• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    ® Асенняе заданне
    1.	Па дарозе ў школу звярніце ўвагу на стан травяністых раслін на абочыне дарогі, на газоне, на прышкольным участку. Якія з раслін яшчэ захавалі зялёныя лісты?
    2.	Знайдзіце ў шматгадовых траў (гусялапкі, люціка, трыпутніку, дуброўкі гусінай і іншых) пупышкі, якія зімуюць.
    3.	Збярыце апалыя лісты, засушыце іх. Зрабіце калекцыю лістоў, напішыце назвы раслін.
    4.	Завядзіце дзённік назіранняў за сезоннымі змяненнямі прыроды (каляндар прыроды). Адзначайце ў ім стан раслін прышкольнага ўчастка, парку, лесу, лугу. Звярніце ўвагу на час пажаўцення лісця ў розных дрэў і кустоўя, час лістападу. Разгледзьце ў дрэў і траў пупышкі, якія зімуюць, і замалюйце іх у календары прыроды.
    Раздзел II. РЭЧЫВЫ РАСЛІН. КЛЕТАЧНАЯ БУДОВА
    § 9.	Рэчывы,
    з якіх складаецца расліна
    Каб зразумець будову і жыццё раслін, іх патрэбнасці, а таксама ацаніць карысць, якую прыносяць раслі
    РАСЛІН
    ны ў гаспадарцы чалавека, трэба ведаць, з якіх рэчываў яны складаюцца. Простыя доследы і назіранні дапамогуць нам высветліць гэта.
    Вада ў раслінах. Што будзе са зрэзанай зялёнай травой (лісты і
    20
    сцёблы раслін), калі яе пакінуць на сонцы ці пакласці ў сухое цёплае месца, напрыклад на печ або батарэю ацяплення? Яна высахне і стане сенам. Высушыць можна і карані, і кветкі, і плады. Усе ведаюць сухі кампот, які складаецца з кавалачкаў сухіх яблыкаў, груш, уруку (сушаныя абрыкосы), ізюму (сушаны вінаград).
    Што ж адбываецца з часткамі раслін, калі яны высыхаюць? Яны губляюць ваду, якая была ў іх саставе і неабходна ім для жыцця. Ва ўсіх частках раслін ёсць вада. Пасля яе выдалення застаецца сухое рэчыва.
    Правядзём дослед для таго, каб вызначыць, ці многа вады змяшчаецца ў раслінах. Возьмем свежыя лісты салаты, узважым іх, затым высушым і зноў узважым. Вылічым розніцу паміж сухой і сырой масай і працэнт вады ў лістах салаты. Аказваецца, што ў іх больш за 90 % вады. Такія доследы вучоныя ставілі з рознымі раслінамі. Вось якія былі атрыманы вынікі: у сцёблах і лістах канюшыны — 75—78 % вады, у пладах дзікай яблыні — 70—85 %, у парастках бярозы (з лістамі) — 45— 50 %.
    Сухое рэчыва раслін. Вы ведаеце з курса прыродазнаўства, што ў прыродзе адрозніваюць дзве групы рэчываў: арганічныя і неарганічныя. Арганічныя рэчывы ўтвараюцца толькі ў целах жывых арганізмаў — раслін, жывёл, грыбоў, бактэрый. Рэчывы нежывой прыроды — ваду, газы, мінералы называюць неарганіч
    нымі, або мінеральнымі. Арганічныя рэчывы лёгка апальваюцца і згараюць, а прыродныя неарганічныя ў звычайных умовах не гараць. Сухія часткі раслін гараць, таму іх выкарыстоўваюць у якасці паліва.
    У сухім рэчыве раслін больш арганічных рэчываў. Пасля іх згарання застаецца попел — гэта мінеральныя рэчывы. У параўнанні з масай дроў, якія згарэлі, маса попелу, які застаўся, невялікая (не больш за 10—12 %). Гэта незгаральная частка застаецца ад любых частак раслін. Значыць, сухое рэчыва раслін складаецца з арганічных і мінеральных рэчываў.
    Якія ж арганічныя рэчывы ёсць у органах раслін? Гэта бялкі, тлушчы і вугляводы.
    Бялкі. Назва «бялок» выклікае ўяўленне аб яечным бялку, і гэта правільна, толькі яечны бялок жывёльната паходжання. Раслінныя бялкі, якія маюць вялікае значэнне ў рацыёне жывёл і чалавека, ёсць ва ўсіх органах расліны, але ў найбольшай колькасці змяшчаюцца ў насенні. Вельмі шмат іх у насенні гароху, фасолі, соі. Тут бялкі назапашваюцца.
    Тлушчы. Тлушчы ў раслінах — гэта розныя раслінныя алеі. Яны, як і бялкі, неабходны расліне для яе жыцця. У вялікай колькасці тлушчы назапашваюцца галоўным чынам у насенні, адкуль іх і атрымлівае чалавек для выкарыстання ў ежу або для тэхнічных патрэб. Усім вядомы алей, які выціскаюць з насення сланечніку. Алеістае таксама насенне льну (з яго
    21
    атрымліваюць ільняны алей, пакост), канапель, бавоўніку, соі і многіх іншых раслін.
    Вугляводы. У раслін вугляводы прадстаўлены галоўным чынам крухмалам, цукрам, клятчаткай. Гэтыя рэчывы выкарыстоўвае і чалавек. Крухмал — асноўная састаўная частка мукі, якую атрымліваюць з насення збожжавых злакаў. Але ён ёсць не толькі ў насенні. Крухмал адкладваецца ў каранях, клубнях, ствалах дрэў. Есць крухмал і ў лістах. Крухмалістыя некаторыя плады, напрыклад бананы. Выявіць крухмал лёгка пры дапамозе так званай ёднай пробы. Ад ёду крухмал афарбоўваецца ў сіні колер. Нанясіце кроплю раствору ёду на разрэзаны клубень бульбы, і ён пасінее.
    Цукар у частках раслін выявіць яшчэ прасцей. Які смак мае корань морквы? бурака? ліст капусты? Якую якасць мы больш за ўсё цэнім у пладоў культурных раслін — кавуна, дыні, вінаграду, яблыні і многіх іншых? Усе гэтыя часткі раслін салодкія — яны багатыя цукрам. Больш за ўсё цукру ў караняплодах цукровых буракоў і ў сцёблах трапічнай расліны — цукровага трыснягу (яго разводзяць, напрыклад, на Кубе). 3 гэтых раслін і здабываюць цукар.
    Клятчатка (цэлюлоза) — цвёрды вуглявод, які надае часткам раслін трываласць, пругкасць. Яна ёсць ва ўсіх органах, толькі ў розных колькасцях. 3 клятчаткі складаюцца валокны, якія здабываюцца са сцёблаў ільну (ільняное валакно), а значыць
    і ўсе льняныя тканіны. 3 клятчаткі складаюцца і доўгія валаскі на насенні бавоўніку — бавоўна. 3 яе робяць вату, ніткі, баваўняныя тканіны (паркаль, сацін) і звычайную паперу.
    Арганічныя рэчывы. Неарганічныя або мінеральныя рэчывы. Бялкі, тлушчы, вугляводы, крухмал, цукар, клятчатка (цэлюлоза).
    1.	3 якіх рэчываў складаецца цела расліны? 2. Адкуль расліны бяруць ваду?
    3.	Чаму ў пустынях мала раслін? 4. У чым галоўнае адрозненне арганічных рэчываў ад мінеральных? 5. Якія групы раслінных вугляводаў вы ведаеце? 6. Як можна выявіць крухмал? 7. 3 якіх раслін чалавек атрымлівае алей? 8. Як выкарыстоўвае чалавек клятчатку? 3 якіх раслін атрымліваюць харчовы цукар? 9. У якіх частках яблыка больш цэлюлозы — у скурцы ці ў мякаці?
    § 10.	Унутраная будова органаў. Павелічальныя прылады
    Унутраная будова цела расліны. Мы пазнаёміліся з органамі раслін, даведаліся, з якіх рэчываў яны складаюцца. Цяпер паглядзім унутр гэтых органаў, каб убачыць іх будову. Разрэзаўшы нажом корань морквы або пятрушкі, мы ўбачым на зрэзе ўчасткі, якія адрозніваюцца па колеру і сакавітасці. На разрэзе яблыка добра відаць скурка, мякаць і шчыльныя пласціначкі вакол насення. Паверхня пня ад спілаванага дрэва неаднародная: відаць слаі, якія ўтва
    22
    раюць як бы ўстаўленыя адно ў адно кольцы.
    Значыць, кожны орган расліны мае сваю складаную ўнутраную будову. Разабрацца ў ёй дапамогуць павелічальныя прылады — лупа і мікраскоп.
    Павелічальныя прылады. Лупа — гэта павелічальнае шкло, выпуклае з двух бакоў (лінза), праз якое можна бачыць прадметы павялічанымі ў некалькі разоў. Бываюць лупы з павелічэннем у 2,5—10 разоў, іншы раз нават у 20—25 разоў.
    Ручная лупа — лінза, устаўленая ў аправу. Яна мае спецыяльную ручку ці футляр, які служыць замест ручкі.
    Прэпаравальная (штатыўная) лупа складаецца з аправы, у якую ўстаўлены дзве лінзы, і йітатыва — падстаўкі са шкляным прадметным столікам і люстэркам, прымацаваным пад столікам. Прадмет, які разглядаюць,— аб’ект (ад лацінскага слова «аб’ектус» — прадмет) кладуць на столік (таму столік называюць прадметным), а пры дапамозе люстэрка ўстанаўліваюць найбольш зручнае асвятленне аб’екта. Асабліва гэта важна, калі аб’ект празрысты (напрыклад, тонкі зрэз сцябла).
    Мікраскоп (мал. 9) —складаная прылада, якая дае павелічэнне ў дзесяткі, сотні і нават тысячы разоў. Мікраскопы, якімі звычайна карыстаюцца ў школе,— гэта светлавыя мікраскопы. Пры рабоце з імі мы бачым непасрэдна вокам відарыс аб’екта, змешчанага ў полі зроку і асвет
    Галоўныя часткі светлавога мікраскопа — акуляр (ад лацінскага слова «акулюс» — вока) і аб’ектыў (ад «аб’ект»), злучаныя трубкай — тубусам. I акуляр, і аб’ектыў — гэта сістэмы з некалькіх лінзаў у металічнай аправе. Акуляр устаўлены ў тубус зверху і павернуты да вока назіральніка, а аб’ектыў прыкручаны знізу і павернуты да аб’екта. На аб’ектывах і акулярах лічбамі паказана тое павелічэнне, якое яны даюць. Пры множанні павелічэння аб’ектыва на павелічэнне акуляра мы атрымліваем агульнае павелічэнне мікраскопа, пры якім разглядаем аб’ект.
    Тубус і прадметны столік прымацаваны на йітатыве. На прадметным століку насупраць аб’ектыва ёсць адтуліна, праз якую праходзіць святло. Напрамак і сіла святла рэгулююцца люстэркам і дадатковымі прыстасаваннямі, прымацаванымі на штатыве пад столікам. Прадметны столік (або тубус,' у залежнасці ад маркі мікра
    ленага пры дапамозе люстэрка.
    Мал. 10. Падрыхтоўка прэпарата
    скопа) можа рухацца ўверх і ўніз па штатыве з дапамогай рэгуліровачных вінтоў, пры гэтым змяняецца адлегласць ад аб’екта да аб’ектыва, каб атрымаць найлепшую бачнасць.
    Падрыхтоўка прэпаратаў. Пад лупай можна разглядаць часткі раслін непасрэдна, без усякай апрацоўкі. Каб разгледзець штонебудзь пад мікраскопам, трэба падрыхтаваць прэпарат (мал. 10) (ад лацінскага слова «прэпарацыё» — падрыхтоўка). Аб’ект змяшчаюць на прадметнае йікло. Для лепшай бачнасці і захаванасці яго кладуць у 24
    кроплю вады і прыкрываюць зверху вельмі тонкім покрыўным шклом. Такі прэпарат называюць часовым, пасля работы яго можна змыць са шкла.
    Але можна зрабіць і пастаянны прэпарат, які будзе служыць многія гады. Тады аб’ект заключаюць не ў ваду, а ў спецыяльнае празрыстае смольнае рэчыва, якое хутка зацвердзявае і трывала склейвае прадметнае і покрыўнае шкельцы. Існуюць разнастайныя фарбавальнікі, пры дапамозе якіх афарбоўваюць прэпараты. Так атрымліваюць пастаянныя афарбаваныя прэпараты.
    А Прэпаравальная лупа. Мікраскоп. Штатыў. Прадметны столік. Аб'ектыў. Акуляр. Тубус. Рэгуліровачныя вінты. Прадметнае шкельца. Люстэрка. Покрыўнае шкельца. Часовы прэпарат. Пастаянны прэпарат.
    Азнаямленне з будовай мікраскопа і авалоданне прыёмамі карыстання Ім
    1.	Азнаёмцеся з будовай мікраскопа, разгледзьце яго. Разгледзьце малюнак мікраскопа ў падручніку і знайдзіце на ім усе названыя часткі.
    2.	Пастаўце мікраскоп ручкай штатыва да сябе насупраць левага пляча прыкладна ў 2—3 см ад краю стала. Спецыяльнай сурвэткай пратрыце аб'ектыў, акуляр і лк>стэрка.
    3.	Люстэркам накіруйце святло ў адтуліну прадметнага століка. Паглядзіце ў акуляр і праверце, ці дастаткова асветлена зрокавае поле. Калі святла недастаткова, паваротам люстэрка павялічце асветленасць зрокавага поля.