план будовы і найважнейшыя агульныя адзнакі. Так, напрыклад, у прадстаўнікоў аддзела кветкавых раслін ёсць кветкі, адбываецца двайное апладненне, семязачаткі размяшчаюцца ў завязі і г. д.
    У наступных параграфах гэтага раздзела мы будзем разглядаць прадстаўнікоў розных аддзелаў раслін.
    Сістэматыка раслін. Від. Род. Сям'я. Парадак. Клас. Аддзел. Сорт.
    1,	Якія адзінкі сістэматыкі вы ведаеце і для чаго яны служаць? 2. Якія асаблівасці віду? Прывядзіце прыклады роду і віду. 3. Для чаго патрэбны лацінскія назвы раслін? 4. Што такое сорт? У чым яго адрозненне ад віду?
    /f Начарціце ў сшытку схему супадпарадг кавання адзінак сістэматыкі раслін ад аддзела да віду, размясціўшы іх у вертыкальным слупку. Кожную адзінку начарціце ў выглядзе прамавугольніка, дзе запішыце яе назву (напрыклад, клас, сям’я і г. д.).
    § 56. Агульная характарыстыка водарасцей.
    Аднаклетачныя зялёныя водарасці
    Водарасці — гэта зборная група раслін, якая складаецца з некалькіх аддзелаў.
    Агульная характарыстыка водарасцей. Водарасці маюць параўнальна простую будову і жывуць галоўным чынам у вадзе. Водарасці вельмі разнастайныя і налічваюць звыш 30 тыс. відаў. Сярод іх ёсць арганізмы, якія складаюцца з адной клеткі, ёсць і мнагаклетачныя. Некаторыя марскія водарасці бываюць вельмі буйных памераў — да некалькіх дзесяткаў метраў. Але ў іх ніколі не бывае сапраўдных лістоў, сцёблаў і каранёў, гэта значыць, яны не маюць вегетатыўных органаў. Таму водарасці адносяць да так званых ніжэйшых раслін.
    Усе водарасці фотасінтэзуюць. Але, акрамя хларафілу, яны маюць часта і іншыя пігменты. Таму іх афарбоўка бывае і жаўтаватая, і бурая, і чырвоная. Але нямала, безумоўна, і зялёных водарасцей. Іх клеткі маюць абалонку, цытаплазму, адно, радзей некалькі ядраў, адзін або некалькі храматафораў. Размнажаюцца водарасці вегетатыўным, бясполым і палавым шляхам. Мы пазнаёмімся толькі з прадстаўнікамі трох аддзелаў — зялёныя водарасці, бурыя водарасці і чырвоныя водарасці.
    Вывучэнне водарасцей мы пачнём з аднаклетачных зялёных водарасцей.
    134
    Мал. 75. Будова і размнажэнне хламідаманады
    Будова хламідаманады. Хламідаманада — аднаклетачная зялёная водарасць. Часам вада ў лужынах на сырой дарозе, у прыдарожных каляінах або ў сажалках набывае ярказялёны колер. Пра такую ваду гавораць, што яна «зацвіла». Часта прычынай такога «цвіцення» з’яўляецца вялікая колькасць хламідаманад, якая надае вадзе зялёную афарбоўку.
    Клетка хламідаманады мае грушападобную форму (мал. 75). На яе пярэднім выцягнутым канцы знаходзяцца два жгуцікі, пры дапамозе якіх водарасць перамяшчаецца. Гэта, безумоўна, рыса, роднасная жы
    вёльным арганізмам. Звонку клетка пакрыта абалонкай, пад якой знаходзяцца цытаплазма, ядро і буйны чашападобны хларапласт. У водарасцей хларапласты называюць яшчэ храматафорамі (ад грэчаскіх слоў «хромас» — фарбую і «форас» — які нясе).
    На пярэдняй частцы клеткі размешчаны чырвонае святлоадчувальнае вочка і пульсуючыя вакуолі. Святлоадчувальнае вочка ўспрымае святло, і пры дапамозе жгуцікаў хламідаманада рухаецца ў бск асветленага месца. Пульсуючыя вакуолі служаць для выдзялення лішку вады.
    Хламідаманада можа жывіцца
    135
    не толькі прадуктамі фотасінтэзу, але і гатовымі арганічнымі рэчывамі, паглынаючы іх усёй паверхняй клеткі.
    Размнажэнне хламідаманады. У хламідаманады два спосабы размнажэння — бясполы і палавы. Пры бясполым размнажэнні (у спрыяльных умовах летам) хламідаманада спыняецца і губляе жгуцікі. Яе змесціва дзеліцца на чатыры часткі, кожная з якіх выпрацоўвае жгуцікі і пакрываецца ўласнай абалонкай. Пад абалонкай мацярынскай клеткі ўтвараюцца 4 спецыяльныя клеткіспоры, прызначаныя для размнажэння і рассялення. Споры, забяспечаныя жгуцікамі, называюць зааспорамі (гл. мал. 75). Споры хламідаманады маюць жгуцікі і здольныя да самастойнага перамяшчэння. Такім чынам, у хламідаманады бясполае размнажэнне адбываецца пры дапамозе спор. Споры, пасля разрыву абалонкі мацярынскай клеткі, выплываюць у ваду ў выглядзе маленькіх хламідаманад. Праплаваўшы ў вадзе некаторы час, клеткі дасягаюць памераў мацярынскай і распачынаюць бясполае размнажэнне.
    Пры палавым размнажэнні (пры надыходзе неспрыяльных умоў: пахаладанне, перасыханне вадаёмаў) у мацярынскай клетцы хламідаманады ўтвараюцца двухжгуцікавыя гаметы. Яны выходзяць з абалонкі мацярынскай клеткі і зліваюцца папарна з гаметамі іншых асобін хламідаманады, у выніку чаго ўтвараецца зігота, пакрытая шчыльнай абалонкай. Пры
    надыходзе спрыяльных умоў зігота дзеліцца і з яе ўтвараюцца 4 хламідаманады.
    Будова і размнажэнне хларэлы. Хларэла — таксама аднаклетачная мікраскапічная зялёная водарасць. Жыве яна не толькі ў вадзе, але і на сырой глебе, на ствалах дрэў, дзе вялікая колькасць хларэлы і іншых аднаклетачных водарасцей заўважаюцца ў выглядзе зялёнага налёту.
    Звонку шарападобная клетка хларэлы пакрыта абалонкай, пад абалонкай знаходзяцца цытаплазма, ядро, буйны храматафор, які надае ўсёй клетцы зялёную афарбоўку (мал. 76). Фотасінтэз у гэтай водарасці ідзе вельмі інтэнсіўна. Яна здольна выдзяляць многа кіслароду і даваць вялікую колькасць арганічнага рэчыва. Размнажаецца хларэла толькі бясполым шляхам.
    ф Водарасці. Храматафор. Святлоадчувальнае вочка. Бясполае размнажэнне. Споры. Палавое размнажэнне.
    .1. Якія агульныя адзнакі водарасцей? ф 2. Якая будова хламідаманады? 3. Як
    Споры
    Храматафор
    Ядро
    Мал. 76. Будова і размнажэнне хларэлы
    136
    адбываецца бясполае размнажэнне хламідаманады? 4. Як адбываецца палавое размнажэнне хламідаманады? 5. Чым адрозніваецца хларэла ад хламідаманады? А ў чым іх падабенства? 6. У чым адрозненне размнажэння ў хламідаманады і хларэлы?
    § 57. Мнагаклетачныя зялёныя водарасці
    Будова і размнажэнне спірагіры. Акрамя аднаклетачных, у вадзе жыве нямала мнагаклетачных водарасцей. Да ліку самых распаўсюджаных належыць спірагіра. Амаль у любой сажалцы або рачной затоцы многа зялёнай, слізкай навобмацак ціны. Часцей за ўсё такая ціна гэта не што іншае, як вялікая колькасць ніцей спірагіры, якія свабодна плаваюць у вадзе. Ніці адзеты слізістымі чахламі.
    Спірагіра — ніткаватая мнагаклетачная водарасць. Клеткі ў ніцях размешчаны ў адзін рад. Многія клеткі дзеляцца, і дзякуючы гэтаму колькасць клетак узрастае. Пазнаць спірагіру лёгка па характэрных храматафорах у выглядзе адной або некалькіх стужак; яны размешчаны ў калясценным слоі цытаплазмы і акружваюць клетку па спіралі. Клетка спірагіры мае буйное ядро з ядзеркам. Большую частку аб’ёму клеткі займае вакуоля (мал. 77).
    Размнажаецца спірагіра і бясполым, і палавым шляхам. Палавы працэс адбываецца наступным чынам. Дзве ніці размяшчаюцца паралельна
    адна адной і пакрываюцца сліззю. Затым процілеглыя клеткі даюць вырасты, якія злучаюцца сваімі канцамі,— узнікае фігура, падобная да лесвіцы. Паколькі абалонкі на канцах адросткаў раствараюцца, жывое змесціва кожнай клеткі перацякае ў клетку насупраць, дзе і ўтвараецца зігота. Падобны спосаб палавога працэсу называюць канюгацыяй. 3 кожнай зіготы пасля перыяду спакою развіваецца новая спірагіра.