• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    Параўнаем будову семя фасолі і перцу і адзначым рысы іх падабенства і адрознення. Падабенства выяўляецца ў тым, што семя мае насенную лупіну і зародак з дзвюма семядолямі. Аднак у фасолі эндасперму няма і назапашаныя рэчывы адкладзены ў семядолях, гэта значыць у лістах зародка. У перцу эндасперм добра развіты, і менавіта ў ім адкладзены назапашаныя рэчывы семя, a семядолі тонкія. У зародку перцу пупышка слаба развітая і з’яўляецца маленькім участачкам утваральнай тканкі.
    Большасць двухдольных раслін мае семя з эндаспермам. Семя памідораў, баклажанаў, бэзу, маку, ліпы мае значную частку эндасперму. Се
    мя льну, яблыні эндасперм хоць і мае, але ён невялікі, і пажыўныя рэчывы назапашаны таксама ў зародках, пераважна ў семядолях. У кавуна, сланечніку, дубу, арэшніку, гароху ў спелага семя эндасперм практычна адсутнічае і назапашаныя рэчывы адкладзены ў семядолях.
    Насенная лупіна. Семяножка. Рубчык. Семяўваход. Зародак. Семядоля. Зародкавы карэньчык.
    Зародкавая сцяблінка. Пупышка зародка. Двухдольныя расліны. Эндасперм.
    91. Якая будова семя двухдольных раслін? Назавіце асноўныя часткі семя. 2. Якая роля насеннай лупіны? 3. Якую будову мае зародак семя двухдольнай расліны? Назавіце яго органы. 4. Што ўяўляе сабой эндасперм? Якая яго роля? У якіх частках семя могуць назапашвацца рэчывы?
    Будова свмя двухдольных раслін
    1.	Разгледзьце сухое і набухлае семя фасолі і перцу. Змерайце даўжыню і шырыню набухлага і сухога семя спачатку фасолі, а затым перцу. Якое семя большае — набухлае ці сухое? Чым вы гэта можаце растлумачыць?
    2.	Знайдзіце ў семі рубчык і семяўваход.
    3.	Націсніце пальцамі на бакавыя паверхні набухлага семя фасолі. Што вы назіраеце?
    4.	Прэпаравальным нажом зрабіце надрэз на выпуклым баку набухлага семя фасолі і здыміце лупіну. Разгледзьце насенную лупіну і ўпэўніцеся, што яна шчыльная. Якое значэнне яна маа для семя?
    5.	Пад насеннай лупінай знаходзіцца зародак. Разгледзьце яго знешні выгляд. Знай
    34
    дзіце і разгледзьце пры дапамозе лупы зародкавую сцяблінку і карэньчык. Рассуньце семядолі і разгледзьце пупышку.
    6.	Адкажыце на пытанні: з якіх частак складаецца семя фасолі? Якія органы мае зародак?
    7.	Разгледзьце падоўжны разрэз семя перцу. Знайдзіце і разгледзьце пры дапамозе лупы зародак і эндасперм. У зародку знайдзіце і разгледзьце яго органы: зародкавы карэньчык, сцяблінку, пупышку, семядолі.
    8.	Параўнайце будову семя фасолі і перцу. Што ў іх агульнае і ў чым адрозненне? Запішыце ў сшытак вывад аб асаблівасцях будовы семя двухдольных раслін.
    § 15. Будова семя аднадольных раслін
    Будова семя цыбулі. Мы разгледзелі будову семя, у якім зародак мае дзве семядолі. А ці ўсё семя кветкавых раслін мае такую будову? Для таго каб адказаць на гэта пытанне, пазнаёмімся з будовай семя цыбулі.
    Зверху семя пакрыта тоўстай насеннай лупінай амаль чорнага колеру. На паверхні семя відаць рубчык і семяўваход, размешчаныя побач (мал. 16).
    Разрэжам семя цыбулі ўдоўж. Пад насеннай лупінай размешчаны шчыльны шклопадобны эндасперм, у якім знаходзіцца зародак. Зародак семя цыбулі буйны, сагнуты дугападобна. Карэньчык паступова пераходзіць у зародкавую сцяблінку, на якой размешчаны адзін тонкі зародкавы ліст — семядоля. Семядоля як бы прадоўжвае сцяблінку. Пупышка слаба развітая і схаваная пад семя
    Мал. 16. Будова семя касача, цыбулі, шальніку трыпутнікавага
    доляй. Назапашаныя рэчывы семя знаходзяцца ў эндасперме, як і ў семі салодкага перцу.
    Параўнаем будову зародкаў цыбулі, фасолі і перцу. Яны маюць адны і тыя ж органы: зародкавы карэньчык і зародкавы парастак, які складаецца з зародкавай сцяблінкі, зародкавых лістоў (семядоляў) і пупышкі. Аднак зародкі фасолі і перцу маюць па дзве семядолі, размешчаныя адна насупраць адной па баках сцяблінкі. У зародка цыбулі толькі адна семядоля, якая адыходзіць ад сцяблінкі паблізу ад яе вяршыні.
    Расліны, зародкі якіх маюць адну семядолю, называюць аднадольнымі.
    Будова зярняўкі пшаніцы. Да аднадольных раслін адносяць шырока распаўсюджаную збожжавую кульТУРУ — пшаніцу (мал. 17). Лупіна семя пшаніцы шчыльна зраслася са сценкай плода, які называюць зярняўкай. Афарбоўка зярнявак пшаніцы белаватая або чырванаватая, у верхняй частцы відаць чубок з валаскоў.
    35
    Покрыва
    Эндасперм
    СемядоляЬшчыток)
    Пупышка \ ±
    Сцяблінка / Д
    / "
    Карэньчык
    вую будову і адрозніваецца ад іншых аднадольных раслін бакавым размяшчэннем семядолі і буйной, добра сфармаванай пупышкай.
    Сярод аднадольных сустракаюцца расліны, напрыклад стрэлкаліст, шальнік трыпутнікавы (гл. мал. 16), семя якіх не мае эндасперму. У такога семя назапашаныя рэчывы сканцэнтраваны ў зародку.
    Мал. 17. Будова зярняўкі пшаніцы
    Калі зрабіць падоўжны разрэз зярняўкі, то мы ўбачым, што зародак размешчаны каля асновы семя. Асноўную частку зярняўкі складае эндасперм.
    На прэпараце па'доўжнага разрэзу зярняўкі пад мікраскопам бачны органы зародка, зародкавы карэньчык, сцяблінка і пупышка. Семядоля размешчана збоку зародка на мяжы з эндаспермам і мае форму шчыта, толькі вельмі маленькага, таму семядолю і называюць шчытком.
    Зародак пшаніцы, як і іншых збожжавых культур, мае своеасаблі
    Аднадольныя расліны. Шчыток.
    1.	Параўнайце будову семя цыбулі : зярняўкі пшаніцы. У чым падабенства і ў чым адрозненне іх будовы? 2. Назавіце важнейшыя рысы падабенства і адрознення зародкаў цыбулі і пшаніцы. Чаму абедзве гэтыя расліны адносяць да аднадольных? 3. Чым адрозніваецца размяшчэнне зародкаў і эндасперму ў насенні цыбулі, салодкага перцу, у зярняўках пшаніцы? 4. У чым падабенства і ў чым адрозненне будовы насення аднадольных і двухдольных раслін? Прывядзіце прыклады двухдольных раслін, насенне якіх мае развіты эндасперм. Назавіце аднадольныя расліны, насенне якіх пазбаўлена эндасперму.
    Ц Перачарціце і запоўніце табліцу, адказаўшы на пытанні першай калонкі.
    Будова семя аднадольных і двухдольных раслін
    Пытанні	Назвы раслін			
    	фасоля	перац	пшаніца	цыбуля
    3 якіх частак складаецца семя? 3 якіх органаў складаецца зародак? Дзе знаходзяцца назапашаныя рэчывы?				
    36
    Будом семя аднадояьнай расяіны
    1.	Разгледзьце сухую і набухлую зярняўкі пшаніцы. Чым яны адрозніваюцца? Паспрабуйце прэпаравальнай іголкай зняць сценку плода з набухлай зярняўкі. Ці лёгка гэта зрабіць? Чаму?
    2.	Карыстаючыся прэпаравальнай лупай, разгледзьце прэпарат «Зярняўка пшаніцы — падоўжны разрэз»:
    а)	знайдзіце на прэпараце эндасперм, ён займае большую частку семя. Клеткі эндасперму запоўнены пажыўнымі рэчывамі;
    б)	знайдзіце на прэпараце зародак. Знайдзіце і разгледзьце зародкавы карэньчык, сцяблінку, пупышку і семядолю.
    3.	Параўнайце семя фасолі з зярняўкай пшаніцы. Што ў іх агульнае? Чым яны адрозніваюцца?
    § 16.	Рэчывы семя
    Вада ў семі. Насенне, якое выкарыстоўваецца для сяўбы, здаецца сухім. Каб высветліць, ці ёсць у ім вада, пакладзём на дно прабіркі крыху сухога насення і нагрэем яго над агнём. Пры гэтым трымаць прабірку над агнём трэба гарызантальна, каб яе верхняя частка заставалася халоднай. Хутка на ўнутраных сценках у халоднай частцы прабіркі мы заўважым кроплі вады. Адкуль з’явілася вада? Відаць, гэта вынік ахаладЖэння вадзяной пары, якая выдзелілася з насення. Значыць, у сухім семі ёсць вада, праўда, у адрозненне ад іншых частак расліны, вады вельмі мала. Калі ў лістах і сакавітых пладах змяшчаецца, як вы ўжо ведаеце, 70— 95 % вады, то ў семі — толькі 10— 15 % ад яго масы. Такім чынам, семя складаецца ў асноўным з сухіх рэчываў.
    Сухія рэчывы семя. Паспрабуем высветліць састаў сухіх рэчываў семя. Для гэтага будзем працягваць награваць насенне ў прабірцы. Спачатку будуць выдзяляцца бурыя газы, а затым насенне апаліцца. Пры поўным згаранні насення ад яго застанецца толькі крыху попелу. У выніку гэтага доследу можна прыйсці да вываду аб тым, што семя змяшчае гаручыя арганічныя рэчывы і негаручыя мінеральныя (попел). Попелу ў семі няшмат — усяго ад 1,5 да 5 % ад сухой масы. Астатняя частка прыпадае на долю арганічных рэчываў. Такім чынам, у семі адкладваюцца ў асноўным арганічныя рэчывы.
    Бялок семя. Каб высветліць састаў арганічных рэчываў, даследуем пшанічную муку. Вы ведаеце, што муку атрымліваюць, размалоўшы на млынахзерне пшаніцы. Возьмем крыху мукі, дабавім вады і замесім цеста. Паспрабуем цеста на язык — смак цеста прэсны. Гэта паказвае, што ў насенні няма цукру, які звычайна ёсць у сакавітых пладах і іншых частках раслін.
    Загорнем кавалачак цеста ў марлю і старанна прамыем у шклянцы з вадой. Пасля прамывання вада ў шклянцы стане мутнай, а ў марлі застанецца невялікі клейкі кавалачак — гэта клейкавіна. Клейкавіна ўяўляе сабой раслінны бялок.
    Крухмал семя. Даследуем мутную вадкасць, якая засталася ў шклянцы, дзе мы прамывалі цеста. Для гэтага капнем у вадкасць 2—3 кроплі раствору ёду. Вадкасць у шклянцы
    37
    пасінела, а гэта значыць, што там ёсць крухмал. Калі падзейнічаць растворам ёду на старанна прамытую клейкавіну, то яна амаль не мяняе афарбоўку.
    Такім чынам мы высветлілі, што ў семі змяшчаецца раслінны бялок і крухмал. Абодва гэтыя рэчывы заўсёды прысутнічаюць у семі, але ў розных раслін у розных колькасцях. Насенне гароху, фасолі, бобу і асабліва соі багата раслінным бялком, ён складае трэцюючацвёртую частку ад іх сухой масы. У пшаніцы, жыта, КУКУРУЗЫ расліннага бялку ў насенні намнога менш, прыкладна дзесятая частка ад іх сухой масы. Тут пераважае крухмал, які складае больш за палову ад іх сухой масы.
    Тлушчы семя. Акрамя бялку і крухмалу, з арганічных рэчываў у насенні ёсць яшчэ раслінныя тлушчы. Гэта лёгка даказаць. Расціснем на чыстай белай паперы семя сланечніку. Адразу ж на паперы з’явіцца тлушчавая пляма.
    У розных раслін у семі змяшчаецца розная колькасць расліннага тлушчу. Насенне фасолі, гароху, пшаніцы, жыта змяшчае зусім малую колькасць расліннага тлушчу, у насенні
    льну, канапель прыкладна адна трэцяя частка ад сухой масы прыпадае на тлушч, у сланечніку — да паловы і болей.
    Раслінны бялок (клейкавіна).
    ^> 1. 3 якіх рэчываў складаецца семя? У чым адрозненне саставу семя ад саставу іншых органаў раслін? 2. Семя якіх раслін утрымлівае шмат крухмалу? бялку? 3. Чаму сланечнік, лён, каноплі адносяць да алейных культур?
    Арганічныя рныш семя