Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
4. Пратрыце сурвэткай прадметнае і покрыўнае шкельцы.
5. На прадметнае шкельца капніце піпеткай кроплю вады. У кроплю вады пакладзіце маленькі кавалачак ваты і закрыйце зверху яго покрыўным шкельцам. Лішак вады здыміце фільтравальнай (прамакальнай) паперай.
6. Пакладзіце падрыхтаваны вамі прэларат на прадметны столік так, каб кавалачак ваты аказаўся над цэнтрам адтуліны. Заціскачкамі прымацуйце прадметнае шкельца на прадметным століку.
7. Павярніце рэвальверную галоўку і пастаўце ў рабочае становішча аб’ектыўХв. Паглядзіце, які акуляр стаіць у вашым мікраскопе, пастаўце акуляр X 7. Якое павелічэнне дасць у гэтым выпадку мікраскоп?
8. Гледзячы на аб'ектыў збоку і карыстаючыся рэгуліровачнымі вінтамі, падыміце столік так, каб адлегласць ад покрыўнага
шкельца да аб'ектыва была не большай за 5—6 мм.
9. Гледзячы ў акуляр, асцярожна пры дапамозе рэгуліровачных вінтоў апускайце прадметны столік да тых пор, пакуль не будуць добра бачны валокны ваты.
10. Павярніце рэвальверную галоўку і ўстанавіце ў рабочае становішча аб'ектыў X 20. Якое павелічэнне дасць мікраскоп?
11. Злёгку падрэгулюйце становішча прадметнага століка і дабіцеся, каб валокны ваты былі добра бачны.
12. Памяняйце акуляр X 7 на акуляр X 15. Якое павелічэнне дае мікраскоп? Разгледзьце валокны ваты пры гэтым павелічэнні.
§ 11. Клетачная будова органаў раслін
Клетачная будова мякаці пладоў. Нават няўзброеным вокам, а яшчэ лепш пад лупай можна бачыць, што мякаць спелага кавуна, памідора, яблыка складаецца з вельмі маленькіх крупінак, або зярнятак. Гэта клеткі — самыя маленькія «цаглінкі», з якіх складаюцца целы ўсіх жывых арганізмаў. Клетачная будова раслін была адкрыта ў XVII ст. дзякуючы вынаходству мікраскопа.
Калі разгледзець мякаць плода памідора і кавуна пры павелічэнні мікраскопа прыкладна ў 56 разоў, то ўбачым круглявыя празрыстыя клеткі. У яблыка яны бясколерныя, у кавуна і памідора — бледнаружовыя. Клеткі ў «кашцы» ляжаць рыхла, раз’яднаныя паміж сабой, і таму добра відаць, што кожная клетка мае сваю абалонку, або сценку.
Унутранае жывое змесціва клетак можна разгледзець толькі пры моц
25
ным павелічэнні мікраскопа. Пад абалонкай размешчана бясколерная цытаплазма, у ёй больш цвёрдае цельца — ядро і празрыстыя пузыркі — вакуолі, запоўненыя вадзяністым клетачным сокам. У клетках кавуна клетачны сок афарбаваны ў ружовы колер. У клетках памідора клетачны сок бясколерны, а ў цытаплазме бачны вельмі дробныя, афарбаваныя ў чырванаваты колер цельцы, іх называюць пластыдамі. У адных клетках раслін яны могуць быць афарбаванымі (як у клетках мякаці памідора), у іншых— бясколернымі.
Хларапласты ў клетках ліста эладэі. Разгледзім пад мікраскопам ліст эладэі, які складаецца ўсяго толькі з двух слаёў клетак. Клеткі ліста прамавугольныя, выцягнутыя. Яны шчыльна прылягаюць адна да адной. У іх празрыстай цытаплазме бачны зялёныя пластыды — гэта хларапласты (мал. 11) (ад грэчаскіх слоў «хлорас» — зялёны і «пластас» — аформлены). Хларапластаў так многа, што цяжка разгледзець ядро, якое ў клетцы таксама ёсць.
У кожнай жывой клетцы раслін ёсць толькі адзін якінебудзь від пластыдаў: або бясколерныя, або каляровыя (жоўтыя, чырвоныя, аранжавыя або зялёныя). Каляровыя пластыды вызначаюць колер органа. Функцыі пластыдаў разнастайныя, і з імі мы пазнаёмімся пазней.
Назапашаныя рэчывы ў клетцы. Назапайіанымі называюць рэчывы, якія адкладваюцца ў вялікай коль
касці і выкарыстоўваюцца не адразу. Часцей за ўсё ў клетках можна выявіць назапашаны крухмал. На тонкім зрэзе клубня бульбы можна бачыць, што ў танкасценных клетках мякаці даволі многа буйных бясколерных зярнят авальнай формы. Гэта крухмальныя зярняты (мал. 12). Яны маюць слаістую будову.
Вучоныя вызначылі, што крухмал назапашваецца ў бясколерных пластыдах. Форма і памеры крухмальных зярнят у клетках розных раслін неаднолькавыя. Пад мікраскопам можна адрозніць крухмальныя зярняты бульбы, пшаніцы, кукурузы і іншых раслін.
Кроплі назапашанага алею ў клетках насення алейных раслін (напрыклад, сланечніку, ільну) знаходзяцца ў цытаплазме.
Бялкі назапашваюцца ў клетачным соку. Калі вакуолі падсыхаюць (пры выспяванні насення), яны ператвараюцца ў цвёрдыя бялковыя зярняты. Ад крухмальных іх можна адрозніць на прэпараце з дапамогай ёднай пробы. Крухмальныя зярняты афарбоўваюцца ў сіні колер, а бялковыя — у жоўты. Рознакаляровую карціну можна атрымаць, апрацаваўшы растворам ёду зрэз насення гароху, дзе шмат крухмалу і бялку. Назапашаны бялок можа адкладвацца і ў бясколерных пластыдах.
Асноўныя часткі расліннай клеткі. Мы разгледзелі розныя прыклады і цяпер можам падвесці вынікі. Такім чынам, жывая клетка раслін скла
26
даецца з наступных састаўных частак:
1. Жывое змесціва клеткі. Гэта напаўвадкая празрыстая цытаплазма, у якой знаходзяцца больш цвёрдае ядро, шматлікія пластыды, а таксама вакуолі (ад лацінскага слова «вакуус» — пусты) або адна буйная вакуоля (гл. мал. 11).
2. Розныя ўключэнні ў жывым змесціве клеткі. Гэта часцей за ўсё назапашаныя пажыўныя рэчывы: бялковыя і крухмальныя зярняты, кроплі алею.
3. Клетачная абалонка, або сценка. Яна празрыстая, шчыльная, пругкая, не дае цытаплазме расцякацца, надае клетцы пэўную форму (гл. мал. 11).
Коратка мы можам ахарактарызаваць клетку так: клетка — гэта адзінка будовы расліны. Яна складаецца з цытаплазмы, ядра, пластыдаў, уключэнняў і клетачнай абалонкі.
А Клетка. Абалонка. Цытаплазма.
Ядро. Вакуоля. Клетачны сок. Пластыды. Хларапласты. Назапашаныя рэчывы. Крухмальныя зярняты. Кроплі алею. Бялковыя зярняты.
91. 3 чаго складаюцца ўсе органы раслін?
2. Назавіце састаўныя часткі клеткі.
3. Якія часткі ў вывучаных вамі клетках бясколерныя, а якія афарбаваныя? 4. Што такое пластыды? Якія віды пластыдаў сустракаюцца ў раслінных клетках? Які іх колер? 5. Што такое хларапласты? 6. Чым тлумачыцца зялёная афарбоўка лістоў і сцёблаў? яркая афарбоўка пладоў рабіны,
Мал. 11. Будова расліннай клеткі
Храмапласты
Мал. 12. Храмапласты і крухмальныя зярняты
шыпшыны, кораня морквы? 7. Якія пажыўныя рэчывы назапашваюцца ў вакуолях? 8. У якіх частках клеткі назапашваецца крухмал? У якім выглядзе ён знаходзіцца ў клетцы? 9. У якіх частках клеткі назапашваюцца бялкі?
Падрыхтоўка прміарата мякаці плода памідора, выаучэнне яго пры дапамозе лупы
1. Прадметнае і покрыўнае шкельцы пратрыце сурвэткай. Піпеткай нанясіце кроплю вады на прадметнае шкельца.
27
2. Прэпаравальнай іголкай вазьміце маленькі кавалачак мякаці плода памідора і пакладзіце яго ў кроплю вады на прадметнае шкельца. Расцісніце мякаць прэпаравальнай іголкай да атрымання кашкі і накрыйце яе покрыўным шклом. Лішак вады здыміце фільтравальнай паперай.
3. Разгледзьце прэпарат пры дапамозе лупы. Вы ўбачыце, што мякаць плода памідора мае зярністую будову. Гэта клеткі.
4. Замалюйце групу клетак. Малюнак падпішыце.
а Падрыхтоўка лрмарата скуркі лускі цыбуліны, разгладванне яе пад мікраскопам. Будова клеткі
1. Прадметнае і покрыўнае шкельцы пратрыце сурвэткай.
2. Піпеткай капніце кроплю слабага раствору ёду на прадметнае шкло.
3. Пінцэтам здыміце маленькі кавалачак тонкай скуркі з сакавітай лускі цыбуліны. Пакладзіце кавалачак скуркі ў кроплю слабага раствору ёду, асцярожна распраўце скурку прэпаравальнымі іголкамі і накрыйце покрыўным шклом.
4. Разгледзьце падрыхтаваны вамі прэпарат пры павелічэнні ў 56 разоў (аб'ектыў X 8, акуляр Х7). Асцярожна перасоўваючы прадметнае шкельца па прадметнаму століку, знайдзіце такое месца на прэпараце, дзе лепш за ўсё відаць клеткі.
5. Замалюйце групу клетак. Звярніце ўвагу на ўзаемнае размяшчэнне клетак. Ці шчыльна прылягаюць яны адна да адной?
6. Разгледзьце клеткі пры павелічэнні мікраскопа ў 300 разоў (аб'ектыў X 20, акуляр X 15). Знайдзіце ў клетцы абалонку, цытаплазму, ядро і вакуолю з клетачным сокам.
7. Разгледзьце пастаянны прэпарат «Скурка цыбулі» пры павелічэнні ў 300 разоў. Параўнайце яго з прэпаратам, які падрыхтавалі вы. Замалюйце адну клетку і падпішыце яе часткі.
Разгляданне хларапластаў пад мікраскопам
1. Падрыхтуйце прэпарат ліста эладэі: а) пратрыце сурвэткай прадметнае і покрыўнае шкельцы, на прадметнае шкельца капніце кроплю вады; б) аддзяліце пінцэтам адзін ліст эладэі і пакладзіце яго ў кроплю вады; в) прэпаравальнымі іголкамі асцярожна распраўце ліст і накрыйце яго покрыўным шклом.
2. Разгледзьце прэпарат пад мікраскопам пры павелічэнні ў 300 разоў (аб'ектыў X 20, акулярХ 15). Знайдзіце ў клетцы ліста эладэі хларапласты.
3. Намалюйце клетку ліста эладэі і падпішыце яе часткі: абалонку, цытаплазму, ядро, хларапласты.
§ 12. Састаў расліннай клеткі. Паняцце аб тканках
Рэчывы расліннай клеткі. Жывая клетка змяшчае вялікую колькасць вады (70—90 % ад сухой масы). Больш вады ў жывым змесціве клеткі, асабліва ў вакуолях, і значна менш у абалонцы. У жывым змесціве клеткі пераважае бялок, ёсць тлушчападобныя рэчывы. Есць у клетцы фарбавальныя рэчывы, гэта пігменты. Адны з іх раствораны ў клетачным соку вакуолі, іншыя знаходзяцца ў каляровых пластыдах. У зялёных пластыдах — хларапластах знаходзіцца пігмент хларафіл (ад грэчаскіх слоў «хлорас» — зялёны, «філан» — ліст). Клетка багата і іншымі арганічнымі і мінеральнымі рэчывамі. Многія з іх раствораны ў клетачным соку вакуолі.
Абалонка расліннай клеткі складаецца галоўным чынам з клятчаткі (цэлюлозы).
Міжклетнікі. Клеткі ў целе раслі
28
ны злучаны паміж сабой. Рэчыва, якое злучае клеткі адна з адной, называюць міжклетачным. Часам гэта злучэнне вельмі трывалае і шчыльнае (успомніце ліст эладэі), а часам — рыхлае і нетрывалае (мякаць кавуна, памідора). Пры няшчыльным злучэнні паміж клеткамі бываюць прасторы большых або меншых памераў. Прасторы паміж клеткамі называюць міжклетнікамі. Яны запоўнены паветрам або, радзей, вадой.
Раслінныя тканкі. Групу злучаных адна з адной клетак, якія выконваюць пэўную функцыю ў арганізме, называюць тканкай. Прыкладам тканкі можа быць скурка лускі цыбуліны. Пад мікраскопам відаць, што яна складаецца з аднаго слоя прадаўгаватых клетак. Яны шчыльна прылягаюць адна да адной, што адпавядае ахоўнай функцыі скуркі. Скурку, якая знаходзіцца на паверхні органаў расліны і выконвае ахоўную функцыю, называюць покрыўнай тканкай (гл. мал. 48). Покрыўная тканка ёсць на паверхні ўсіх органаў расліны.