• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    У клетках мякаці пладоў і ў клетках лускі цыбуліны назапашваюцца пажыўныя рэчывы. Плады і цыбуліны сакавітыя і пажыўныя. Тканкі, у клетках якіх назапашваюцца рэчывы, называюць запасальнымі тканкамі.
    Бываюць клеткі з вельмі тоўстымі сценкамі, імі ўтвораны шкарлупіна арэха, жалуда, костачкі слівы, абрыкоса, вішні. Клеткі тут утвараюць суцэльную цвёрдую тканку. Яе адносяць да механічных, або апорных
    Мал. 13. Клеткі механічнай тканкі
    тканак (мал. 13). Іх галоўная адзнака — таўстасценныя клеткі. Жывое змесціва часта адсутнічае, але яно было ў маладых клетках, якія растуць, а затым поўнасцю разбурылася.
    Вось мы і пазнаёміліся з трыма відамі раслінных тканак: запасальнай, покрыўнай і механічнай. Іншыя тканкі мы разгледзім пазней.
    А Пігменты. Хларафіл. Міжклетачнае рэчыва. Міжклетнікі. Тканка. Покрыўная тканка. Запасальная тканка. Механічная, або апорная, тканка.
    A 1. У якіх частках клеткі ёсць вада? 2. У якіх * частках клеткі яе больш? Якія рэчывы ўваходзяць у састаў жывога змесціва клеткі? 3. Што такое пігменты? У якіх частках клеткі яны сустракаюцца? Што такое хларафіл? У якой частцы клеткі ён знаходзіцца? 4. Якое рэчыва абавязкова ўваходзіць у састаў абалонкі клеткі? 5. Якія тканкі ў целе расліны выконваюць апор
    29
    ную функцыю? 6. Як пазнаць клеткі механічнай тканкі на зрэзе органа пад мікраскопам?
    § 13.	Жыццядзейнасць клеткі.
    Дзяленне клетак і рост раслін
    Рух цытаплазмы. У клетцы адбываюцца ўсе неабходныя жыццёвыя працэсы. Адно з бачных праяўленняў жыццядзейнасці клеткі — рух цытаплазмы. Калі некаторы час паназіраць за клеткамі ліста эладэі пад мікраскопам, то можна заўважыць рух хларапластаў унутры кожнай клеткі. Яны рухаюцца, захопленыя кругавым перамяшчэннем цытаплазмы. Цытаплазма таксама мае здольнасць сціскацца і зноў выпроствацца.
    Абмен рэчываў. Клетка жывіцца, гэта значыць паглынае рэчывы са знешняга асяроддзя і ператварае іх у рэчывы свайго цела. Клетка дыхае, паглынаючы кісларод і выдзяляючы вуглякіслы газ. Рэчывы ў жывой клетцы не застаюцца пастаяннымі, яны змяняюцца. Пры гэтым яны ўзаемадзейнічаюць адно з адным, злучаюцца і зноў распадаюцца. Многія прадукты распаду клетка выдзяляе ў знешняе асяроддзе. Апісаныя працэсы, якія адбываюцца ў клетцы, называюць абменам рэчываў. Абмен рэчываў — галоўнае праяўленне жыццядзейнасці арганізма, усіх яго клетак.
    Паступленне рэчываў у клетку і выхад іх з клеткі. Рэчывы рухаюцца
    ўнутры адной клеткі, а таксама з клеткі ў клетку, з адной часткі расліны ў другую. Паступленне рэчываў у клетку са знешняга асяроддзя і праходжанне іх з клеткі ў клетку залежыць ад пранікальнасці абалонак і цытаплазмы.
    Абалонка і цытаплазма лёгка прапускаюць ваду і газы (напрыклад, кісларод, вуглякіслы газ). Для многіх рэчываў, раствораных у вадзе, цэлюлозная абалонка таксама лёгка пранікальная, а жывая цытаплазма паглынае і прапускае іх толькі выбіральна. Выбіральнае паглынанне ўласціва толькі жывым клеткам. Калі ж цытаплазму знішчыць, напрыклад кіпячэннем, яна робіцца пранікальнай для любых рэчываў.
    Дзяленне клетак. Адна з найбольш важных праяў жыцця клетак — іх здольнасць да дзялення. Пры гэтым з адной зыходнай (мацярынскай) клеткі атрымліваюцца дзве даччыныя. Кожная з іх паступова дарастае да памераў мацярынскай і можа зноў дзяліцца. Так павялічваецца колькасць клетак у органах расліны і ўтвараюцца розныя тканкі. Расліна расце за кошт дзялення і росту клетак.
    Дзяленне — вельмі складаны працэс (мал. 14). Галоўную ролю пры гэтым выконвае ядро. Яно дзеліцца першым. Перад дзяленнем у ім робяцца добра прыметнымі храмасомы. Кожная храмасома дзеліцца ўдоўж, вельмі дакладна на дзве палавінкі. Гэтыя палавінкі разыходзяцца да двух супрацьлеглых кан
    30
    цоў мацярынскай клеткі, дзе ўдзельнічаюць ва ўтварэнні новых, даччыных ядраў. У клетцы іх два. Пазней кожная храмасома новага ядра дабудоўвае палавіну, якой не хапае, якая «пайшла» ў іншае даччынае ядро. У новым ядры аказваецца столькі ж храмасомаў, колькі было ў мацярынскай клетцы. У цытаплазме ўзнікае перагародка, і клетка дзеліцца на дзве, кожная з якіх мае сваё ядро. Перагародка складаецца з дзвюх цэлюлозных абалонак і слоя міжклетачнага рэчыва паміж імі, якое склейвае іх. У перагародцы застаюцца вельмі дробныя адтуліны. Дзякуючы ім захоўваецца сувязь паміж цытаплазмамі суседніх клетак. Такім чынам жывое змесціва ўсіх клетак злучана адно з адным.
    Утваральныя тканкі. Да дзялення здольныя далёка не ўсе клеткі кветкавай расліны. Жывыя клеткі дзеляцца звычайна толькі ў маладым стане. Калі яны робяцца дарослымі, патаўшчаюцца сценкі, збіраецца многа клетачнага соку і розных назапашаных рэчываў, здольнасць да дзялення страчваецца. Тканкі, якія складаюцца з маладых клетак, што дзеляцца, называюць утваральнымі.
    У кветкавых раслін утваральная тканка знаходзіцца ў пэўных частках іх органаў, а іменна на верхавінках (кончыках) каранёў і парасткаў. За кошт гэтай тканкі органы растуць у даўжыню. Есць яшчэ слаі ўтва
    Разыходжанне Узнікненне перагародкі храмасомаў
    Мал. 14. Дзяленне клеткі
    ральных тканак у сцёблах і каранях, за кошт якіх гэтыя органы могуць доўга расці ў таўшчыню. 3 работай утваральных тканак мы пазнаёмімся падрабязна пры вывучэнні асобных органаў кветкавых раслін.
    Рух цытаплазмы. Абмен рэчываў. Выбіральная пранікальнасць цытаплазмы. Пранікальнасць абалонкі. Дзяленне клетак. Храмасомы. Утваральная тканка.
    1.	Якія адзнакі жыццядзейнасці клеткі можна назіраць пад мікраскопам? 2. Якія жыццёвыя працэсы адбываюцца ў клетцы? 3. Што такое абмен рэчываў? 4. Рэчывы могуць пераходзіць з клеткі ў клетку і са знешняга асяроддзя ў клетку. Якія ўласцівасці абалонкі і цытаплазмы гэтаму садзейнічаюць, а якія перашкаджаюць?
    5.	Якое значэнне мае дзяленне клетак?
    6.	Апішыце працэс дзялення клеткі. Што пры гэтым адбываецца з ядром? 7. Ці кожная клетка расліны здольна дзяліцца? 8. Якую тканку называюць утваральнай? Назавіце яе месцазнаходжанне ў целе кветкавай расліны.
    31
    Аб чым мы даведаліся з раздзела II
    У састаў раслін уваходзяць: арганічныя і неарганічныя (у ліку неарганічных вада) рэчывы. Сярод арганічных рэчываў галоўную ролю выконваюць бялкі, вугляводы, тлушчы.
    Органы расліны складаюцца з клетак. Клетка — асноўная адзінка цела расліны.
    У жывой расліннай клетцы адрозніваюць цэлюлозную абалонку і жывое змесціва, прадстаўленае цытаплазмай, у якой знаходзяцца ядро, пластыды і вакуолі. У клетцы ёсць і назапашаныя рэчывы.
    Кожная жывая клетка жывіцца, дыхае, у ёй заўсёды адбываецца ператварэнне рэчываў (абмен рэчываў). Важныя адзнакі жыццядзейнасці клеткі — рух цытаплазмы, дзяленне.
    Сувязь клетак са знешнім асяроддзем і паміж сабой (паглынанне і выдзяленне рэчываў, праходжанне іх з клеткі ў клетку) магчыма дзякуючы пранікальнасці абалонкі і выбіральнай пранікальнасці цытаплазмы.
    Клеткі розных частак раслін неаднолькавыя па форме, памерах, змесціву. Групы клетак, злучаных адна з адной, якія падобныя па сваёй будове і выконваюць пэўныя функцыі, называюць тканкамі.
    Мы даведаліся пра некаторыя віды тканак і іх галоўныя адзнакі: утваральныя — здольнасць да пастаяннага дзялення клетак, за кошт утваральных тканак расце расліна; запасальныя тканкі — назапашванне пажыўных рэчываў; покрыўныя — вонкавае становішча, шчыльнае размяшчэнне клетак, ахова іншых тканак; механічныя — клеткі з патоўшчанымі і трывалымі абалонкамі, выражана апорная функцыя.
    Раздзел 111. СЕМЯ
    § 14. Будова семя двухдольных раслін
    Знешняя будова семя фасолі. Пазнаёмімся з будовай семя фасолі (мал. 15). Яно буйное, і ўсе яго часткі можна лёгка разгледзець. Дастанем семя з плода, намочым яго ў вадзе і разгледзім. Семя фасолі пупышкападобнае, пляскатае, зверху пакрыта тоўстай насеннай лупінай.
    Афарбоўка лупіны можа быць рознай — белай, карычневатай або плямістай («мармуровай»). Насенная лупіна ахоўвае ад высыхання і механічных пашкоджанняў астатнія часткі семя.
    На ўвагнутым баку семя фасолі відаць невялікая авальная плямка — рубчык ад семяножкі, якая злучала няспелае семя са сценкай плода. Гэту плямку называюць рубчыкам. По
    32
    бач з рубчыкам у насеннай лупіне знаходзіцца маленькая адтуліна — семяуваход. Пры намочванні праз семяўваход унутр семя лёгка праходзіць вада. Калі злёгку сціснуць намочанае семя, то з семяўвахода выступае кропелька вады.
    Унутраная будова семя фасолі. Здымем насенную лупіну. 3 намочанага семя яна здымаецца лёгка, а з сухога зняць яе вельмі цяжка. Пасля зняцця лупіны ў руках застаецца зародак — маленькая раслінка (гл. мал. 15). Вось яе і ахоўвае насенная лупіна. Уважліва разгледзім зародак. Добра бачны два тоўстыя зародкавыя лісты. Гэтыя зародкавыя лісты называюць семядолямі. Семядолі ў фасолі буйныя, мясістыя, менавіта на іх долю прыпадае большая частка масы зародка. 3 увагнутага боку семядоляў, там, дзе быў семяўваход, бачна невялікая цыліндрычная зародкавая сцяблінка, якая паступова пераходзіць у вельмі кароткі зарод
    кавы карэньчык. Сцяблінка і карэньчык шчыльна прыціснуты да шчыліны паміж семядолямі.
    Асцярожна рассунем семядолі. Паміж імі бачна пупышка зародка. Здымем адну семядолю і разгледзім пупышку. Яна знаходзіцца на верхавінцы зародкавай сцяблінкі, якая ў фасолі сагнутая. У пупышцы добра відаць зачаткавыя лісцікі. Ніжэй за пупышку на сцябле размяшчаюцца семядолі.
    Такім чынам, зародак мае тыя ж вегетатыўныя органы, што і дарослая расліна. У зародка ёсць корань і парастак. Зародкавы парастак складаецца са сцяблінкі, двух зародкавых лістоў (семядоляў) і пупышкі.
    Расліны, зародак якіх мае дзве семядолі, адносяць да двухдольных. Гэта — бульба, памідоры, морква, яблыня, дуб, ясень, агуркі, баклажаны і многія іншыя расліны.
    2. ,,Б іялогія”, 67 кл.
    33
    Будова семя перцу. Семя не ўсіх двухдольных раслін мае дакладна такую ж будову, як у фасолі. Пазнаёмімся з будовай семя салодкага перцу (гл. мал. 15). Яно плоскае, круглае, злёгку жаўтаватае. Рубчык у выглядзе выцягнутай пляцовачкі размешчаны на вузкім канце семя каля яго асновы. Насенная лупіна цвёрдая і трывалая, але параўнальна тонкая.
    Скрозь лупіну прасвечвае контур зародка, які выгнуты і размешчаны бліжэй да канта семя. Цэнтральная частка семя занята асаблівай запасальнай тканкай, якую называюць эндаспермам (ад грэчаскіх слоў «энда» — унутры, «сперма» — семя). На разрэзе семя перцу, зробленым паралельна яго плоскаму боку, добра бачна, што зародак акружаны эндаспермам.