• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    Такім чынам, можна падзяліць плады на аднанасенныя і шматнасенныя.
    Сакавітыя і сухія плады. Адрозніваюць плады і па будове каляплодніка. Калі каляплоднік сакавіты,
    Мал. 73. Сухія і сакавітыя плады
    то і плады называюць сакавітымі, калі сухі, то і плод — сухі. Да сакавітых адносяць плады агуркоў, агрэсту, вішні; да сухіх — плады кукурузы, каштану, сланечніку, гароху, маку (мал. 73).
    Сухія шматнасенныя плады раскрываюцца, і насенне выпадае. Напрыклад, плады гароху раскрываюцца дзвюма створкамі, маку — дзірачкамі. Аднанасенныя і сакавітыя плады звычайна не раскрываюцца.
    Віды пладоў. Паколькі плады вельмі разнастайныя, то існуюць іх спецыяльныя назвы. Сакавіты аднанасенны плод называюць к.асцянкай. Знешні слой каляплодніка ў яго — тонкая скурка, сярэдні — сакавітая мякаць, унутраны — дравяністы, утварае костачку (вішня, сліва, персік). Сакавіты шматнасенны плод — ягада. Знешняя частка каляплодніка складаецца з тонкай скуркі (памідор, вінаград, парэчкі). Яблык— сакавіты шматнасенны плод (яблыня, груша, рабіна). У яго ўтварэнні ўдзельнічае не толькі завязь, але і іншыя часткі кветкі. Зярняўка — сухі аднанасенны плод з тонкім плевачным каляплоднікам, які зросся або шчыльна прылягае да насеннай лупіны (жыта, пшаніца, кукуруза). Сямянка — сухі аднанасенны плод са скурыстым каляплоднікам, які не зрастаецца з насеннай лупінай (адуванчык, сланечнік). Арэх — сухі аднанасенны плод з дравяністым каляплоднікам (арэшнік, ліпа). Жолуд — сухі аднанасенны плод, у адрозненне ад арэха каляплоднік скурысты. Ка
    120
    робачка — сухі шматнасенны плод, які адкрываецца накрыўкай (блёкат), дзірачкамі (мак) або створкамі (цюльпан). Боб і стручок— сухія шматнасенныя плады. Але ў стручка паміж створкамі ёсць перагародка, дзе размяшчаецца насенне (капуста, рэдзька), а ў бобу такой перагародкі няма.
    Распаўсюджванне пладоў і насення. Многія плады і насенне распаўсюджваюцца ветрам. Гэтаму садзейнічаюць асаблівыя крыльцы на аднанасенных пладах многіх дрэў і кустоўя (бяроза, клён, ясень). У многіх траў (адуванчык, чартапалох) плады сямянкі забяспечаны пушыстымі «парашуцікамі», на якіх яны могуць пралятаць многія дзесяткі метраў. Вецер разносіць таксама і дробнае насенне з пушыстымі чубкамі, што падае з каробачкі таполі (тапаліны пух), асіны, вярбы, іванчаю.
    Плады некаторых раслін пераносяць працяглыя падарожжы па вадзе, нават па салёнай. Так падарожнічаюць плады какосавай пальмы па трапічных морах. Калі марскія хвалі прыгоняць іх да берага і плады пападуць на пясок, то з іх могуць развіцца какосавыя пальмы. У нас у сярэдняй паласе вадой разносяцца плады і насенне водных і прыбярэжных раслін, якія маюць прыстасаванні для плавання. Напрыклад, у асакі плады забяспечаны мяшочкамі, якія напоўнены паветрам.
    Многія плады і насенне распаўсюджваюць жывёлы і чалавек. Са
    кавітыя плады з яркай афарбоўкай прыцягваюць галоўным чынам птушак. Птушкі паядаюць плады, пералятаюць з месца на месца, а насенне, закрытае лупінай, не ператраўліваецца і выходзіць з памётам (гл. мал. 93).
    Актыўныя пераносчыкі насення, асабліва лясных траў,— мурашкі. Іх прыцягвае насенне з сакавітымі вырастаміпрыдаткамі, як у падалешніка, фіялкі, чыстацелу. Мурашкі цягнуць такое насенне да мурашнікаў, прыдаткі з’ядаюць, a насенне часта губляюць па дарозе.
    Цяжкія плады — арэхі і жалуды, якія ападаюць з дрэў і кустоўя, могуць перацягваць у іншыя месцы розныя звяры, якія імі харчуюцца (вавёркі, мышы, бурундукі).
    Сухія плады з разнастайнымі прычэпкамі (ваўчкі) жывёлы пераносяць нехаця — плады чапляюцца да шэрсці звера. Часта такім выпадковым пераносчыкам з’яўляецца чалавек.
    Некаторыя расліны маюць насенне, якое актыўна выкідваецца з пладоў, гэта значыць, насенне распаўсюджваецца самараскідваннем. Расліны як бы выстрэльваюць сваім насеннем. Гэта бальзамін, жоўтая акацыя, «шалёны агурок» і іншыя.
    Аднанасенныя і шматнасенныя плады. Сухія і сакавітыя плады. Касцянка. Ягада. Яблык. Зярняўка. Сямянка. Арэх. Жолуд. Каробачка. Боб. Стручок. Спосабы распаўсюджвання пладоў і насення: ветрам, вадой, жывё
    121
    ламі, чалавекам, самараскідваннем.
    91. Чым адрозніваюцца сухія плады ад сакавітых? 2. Чым адроэніваюцца аднанасенныя плады ад шматнасенных? 3. Якія сакавітыя аднанасенныя плады вы ведаеце? У якіх раслін такія плады? 4. Якія сакавітыя шматнасенныя плады вам знаёмы? У якіх раслін такія плады? 5. Якія сухія аднанасенныя плады вам вядомы? Назавіце расліны, дзе ёсць такія плады. 6. Якія сухія шматнасенныя плады вы ведаеце? У якіх раслін такія плады? 7. Якія вы ведаеце найважнейшыя спосабы распаўсюджвання пладоў і насення? 8. Якія бываюць прыстасаванні ў пладоў і насення, што разносяцца ветрам? 9. Якое значэнне мае перанос пладоў і насення на вялікую адлегласць ад мацярынскай расліны?
    JtCyxIa I сакавітыа плады
    1.	Разгледзьце знешнюю будову плода гароху. Раскрыйце плод і разгледзьце яго ўнутраную будову. Ці мае плод сакавітую мякаць? Колькі насення ў плодзе? Вызначце месца прымацавання насення.
    2.	Разгледзьце знешнюю будову плода свірэпы. Раскрыйце плод і разгледзьце яго
    ўнутраную будову. Колькі насення ў плодзе? Вызначце месца прымацавання насення. У чым падабенства пладоў гароху і свірэпы? У чым іх адрозненне?
    3.	Разгледзьце знешнюю будову плода сланечніку. Раскрыйце яго і разгледзьце ўнутраную будову. Колькі насення ў плодзе? Ці лёгка аддзяліць каляплоднік ад насення?
    4.	Разгледзьце знешнюю будову плода пшаніцы. Ці можна аддзяліць каляплоднік ад насвння? У чым падабенства пладоў пшаніцы і сланечніку? У чым іх адрозненне?
    5.	Разгледзьце знешнюю будову пладоў памідора і слівы. Якая іх форма і афарбоўка? Разрэжце прэпаравальным нажом плод памідора ўдоўж і разгледзьце яго ўнутраную будову. Што знаходзіцца пад тонкай скуркай? Колькі насення ў плодзе (шмат ці адно семя)?
    6.	Разрэжце плод слівы і разгледзьце яго ўнутраную будову. У чым падабенства будовы пладоў слівы і памідора? У чым адрозненне?
    7.	Выкарыстаўшы параграф падручніка, вызначце і запішыце назвы пладоў гароху, свірэпы, сланечніку, пшаніцы, памідора, слівы.
    А6 чым мы даведаліся з раздзела IX
    Кветка — орган насеннага размнажэння. Восевая частка кветкі — кветаложа, на якім знаходзяцца ўсе астатнія часткі кветкі.
    Звонку кветкі размешчаны калякветнік. Калі калякветнік мае чашачку і вяночак, то гэта двайны калякветнік. Калі лісты калякветніка аднародныя — ' то просты.
    Пасярэдзіне кветкі яе галоўныя часткі — тычынкі і песцік. Тычынка складаецца з тычынкавай ніці і пыльніка, у якім выспявае пылок. У песціку адрозніваюць тры часткі — завязь, слупок, рыльца.
    Кветкі з тычынкамі і песцікамі называюць двухполымі; кветкі, у якіх толькі песцікі або толькі тычынкі,— аднаполымі.
    Калі на адной расліне знаходзяцца тычынкавыя і песцікавыя кветкі, то гэта расліна аднадомная, калі толькі тычынкавыя ці толькі песцікавыя, то — і двухдомная.
    122
    Суквецці могуць быць простыя і складаныя. Да простых суквеццяў адносяць: гронку, колас, пачатак, кошык, галоўку, парасонік, шчыток; да складаных — мяцёлку, складаны парасонік, складаны колас.
    Апыленне — гэта перанос пылку з тычынак на рыльца песціка. У прыродзе . апыленне можа быць двух тыпаў — перакрыжаванае і самаапыленне. Перакрыжаванае апыленне адбываецца пры дапамозе насякомых, птушак, кажаноў і ветру. Штучнае апыленне праводзіцца чалавекам.
    Папаўшы на рыльца песціка, пылковае зерне прарастае, утвараючы пылковую трубку. Семязачатак забяспечаны покрывамі, а ўнутры яго знаходзіцца зародкавы мяшок. Ен складаецца з некалькіх клетак, сярод якіх галоўнымі з’яўляюцца яйцаклетка і цэнтральная клетка. Пылковая трубка расце ў бок зародкавага мяшка. Унутры яе кончыка знаходзяцца два сперміі. Пылковая трубка дасягае зародкавага мяшка, і адзін спермій зліваецца з яйцаклеткай — адбываецца апладненне, утвараецца зігота. Другі спермій зліваецца з цэнтральнай клеткай. Паколькі два сперміі зліваюцца з яйцаклеткай і цэнтральнай клеткай, то такое апладненне называюць двайным.
    Пасля шматразовага дзялення з зіготы развіваецца зародак, а з цэнтральнай клеткі, якая злілася з другім сперміем,— эндасперм. 3 покрываў семязачатка ўтвараецца насенная лупіна. Такім чынам, у выніку двайнога апладнення ўтвараецца семя, якое складаецца з зародка, запасальнай тканкі (эндасперму) і насеннай лупіны. Са сценак завязі ўтвараецца каляплоднік.
    Плады падзяляюць на сакавітыя і сухія, аднанасенныя і шматнасенныя. Да аднанасенных сакавітых пладоў адносяць касцянку, да шматнасенных сакавітых — ягаду, яблык, да аднанасенных сухіх — зярняўку, сямянку, арэх, жолуд, да шматнасенных сухіх — каробачку, боб, стручок.
    Распаўсюджванне пладоў і насення адбываецца пры дапамозе ветру, вады, жывёл, чалавека, а таксама самараскідваннем.
    РАЗДЗЕЛ X. РАСЛІНА—ЖЫВЫ АРГАНІЗМ
    § 51.	Асноўныя жыццёвыя функцыі расліны
    Чаму мы лічым расліну жывым арганізмам. Давайце падвядзём вынікі нашага вывучэння кветкавай расліны. Мы разгледзелі яе знешнюю
    і ўнутраную будову і кожны раз спецыяльна спыняліся на функцыях органаў і тканак, на тых працэсах, якія ў іх адбываюцца. Што ж самае галоўнае трэба назваць у раслін у якасці адзнак жывога арганізма?
    123
    Першае. Расліна жывіцца, гэта значыць, паглынае са знешняга асяроддзя пэўныя рэчывы і засвойвае іх, ператвараючы ў рэчыва свайго цела.
    Другое. Расліна дыхае, паглынае з атмасферы кісларод і выдзяляе ў яе вуглякіслы газ, таксама як гэта адбываецца ў жывёл і чалавека.
    Трэцяе. Расліна расце, паступова павялічваецца ў памерах, утварае новыя органы. Яна развіваецца: органы, якія нанава ўтвараюцца, не паўтараюць дакладна тыя, што ўзніклі раней. 3 узростам змяняюцца і формы лістоў, і іншыя адзнакі, а самае галоўнае — у кветкавых раслін, акрамя вегетатыўных, фарміруюцца і рэпрадуктыўныя органы.
    Чацвёртае. Расліны размнажаюцца, гэта значыць, даюць патомства, як і ўсе іншыя жывыя арганізмы.
    Пятае. Расліна здольна адказваць на змену ўмоў асяроддзя і прыстасоўвацца да іх. Напрыклад, пры недахопе вады яны закрываюць вусцейкі, перад надыходам зімы скідваюць лісты і г. д. А некаторыя расліны спецыяльна прыстасаваны да жыцця ў надзвычай неспрыяльных умовах: у сухіх пустынях, халодных тундрах і высакагор’ях і г. д.
    Што такое абмен рэчываў. Расліна не можа жыць, калі не будзе ўвесь час атрымліваць неабходныя рэчывы са знешняга асяроддзя. Арганізм, які перастае жывіцца і дыхаць, памірае.