• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    Старэнне лістоў. Лістападу папярэднічае старэнне лістоў. Гэта значыць, што ў іх клетках паніжаецца інтэнсіўнасць жыццёвых працэсаў — фотасінтэзу, дыхання. Памяншаецца колькасць важных для расліны рэчываў, якія ўжо ёсць у клетцы, і скарачаецца паступленне новых, у тым ліку вады. Распад рэчываў ^ераважае над іх утварэннем. У клетках збіраюцца непатрэбныя і нават шкодныя прадукты, іх называюць канечнымі прадуктамі абмену рэчываў. Гэтыя рэчывы выдаляюцца з расліны пры скіданні лістоў. Найбольш жа каштоўныя злучэнні па праводзячых тканках адцякаюць ад лістоў у іншыя
    Мал. 53. Асенняя афарбоўка лістоў
    органы расліны, дзе адкладваюцца ў клетках запасальных тканак або адразу выкарыстоўваюцца арганізмам для жыўлення.
    У большасці дрэў і кустоўя ў перыяд старэння лісты мяняюць афарбоўку і робяцца жоўтымі або барвовымі (мал. 53). Гэта адбываецца таму, што хларафіл разбураецца. Але, акрамя яго, у пластыдах (хларапластах) ёсць рэчывы жоўтага і аранжавага колеру. Летам яны былі як бы замаскіраваны хларафілам і пластыды мелі зялёны колер. Акрамя таго, у вакуолях збіраюцца іншыя фарбавальныя рэчывы жоўтага або чырвонамалінавага колеру. Разам з пігментамі пластыдаў яны вызначаюць афарбоўку асенніх лістоў. У некаторых раслін (вольхі, бэзу) лісты захоўваюць зялёны колер да адмірання.
    Клетачныя змяненні ў аснове ліста перад лістападам. Яшчэ да таго як з парастка ападзе ліст, у яго аснове на мяжы са сцяблом фарміруецца слой корку (мал. 54). Зверху над ім утвараецца аддзяляльны слой. 3 часам клеткі гэтага слоя аддзяляюцца адна ад адной, таму што аслізняецца і разбураецца міжклетачнае рэчыва, якое іх злучала, бывае, што аддзяляюцца і абалонкі клетак. Ліст аддзяляецца ад сцябла. Аднак некаторы час ён яшчэ захоўваецца на парастку дзякуючы праводзячым пучкам паміж лістом і сцяблом. Але наступае момант парушэння і гэтай сувязі. Рубец на месцы ліста, які аддзяліўся, пакрыты ахоўнай тканкай, коркам.
    94
    Пачатак лета
    Канец лета
    Восень
    Мал. 54. Клетачныя змяненні ў аснове ліста перад лістападам
    Лістапад. Лістападныя расліны.
    Вечназялёныя расліны. Аддзяляльны слой.
    J 1' Што такое лістапад? 2. Якое значэнне лістападу ў жыцці раслін? 3. Чым адрозніваюцца лістападныя расліны ад вечназялёных? 4. Што адбываецца ў аснове ліста перад лістападам?
    Аб чым мы даведаліся з раздзела VI
    Ліст складаецца з пласцінкі, чаранка, асновы, прылісткаў. Ліст з чаранком называюць чаранковым, без чаранка — сядзячым.
    Ліст з адной ліставой пласцінкай — просты, з некалькімі пласцінкамі, размешчанымі на агульным чаранку,— складаны. Складаныя лісты могуць быць трайчата, пальчата, перыстаскладанымі. Перыстаскладаныя лісты, у сваю чаргу, падзяляюць на парнаперыстыя і няпарнаперыстыя.
    Жылкаванне лістоў можа быць перыстым, пальчатым (характэрна для двухдольных раслін), паралельным, дугавым (характэрна для аднадольных раслін).
    Покрыўная тканка ліста складаецца з клетак двух відаў: адны буйныя бясколерныя, празрыстыя, шчыльна прылягаюць адна да адной; другія —
    95
    дробныя, зялёныя, утвараюць вусцейкі. Праз вусцейкавыя шчыліны паветра паступае да ўнутраных клетак, праз іх жа газападобныя рэчывы выходзяць наверх.
    Мякаць ліста складаецца са слупкаватай і губчатай тканак.
    У склад жылкі ліста ўваходзяць луб, драўніна, валокны механічнай тканкі.
    У клетках мякаці ліста, у хларапластах адбываецца фотасінтэз. Пры фотасінтэзе з вады і вуглякіслага газу на святле ўтвараецца арганічнае рэчыва і выдзяляецца кісларод. У працэсе фотасінтэзу назапашваецца энергія, заключаная ў арганічным рэчыве. Пры дыханні арганічнае рэчыва разбураецца, вызваляецца энергія і выдзяляецца вуглякіслы газ. Фотасінтэз адбываецца на святле, дыханне — кругласутачна. Працэс фотасінтэзу адбываецца ў клетках з хларапластамі, дыханне — ва ўсіх жывых клетках.
    Выпарэнне вады лістамі адбываецца галоўным чынам унутры ліста, праз вусцейкавыя шчыліны пара выходзіць наверх. Выпарэнне ахоўвае расліну ад перагравання, забяспечвае больш інтэнсіўную падачу вады і раствораных у ёй пажыўных рэчываў ад каранёў да надземных частак раслін. Ад лішняга выпарэння расліна ахоўвае сябе тым, што ў перыяд недахопу вады вусцейкі закрываюцца.
    Лістапад — натуральнае аддзяленне лістоў ад сцябла.
    Раздзел VII. СЦЯБЛО
    § 40.	Будова сцябла, яго функцыі.
    Рост сцябла ў даўжыню
    Знешняя будова сцябла. Сцябло — гэта восевая частка парастка. Як вы ўжо ведаеце, яно складаецца з вузлоў і міжвузелляў. Пры адсутнасці міжвузелляў сцябло складаецца толькі з вузлоў.
    Калі разрэзаць міжвузеллі розных раслін упоперак, то мы ўбачым, што на папярочным зрэзе сцябло ў абрысе часцей за ўсё круглявае, з гладкім або рабрыстым краем. Але яго форма можа быць і іншай (мал. 55). У крапівы яно чатырохграннае,
    у асакі — трохграннае, у пахучага гарошку — крылатае.
    Функцыі сцябла. На сцябле размяшчаюцца лісты, пупышкі, парасткі, якія развіваюцца з пупышак, а таксама кветкі і плады. Для ўсіх пералічаных органаў сцябло з’яўляецца апорай. Значыць, сцябло выконвае апорную функцыю.
    Па сцяблу арганічныя рэчывы, якія ўтварыліся ў лістах у выніку фотасінтэзу, паступаюць да каранёў, да верхавінкі парастка, які расце, да кветак і пладоў. Па сцяблу ад каранёў да ўсіх астатніх органаў перамяшчаюцца вада і раствораныя ў ёй пажыўныя рэчывы. Такім чынам,
    96
    Мал. 55. Формы сцёблаў на папярочным зрэзе (схема)
    праз сцябло ідзе перадача вады і раствораў арганічных і мінеральных рэчываў ад органаў глебавага і паветранага жыўлення да ўсіх тканак і клетак расліны. Сцябло выконвае транспартную функцыю (мал. 56).
    Успомніце, які колер маюць сцёблы травяністых і маладыя сцёблы дрэвавых раслін. Яны зялёныя, таму што ў іх клетках, размешчаных пад празрыстай скуркай, ёсць хларапласты. Значыць, сцёблы выконваюць фотасінтэзуючую функцыю.
    Акрамя таго, у тканках сцябла адкладваюцца рэчывы. Значыць, сцябло выконвае і назапашвальную функцыю.
    Мал. 56. Перамяшчэнне рэчываў па расліне
    Рост сцябла ў даўжыню. 3 працэсам росту сцябла ў даўжыню вы ўжо пазнаёміліся пры вывучэнні парастка. Успомніце, што рост сцябла ў даўжыню адбываецца дзякуючы дзяленню клетак на яго верхавінцы (верхавінкавы рост) і дзяленню клетак міжвузелляў пры іх падаўжэнні (уставачны рост).
    4 ,,Б1ялогія”, 67 кл.
    97
    Мал. 57. Падоўжны і папярочны разрэзы сцябла (схема)
    Унутраная будова сцябла. Возьмем сцябло ліпы таўшчынёй каля 1 см і разрэжам яго ўпоперак (мал. 57). Мы ўбачым, што па краю сцябла ідзе цёмная паласа. Гэта покрыўная тканка. Пад ёй — кара. Кару разам з покрыўнай тканкай можна лёгка зняць з больш цвёрдай часткі сцябла, на паверхні якой вы лёгка знойдзеце слізь. Яе наяўнасць — вынік пашкоджання танкасценных клетак камбію ў час зняцця кары. 3 разбураных клетак выцекла цытаплазма.
    3 больш падрабязнай будовай сцябла можна пазнаёміцца, разглядаючы яго тонкія зрэзы пад мікраскопам. Па краю сцябла мы ўбачым 98
    слой клетак, якія ўтвараюць скурку. На больш старых галінах скурка адсутнічае, таму што з часам клеткі адміраюць і злушчваюцца. Але яшчэ да таго, як гэта адбудзецца, пад скуркай утвараецца шматслойная покрыўная тканка — корак. Яна паяўляецца ўжо на першым годзе жыцця парастка. 3 узростам таўшчыня коркавага слоя павялічваецца. Як вы ўжо ведаеце, клеткі корку мёртвыя, запоўнены паветрам, шчыльна прылягаюць адна да адной. Шматслойны корак больш надзейна ахоўвае ўнутраныя тканкі сцябла ад неспрыяльных уздзеянняў знешняга асяроддзя, чым аднаслойная скурка. Таму на шматгадовых сцёблах дрэў
    і кустоўя адбываецца змена адной покрыўнай тканкі — скуркі другой — коркам.
    Пад покрыўнай тканкай знаходзіцца кара, унутраная частка якой — луб. У састаў лубу, акрамя сітападобных трубак і клетакспадарожніц, уваходзяць клеткі, у якіх назапашваюцца пажыўныя рэчывы, а таксама лубяныя валокны, якія надаюць сцяблу трываласць і павышаюць яго супраціўленне на злом (гл. мал. 57).
    Падлубам размешчана ўтваральная тканка — камбій, за якой знаходзіцца драўніна. Яна, як і луб, складаецца з розных клетак. У яе састаў уваходзяць сасуды і валокны. Усе гэтыя ўтварэнні мёртвыя. Есць у драўніне і жывыя клеткі, дзе назапашваюцца пажыўныя рэчывы.
    К цэнтру ад драўніны размешчаны асяродак. Клеткі асяродка буйныя, танкасценныя, яны няшчыльна прылягаюць адна да адной і выконваюць назапашвальную функцыю.
    Функцыі сцябла: апорная, транспартная, фотасінтэзуючая, назапашвальная. Асяродак. Кара драўнянага сцябла.
    91. Якія функцыі выконвае сцябло?
    2.	Як адбываецца рост сцябла ў даўжыню?
    3.	Якая ўнутраная будова сцябла?
    Макраскалічная будоаа сцябла
    ^ 1. На галінцы ліпы прэларавальным нажом зрабіце папярочны зрэз. Пры дапамозе лупы разгледзьце яго. Знайдзіце корак, пад
    ім — кару, за карой — светлы слой драўніны. У сярэдзіне зрэзу — асяродак.
    2.	Зрабіце падоўжны зрэз галіны ліпы. На зрэзе аддзяліце кару ад драўніны. Праверце кару на трываласць, сагніце яе. Ці трывалая кара? Што забяспечвае яе трываласць і гнуткасць?
    3.	Правядзіце пальцам па паверхні драўніны пасля зняцця кары. Якая яна навобмацак? Чаму?
    4.	Праверце драўніну на трываласць, сагніце яе. Як вы можаце растлумачыць тое, што драўніна лёгка ламаецца? Разгледзьце асяродак. Націсніце кончыкам прэпаравальнага нажа на асяродак. Ці трывалы ён? Дайце абгрунтаваны адказ.
    5.	Замалюйце ў сшыткі папярочны і падоўжны зрэзы галінкі ліпы і падпішыце часткі сцябла.
     МІкраскалічная будом сцябла
    5^	1. Разгледзьце мікрапрэпарат «Галіна ліпы — папярочны разрэз» спачатку пры павелічэнні ў 56 раэоў, а затым у 300 разоў.
    2.	На зрэзе знайдзіце покрыўныя тканкі — скурку, а пад ёй слой корку. Якую функцыю выконваюць скурка і корак?
    3.	Разгледзьце клеткі кары. Знайдзіце луб і разгледзьце сітападобныя трубкі і лубяныя валокны. Якія іх функцыі? Якія яшчэ клеткі ўваходзяць у састаў лубу?
    4.	На мікрапрэпараце знайдзіце і разгледзьце ўтваральную тканку — камбій. Якая форма клегак камбію? Якую функцыю яны выконваюць?
    5.	Разгледзьце клеткі драўніны. Знайдзіце сасуды і валокны. Якія іх функцыіГ
    6.	Знайдзіце на мікрапрэпараце клеткі асяродка. Якую яны выконваюць функцыю?
    § 41. Рост сцябла ў таўшчыню
    Як адбываецца рост сцябла ў таўшчыню. Паміж лубам і драўнінай у сцябле знаходзіцца слой клетак камбію. Успомнім, што камбій — гэта ўтваральная тканка. Клеткі гэтай