Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
1. Вазьміце крыху пшанічнай мукі, да
баўце ў яв вады і зрабіце невялікі кавалачак цеста.
2. Загарніце кавалачак цеста ў марлю і старанна прамыйце яго ў шклянцы з вадой. Як змянілася вада ў шклянцы?
3. Капніце 1—2 кроплі раствору ёду ў шклянку з вадой і крухмалам. Як змянілася афарбоўка змесціва шклянкі?
4. Капніце 1—2 кроплі раствору ёду ў шклянку з вадой, дзе прамывалі кавалачак цеста. Як змянілася афарбоўка змесціва ў шклянцы? Чым гэта можна растлумачыць?
5. Разгарніце марлю, у якой было цеста. Вы ўбачыце на марлі цягучую клейкую Macy — клейкавіну, або раслінны бялок.
6. Вазьміце семя сланечніку і загарніце яго ў ліст белай паперы. Націсніце на семя тупым канцом алоўка. Разгарніце ліст паперы і паглядзіце, чым прамачылася папера.
7. Перачарціце схему і запоўніце яе.
38
§ 17. Умовы прарастання насення
Неабходнасць вільгаці і паветра для прарастання насення. Якія ж умовы неабходны, каб насенне пачало прарастаць? Для адказу на гэта пытанне правядзём доследы (мал. 18). Возьмем тры шклянкі і пакладзём на дно кожнай па 10—15 штук насення гароху. Адну шклянку пакінем сухой, другую запоўнім вадой да краёў, а трэцюю напоўнім вадой так, каб яна змочвала насенне, але не закрывала яго поўнасцю. Накрыем шклянкі шклом. Праз 4—5 дзён праверым вынікі. У першай шклянцы насенне засталося без змянення, у другой набракла, але не прарасло, а ў трэцяй не толькі набракла, але і прарасло.
Вынікі паказваюць, што семя лёгка ўсмоктвае ваду і набракае, павялічваючыся ў аб’ёме. Пры набраканні клеткі семя паглынаюць ваду, крухмал і бялкі пераходзяць у растваральную форму. Гэта неабходная ўмова для росту насення, пераходу яго са стану спакою да актыўнага жыцця. Аднак калі, як гэта было ў другой шклянцы, паветра не мае доступу да насення, то яно хоць і набракае, але не прарастае. Насенне прарасло толькі ў трэцяй шклянцы, дзе да яго быў доступ вады і паветра. Значыць, для прарастання насення неабходны вільгаць і паветра.
Патрэбнасць у вадзе і паветры для прарастання насення ў розных раслін розная. Засухаўстойлівае про
Мал. 18. Доследы па выяўленню ўмоў, неабходных для прарастання насення
са пачынае прарастаць, калі яго зярняўкі паглынулі ваду ў 4 разы менш за іх уласную вагу. Для прарастання пшаніцы і жыта неабходна ў 2, а для фасолі і гароху — у 4 разы больш вады, чым для проса. Буйное насенне агуркоў, гарбуза, фасолі, бобу, якое патрабуе для прарастання вялікай колькасці вільгаці, перад сяўбой лепш замочваць. Зярняўкі рысу — жыхара балот і цімафееўкі, якая жыве ў поймах рэк, могуць прарастаць пад вадой. Яны задавальняюцца малой колькасцю паветра, якое растворана ў вадзе. Зярняўкі пшаніцы, жыта, аўса патрабуюць вялікай коль
39
касці паветра і не прарастаюць у пераўвільготненай глебе.
Дыханне насення. Для чаго пры прарастанні насенню патрэбна вада, мы высветлілі. А для чаго патрэбна паветра? Неабходнасць паветра тлумачыцца тым, што насенне дыхае, гэта значыць яно паглынае кісларод і выдзяляе вуглякіслы газ. Каб даказаць дыханне насення, возьмем два шкляныя цыліндры. Адзін напоўнім на ‘/з набраклым насеннем, а другі пакінем пусты. Абодва цыліндры накрыем шклом. Праз суткі возьмем запаленую лучынку і ўнясём яе ў пусты цыліндр. Лучынка працягвае гарэць. Апусцім яе ў цыліндр з насеннем. Лучынка гасне.
3 курса прыродазнаўства вы ведаеце, што кісларод паветра падтрымлівае гарэнне і паглынаецца пры дыханні, а вуглякіслы газ гарэнне не падтрымлівае і выдзяляецца пры дыханні. Такім чынам, дослед паказвае, што насенне, якое прарастае, паглынае кісларод з паветра, што было ў цыліндры, і выдзяляе вуглякіслы газ. Значыць, насенне дыхае.
Дыхае і сухое насенне, і насенне, якое прарастае. Толькі дыханне сухога насення выяўляецца слаба. Пры прарастанні дыханне рэзка ўзмацняецца, таму насенне патрабуе пастаяннага прытоку кіслароду. У працэсе дыхання насенне выдзяляе не толькі вуглякіслы газ, але і цяпло. Па гэтай прычыне насенне, якое прарастае, награваецца. Калі насенне ляжыць тоўстым пластом, яно можа перагрэцца. Пераграванне прыво
дзіць да гібелі зародкаў, а насенне з мёртвым зародкам нежыццяздольнае і не прарастае. Здольна прарастаць толькі насенне з жывым зародкам. Каб насенне не псавалася, яго захоўваюць у сухіх памяшканнях, якія добра праветрываюцца. Усе ўмовы, неабходныя для захавання насення, створаны ў збожжасховішчах (элеватарах).
Неабходнасць пэўнай тэмпературы для прарастання насення. Акрамя вільгаці і кіслароду, на прарастанне насення ўплываюць тэмпературныя ўмовы. У гэтым лёгка ўпэўніцца. Возьмем два слоікі. На дно кожнага пакладзём па 10—15 штук насення фасолі і нальём столькі вады, каб яна толькі змочвала насенне, але не закрывала яго поўнасцю. Накрыем слоікі шклом. Адзін слоік пакінем у памяшканні пры тэмпературы 18— 19 °C, а другі вынесем на холад (за акно або ў халадзільнік), дзе тэмпература не вышэй за 3—4 °C. Праз 4—5 дзён, праверыўшы вынікі, мы ўбрчым, што насенне прарасло толькі ў тым слоіку, які стаяў у памяшканні. Значыць, для прарастання насення неабходна пэўная тэмпература.
Насенне адных раслін пры прарастанні патрабуе шмат цяпла, іншых — мала. Насенне пшаніцы і жыта прарастае пры тэмпературы 1 — 2 °C, гароху і льну пры 2—4 °C, кукурузы, агуркоў і гарбузоў пры 12— 14 °C. 3 гэтымі асаблівасцямі насення звязаны розныя тэрміны сяўбы. Пшаніцу і жыта высяваюць ранняй вясной, хутка пасля раставання сне
40
гу. Агуркі і кукурузу трэба сеяць толькі ў канцы вясны, калі глеба добра прагрэецца.
Усходжасць насення. Здольнасць насення да прарастання называюць усходжасцю. Усходжасць насення — важны паказчык яго якасці, які неабходна ведаць, перш чым засяваць палі і агароды. Вызначаюць усходжасць наступным чынам. Адлічваюць 100 штук насення агулам, без выбару, раскладваюць яго на мокрай фільтравальнай паперы ці на змочаным пяску. Праз 3—4 дні і праз 7 — 10 дзён падлічваюць колькасць прарослага насення. Першы ўлік паказвае, наколькі дружна прарастае насенне, другі — якая яго канчатковая ўсходжасць. Усходжасць ацэньваюць у працэнтах, ведаючы лік прарослага насення са 100 пасеяных.
сходжасць насення.
1. Якія ўмовы неабходны для прарастання насення? 2. Чаму насенне агуркоў, фасолі, гарбузоў замочваюць перад сяўбой?
3. Чаму зярняўкі пшаніцы і жыта дрэнна прарастаюць у паніжаных мясцінах палёў?
4. Чаму кроп і моркву сеюць рана вясною, а агуркі і гарбузы — у пачатку лета?
5. Як можна даказаць, што насенне дыхае? 6. Як вызначаюць усходжасць насення?
Вызначмне ўсходжасці насення
1. Дзве пліткі для прарошчвання насення пакладзіце ў ванначкі. Адну плітку пакладзіце прамавугольнымі ячэйкамі дагары, другую — круглымі. У ванначкі наліце вады да ўзроўню, які не перавышае дна ячэек верхняга боку плітак.
2. У прамавугольныя ячэйкі першай пліткі пакладзіце насенне пшаніцы, а ў круглыя ячэйкі другой пліткі — насенне гароху.
3. Штодзённа сачыце за ходам доследу і вынікі запісвайце ў дзённік. Сачыце за тым, каб узровень вады ў ванначках быў пастаянны.
4. Падрыхтуйце і зрабіце на ўроку паведамленне аб правядзенні доследу па вызначэнню ўсходжасці насення.
Форма дзённіка назіранняў за ўсходжасцю насення гароху і пшаніцы
Дата закладкі доследу Колькасць прарослага насення па днях Агульная колькасць прарослага насення о/ /0 усходжасці насення
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
§ 18. Прарастанне насення і ўтварэнне праросткаў
Тэрміны сяўбы насення. Вы ўжо ведаеце, што насенню для прарастання неабходны вада, паветра і пэўная тэмпература. Высяваючы насенне ў рыхлую, вільготную і дастаткова пра
грэтую глебу, чалавек стварае ўсе ўмовы, неабходныя для прарастання.
Вады шмат у глебе ранняй вясной, але ў гэты час глеба яшчэ халодная. Значыць, ранняй вясной можна сеяць насенне толькі тых раслін, якія прарастаюць пры нізкіх тэм
41
пературах. Гэтыя расліны называюць холадаўстойлівымі. Да іх адносяцца пшаніца, жыта, авёс, ячмень, гарох.
Расліны, насенне якіх пры прарастанні патрабуе больш высокую тэмпературу, называюць цеплалюбівым. Гэта кукуруза, гарбузы, агуркі. Пры сяўбе цеплалюбівых культур трэба ўлічваць, што, чым больш прагрэецца глеба, тым менш у ёй застанецца вільгаці. Значыць, сеяць гэтыя расліны трэба вельмі хутка.
Глыбіня загортвання насення. А на якую глыбіню трэба загортваць насенне ў глебу? Глыбіня загортвання залежыць ад памераў насення. Чым насенне буйнейшае, тым яго сеюць глыбей. У буйным насенні больш назапашаных рэчываў, і іх хапае для развіцця і росту праросткаў, пакуль яны прабіваюцца з вялікай глыбіні. Дробнае насенне цыбулі сеюць на глыбіню 1—2 см, сярэдняе насенне агуркоў — на 2—4 см, а буйное насенне — на 4—5 см.
Глыбіня загортвання насення залежыць і ад уласцівасцей глебы. У пясчаныя глебы насенне загортваюць глыбей, чым у гліністыя. Верхнія слаі рыхлых пясчаных глеб хутка перасыхаюць, і пры неглыбокім загортванні насенне не атрымлівае тут дастаткова вільгаці. На шчыльных гліністых глебах вільгаці ў верхніх слаях дастаткова, але затое ў ніжніх слаях мала паветра. Пры глыбокім загортванні насенне ў гліністай глебе задыхаецца, для прарастання яму не хапае кіслароду.
На веданні ўмоў прарастання на
сення заснаваны адзін са спосабаў барацьбы з пустазеллем. Пры ўзворванні і рыхленні палёў насенне пустазелля перамяшчаецца з глыбіні глебы да яе паверхні і наадварот. Паблізу паверхні глебы яно пачынае прарастаць, паколькі атрымлівае дастаткова цяпла і кіслароду. Калі на працягу палявога сезону некалькі разоў прарыхліць, а затым прапалоць глебу, то колькасць пустазелля значна паменшыцца. Гэты прыём выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы, перыядычна праводзячы на палях культывацыю, гэта значыць рыхленне і праполванне спецыяльнымі машынамі.
Надземнае прарастанне насення. Якія змены адбываюцца ў час прарастання насення? Паназіраем гэта на прыкладзе фасолі. Спачатку насенне насычаецца вадой і набракае. Затым разрываецца насенная лупіна і каля семяўваходу з’яўляецца карэньчык зародка. Ен расце адвесна ўніз, апускаючыся ўсё глыбей. Адначасова падаўжаецца зародкавая сцяблінка, пры гэтым яна выгінаецца петлепадобна. Затым сцяблінка выпростваецца і выцягвае з глебы семядолю і пупышачку. Насенная лупіна застаецца ў зямлі. К гэтаму моманту семядолі зелянеюць і робяцца тонкімі, як бы худзеюць. Назапашаныя ў іх пажыўныя рэчывы расходуюцца на рост зародка і ператвараюць яго ў праростак. Праросткамі называюць раслінкі, якія развіліся з насення. Знешне яны значна адрозніваюцца ад дарослых раслін. У праросткаў цыбулі, рэдзькі, грэчкі, ліпы і многіх