• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    Унутраная будова кораня ў зоне ўсмоктвання. На папярочным зрэзе кораня праз зону ўсмоктвання пад мікраскопам відаць знадворку адзін слой клетак, якія ўтвараюць каранёвыя валаскі (мал. 28). Пад ім размяшчаецца шмат слаёў клетак кары кораня. Гэтыя клеткі жывыя, танкасценныя, паміж імі буйныя міжклетнікі. У цэнтры кораня знаходзяцца
    52
    Драўніна	Каранёвыя валаскі
    Кара
    Мал. 28. Клетачная будова зоны ўсмоктвання кораня (папярочны разрэз)
    праводзячыя тканкі — драўніна і луб. Драўніна — гэта тканка, па якой вада і раствораныя ў ёй рэчывы, здабытыя каранямі з глебы, рухаюцца ўверх да надземных органаў расліны. Драўніна складаецца з розных па будове клетак, як жывых, так і мёртвых, як з тоўстымі, так і з тонкімі сценкамі. Самыя важныя клеткі ў драўніне — сасуды (мал. 29). Гэта доўгія пустыя трубачкі без жывога змесціва, але з трывалымі адраўнелымі сценкамі. Па сасудах лёгка перамяшчаецца вада і раствораныя ў ёй мінеральныя солі. Пад мікраскопам у цэнтральнай частцы кораня добра відаць круглявыя адтуліны — гэта папярочныя разрэзы праз сасуды драўніны. Луб — таксама праводзячая тканка, па якой перамяшчаюцца арганічныя рэчывы. У корань арганічныя рэчывы паступаюць ад надземных органаў. 3 будовай лубу мы пазнаёмімся пазней, калі будзем вывучаць ліст і сцябло расліны.
    У зоне ўсмоктвання луб і драўніна размяшчаюцца ў цэнтральнай частцы кораня падоўжнымі пасамі,
    Мал. 29. Фарміраванне сасуда
    якія чаргуюцца адзін з адным у выглядзе зоркі. Праводзячыя тканкі складаюць у зоне ўсмоктвання толькі невялікую частку аб’ёму кораня. Большая частка прыходзіцца на клеткі кары. Яны выконваюць важную ролю ва ўтварэнні бялкоў, вітамінаў і іншых неабходных для жыцця раслін складаных арганічных рэчываў.
    Каранёвы чэхлік. Зона дзялення. Зона росту. Зона ўсмоктвання.
    53
    Верхавінкавы рост. Каранёвыя валаскі. Кара кораня. Праводзячыя тканкі: драўніна, луб, сасуды.
    1.	Якія эоны адрозніваюць на маладым корані? 2. Якую будову мае каранёвы чэхлік? Якую ролю ён выконвае ў жыцці кораня? 3. Дзе на корані знаходзяцца каранёвыя валаскі? Раскажыце, як узнікаюць каранёвыя валаскі і якую будову яны маюць. 4. Якая роля каранёвых валаскоў у жыцці расліны? Як доўга жывуць каранёвыя валаскі? 5. Чаму пасля перасадкі рэкамендуюць шчодры паліў раслін? 6. 3 якіх клетак і якіх тканак складаецца корань у зонах дзялення і росту? У чым адрозненне клетачнай будовы гэтых зон? Чаму іх так называюць? 7. Дзе ў маладым корані размешчаны праводзячыя тканкі? Раскажыце пра клетачную будову зоны ўсмоктвання. 8. Якую ролю ў жыцці раслін выконвае кара кораня? Чаму яна складае большую частку аб'ёму маладога кораня?
    Будова каранёвых валаскоў і каранёвага чэхліка
    1.	Разгледзьце карані праросткаў пшаніцы няўзброеным вокам. У сярэдняй частцы кораня знайдзіце і разгледзьце каранёвыя валаскі: яны маюць выгляд лёгкага пушка.
    2.	Аддзяліце прэпаравальным нажом частку кораня з каранёвымі валаскамі і падрыхтуйце мікрапрэпарат.
    3.	Падрыхтаваны вамі прэпарат разгледзьце пад мікраскопам пры павелічэнні ў 120 разоў. Разгледзьце адзін каранёвы валасок. Якая яго будова?
    4.	Знайдзіце на вашым прэпараце кончык кораня. Чым пакрыты кончык кораня? 3 якіх клетак складаецца кончык кораня?
    5.	Разгледзьце гатовы прэпарат «Каранё— вы чэхлік і каранёвыя валаскі». Параўнайце гэты прэпарат з прэпаратам, які падрыхтавалі вы.
    6.	Замалюйце клетку скуркі кораня з каранёвым валаском і кончык кораня з каранёвым чэхлікам. Малюнкі падпішыце.
    § 22. Клетачная будова праводзячых участкаў кораня. Галінаванне кораня
    Зона правядзення. Пасля адмірання каранёвых валаскоў на паверхні кораня аказваюцца клеткі знешняга слоя кары. К гэтаму часу абалонкі клетак робяцца слаба пранікальнымі для вады і для паветра. Жывое змесціва іх адмірае. Такім чынам, цяпер на паверхні кораня замест жывых каранёвых валаскоў размешчаны мёртвыя клеткі. Яны ахоўваюць унутраныя часткі кораня ад механічных пашкоджанняў і хваробатворных бактэрый. Значыць, той участак кораня, дзе ўжо адмерлі каранёвыя валаскі, не можа ўсмоктваць глебавы раствор, а толькі праводзіць уверх у надземныя органы расліны ваду і мінеральныя рэчывы, a ўніз ад лістоў да верхавінак каранёў — арганічныя. Таму ўчастак кораня, размешчаны за зонай усмоктвання, называюць зонай правядзення (гл. мал. 25). Калі зоны росту і ўсмоктвання захоўваюць пастаянную даўжыню, то зона правядзення па меры росту кораня ўвесь час падаўжаецца. Большая частка даўжыні доўгажывучых каранёў прыходзіцца на зону правядзення.
    Камбій і яго работа. У двухдольных раслін корань у зоне правядзення патаўшчаецца, яго дыяметр
    54
    павялічваецца. Рост у таўшчыню звязаны з дзяленнем клетак асобай утваральнай тканкі — камбію (гл. мал. 25). Камбій— гэта адзін слой жывых клетак, здольных дзяліцца і ўтвараць клеткі іншых тканак. Размешчаны камбій паміж клеткамі лубу і драўніны. Клеткі, якія аддзяліліся ад камбію, ператвараюцца ў клеткі драўніны і лубу. Калі клеткі аддзяляюцца ўнутр ад камбію, то яны ўваходзяць у састаў драўніны, калі наверх ад камбію — то ў састаў лубу. Унутр клеткі аддзяляюцца часцей, таму драўніны ўтвараецца больш, чым лубу.
    Дзякуючы дзяленню клетак камбію аб’ём драўніны і лубу павялічваецца і адпаведна ўзрастае праводзячая здольнасць кораня. Драўніна і луб, якія знаходзяцца ў цэнтры кораня, пры сваім росце ў таўшчыню разрываюць кару кораня, паколькі яе памеры застаюцца ранейшымі. Кара растрэскваецца і злушчваецца (гл. мал. 25). Пасля скідвання кары на паверхні кораня аказваецца покрыўная тканка — корак. Ен складаецца з многіх слаёў мёртвых клетак. Абалонкі гэтых клетак непранікальныя для вады і паветра, а поласці запоўнены паветрам. Корак — цудоўная ахова ад высыхання, перагравання, пераахалоджвання, механічных пашкоджанняў, хваробатворных мікраарганізмаў. Корак увесь час папаўняецца з сярэдзіны і злушчваецца ў сваёй знешняй частцы.
    Галінаванне кораня. У зоне правядзення корань галінуецца, на яго паверхні паяўляюцца бакавыя карані
    (гл. мал. 25). Яны закладваюцца яшчэ раней у зоне ўсмоктвання, унутры кораня, пад яго карой, і спачатку растуць павольна. У зоне правядзення іх рост узмацняецца, яны прабіваюць кару і паяўляюцца на паверхні мацярынскага кораня.
    Прабіваючыся праз кару, маладыя бакавыя карані садзейнічаюць яе злушчванню. На бакавых каранях паяўляюцца каранёвыя валаскі, і яны пачынаюць паглынаць глебавы раствор. Праводзячыя тканкі мацярынскага і бакавых каранёў звязаны, і растворы, здабытыя бакавымі каранямі, паступаюць у мацярынскі, а адгэтуль адцякаюць уверх да парасткаў.
    Кіраванне галінаваннем каранёў. А ці можа чалавек кіраваць галінаваннем каранёў? Аказваецца, можа. Мы ўжо ведаем, што корань расце сваёй верхавінкай. Што будзе з коранем, калі адрэзаць верхавінку? Рост кораня ў даўжыню спыніцца. Затое пачынаюць хутчэй адрастаць бакавыя карані, і іх робіцца больш. Каранёвая сістэма разрастаецца ў бакі і застаецца ў верхнім, самым урадлівым пласце глебы.
    Гэту ўласцівасць каранёў выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы. Пры перасадцы расады прыйічыпваюць (выдаляюць) кончыкі галоўных каранёў. Пасля гэтага ўтвараецца мноства бакавых каранёў, якія разрастаюцца ў верхнім, урадлівым пласце глебы (мал. 30). Расліны атрымліваюць больш пажыўных рэчываў і даюць вялікі ўраджай.
    55
    Бакавыя карані
    Мал. 30. Развіццё каранёвай сістэмы пасля прышчыпвання кончыка галоўнага кораня
    Уплыў каранёў на ўрадлівасць глебы. Знаёмячыся з тым, як мяняецца будова кораня па меры яго росту, мы адзначалі, што ў розных частках кораня з яго паверхні злушчваюцца знешнія клеткі. Спачатку гэта клеткі каранёвага чэхліка, затым каранёвыя валаскі, потым — клеткі кары і, нарэшце, знешнія слаі корку. Акрамя таго, корань выдзяляе ў глебу рад арганічных рэчываў. Клеткі, якія аддзяляюцца ад кораня, і рэчывы, якія імі выдзяляюцца, а таксама адмерлыя карані — добры пажытак для глебавых мікраарганізмаў, мноства якіх збіраецца побач з каранямі. Пры дапамозе мікраарганізмаў гэтыя адмерлыя клеткі і рэчывы ператвараюцца ў перагной і мінеральныя солі, што павышае ўрадлівасць глебы. Карані, уздзейнічаючы на жыццё глебавых мікраарганізмаў, мяняюць уласцівасці глебы, робяць яе больш урадлівай.
    Зона правядзення. Камбій. Корак. Прышчыпка кораня. Галінаванне кораня.
    1.	Як адбываецца рост кораня ў даўжыню? 2. Якім чынам корань патаўшчаецца?
    3.	У чым адрозненне клетачнай будовы зон усмоктвання і правядзення? 4. Якія тканкі размяшчаюцца на паверхні кораня ў розных яго зонах? Якія функцыі гэтых тканак? 5. Дзе закладваюцца бакавыя карані і дзе яны паяўляюцца на паверхні мацярынскага? 6. Як чалавек можа кіраваць галінаваннем каранёў? 7. Якім чынам карані павышаюць урадлівасць глебы?
    § 23.	Уздзеянне чалавека на каранёвыя сістэмы культурных раслін
    Вырошчваючы культурныя расліны, чалавек імкнецца атрымаць ад іх высокі ўраджай. Правільны шлях да павышэння ўраджаю — добрае глебавае жыўленне раслін. Такое жыўленне расліны атрымліваюць, калі ў іх добра развіты каранёвыя сістэмы і калі ў глебе ёсць усе ўмовы, неабходныя для актыўнай работы каранёў. Розныя прыёмы, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, рашаюць гэтыя дзве асноўныя задачы. Пазнаёмімся з найважнейшымі агратэхнічнымі прыёмамі і іх уплывам на каранёвыя сістэмы раслін і работу каранёў.
    Апрацоўка глебы. Перш чым засеяць поле ці засадзіць агарод, глебу ўзворваюць або перакопваюць. Пры ўзворванні і капанні слой глебы глыбінёй да 18—25 см пераварочваюць і разбіваюць на дробныя камячкі. Якую ж ролю адыгрываюць капанне
    56
    і ўзворванне ў жыцці культурных раслін? Папершае, яны знішчаюць пустазелле, таму што моцна пашкоджваюць яго каранёвыя сістэмы. Такім чынам чалавек часткова пазбаўляе культурныя расліны ад пустазелля, якое аднімае ў іх ваду і мінеральныя солі. Падругое, капанне і ўзворванне перамешваюць глебу і раўнамерна размяркоўваюць у ёй перагной. Таму карані культурных раслін могуць размяшчацца ва ўсёй таўшчыні ворнага слоя, гэта значыць намнога глыбей, чым у дзікарослых. Патрэцяе, капанне і ўзворванне разрыхляюць глебу, робяць яе лёгка пранікальнай для паветра і вады. На рыхлых глебах карані нармальна дыхаюць і актыўна паглынаюць глебавы раствор.
    Летам на палях, дзе растуць бульба, буракі, морква і іншыя сельскагаспадарчыя расліны, глебы культывуюць, гэта значыць рыхляць самы верхні слой асобымі машынамідыскарэзамі. Культывацыя — добры спосаб барацьбы з пустазеллем. Пры рэгулярнай культывацыі скарачаецца запас насення пустазелля ў глебе. Акрамя таго, культывацыя перашкаджае высыханню глебы. Часта пасля моцнага дажджу на паверхні глебы ўзнікае шчыльная корка. Вада, якая папала ў глебу ў час дажджу, хутка паднімаецца ўверх па тонкіх капілярах — скважынах гэтай коркі і пачынае энергічна выпарацца. Культывацыя разбурае корку і прыпыняе рух вады па капілярах. Вільгаць захоўваецца ў глебе. Па гэтай прычыне культывацыю часам. назы