Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
Аб чым мы даведаліся з раздзела VIII
Вегетатыўнае размнажэнне — гэта размнажэнне вегетатыўнымі органамі.
Натуральнае вегетатыўнае размнажэнне раслін можа здзяйсняцца пры дапамозе: паўзучых парасткаў, сталонаў, карэнішчаў, клубняў, цыбулін, лістоў, каранёвых атожылкаў.
Натуральнае вегетатыўнае размнажэнне садзейнічае хуткаму захопу новых плошчаў жыўлення, рассяленню расліны, яе паспяховай канкурэнцыі з іншымі раслінамі.
Спосабы штучнага вегетатыўнага размнажэння: чаранкамі (парасткавымі, каранёвымі, ліставымі), атожылкамі, прышчэпліваннем, культурай тканкі.
Веснавое заданне
^ 1. Выйдзіце вясной у ліставы і хваёвы лес. Апішыце дрэвы, кустоўе, травы, якія цвітуць. Адкажыце на пытанні: а) Ці ёсць у хвойным лесе падснежнікі? б) Дзе вясной больш цвітучых раслін — у хваёвым ці ліставым лесе? Дзе больш вечназялёных траў — у хваёвым ці ліставым лесе? в) Якія дрэвы зацвітаюць
першымі вясной? Якім спосабам апыляюцца іх кветкі?
2. Працягвайце весці каляндар прыроды, дзе адзначайце кожныя 8—10 дзён пачатак цвіцення, масавае цвіценне і адцвітанне траў, дрэў, кустоўя. Адзначайце таксама пачатак розных сельскагаспадарчых работ. Адзначце, ці адпавядаюць пэўныя сельскагаспадарчыя работы тэрмінам цвіцення тых або іншых дзікарослых раслін.
Раздзел IX. КВЕТКА I ПЛОД
§ 45. Кветка і яе будова
У пачатку навучальнага года мы ўжо высветлілі, што кветкавыя адрозніваюцца ад усіх астатніх раслін наяўнасцю ў іх кветак і пладоў. Кветка — гэта орган насеннага размнажэння. Толькі ў выніку цвіцення ўтвараюцца плады і насенне.
Будова кветкі. Самая прыметная частка кветкі — вяночак. Калі мы
ўспамінаем аб званочках, фіялках, незабудках, мы малюем у сваім уяўленні менавіта вяночкі. Яны, як правіла, афарбаваны ў яркі колер. У некаторых раслін, напрыклад у казяльцу, вішні, яблыні, вяночак складаецца з асобных пялёсткаў. Такі вяночак называецца раздзельнапялёсткавым. Есць расліны, у якіх пялёсткі зрастаюцца паміж сабой — утвараецца доўгая, як у паху
110
Мал. 66. Розныя тыпы кветак
чага тытуню, або кароткая, як у незабудкі, трубачка з зубцамі або лопасцямі на верхавінцы (мал. 66). Па колькасці зубцоў або лопасцей можна вызначыць, колькі пялёсткаў зраслося ў трубачку. Вяночак, які ўтвораны пялёсткамі, што зрасліся, называюць зрослапялёсткавым.
Звычайна вяночак акружаны чайіачкай, якая складаецца з чаійалісцікаў. Падобна вяночку, чашачка можа быць раздзельналістай або зрослалістай. Калі яркаафарбаваны вяночак служыць для прываблівання насякомых, то роля чашачкі — ахова частак кветкі, асабліва ў бутонах. Нездарма пры фарміраванні кветкі чашачка ўтвараецца адной з першых.
У цэнтры кветкі размешчаны яе галоўныя часткі — тычынкі і песцік. Часткі кветкі, размешчаныя вакол тычынак і песціка, называюць калякветнікам. Калякветнік можа складацца з чашачкі і вяночка, як, напрыклад, у яблыні, вішні, маку. У такім выпадку калякветнік называюць падвойным. У цюльпана, лілеі, касача калякветнік не падраздзяляецца на чашачку і вяночак, а ўсе лісцікі аднародныя. Такі калякветнік называюць простым.
Цяпер разгледзім галоўныя часткі кветкі. Тычынка складаецца з пыльніка на тычынкавай ніці. Унутры пыльніка развіваецца пылок. Колькасць тычынак у кветках розная: у пшаніцы тры тычынкі, у вішні —
111
да трыццаці, а ў шыпшыны бывае і сто.
У самым цэнтры кветкі знаходзіцца адзін або, радзей, некалькі песцікаў. Песцік складаецца з трох частак: ніжняй пашыранай — завязі, сярэдняй вузкай — слупка і верхняй часткі — рыльца. Найбольш важная частка песціка — завязь, дзе ўтвараюцца семязачаткі. 3 іх пасля апылення і апладнення ўтвараецца насенне, а з завязі — плод.
Усе названыя часткі кветкі — калякветнік, тычынкі і песцік — размяшчаюцца на кветаложы — восевай частцы кветкі.
Большасць кветак развіваюцца на кветаножках, якія з’яўляюцца часткай сцябла. Аднак ёсць расліны, у якіх кветкі не маюць кветаножак, і іх называюць сядзячымі (напрыклад, у трыпутніку).
Двухполыя і аднаполыя кветкі. Мы разгледзелі будову кветак, якія маюць і тычынкі, і песцікі. Такія кветкі носяць назву двухполых. Большасць раслін маюць двухполыя кветкі.
Але ў некаторых раслін, напрыклад у бярозы, вольхі, кукурузы, агурка, адны кветкі маюць толькі песцікі, а другія — толькі тычынкі. Гэта аднаполыя кветкі. Калі кветка мае толькі тычынкі, яе называюць мужчынскай, або тычынкавай, а калі толькі песцікі — яе называюць жаночай, або песцікавай.
Аднадомныя і двухдомныя расліны. Аднаполыя кветкі, тычынкавыя і песцікавыя, могуць размяшчацца на адной расліне, напрыклад бя
роза, вольха, кукуруза, агурок. Гэта аднадомныя расліны. А ў таполі, канаплях, вярбы на адных раслінах знаходзяцца тычынкавыя кветкі, а на другіх — песцікавыя. Такія расліны называюць двухдомнымі.
Чашалісцікі. Чашачка. Пялёсткі. Вяночак. Просты калякветнік. Двайны калякветнік. Зрослалістая чашачка. Раздзельналістая чашачка. Зрослапялёсткавы вяночак. Раздзельнапялёсткавы вяночак. Тычынка. Пыльнік. Пылок. Тычынкавая ніць. Песцік. Завязь. Слупок. Рыльца. Семязачаткі. Кветаложа. Кветаножка. Сядзячая кветка. Двухполая кветка. Тычынкавая кветка (мужчынская). Песцікавая кветка (жаночая). Расліны аднадомныя. Расліны двухдомныя.
1. 3 якіх частак складаецца кветка? 2. Якія будова і функцыі калякветніка? 3. Якая будова тычынкі? 4. Якая будова песціка? 5. Чым адрозніваюцца аднаполыя кветкі ад двухполых? Прывядзіце прыклады аднаполых і двухполых кветак.
6. Чым адрозніваюцца аднадомныя расліны ад двухдомных? Прывядзіце прыклады аднадомных і двухдомных раслін.
Будом каеткі
1. Разгледзьце кветку рэдзькі дзікай і знайдзіце кветаложу. Звярніце ўвагу на тое, што кветка рэдзькі дзікай мае кветаножку.
2. Знайдзіце і разгледзьце калякветнік. Як называецца такі калякветнік? Разгледзьце чашачку. Якая афарбоўка чашалісцікаў? Ці зрастаюцца чашалісцікі паміж сабой? Як называюць такую чашачку? Колькі чашалісцікаў мае чашачка?
3. Пінцэтам выдаліце чашачку і разгледзьце вяночак. Якая афарбоўка пялёст
112
каў? Ці зрастаюцца пялёсткі паміж сабой? Як называюць такі вяночак? Колькі пялёсткаў мае вяночак? Якое значэнне калякветніка?
4. Пінцэтам выдаліце вяночак і разгледзьце тычынкі. Колькі ў кветцы тычынак? Раэгледэьце тычынку пад лупай, энайдзіце тычынкавую ніць і размешчаны на ёй пыльнік.
5. Пінцэтам выдаліце тычынкі і высветліце, колькі ў кветцы песцікаў. Разгледзьце песцік пры дапамозе лупы. Знайдзіце часткі песціка: рыльца, слупок, завязь. Дайце кароткую характарыстыку кветкі дзікай рэдзькі і запішыце яе ў сшытак.
§ 46. Суквецці
Кветкі ўтвараюцца на парастках. Вельмі рэдка яны размешчаны па адной, напрыклад у цюльпана, мудранкі. Значна часцей кветкі сабраны ў прыметныя групы, якія называюць суквеццямі (мал. 67). У суквеццях адрозніваюць галоўную і бакавую восі. Калі кветкі знаходзяцца на галоўнай восі (сядзячыя або на кветаножках), то такія суквецці называюць простымі. Калі кветкі на бакавых восях — то гэта складаныя суквецці.
Простыя суквецці. Разгледзім некаторыя віды простых суквеццяў. Гронка — у гэтым суквецці кветкі размешчаны на кветаножках на падоўжанай галоўнай восі (чаромха, ландыш). Колас — на падоўжанай галоўнай восі знаходзяцца сядзячыя кветкі (трыпутнік, ятрышнік). Пачатак — суквецце падобна да коласа, толькі галоўная вось тоўстая і мясістая (кукуруза, капытнік). Койіык — сядзячыя кветкі шчыльна размешчаны на патоўшчанай, сподкападобна пашыранай восі (рамонак, адуванчык). Галоўка — вось суквецця пакарочаная, а кветкі сядзячыя або на вельмі кароткіх кветаножках (канюшына). Парасонік— у гэтага суквецця вось пакарочаная і кветаножкі, якія маюць амаль аднолькавую даўжыню, адыходзяць быццам бы ад аднаго месца (прымула). Шчыток — на падоўжанай галоўнай восі размешчаны кветкі на кветаножках рознай даўжыні. Чым ніжэйшая кветка, тым даўжэйшая яе кветаножка. Таму кветкі знаходзяцца прыкладна на адным узроўні (груша, спірэя).
113
Складаныя суквецці. Мяцёлка — ад галоўнай восі адыходзяць бакавыя восі, якія галінуюцца, і на іх размешчаны кветкі (бэз) або простыя суквецці (авёс). Складаны парасонік — ад пакарочанай галоўнай восі адыходзяць простыя суквецці (морква, пятрушка). Складаны колас — асобныя каласкі размешчаны на галоўнай восі (жыта, пшаніца, ячмень, пырнік).
Колькасць кветак у суквеццях розная — ад некалькіх кветак да дзесяткаў тысяч (у пальмаў, агавы). Таксама адрозніваюцца памеры суквеццяў — ад некалькіх сантыметраў да 14 м у даўжыню (у некаторых пальмаў).
Суквецце. Простыя суквецці: гронка, колас, пачатак, кошык, галоўка, парасонік, шчыток. Складаныя суквецці: мяцёлка, складаны парасонік, складаны колас.
A 1. Што называюць суквеццем? 2. Чым адрозніваюцца простыя суквецці ад складаных? 3. Якія вам вядомы простыя і складаныя суквецці?
Будова суквеццяў
^ 1. Разгледзьце суквецце свірэпы. Знайдзіце вось суквецця і размешчаныя на ёй адна за адной на кветаножках кветкі. Карыстаючыся падручнікам, вызначце назву дадзенага суквецця.
2. Разгледзьце суквецце вішні. У гэтага суквецця вось пакарочана і кветаножкі з кветкамі адрастаюць як 6ы ад аднаго месца. Па падручніку вызначце назву суквецця.
3. Разгледзьце суквецце адуванчыка. Пінцэтам выдаліце адну кветку і вызначце, ці мае яна кветаножку. Выдаліце частку кветак з суквецця і разгледзьце вось. Якая яна? Па падручніку вызначце назву суквецця адуванчыка.
§ 47. Апыленне раслін насякомымі і ветрам
Што такое апыленне. Мы ўжо гаварылі, што ў выніку цвіцення ўтвараюцца плады. Ці заўсёды так адбываецца? Давайце правядзём такі дослед. Вясной, калі цвіце яблыня, на некаторыя яе кветкі надзенем марлевыя мяшочкі. Толькі надзяваць мяшочкі трэба да распускання кветак. Паглядзім, ці ўтворацца з гэтых кветак плады. Аказваецца, не. Для ўтварэння пладоў неабходна апыленне. Апыленне — гэта перанос пылку з тычынак на рыльца песціка. У нашым доследзе марлевыя мяшочкі не дазвалялі пылку іншых кветак (на якія не надзявалі мяшочкі) папасці на рыльцы песцікаў закрытых кветак.
Значыць, калі не адбудзецца апыленне, то і не будзе пладоў. Перанос пылку з тычынак адной кветкі на рыльцы песцікаў другой называюць перакрыжаваным апыленнем (мал. 68).
Адзнакі насякомаапыляльных раслін. А як пераносіцца пылок? Мабыць, многія бачылі, як у сонечны дзень з кветкі на кветку пералятаюць пчолы і іншыя насякомыя. Што ж прыцягвае іх у кветках раслін? Аказваецца, пылок і салодкі сок — нектар, які выдзяляюць асобыя залозкі — нектарнікі. Пылок і нектар — ежа для многіх насякомых. Пералятаючы з кветкі на кветку ў пошуках ежы, насякомыя пераносяць пылок, гэта значыць апыляюць расліны. Такім чынам, наяўнасць нек