Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
Многія расліны вельмі адчувальныя да дыму і ядавітых газаў і пакутуюць ад іх уздзеяння.
Лекавыя расліны і расліны, якія прыгожа цвітуць, паступова знікаюць з расліннага покрыва той ці іншай мясцовасці зза масавага іх збору. Яны не паспяваюць аднаўляцца пасля выкопвання, абрывання кветак, вытоптвання.
Вывучэнне раслін — аснова іх правільнага выкарыстання і аховы.
Цяпер вам стала зразумела, што пагражае раслінам. Дык як жа быць?
Нельга ж поўнасцю адмовіцца ад выкарыстання лясных, лугавых і іншых угоддзяў, нельга не секчы лес і не пасвіць жывёлу, не развіваць галіны прамысловасці. Значыць, неабходны строгі навуковы падыход да выкарыстання раслінных багаццяў, разлічаны на працяглае захаванне расліннага покрыва. Нельга разворваць усе стэпы, інакш будзе разбурацца і развейвацца чарназёмная глеба, знікнуць стэпавыя расліны, не трэба асушваць усе балоты.
Але для таго каб правільна выкарыстоўваць раслінныя багацці, неабходна ведаць будову і жыццё раслін, іх патрэбнасці і магчымасці. Без гэтых ведаў нельга абысціся і пры вырошчванні культурных раслін. Таму вы і вывучаеце асновы батанікі яшчэ ў школе.
Пры гэтым вы павінны ўмець паводзіць сябе ў прыродзе: не рваць дзікарослыя кветкі, лекавыя расліны збіраць толькі пад кіраўніцтвам дарослых, клапоцячыся аб захаванні іх. Па магчымасці дапамагаць лясніцтвам у справе аднаўлення і аховы лесу. Абавязкова прымаць удзел у азеляненні свайго горада, сяла, прышкольнага ўчастка. Вучыцеся глядзець на расліны як на жывыя істоты, без якіх немагчыма жыццё чалавека, але якія ўжо цяпер просяць у чалавека абароны.
Запаведнікі і батанічныя сады. Для таго каб захаваць узоры расліннага і жывёльнага свету ў іх натуральным стане, ствараюць запаведнікі. Гэта такія тэрыторыі, якія поўнасцю ці часткова выключаны з гаспа
10
дарчага выкарыстання. Яны служаць базай для працы вучоныхбіёлагаў: батанікаў і заолагаў.
Вучоныя ствараюць Чырвоныя кнігі, дзе названы рэдкія расліны, якія знікаюць і маюць патрэбу ў ахове.
Паказаць людзям разнастайнасць раслін, захаваць рэдкія віды, вывесці новыя сарты, перасяліць расліны ў новыя для іх умовы дапамагаюць батанічныя сады. У іх вучоныя ствараюць калекцыі раслін усяго зямнога шара. Расліны з гарачых
краін вырошчваюць у аранжарэях, дзе ўвесь год падтрымліваюць дастаткова высокую тэмпературу і вільготнасць.
й Запаведнікі. Батанічныя сады. Чырвоныя кнігі.
91. Што пагражае раслінам і расліннаму покрыву? 2. Чаму мы вывучаем батаніку? 3. Што могуць зрабіць школьнікі ў справе аховы расліннага свету? 4. Што такое запаведнікі і для чаго іх ствараюць? 5. Што такое батанічныя сады і для чаго яны патрэбны?
Аб чым мы даведаліся з уводзін
Біялогія — гэта навука аб жывой прыродзе, а батаніка — частка біялогіі, якая вывучае расліны і расліннае покрыва.
Жывая прырода складаецца з чатырох царстваў: жывёлы, расліны, грыбы, бактэрыі.
Зялёныя расліны выдзяляюць кісларод, неабходны для дыхання ўсіх жывых істот.
Зялёныя расліны ствараюць арганічныя рэчывы, неабходныя для харчавання чалавека, жывёл, грыбоў, бактэрый.
Дзікарослыя расліны з’яўляюцца рэзервам для вывядзення новых сартоў культурных раслін.
Выкарыстанне раслінных багаццяў чалавекам павінна быць спланавана так, каб не быў нанесены ўрон расліннаму покрыву Зямлі.
Запаведнікі — гэта такія тэрыторыі, якія выключаны з гаспадарчага выкарыстання з мэтай захавання раслін і жывёл у іх натуральным стане.
Батанічныя сады даюць магчымасць паказаць людзям разнастайнасць раслін, захоўваць рэдкія, выводзіць новыя сарты, перасяляць расліны ў новыя для іх умовы.
11
Раздзел I. АГУЛЬНАЕ ЗНАЕМСТВА
3 КВЕТКАВЫМІ РАСЛІНАМІ
§ 4. Адзнакі кветкавых раслін. Вышэйшыя і ніжэйшыя расліны
Кветкавыя расліны. 3 будовай і жыццём раслін мы пазнаёмімся спачатку на прыкладзе кветкавых. Гэта самая шматлікая група зялёных раслін: іх каля 250 тыс. відаў. Яны шырока распаўсюджаны на зямным шары. Вам знаёмы яблыня, вішня, дуб, ландыш, падбел і многія іншыя расліны.
Кветкавыя расліны складаюцца з органаў, якія маюць пэўную знешнюю форму і выконваюць пэўную работу, або, як кажуць, функцыю. Унутраная будова кожнага органа складаная і адпавядае яго функцыі. Якія ж гэта органы?
Органы расліны. У кветкавых раслін ёсць карані, парасткі, кветкі і плады з насеннем (мал. 2). Парастак складаецца са сцябла і лістоў. Кветкі і плады — органы, якія характэрны толькі для кветкавых, іх няма ў іншых раслін. Напрыклад, у хвойных дрэў ёсць карані, сцёблы і лісты ў выглядзе іголак, але ніколі не бывае кветак і пладоў: замест іх утвараюц
ца шышкі з насеннем. Да някветкавых раслін таксама адносяцца папараці, імхі і іншыя расліны, якія ніколі не цвітуць (мал. 3).
Вышэйшыя і ніжэйшыя расліны. Усе расліны, кветкавыя і някветкавыя, якія маюць карані і парасткі, называюць вышэйшымі раслінамі. Вышэйшыя расліны, як правіла, жывуць на сушы, але сярод іх ёсць і такія, якія жывуць у вадаёмах, напрыклад эладэя, рдзест.
Есць расліны, у якіх няма не толькі кветак і пладоў, але і каранёў, і сцёблаў, і лістоў. Гэта — ніжэйшыя расліны (мал. 4). Яны жывуць у прэс
Мал. 2. Кветкавая расліна і яе органы
12
3. Параўнайце органы дзвюх розных кветкавых раслін (памеры, форму, афарбоўку). Што агульнае ў гэтых дзвюх раслін? Чым яны адрозніваюцца?
най і марской вадзе, іх называюць водарасцямі.
Л Кветкавыя расліны. Органы кветкавай расліны — карані, парасткі (сцёблы і лісты), кветкі, плады, насенне. Вышэйшыя расліны. Ніжэйшыя расліны. Водарасці.
1. Якія расліны адносяць да вышэйшых, а якія — да ніжэйшых? Якія асноўныя адзнакі вышэйшых і ніжэйшых раслін? 2. Якія расліны называюць кветкавымі? 3. Да якой групы вы аднесяце дуб, таполю, елку? Дакажыце сваю думку. 4. Якія расліны, што жывуць у вадзе, нельга назваць водарасцямі? Чаму?
Органы кветкавай расліны
1. Разгледзьце кветкавую расліну. Знайдзіце яе органы: корань, парастак, кветкі і плады.
2. Разгледзьце другую кветкавую расліну, знайдзіце гэтыя ж органы.
§ 5. Вегетатыўныя органы кветкавых раслін
Вегетатыўныя органы і іх функцыі. Карані і парасткі называюць вегетатыўнымі органамі (ад лацінскага слова «вегетатывус» — раслінны). Яны патрэбны перш за ўсё для жыўлення і, значыць, падтрымліваюць паўсядзённае жыццё раслін. Зімой, калі многія дрэвы бываюць без лістоў, расліны знаходзяцца ў стане спакою. I толькі вясной, калі адрастуць новыя парасткі — сцёблы з лістамі, расліна пераходзіць да актыўнага спосабу жыцця. Кветкі і плады не могуць паявіцца самі па сабе, па
13
трэбны сцёблы, на якіх яны ўтвараюцца і па якіх да іх паступаюць пажыўныя рэчывы з каранёў і лістоў. Расліна без каранёў гіне.
Акрамя жыўлення, усе вегетатыўныя органы выконваюць функцыю дыхання. Дыхаюць усе жывыя арганізмы: грыбы, расліны, жывёлы, чалавек. Дыханне — такі ж жыццёва важны працэс, як і жыўленне. Без яго расліна жыць не можа.
У вегетатыўных органаў ёсць і іншыя функцыі, але жыўленне і дыханне — самыя галоўныя. У выніку жыўлення і дыхання расце і развіваецца расліна.
Парасткі і пупышкі. Вы, відаць, звярталі ўвагу на тое, што лісты заўсёды знаходзяцца на сцябле. Яны не могуць утварацца на корані або на іншых лістах. У некаторых раслін, напрыклад у трыпутніку, адуванчыка, лісты вельмі збліжаны, размяшчаюцца каля паверхні зямлі, іх часта называюць «прыкаранёвымі». Але калі ўважліва разгледзець будову гэтых раслін, асцярожна разрэзаўшы аснову пучка лістоў удоўж, то можна лёгка ўпэўніцца, што і тут ёсць сцябло, толькі яно вельмі кароценькае. Ад сцябла адыходзяць лісты.
Акрамя лістоў, на сцябле размяшчаюцца пупышкі. Асабліва яны добра прыметныя ў дрэў і кустоў восенню, калі лісты ападаюць. Есць пупышкі і ў травяністых раслін.
Такім чынам, сцябло з лістамі і пупышкамі разам утвараюць адзіны орган, які і называюць парасткам (мал. 5).
Што такое пупышкі? У чым іх функцыя? Аказваецца, вясной з пупышак утвараюцца новыя парасткі. У гэтым можна ўпэўніцца нават зімой, паставіўшы ў ваду галінкі таполі, бэзу або іншых раслін (толькі ставіць галінкі ў ваду трэба ў другой палове зімы). Значыць, пупышка — гэта будучы парастак, ці, інакш, зачатак парастка. За кошт пупышак парасткі могуць расці далей і галінавацца.
Вегетатыўныя органы. Парастак.
А1. Якія органы расліны называюць вегетатыўнымі? 2. Што такое парастак? 3. Што такое пупышка? 4. Пералічыце функцыі парастка, якія вы ўжо ведаеце.
§ 6. Рэпрадуктыўныя органы кветкавых раслін
Кветкі, плады і насенне. Кветкі, плады і насенне выконваюць зусім іншыя функцыі ў параўнанні з каранямі і парасткамі. Гэтыя органы, у
Верхавінкавая пупышка
Пазушная пупышка
Мал. 5. Парастак
14
адрозненне ад вегетатыўных, з’яўляюцца на раслінах толькі ў пэўны перыяд, а пакуль іх няма, расліна можа жыць і без іх. У неспрыяльных умовах расліна можа пражыць усё жыццё ў вегетатыўным стане і не ўтвараць кветак і пладоў.
У адных раслін цвіценне працягваецца ўсяго некалькі гадзін, у другіх — некалькі дзён або тыдняў, у трэціх — некалькі месяцаў. Але кожная асобная кветка існуе звычайна нядоўга. Пры працяглым цвіценні ў раслін утвараецца мноства кветак, і яны зменьваюць адна адну. Пасля цвіцення з кветак утвараюцца плады, унутры якіх выспявае насенне.
Функцыі рэпрадуктыўных органаў. 3 насення вырастаюць новыя расліны, падобныя да мацярынскіх. Пасеяўшы насенне пшаніцы, мы атрымаем новыя расліны пшаніцы, пасеяўшы насенне льну,— новыя расліны льну. Значыць, насенне служыць для ўтварэння патомства, з яго вырастуць новыя расліны. Паколькі насення на адной расліне звычайна бывае шмат, то і новых раслін ад адной мацярынскай можа таксама вырасці шмат. Такім чынам адбываецца насеннае размнажэнне — павелічэнне колькасці раслін пры дапамозе насення.
Кветкі, плады і насенне — органы размнажэння, або, інакш, рэпрадуктыўныя органы (мал. 6). Слова «рэпрадукцыя» — лацінскае, яно азначае «ўзнаўленне».
Плады і насенне звычайна маюць прыстасаванні для распаўсюджван
Мал. 6. Рэпрадуктыўныя органы расліны
ня. Рассяленне раслін — гэта таксама функцыя пладоў і насення.
Такім чынам, вегетатыўныя органы патрэбны расліне для падтрымання яе ўласнага жыцця, для жыўлення, дыхання, росту і развіцця, а рэпрадуктыўныя органы служаць для ўтварэння патомства, г. зн. для прадаўжэння існавання дадзеных раслін. Пазней вы даведаецеся, што ў некаторых раслін і вегетатыўныя органы служаць для размнажэння.