Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
Кветаносны парастак. Калі расліна зацвітае, то кветкі ўтвараюцца на парастках на месцы пупышак — на верхавінцы і ў пазухах лістоў. Гэта ўжо не вегетатыўны, а рэпрадуктыўны, або кветаносны, парастак (мал. 33).
Асноўная функцыя вегетатыўнага парастка. Галоўная функцыя надземных вегетатыўных парасткаў — стварэнне арганічных рэчываў з вуглякіслага газу і вады пры дапамозе сонечнай энергіі. Гэты працэс называ
Супрацьлеглае
Ліставая мазаіка
Мал. 32. Лістаразмяшчэнне. Ліставая мазаіка
61
Мал. 33. Парастак дуба, які цвіце юць паветраным жыўленнем раслін. 3 ім падрабязна мы пазнаёмімся пазней. Галоўную ролю ў гэтым працэсе выконваюць лісты парастка.
Для паглынання вуглякіслага газу, якога ў паветры знаходзіцца зусім няшмат (у сярэднім 0,003 %), і асабліва для ўлоўлівання сонечнай энергіі патрэбна вялікая паверхня надземных органаў. Гэтым і тлумачыцца складаная будова парастка. Сцябло, як высокая мачта, выносіць у паветранае асяроддзе шматлікія плоскія лісты — «сонечныя батарэі». Чым больш лістоў, тым большая асвятляемая паверхня расліны. Калі скласці плошчу ўсіх лістоў, то агульная іх паверхня будзе значна большая за плошчу зямной паверхні, якую займае расліна.
Ліставая мазаіка. Лісты на с.цёблах размяшчаюцца так, што пупышкі не зацяняюць адна адну. Асабліва гэта відаць ва ўмовах недастатковага асвятлення. У некаторых дрэў, напрыклад ліпы, вяза, на ніжніх га
лінах, якія растуць гарызантальна, утвараецца так званая ліставая мазаіка (гл. мал. 32). Лісты павернуты да святла, і больш дробныя займаюць прамежкавае становішча паміж больш буйнымі. Гэта з’ява магчыма дзякуючы нераўнамернаму росту лістоў і іх здольнасці паварочвацца да святла пры любым тыпе лістаразмяшчэння (чарговым ці супрацьлеглым).
Верхавінкавая пупышка. Бакавыя (пазушныя) пупышкі. Пазуха ліста. Вузел. Міжвузелле. Лістаразмяшчэнне: чарговае, супрацьлеглае, кальчаковае. Вегетатыўны парастак. Кветаносны парастак. Паветранае жыўленне раслін. Ліставая мазаіка.
91. Што такое парастак? 3 якіх частак ён складаецца? 2. Што такое вузел? Што такое міжвузеллв? 3. Якія пупышкі называюць пазушнымі? 4. Якія тыпы лістаразмяшчэння вы аедаеце? 5. Якое адрозненне паміж вегетатыўным і кветаносным парасткамі? 6. У чым заключаецца галоўная функцыя вегетатыўнага парастка? 7. Што такое ліставая мазаіка? Якое яна мае значэнне?
§ 26. Будова пупышак
Што такое пупышка. Пупышка — гэта зачаткавы парастак. У ёй заключаны зачаткі будучага сцябла і лістоў (мал. 34). Калі на парастку з бакавых (пазушных) пупышак паяўляецца некалькі новых парасткаў, то ўтвараецца сістэма парасткаў (падобна да таго, як пры галінаванні кораня атрымліваецца каранёвая сістэма) (гл. мал. 20).
62
У аднагадовых раслін усе пупышкі разгортваюцца ў гэтым жа годзе. У шматгадовых яны зімуюць і галінаванне адбываецца на наступны год. Гэта паўтараецца шмат разоў. Значыць, пупышкі могуць пераносіць халодны (і сухі) перыяд года, яны ахаваны ад неспрыяльных умоў.
Знешняя будова пупышкі. Возьмем галінку дуба, чаромхі або бузіны і разгледзім пупышкі. Яны розныя па форме і афарбоўцы, таму па пупышках можна і зімой вызначыць, якое канкрэтна кустоўе або якое дрэва перад намі.
Размешчаны пазушныя пупышкі таксама, як і лісты: або чаргова (дуб, чаромха), або супрацьлегла (бузіна, клён), або кальчакова (лазаніца звычайная). Ад апалых лістоў пад пупышкамі добра прыметны ліставыя рубцы.
На паверхні пупышкі звычайна размяшчаюцца пупышкавыя лускавінкі, якія ахоўваюць ад высыхання і механічных пашкоджанняў іншыя часткі зачаткавага парастка. Лускавінкі — гэта першыя відазмененыя лісты пупышкі, развіццё якіх заканчваецца рана, да надыходу зімы. У дрэвавых раслін лускавінкі звычайна шчыльныя, скурыстыя, нярэдка насычаныя смалой, як у таполі ці бярозы; афарбаваныя ў карычневы, буры або шараваты колер. Лускавінкі налягаюць адна на адну, і краі іх шчыльна сціскаюцца.
У шматгадовых травяністых раслін зімуючыя пупышкі размяшчаюцца на падземных або ў ніжняй частцы надземных парасткаў, пад
зямлёй або каля ўзроўню глебы і зімой пакрыты снегам. Пупышкі траў часта пазбаўлены пупышкавых лускавінак, але ў некаторых раслін лускавінкі ёсць. Гэтыя лускавінкі не такія шчыльныя і скурыстыя, як у дрэвавых раслін. Афарбоўка іх часта белая, ружовая або зеленаватая, напрыклад у ландыша (гл. мал. 34) або падалешніку. Калі лускавінак няма зусім, пупышку звонку адзяваюць проста вельмі маладыя зялёныя лісты, напрыклад у эладэі (гл. мал. 34).
Унутраная будова пупышкі. Разгледзім падоўжны разрэз пупышкі бэзу або бузіны пад лупай (гл. мал. 34). Бачна, што ў пупышкі ёсць кароткая зачаткавая сцяблінка — гэта яе восевая частка. Унізе ад гэтай восі адыходзяць пупышкавыя лускавінкі. Вышэй за лускавінкі і пад іх прыкрыццём мы ўбачым некалькі вельмі маленькіх зачаткавых зялёных лістоў. Яны складзены ўдоўж або скручаны ў трубачку. Дзенебудзь ужо можна заўважыць у пазухах зачаткавых лістоў маленькія зачаткавыя пазушныя пупышкі. Зачаткавае сця
63
бло, зачаткавыя лісты і зачаткавыя пупышкі ў іх пазухах разам утвараюць пупышку — зачаткавы парастак. Калі пупышка ўяўляе сабой зачатак вегетатыўнага парастка, то і пупышку называюць вегетатыўнай. Але бываюць і кветкавыя пупышкі. У іх на зачаткавай сцяблінцы, акрамя ліставых зачаткаў, знаходзяцца зачаткі кветак або адной кветкі. Гэта добра бачна ў бузіны (гл. мал. 34), бэзу, вярбы. Кветкавыя пупышкі ў многіх дрэвавых раслін адрозніваюцца ад вегетатыўных нават па знешняму выгляду: яны звычайна буйнейшыя і нярэдка круглявыя.
Пупышка — зачатак парастка. Сістэма парасткаў. Ліставыя рубцы. Пупышкавыя лускавінкі. Зачаткавае сцябло. Зачаткавыя лісты. Зачаткавыя пупышкі. Кветкавая пупышка.
^у* 1 Што такое пупышка? Якія функцыі пупышкі? 2. Дзе размешчаны пупышкі на парастку? 3. Якая будова вегетатыўнай пупышкі? 4. Што такое пупышкавыя лускавінкі? Якая іх функцыя? 5. Чым адрозніваюцца кветкавыя пупышкі ад вегетатыўных?
Будом пупышак, размяшчмне Іх на сцябле
1. Разгледзьце размяшчэнне пупышак на парастку рабіны. Знайдзіце верхавінкавую і пазушныя пупышкі. Як размешчаны пупышкі на парастку рабіны?
2. Разгледзьце размяшчэнне пупышак на парастку клёна. Як размешчаны пупышкі на парастку клёна?
3. Разгледзьце пупышкавыя лускавінкі. Якое яны маюць значэнне?
4. На парастку клёна знайдзіце найдрабнейшыя выцягнутыя пупышкі і найбуйнейшыя
круглявыя. Пры дапамозе прэпаравальных іголак здыміце з найдрабнейшай пупышкі лускавінкі. Пад лускавінкамі размешчаны цесна прыціснутыя адзін да аднаго зялёныя зачаткі лістоў. Разгледзьце іх пры дапамозе прэпаравальнай лупы.
5. Прэпаравальнымі іголкамі асцярожна аддзяліце зачаткі лістоў ад зачаткавай сцяблінкі і падлічыце іх. Колькі зачаткаў лістоў знаходзіцца ў пупышцы?
6. Як вы назавяце разгледжаную пупышку? Што разаўецца з такой пупышкі вясной?
7. Асцярожна разрэжце прэпаравальным нажом буйную круглявую пупышку клёна ўдоўж і разгледзьце пры дапамозе лупы яе ўнутраную будову. Знайдзіце зачаткі кветак на зачаткавым сцябле. Як называюць такую пупышку? Што разаўецца з такой пупышкі вясной?
8. Параўнайце разгледжаныя вамі пупышкі клёна. У сшытку адзначце рысы іх падабенства і адрознення.
§ 27. Фарміраванне і разгортванне пупышак
Фарміраванне пупышкі. У вегетатыўнай пупышцы верхавінка яе восі ўяўляе сабой так званы конус нарастання. Падрабязна разгледзець яго можна толькі на тонкім зрэзе пад мікраскопам. Ен складаецца з мяккай утваральнай тканкі, усе клеткі якой могуць дзяліцца.
Парастак, як і корань, расце верхавінкай, якая схавана пад зачаткамі лістоў. Але ў адрозненне ад крраня пры дзяленні клетак конуса нарастання парастак не проста падаўжаецца. У выніку верхавінкавага росту конус нарастання змяняе сваю форму і ўскладняецца. Гэта адбываецца таму, што ў яго аснове пры хуткім дзя
64
Ветегатыўная пупышка
Мал. 35. Разгортванне парастка з пупышкі
ленні клетак з’яўляюцца маленькія бугаркі. Гэта зачаткі лістоў. Кожны такі бугарок разрастаецца і паступова набывае форму будучага ліста, толькі вельмі маленькага. Верхавінка конуса нарастання, якая знаходзіцца вышэй за ліставыя бугаркі, працягвае дзяліцца. Закладваюцца новыя ліставыя зачаткі. Такім чынам, верхавінкавы рост парастка — гэта складаны працэс. Ен складаецца з падаўжэння конуса нарастання, закладвання і росту ў яго аснове зачаткавых лістоў. Падаўжаецца будучае сцябло, і адначасова з гэтым фарміруюцца будучыя лісты.
Кончык кораня, як мы ведаем, ахоўваецца каранёвым чэхлікам. А ў парастка ніякага чэхліка няма, затое ёсць пупышка, унутры якой схаваны конус нарастання. Функцыю аховы маладой верхавінкі парастка бяруць на сябе самі лісты. Ліставыя бугаркі, якія з’явіліся на конусе нарастання,разрастаюцца нераўнамерна. Ніжні бок будучага ліста расце хутчэй, чым верхні, таму ён адразу ж загінаецца над конусам нарастання ў
выглядзе навеса. Чым ніжэй па восі, тым ліставыя зачаткі старэйшыя, буйнейшыя і мацней загнутыя над конусам нарастання, з усіх бакоў яны закрываюць верхавінку. Вось так атрымліваецца пупышка. Яе ніжнія ліставыя зачаткі ператвараюцца ў лускавінкі, асобныя ахоўныя лісты — пупышкавыя лускавінкі.
Такім чынам, верхавінкавы рост парастка за кошт дзялення клетак адбываецца пры фарміраванні пупышкі. Калі конус нарастання ператвараецца ў зачатак кветкі, пупышка робіцца кветкавай.
Разгортванне пупышкі. Рост парастка ў стане пупышкі можа працягвацца доўга, але памеры зачаткавага сцябла і зачаткавых лістоў застаюцца вельмі маленькімі. У гэтым мы ўпэўніліся, разглядаючы ўнутраную будову зімуючых пупышак. Добра прыметны хуткі рост сцябла і лістоў пачынаецца тады, калі пупышка разгортваецца (мал. 35). Гэты працэс можна назіраць на галінках, пастаўленых у ваду.
Спачатку пупышкі дрэў набрака
3. „Біялогія”, 67 кл,
65
Мал. 37. Пупышкавыя кольцы і гадавыя прыросты парасткаў у даўжыню
Мал. 36. Уставачны рост парастка злака (схема)
юць — павялічваюцца ў памерах, але лускавінкі пры гэтым застаюцца самкнутымі. Потым лускавінкі рассоўваюцца і адхіляюцца ад сцяблінкі. Наверх выходзяць маладыя зялёныя лісты.
Чаму рассоўваюцца лускавінкі і наступныя зялёныя лісты? Галоўная прычына гэтага — узмоцнены рост міжвузелляў. У пупышцы лускавінкі і лісты закладваюцца цесна, шчыльна адзін над адным. Вось пупышкі (сцяблінка) складаецца з мноства вузлоў, а міжвузелляў яшчэ няма. Пры разгортванні пупышкі пачынаюць хутка дзяліцца і расці клеткі сцябла паміж вузламі. Гэта так званы ўставачны рост (мал. 36).