• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    Рост парастка пасля выхаду са стану пупышкі. У многіх раслін, у тым ліку дрэвавых, уставачны рост міжвузелляў заканчваецца даволі хутка. У іншых раслін ён можа працягвацца доўга. Так, напрыклад, у пшаніцы і жыта сцябло з коласам на
    верхавінцы доўга расце ў вышыню ў выніку ўставачнага росту. Доўга растуць міжвузеллі ў павойных раслін, у тым ліку ў вядомай нам фасолі. Акрамя сцябла, растуць лісты. Гэта адбываецца за кошт дзялення і за кошт моцнага павелічэння памераў усіх клетак.
    Пупышкавыя кольцы і гадавыя прыросты. Пупышкавыя лускавінкі пры разгортванні пупышкі ападаюць. На сцябле ад апалых лускавінак застаюцца рубцы ў выглядзе кольца — пупьшікавае кольца (мал. 37). Па іх можна падлічыць узрост дрэвавых галінак. Пупышкавыя кольцы абмяжоўваюць прырост парастка на працягу года, так званыя гадавыя прыросты, якія добра бачны ў многіх дрэў і кустоў.
    Конус нарастання. Верхавінкавы рост. Уставачны рост. Пупышкавае кольца. Гадавы прырост.
    66
    1. Што знаходзіцца на канцы восі вегетатыўнай пупышкі? 2. 3 якой тканкі складаецца конус нарастання? 3. Як утвараюцца ліставыя зачаткі? Як яны растуць у пупышцы? 4. Чым адрозніваецца верхавінкавы рост парастка ад верхавінкавага росту кораня? 5. Як раскрываецца пупышка? 6. Што такое ўставачны рост? Чаму ў першай палове лета лёгка абрываюцца сцёблы злакаў над вузламі? 8. Што такое пупышкавае кольца?
    Вызначмне ўзросту галінкі па пупышкмых кольцах
    Паспрабуйце вызначыць па пупышкавых кольцах узрост галінак кустоўя, якія растуць каля школы ці каля хаты. Будзьце асцярожныя, каб не зламаць галінкі пры падліку іх узросту.
    § 28. Галінаванне парасткаў і кіраванне іх ростам
    Галінаванне. Як мы ведаем, галінаванне — гэта ўтварэнне бакавых парасткаў з пазушных пупышак. Моцна разгалінаваная сістэма парасткаў атрымліваецца, калі на адным («мацярынскім») парастку вырастаюць бакавыя, а на іх, у сваю чаргу, наступныя бакавыя і гэтак далей. Прыкладам можа быць крона дрэва, напрыклад ліпы, бярозы.
    Значэнне галінавання заключаецца ў павелічэнні агульнай колькасці парасткаў на расліне (мал. 38). Такім чынам захопліваецца як мага большы аб’ём асяроддзя для паветранага жыўлення. Разгалінаваная крона дрэва стварае вялізную ліставую паверхню. Лісты паглынаюць сонечныя прамяні, прапускаючы праз сябе толькі нязначную іх частку.
    Кушчэнне. Галінаванне, пры якім буйныя бакавыя парасткі вырастаюць з самых ніжніх пупышак, што знаходзяцца каля паверхні зямлі або нават пад зямлёй, называюць куійчэннем (ад слова «куст»). У выніку кушчэння фарміруецца куст. Кушчэнне назіраецца ў кустоўя і многіх траў (гл. мал. 38). Моцна кусцяцца, напрыклад, жыта, пшаніца. Чым больш бакавых парасткаў у кусце — парасткаў з каласамі, тым большым будзе ўраджай. Аднак пры вельмі густой сяўбе рост бакавых парасткаў замаруджваецца і расліны застаюцца неразгалінаванымі, з адным толькі галоўным парасткам (і адным коласам). Так рознай гушчынёй сяўбы можна рэгуляваць ступень кушчэння.
    Вельмі шчыльныя шматгадовыя кусты ў дзікарослых раслін вострыцы, стэпавых кавылёў. Іх называюць дзярнінамі. Кусты буйных асок на балотах утвараюць купіны.
    Спячыя пупышкі. Пупышкі закладваюцца ў пазухах амаль усіх лістоў, але далёка не ўсе яны разгорт
    Мал. 38. Галінаванне і кушчэнне
    67
    Схема падоўжнага разрэзу сцябла
    Пупышкі на аснове ствала
    Мал. 39. Спячыя пупышкі ў дрэў
    ваюцца ў парасткі. Частка пупышак вельмі рана адмірае, і тады здаецца, што іх не было зусім, як, напрыклад, на парастках пшаніцы, сланечніку. У аднагадовых траў усе жыццяздольныя пупышкі разгортваюцца ў адно лета. У шматгадовых раслін пупышкі перазімоўваюць і даюць новыя парасткі на наступны год.
    Але сярод зімуючых пупышак ёсць і такія, якія не разгортваюцца ні наступнай вясной, ні праз год і нават больш. Яны могуць заставацца жывымі на працягу многіх гадоў, і іх называюць — спячьмі пупыійкамі (мал. 39). Калі ж яны прачынаюцца? Усе, напэўна, бачылі маладыя парасткі, якія вырастаюць каля асновы пня ссечанага дуба, бярозы, ліпы. Бачылі таксама на ствалах старых таполяў ці ліп пучкі маладых парасткаў, якія як бы прабіваюцца праз патрэсканую кару. У гарадах часта ў канцы зімы вельмі моцна абразаюць кроны таполяў. Вясной на гэтых абрубках мы бачым маладыя парасткі, якія пышна растуць. Ва ўсіх гэтых выпадках парасткі з’яўляюцца на
    старых частках раслін, якія ўжо перасталі расці. Адкуль жа яны бяруцца? Са спячых пупышак.
    Такім чынам, спячыя пупышкі — гэта вельмі важны рэзерв для адрастання парасткаў у выпадку розных пашкоджанняў (высечка, абрэзка, паломка). I нават без знешніх пашкоджанняў старыя дрэвы за кошт спячых пупышак могуць «амалоджвацца», калі іх крона ад старасці перастае рэгулярна расці.
    Кіраванне ростам і галінаваннем. На прыкладзе спячых пупышак можна ўпэўніцца, што рост адных парасткаў залежыць ад другіх. Пакуль непашкоджанае дрэва расце нармальна, усе пажыўныя рэчывы ідуць на рост ствала і кроны, а спячыя пупышкі застаюцца неразгорнутымі. Але як толькі ствол ссякуць ці буйныя галіны абрэжуць, значная частка пажыўных рэчываў ад каранёў паступае да спячых пупышак. Яны разгортваюцца, і парасткі на іх часта бываюць значна буйнейшыя, чым пры звычайным разгортванні пупышак.
    68
    На аднагадовых культурных раслінах лёгка ўпэўніцца, што моцны рост мацярынскага парастка тармозіць галінаванне. Калі зрэзаць растучую верхавінку парастка, то бакавыя пупышкі адразу пускаюцца ў рост. Успомніце, што тое ж самае атрымліваецца, калі адрэзаць верхавінку кораня: ён мацней і хутчэй пачынае галінавацца.
    У сельскай гаспадарцы прышчыпкай верхавінкі парастка выклікаюць больш моцнае галінаванне, напрыклад у агуркоў. У памідораў, наадварот, выдаляюць бакавыя парасткі, якія паяўляюцца, каб лепш раслі і хутчэй выспявалі плады на галоўным парастку. Гэта называюць пасынкаваннем (непажаданыя бакавыя парасткі — «пасынкі>). Пасля скошвання шматгадовых траў на лугах або падстрыгання газонаў з пупышак, якія засталіся каля асновы зрэзаных парасткаў, хутка вырастаюць новыя, заўсёды больш шматлікія парасткі.
    Абразаючы галіны садовых і паркавых дрэў і кустоўя, вопытныя садоўнікі надаюць іх кронам пэўную, часамі дзіўную форму.
    Галінаванне. Кушчэнне. Дзярніна.
    Спячыя пупышкі. Прышчыпка верхавінкі парастка. Пасынкаванне.
    91. Што такое галінаванне? Што такое сістэма парасткаў? 2. Што такое кушчэнне? Якія расліны кусцяцца? 3. Якія пупышкі наэываюць спячымі? Якое яны маюць значэнне ў жыцці расліны? 4. Што будэе, калі эрэзаць верхавінку растучага парастка? 5. Што такое пасынкаванне?
    Развіццб бакааых парасткаў
    1.	Вазьміце для доследу вазон з 4 маладымі раслінамі гароху, у якіх разгарнуліся 4—5 лістоў.
    2.	У дзвюх раслін абрэжце верхавінкі парасткаў.
    3.	Назірайце за ростам раслін. Ці развіваюцца бакавыя парасткі? Калі развіваюцца, то ў якіх раслін — абрэзаных ці неабрэзаных? Адкуль паяўляюцца бакавыя парасткі?
    4.	Якія парасткі больш галінуюцца — з абрэзанымі верхавінкамі ці з неабрэзанымі?
    § 29. Разнастайнасць парасткаў
    Падоўжаныя і пакарочаныя парасткі. Калі раскрываюцца пупышкі, міжвузеллі не заўсёды падаўжаюцца. Бывае, што яны застаюцца вельмі кароткімі або іх зусім няма. Есць толькі вузлы, лісты і пупышкі. Такія парасткі называюць пакарочанымі. Яны сустракаюцца вельмі часта і ў дрэў, і ў траў.
    Калі міжвузеллі добра прыметныя, доўгія, то парастак называюць падоўжаным (мал. 40).
    Трыпутнік	Яблыня
    Мал. 40. Падоўжаныя і пакарочаныя парасткі
    69
    Павойны
    Чапляльны
    Прамастойны Паўзучы
    Мал. 41. Разнастайнасць парасткаў па іх размяшчэнню ў прасторы
    У дрэў пакарочаныя парасткі, як правіла, нясуць кветкі і плады.
    Пакарочаныя парасткі травяністых раслін называюць разетачнымі. Лісты, якія адыходзяць ад вузлоў кароткага тоўстага сцябла, утвараюць як бы пучок — «разетку». Добра вядомыя прыклады — разетачныя пакарочаныя парасткі трыпутніку, адуванчыка, сунічніку. Цікава, што пакарочаныя парасткі траў амаль заўсёды вегетатыўныя, а рэпрадуктыўныя парасткі ў іх, у адрозненне ад дрэвавых, падоўжаныя.
    Разнастайнасць парасткаў па напрамку росту. Першы парастак праростка звычайна расце вертыкальна ўверх. Ен прамастойны. Але ў далейшым, калі з пупышак утвараюцца і іншыя парасткі, яны, як і карані ў каранёвай сістэме, могуць быць рознымі па напрамку росту.
    У дрэва ствол звычайна прамастойны. Тое ж можна сказаць пра
    асобныя стволікі кустоўя. У многіх траў, аднагадовых і шматгадовых, парасткі таксама прамастойныя, напрыклад у жыта, сланечніку, рамонку, званочку, півоні, гладыёлуса.
    У траў,акрамя прамастойных,адрозніваюць прыўздымныя, ляжачыя, паўзучыя парасткі (мал. 41). Прыўздымныя парасткі маюць выгін у ніжняй частцы: спачатку яны растуць гарызантальна, затым вертыкальна, напрыклад у лясных раслін чорнагалоўніка, агатак. Паўзучыя парасткі адрозніваюцца ад ляжачых тым, што яны маюць прыдаткавыя карані, якія «прышываюць» іх да зямлі. Ляжачыя парасткі — у аднагадовых траў макрыцы, «траўкімураўкі». Зрэшты, у іх жа парасткі могуць быць і прыўздымныя. Паўзучыя парасткі — у блюшчыку, лугавога чаю, падалешніку і многіх іншых шматгадовых лясных і лугавых траў. Гэта адлюстравалася ў навуковых батанічных назвах траў: канюшына паўзучая, казялец паўзучы, гарлянка паўзучая.
    Асобая форма росту парасткаў — павойныя, чапляльныя і лазуны. Расліны з такімі парасткамі называюць ліянамі. Асабліва шмат буйных дрэвавых ліян у вільготных трапічных лясах. У нас таксама сустракаюцца ліяны, але галоўным чынам травяністыя, напрыклад бярозка, гарошкі (лясны, плотавы, мышыны). Да дрэвавых ліян у нас можна аднесці вінаград, плюшч.
    Як растуць павойныя парасткі? Аказваецца, што для верхавінак па
    70
    доўжаных парасткаў наогул характэрны кругавыя рухі. Магчыма, вам даводзілася бачыць фільмы, дзе дзякуючы спецыяльнай здымцы відаць, «як трава расце». У павойных раслін размах кругавых рухаў вельмі вялікі, таму ў працэсе росту парастак можа абвівацца вакол апоры (калка, сцябла, іншай расліны). Калі ж апоры побач няма, то парастак сваім звілістым сцяблом ляжа на зямлю (у гэтым выпадку ён стане ляжачым). У павойных раслін сцябло недастаткова трывалае, каб самастойна заставацца прамастойным.
    Парасткі лазуноў, як і павойных, маюць слабыя сцёблы, не здольныя самастойна захоўваць прамастойнае становішча. Да апоры яны прымацоўваюцца пры дапамозе тонкіх павойных вусіках, якія ўтвараюцца парознаму: замест ліста ці яго часткі (у гароху, гарошкаў), замест бакавых парасткаў (у вінаграду). Плюшч прымацоўваецца да ствалоў дрэў, сцен, да скал пры дапамозе спецыяльных кароткіх прыдаткавых каранёў. Ажыне дапамагаюць чапляцца за апору моцныя шыпікі — вырасты на сцябле.