Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
Раздзел VI. ЛІСТ
§ 31. Разнастайнасць лістоў па форме і памерах
На сцябле лісты займаюць бакавое становішча. Разгледзім іх.
Знешняя будова ліста. Ліст мае складаную будову. Ен складаецца з пласцінкі, чаранка, асновы, прылісткаў (мал. 44). Пласцінка — гэта пашыраная частка ліста, пласціністая, адсюль і яе назва. Унізе яна пераходзіць у чаранок — звужаную сцеблападобную частку ліста. Чаранок можа мяняць сваё становішча ў прасторы, а разам з ім мяняе становішча
і ліставая пласцінка, якая аказваецца ва ўмовах найбольш спрыяльнага асвятлення. Дзякуючы пругкасці чаранка лісты менш адчуваюць удары граду, дажджавых ліўняў, моцнага ветру. Ніжні канец чаранка пераходзіць у аснову ліста, якая непасрэдна звязана са сцяблом, яго вузлом. На аснове нярэдка ўтвараюцца вырасты або прыдаткі — гэта прылісткі. Іх звычайна два, яны свабодныя або зрастаюцца з чаранком. Прылісткі могуць быць зялёныя, і тады яны падобны да пласцінкі, але звычайна значна меншых памераў, або яны
75
Сядзячы ліст
Пласцінка
Чаранок
— Прылісткі Аснова
Ліст з похвай
Мал. 44. Часткі ліста. Лісты: чаранковы, сядзячы, з похвай
плёнчатыя. У ліпы, дуба, бярозы, чаромхі плевачныя прылісткі ападаюць рана, і на дарослых лістах мы іх не бачым. У гароху, гарошку, рабіны, гусялапкі і многіх іншых раслін прылісткі захоўваюцца на працягу ўсяго жыцця ліста. У некаторых раслін — рабініі (белай акацыі), караганы (жоўтай акацыі) яны відазменены ў калючкі і выконваюць ахоўную функцыю.
Аднак існуюць расліны, у якіх няма прылісткаў,— гэта бэз, ландыш, глухая крапіва, стрэлкі.
Есць расліны, лісты якіх не маюць чаранкоў. У гэтым выпадку пласцінка адразу пераходзіць у аснову. Ліст з чаранком называюць чаранковым, а без чаранка — сядзячым. Сядзячыя лісты ў эладэі, ільну, гваздзікоў. У некаторых раслін, такіх, як пшаніца, морква, аснова ліста разрастаецца і ахоплівае сцябло над вузлом. Такую аснову, якая разраслася, называюць похвай (гл. мал. 44).
Лісты вельмі разнастайныя па сваіх памерах. Самыя буйныя з іх
бываюць у раслін, якія растуць ва ўмовах вільготнага трапічнага клімату. Даўжыня лістоў некаторых пальмаў дасягае 5—10 м, а ў іншых выпадках і больш. Плывучыя круглявыя з загнутымі ўверх краямі ліставыя пласцінкі вікторыі, якая жыве ў водах ракі Амазонкі і яе прытокаў, дасягаюць у папярочніку 2 м. А ў такой расліны, як верас, лісты вымяраюцца некалькімі міліметрамі.
Простыя і складаныя лісты. Лісты розных раслін адрозніваюцца адзін ад аднаго па колькасці пласцінак. Ліст з адной ліставой пласцінкай — просты ліст (мал. 45). Такія лісты ў бэзу, бярозы, дуба. Ліст з некалькімі пласцінкамі, размешчанымі на агульным чаранку, атрымаў назву складанага (мал. 46). Складаныя лісты ў ясеня, рабіны, шыпшыны. Кожную пласцінку складанага ліста называюць лісцікам. Часта ўвосень лісцікі ападаюць незалежна адзін ад аднаго, аддзяляючыся ад агульнага чаранка.
Ліст, у якога на адным чаранку
76
тры лісцікі, называюць трайчатаскладаным. Такія лісты ў сунічніку, канюшыны, кісліцы. У конскага каштану, лубіну лісты пальчатаскладаныя. Лісцікі пальчатаскладанага ліста, а іх заўсёды больш за тры, праменепадобна разыходзяцца ад верхавінкі агульнага чаранка, як пальцы ад далоні. Калі лісцікі размешчаны ў два рады па даўжыні чаранка, то ліст — перыстаскладаны. Так яго называюць таму, што ён нагадвае пяро птушкі. Колькасць лісцікаў у адным радзе (на адным баку чаранка) роўна колькасці лісцікаў у другім (на другім баку чаранка), гэта значыць, што лісцікі размяшчаюцца парамі. Такія лісты мае гарох, і іх называюць парнаперыстымі. У рабіны, ясеня шыпшыны, акрамя парных лісцікаў, ёсць яшчэ адзін, які размяшчаецца на верхавінцы чаранка. Лісты гэтых раслін называюць няпарнаперыстымі.
Разнастайнасць ліставых пласцінак. Пласцінка простага і лісцік
складанага ліста ў розных раслін неаднолькавыя па форме. У адных яны ў абрысе круглявыя (гусялапка), у другіх — яйцападобныя (крапіва), у трэціх — лінейныя (пырнік) або шырокаланцэтныя (ландыш). Пласцінкі і лісцікі адрозніваюцца і па форме, краю, які можа быць цэльны (трыпутнік) і зрэзаны, напрыклад зубчасты (гусялапка) або пілаваты (крапіва).
Жылкаванне ліставой пласцінкі. Калі паглядзець на пласцінку зверху, то ўбачым, што ў розных напрамках яна перасечана жылкамі. 3 ніжняга боку пласцінкі яны звычайна больш прыметныя, таму што часта некалькі выступаюць над яе паверхняй. 3 верхняга боку пласцінкі, наадварот, над жылкамі ўтвараюцца паглыбленні. Паглядзіце на лісты крапівы, гусялапкі, касача, ландыша. Аднолькавы ці розны малюнак утвараюць жылкі на іх пласцінках? У крапівы адна жылка больш магутная і праходзіць пасярэдзіне пласцінкі. Гэта галоўная
Мал. 45. Простыя лісты — формы ліставых Мал. 46. Складаныя лісты пласцінак
77
Мал. 47. Апалы ліст асіны. Ен жа пасля разбурэння мяккіх тканак
сача, то жылкаванне так і называюць — паралельным.
У ліста ландыша, трыпутніку кожная жылка, акрамя цэнтральнай, выгнута падобна дузе. Такое жылкаванне называюць дугавым. Пры паралельным і дугавым жылкаваннях паміж буйнымі жылкамі ўтвараюцца больш дробныя, якія звязваюць іх адна з адной. Паралельныя і дугавыя жылкаванні характэрны для аднадольных раслін.
жылка, ад яе адыходзяць больш тонкія, бакавыя. Такое жылкаванне называюць перыстым. Тут, таксама як і ў выпадку са складанаперыстым лістом, узаемнае размяшчэнне жылак нагадвае пяро птушкі.
У лістоў гусялапкі жылкаванне пальчатае: некалькі больш ці менш аднолькавых жылак збліжаны каля чаранка, а па пласцінцы разыходзяцца веерам.
Буйныя жылкі пры перыстым і пальчатым жылкаваннях галінуюцца моцна. Самыя тонкія жылкі перасякаюць пласцінку ў розных напрамках, утвараючы густую сетку. Нярэдка ў лясной падсцілцы можна заўважыць лісты«сетачкі». Гэта мінулагодняе лісце, у якога згнілі мяккія тканкі, але яшчэ захаваліся жылкі дзякуючы іх вялікай трываласці (мал. 47).
Перыстае і пальчатае жылкаванні характэрны для двухдольных раслін.
Калі буйныя жылкі праходзяць паралельна, як у лістоў пшаніцы, ка
Часткі ліста: пласцінка, чаранок, аснова, прылісткі. Чаранковыя лісты. Сядзячыя лісты. Похва. Просты ліст. Складаны ліст (трайчатаскладаны, пальчатаскладаны, перыстаскладаны). Жылкаванне лістоў: перыстае, пальчатае, паралельнае, дугавае.
',1. Назавіце асноўныя часткі ліста. 2. Чым чаранковы ліст адрозніваецца ад сядзячага? Прывядзіце прыклады раслін з чаранковымі і сядзячымі лістамі. 3. Чым просты ліст адрозніваецца ад складанага? Лрывядзіце прыклады раслін з простымі і складанымі лістамі. 4. Назавіце формы складаных лістоў і прывядзіце прыклады.
5. Якое жылкаванне лістоў характэрна для двухдольных раслін? Прывядзіце прыклады. 6. Якое жылкаванне лістоў характэрна для аднадольных раслін. Прывядзіце прыклады.
Простыя I складаныя лісты
1. Разгледзьце раздадзены вам гербарны матэрыял.
2. Апішыце лісты дадзенай расліны па наступнаму плану: лісты простыя або склада
78
ныя; чаранковыя або сядзячыя; з прылісткамі або без іх. Калі лісты складаныя, то як іх называюць?
3. Апішыце форму пласцінкі простага ліста або лісціка складанага ліста, характар краю і жылкавання.
4. Замалюйце ў сшытак разгледжаныя вамі лісты і зрабіце да малюнкаў подпісы.
§ 32. Клетачная будова ліста. Покрыўная тканка
Ліст, як і ўсе іншыя органы расліны, мае клетачную будову. У гэтым лёгка ўпэўніцца, разглядваючы тонкія зрэзы пад мікраскопам.
Будова скуркі, або покрыўнай тканкі. Звонку ліст мае скурку (покрыўную тканку), якая ахоўвае яго ад неспрыяльных уздзеянняў знешняга асяроддзя: ад высыхання, ад механічных пашкоджанняў, ад пранікнення да ўнутраных тканак хваробатворных мікраарганізмаў. Пазнаёмімся з яе будовай на прыкладзе скуркі ліста традэсканцыі (мал. 48).
Клеткі скуркі жывыя, па памерах і форме яны розныя. Адны з іх больш буйныя, бясколерныя, празрыстыя і шчыльна прылягаюць адна да адной, што павышае ахоўныя якасці покрыўнай тканкі. Празрыстасць клетак дазваляе пранікаць сонечнаму святлу ўнутр ліста. Іншыя клеткі скуркі больш дробныя, у іх ёсць хларапласты, якія надаюць ім зялёны колер. Гэтыя клеткі размяшчаюцца парамі і валодаюць здольнасцю змяняць форму. Пры гэтым клеткі або адсоўваюцца адна ад адной і паміж
імі паяўляецца шчыліна, або набліжаюцца адна да адной і шчыліна знікае. За здольнасць закрываць (замыкаць) шчыліну гэтыя клеткі скуркі атрымалі назву замыкальных. Шчыліну, якая ўзнікае паміж замыкальнымі клеткамі, называюць вусцейкавай. Замыкальныя клеткі, паміж якімі перыядычна ўзнікае або зноў знікае вусцейкавая шчыліна, утвараюць вусцейка. Вусцейка адкрываецца (гэта значыць паяўляецца вусцейкавая шчыліна), калі замыкальныя клеткі насычаны вадой. Пры адтоку вады з замыкальных клетак вусцейка закрываецца.
Праз вусцейкавыя шчыліны паветра паступае да ўнутраных клетак ліста; праз іх жа газападобныя рэчывы, у тым ліку пара вады, выходзяць з ліста наверх. У выпадку недастатковага забеспячэння раслі
79
ны вадой, што бывае ў сухую і гарачую пагоду, вусцейкі закрываюцца. Гэтым самым расліны ахоўваюць сябе ад высыхання, паколькі вадзяная пара пры закрытых вусцейкавых шчылінах не выходзіць наверх і захоўваецца ў міжклетніках ліста. У прастору, запоўненую парай, не выдзяляюцца новыя порцыі вады з клетак мякаці ліста. Расліны захоўваюць ваду ў засушлівы перыяд.
У раслін, лісты якіх размешчаны гарызантальна, вусцейкі ў асноўным знаходзяцца на ніжнім баку ліста. Тут ліст менш награваецца і на вусцейка не ўздзейнічаюць сонечныя прамяні. Калі лісты размяшчаюцца вертыкальна, як у касача, то вусцейкі ёсць на абодвух баках ліста. У раслін з лістамі, якія плаваюць на паверхні вады (гарлачыкі), вусцейкі знаходзяцца на верхнім баку плас
Мал. 49. Папярочны зрэз пласцінкі ліста светлавога (А) і ценявога (Б)
цінкі. Колькасць вусцейкаў вялікая: на 1 м2 клёна — каля 5500 вусцейкаў, дуба — 435.
Часта на лістах, напрыклад крапівы, хатняй герані, ёсць валаскі. Гэта вырасты клетак скуркі. Яны ўзмацняюць ахоўныя функцыі покрыўнай тканкі. Адны валаскі, утвараючы белалямцавае покрыва, адбіваюць сонечныя прамяні і тым самым ахоўваюць расліну ад перагрэву. Іншыя валаскі, выпрацоўваючы пахучыя або ядавітыя рэчывы, ахоўваюць расліну ад з’ядання жывёламі. Многім добра вядомы адчуванні, якія ўзнікаюць пры дакрананні да крапівы. Яе валаскі, быццам іголкі, упіваюцца ў скуру і выліваюць у яе пякучае змесціва, якое выклікае «апёк».