• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    8.	Разгледзьце каранёвую сістэму дарослай расліны пшаніцы. Ці можна выявіць галоўны корань? Разгледзьце прыдаткавыя карані, якія адрастаюць ад ніжняй часткі сцябла. Знайдзіце бакавыя карані. Як называецца такая каранёвая сістэма?
    9.	Параўнайце каранёвыя сістэмы гароху і пшаніцы. У чым іх падабенства і ў чым адрозненне? Вывады запішыце ў сшытак. Замалюйце схемы каранёвых сістэм гароху і пшаніцы.
    § 20. Каранёвае жыўленне раслін.
    Дыханне каранёў
    Усмоктванне вады каранямі. Чаму расліны не могуць жыць без каранёў? Для адказу на гэта пытанне правядзём рад доследаў. Возьмем расліну, якая вырасла на вільготным пілавінні, абтрасём каранёвую сістэму і апусцім карані ў прабірку з вадой. На ваду для аховы яе ад выпарэння нальём тонкі слой алею. Адзначым узровень на сценцы прабіркі. Праз дзеньдва вада ў прабірцы апусціцца ніжэй за адзнаку. Значыць, карані ўсмакталі ваду і падалі яе наверх да лістоў.
    47
    Каранёвы ціск. У дастаткова буйной расліны (пакаёвай бальзаміны, памідора) зрэжам надземную частку такім чынам, каб на паверхні зямлі застаўся бязлісты пянёк вышынёй 2—3 см. На пянёк надзенем корак з адтулінай, а на яго — шкляную трубку. Каб шкляная трубка не ўпала, замацуем яе на штатыве, уваткнутым у зямлю (мал. 23). Хутка трубка пачынае запаўняцца вадкасцю — пасакай. Значыць, карані падаюць наверх пасаку. Сілу, якая выклікае аднабаковую падачу вільгаці ад каранёў да парасткаў, называюць каранёвым ціскам. Чым мацнейшы каранёвы ціск, тым вышэй падымаецца вадкасць.
    Выдзяленне пасакі можна назіраць і ў прыродзе. Ранняй вясной, калі лісты на дрэвах яшчэ не разгарнуліся, у ствалах клёну, бярозы і іншых дрэў пачынаецца веснавы рух сокаў. Калі галіна або ствол бярозы параненыя, то з ранкі цячэ бярозавы сок — пасака бярозы. Пасака салад
    Мал. 23. Дослед, які паказвае каранёвы ціск
    каватая на смак, у ёй раствораны розныя пажыўныя рэчывы, у тым ліку цукар і вітаміны. Яна неабходна расліне для яе веснавога росту, набракання і разгортвання пупышак. Бярозавы сок смачны і карысны для здароўя чалавека, яго нарыхтоўваюць у бярозавых лясах, прызначаных да высякання. Неарганізаваная нарыхтоўка бярозавага соку, асабліва ў прыгарадных лясах, забаронена, таму што яна аслабляе дрэвы і можа нават выклікаць іх пагібель.
    Уплыў тэмпературы на жыццядзейнасць каранёў. Падрыхтуем дзве расліны такім жа чынам, як для папярэдняга доследу, гэта значыць зрэжам надземныя часткі і на пянькі надзенем шкляныя трубкі. Адну з гэтых раслін будзем паліваць цёплай вадой (тэмпература 17—18 °C), a другую — халоднай (тэмпература 1—2 °C). У першай расліны пасака будзе выдзяляцца моцна і высока падымецца па шкляной трубцы, у другой жа пасакі выдзеліцца мала. 3 доследу відаць, што тэмпература моцна ўплывае на работу каранёў. Пры нізкіх тэмпературах усмоктванне вады каранямі слабее і нават прыпыняецца, каранёвы ціск падае.
    Мінеральнае жыўленне раслін. Такім чынам, мы высветлілі, што карані паглынаюць ваду і што на гэты працэс уплывае тэмпература глебы. Аднак мы ведаем, што ў глебе знаходзіцца не чыстая вада, а глебавы раствор, гэта значыць вада з растворанымі ў ёй мінеральнымі солямі.
    48
    Мал. 24. Дослед, які даказвае дыханне кара* нёў
    Узнікае пытанне: ці паглынаюць карані з глебы, акрамя вады, яшчэ і раствораныя ў ёй мінеральныя солі? Каб адказаць на гэта пытанне, вучоныя прарабілі шмат доследаў з вырошчваннем раслін на водных растворах. Адзін з такіх спосабаў вырошчвання называюць гідрапонным, або гідрапонікай (ад грэчаскіх слоў «гідрас» — вільгаць, «понеа» — працаваць). Пры гідрапонным спосабе расліны высаджваюць не ў глебу, а ў гравій (або ў добра прамыты кварцавы пясок, або ў асобы мінерал вермікуліт) і змочваюць яго штучна падрыхтаваным растворам мінеральных солей. Самі па сабе гравій, пясок ці вермікуліт бясплодныя, яны служаць толькі для замацавання Kapa нёвых сістэм. Усе неабходныя для жыцця мінеральныя рэчывы расліны атрымліваюць з раствораў, якія рыхтуюць з дыстыляванай вады з дабаўленнем чыстых мінеральных солей. Пры гэтым спосабе вырошчвання неабходна сачыць за тым, каб пажыўны раствор толькі абмываў гравій
    і да каранёў быў свабодны доступ паветра, неабходнага для дыхання.
    Пры гідрапонным спосабе вырошчвання дакладна вядомы састаў пажыўнага раствору. Мяняючы гэты састаў і сочачы за раслінамі, вучоныя змаглі вызначыць, якія мінеральныя солі і ў якіх колькасцях патрэбны расліне. У выніку гэтых доследаў было высветлена таксама, што ўсе мінеральныя рэчывы расліны атрымліваюць толькі ў вадкім выглядзе з раствору вады. Некаторыя мінеральныя рэчывы патрэбны расліне ў адносна вялікіх колькасцях. Гэта солі азоту, фосфару, калію, кальцыю, серы, MarHiro. Іншыя рэчывы, куды ўваходзяць жалеза, медзь, цынк, бор і іншыя патрэбны ў нязначных колькасцях. Розныя расліны патрабуюць у розных колькасцях мінеральныя рэчывы.
    Дыханне каранёў. Калі пры гідрапонным спосабе вырошчвання поўнасцю заліць растворам гальку, то расліны загінуць. Іх гібель выкліка
    49
    на тым, што карані не атрымліваюць кісларод, неабходны для іх дыхання. Дыханне каранёў можна даказаць простым доследам (мал. 24). Змесцім у прабірку каранёвую сістэму маладой расліны гароху, якая вырасла ў вільготным пілавінні. Папярэдне Kapa нёвую сістэму неабходна абтрэсці ад пілавіння. Праз 35—40 хвілін дастанем каранёвую сістэму і хутка ўняеём у пустую прабірку запаленую лучыну. Лучына гасне. Значыць, кіслароду ў прабірцы няма. У кантрольнай прабірцы, дзе не было жывых каранёў, лучына гарыць. Дослед паказвае, што карані выкарыстоўваюць кісларод для дыхання. У глебе карані атрымліваюць кісларод з паветра, якое знаходзіцца паміж кавалачкамі глебы. Калі ў глебе паветра мала, карані развіваюцца дрэнна і могуць нават адмерці., Так яны, напрыклад, адміраюць у пераўвільготненай глебе, дзе вада выціскае паветра.
    Каранёвы ціск. Гідрапоніка.
    1.	У чым заключавцца каранёвае (глебавае) жыўленнв раслін? 2. Як можна вырасціць расліну без глебы? 3. Як даказаць, што жывыя карані дыхаюць?
    4.	Чаму нельга паліваць хатнія расліны халоднай вадой? 5. Якія мінеральныя рэчывы патрэбны раслінам у адносна вялікіх колькасцях? 6. Які спосаб вырошчвання раслін называюць гідрапонным?
    §	21. Клетачная будова маладога кораня
    Каранёвы чэхлік і зона дзялення.
    Разгледзім пад лупай кончык кораня. Верхавінка кораня пакрыта як бы ма
    ленькім каўпачком — каранёвым чэхлікам. Пад мікраскопам відаць, што ён складаецца з некалькіх слаёў клетак (мал. 25). Знешнія клеткі пастаянна адкрываюцца і аслізняюцца. Слізь выконвае ролю змазкі, якая памяншае трэнне кораня аб цвёрдыя часцінкі глебы. Нягледзячы на тое што знешнія клеткі каранёвага чэхліка злушчваюцца, яго форма і памеры застаюцца пастаяннымі. Чаму так адбываецца? Схаваная пад чэхлікам верхавінка кораня складаецца з клетак утваральнай тканкі. Гэтыя клеткі здольныя дзяліцца, таму верхавінку кораня, схаваную пад чэхлікам, называюць зонай дзялення. Знешнія клеткі гэтай зоны, дзелячыся, папаўняюць чэхлік. Гэтым і тлумачацца пастаянуая форма і памеры каранёвага чэхліка. Другая, большая частка клетак зоны дзялення таксама дзеліцца, даючы пачатак усім астатнім клеткам кораня.
    Каранёвы чэхлік ахоўвае пяшчотныя жывыя клеткі зоны дзялення ад механічных пашкоджанняў, непазбежных пры росце ў глебе. У гэтым заключаецца галоўная, ахоўная роля чэхліка.
    Зона росту. За зонай дзялення бачны ўчастак кораня з гладкай паверхняй. Гэта — зона pocrtj (гл. мал. 25). Яна таксама складаецца з клетак утваральнай тканкі, аднак тут, побач з клеткамі, якія дзеляцца, знаходзяцца клеткі, якія спынілі дзяленне. Такія клеткі растуць і павялічваюць свае памеры. У выніку гэты ўчастак кораня прыметна падаўжаецца, за што яго называюць зонай
    50
    росту. Зона росту, выцягваючыся, праштурхоўвае ўперад зону дзялення, ахаваную каранёвым чэхлікам.
    Рост кораня. А ці можна доследным шляхам даказаць, што корань расце сваёй верхавінкай, гэта зна
    Мал. 25. Зоны кораня. Утварэнне і рост бакавых каранёў (схема)
    чыць за кошт зон дзялення і росту? Возьмем праростак фасолі ці конскага бобу і тушшу нанясём на галоўны корань меткі на аднолькавай адлегласці адна ад адной. На наступны дзень мы ўбачым, што на ўчастку кораня, размешчаным бліжэй да верхавінкі, адлегласць паміж меткамі павялічылася, а каля яго асновы засталася ранейшай (мал. 26). Такім чынам, у даўжыню расце толькі ўчастак кораня паблізу ад яго верхавінкі, гэта значыць, што корань валодае верхавінкавым ростам.
    Ведаючы клетачную будову кораня, мы можам растлумачыць яго верхавінкавы рост.
    Зона ўсмоктвання. Далей, пасля зоны росту, відаць участак кораня, паверхня якога пакрыта як бы лёгкім пушком. Тут знешнія клеткі ўтвараюць вырасты — каранёвыя валаскі (мал. 27). Каранёвыя валаскі маюць тонкія слізістыя абалонкі і буйныя цэнтральныя вакуолі. Даўжыня каранёвых валаскоў ад 0,1 да 1,5 мм, а ў некаторых раслін, напрыклад у пшаніцы, асакі, да 8— 9 мм.
    Каранёвыя валаскі цесна дакранаюцца да кавалачкаў глебы і глебавага раствору. Слізь, якую яны выдзяляюць, растварае мінеральныя часцінкі глебы. Дзякуючы валаскам карані трывала счэпліваюцца з кавалачкамі глебы. На выкапаных каранях нават пасля стараннага абтрэсвання застаецца зямля.
    Каранёвыя валаскі працуюць як маленькія помпы, якія ўсмоктваюць з глебы глебавы раствор. Таму тую зо
    51
    2 дзень <
    Мал. 26. Дослед, які даказвае верхавінкавы рост кораня
    Мал. 27. Каранёвыя валаскі
    ну кораня, на якой размяшчаюцца каранёвыя валаскі, называюць зонай усмоктвання (гл. мал. 25). Калі каранёвыя валаскі пашкоджаны, расліна не можа здабываць з глебы патрэбныя ёй ваду і мінеральныя рэчывы. Пры перасадцы раслін трэба старанна ахоўваць іх маладыя KapaHi, каб як мага менш шкодзіць каранёвыя валаскі.
    Каранёвых валаскоў у раслін вельмі многа: у пшаніцы, напрыклад, да 50—100 на 1 мм2 паверхні кораня. Дзякуючы каранёвым валаскам усмоктвальная паверхня кораня павялічваецца ў дзесяткі і нават сотні разоў.
    Кожны каранёвы валасок жыве нядоўга — звычайна некалькі дзён, a затым адмірае. На змену адмерлым паяўляюцца новыя. Каранёвыя валаскі бесперапынна ўзнаўляюцца: яны пастаянна ўтвараюцца паблізу зоны росту і адміраюць на супрацьлеглым канцы зоны ўсмоктвання. У выніку гэтага зона ўсмоктвання, маючы пастаянную даўжыню, па меры росту кораня павольна перамяшчаецца ў глебе, выкарыстоўваючы для жыўлення ўсё новыя і новыя глебавыя пласты.