Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
Раздзел XII. Класіфікацыя кветкавых раслін................................... 158
§ 67. Падзел кветкавых раслін на класы і сем’і............................—
§68. Клас Двухдольныя. Шыпшына — прадстаўнік сям’і Ружакветныя . . . . 159
§ 69. Разнастайнасць і агульныя адзнакі раслін сям’і Ружакветныя.......161
§ 70. Пладоваягадныя расліны сям’і Ружакветныя........................163
§71. Клас Двухдольныя. Гарох;—прадстаўнік сям’і Струкавыя.............164
§ 72. Агульныя адзнакі і разнастайнасць раслін сям’і Струкавыя..........166
§ 73. Значэнне раслін сям’і Струкавыя ў гаспадарцы чалавека.............167
§ 74. Клас Двухдольныя. Прадстаўнікі сям’і Паслёнавыя...................170
§ 75. Бульба — расліна сям’і Паслёнавыя.................................171
§ 76. Разнастайнасць і агульныя адзнакі раслін сям’і Паслёнавыя.........172
§ 77. Клас Двухдольныя. Прадстаўнікі сям’і Складанакветныя..............175
§78. Разнастайнасць і агульныя адзнакі раслін сям’і Складанакветныя . . . .176
§ 79. Расліны сям’і Складанакветныя, якія выкарыстоўваюцца чалавекам . . . 177
5
§ 80. Клас Аднадольныя. Прадстаўнікі сям’і Лілейныя.....................180
§ 81. Разнастайнасць, значэнне і агульныя адзнакі раслін сям’і Лілейныя . . . 182
§ 82. Клас Аднадольныя. Пшаніца — найважнейшая расліна сям’і Злакі . . . 184
§ 83. Кукуруза, жыта, рыс і іншыя важныя ў гаспадарчых адносінах расліны сям’і Злакі................................................................187
§ 84. Разнастайнасць і агульныя адзнакі раслін сям’і Злакі..............189
§85. Развіццё расліннага свету на Зямлі................................191
Аб чым мы даведаліся з раздзела XII.........................................193
Раздзел XIII. Бактэрыі. Грыбы. Лішайнікі...................................194
§ 86. Будова і жыццядзейнасць бактэрый....................................—
§ 87. Умовы жыцця і распаўсюджвання бактэрый у прыродзе. Карысная роля бактэрый ............................................................ 196
§ 88. Хваробатворныя бактэрыі...........................................197
§ 89. Агульная характарыстыка грыбоў. Шапачкавыя грыбы..................199
§ 90. Плесневыя грыбы. Дрожджы..........................................202
§ 91. Грыбыпаразіты....................................................205
§ 92. Лішайнікі.........................................................208
Аб чым мы даведаліся з раздзела XIII........................................211
Раздзел XIV. Расліны і навакольнае асяроддзе...............................212
§ 93. Раслінныя згуртаванні і іх разнастайнасць па відавому саставу ..'... —
§ 94. Структура расліннага згуртавання. Змена раслінных згуртаванняў . . . 216
§ 95. Уплыў расліннага згуртавання на навакольнае асяроддзе.............219
Аб чым мы даведаліся з раздзела XIV.........................................222
УВОДЗІНЫ
§ 1. Біялогія — навука аб жывой прыродзе. Батаніка — навука аб раслінах
Што такое біялогія. Вы разгарнулі падручнік біялогіі. А што такое біялогія? Слова гэта складаецца з двух грэчаскіх слоў: «біос» — жыццё і «логас» — вучэнне. Значыць, біялогія — гэта вучэнне аб жыцці, або, інакш кажучы, гэта навука аб жывой прыродзе.
3 курса прыродазнаўства вы ўжо даведаліся, што жывая прырода складаецца з разнастайных раслін і жывёл, якія жывуць у розных умовах.
Якія арганізмы складаюць’жывую прыроду. А ці толькі жывёлы і расліны складаюць жывую прыроду? Сустракаюцца і незялёныя арганізмы, падобныя да раслін. Гэта перш за ўсё грыбы — асобная група арганізмаў. Усе ведаюць ядомыя грыбы: баравікі, падасінавікі, маслякі і многія іншыя. Да грыбоў адносяць і розныя плесні.
Асобная група — бактэрыі — самыя дробныя жывыя істоты, бачныя толькі пад мікраскопам.
Такім чынам, жывая прырода
складаецца з чатырох груп, або царстваў: бактэрыі, грыбы, расліны, жывёлы (мал. 1).
Расліннае покрыва Зямлі. Вывучэнне жывой прыроды мы пачнём з раслін. Уся зямная суша, акрамя Антарктыды, самых паўночных частак Арктыкі і вельмі высокіх горных вяршынь, пакрыта раслінамі. Лугі, лясы, стэпы, тундры, пустыні разам утвараюць расліннае покрыва Зямлі. Яго называюць натуральным раслінным покрывам. Палі, сады, агароды, паркі, скверы, газоны гарадоў — гэта ійтучнае расліннае покрыва.
Мал. I. Прадстаўнікі царстваў: жывёлы, расліны, грыбы, бактэрыі
7
Што такое батаніка. Батаніка — гэта навука аб раслінах і раслінным покрыве. Слова «батаніка» паходзіць ад грэчаскага «батанэ», што азначае трава, расліна. Вучоныябатанікі выясняюць, якія асаблівасці будовы маюць розныя расліны, як адбываюцца іх жыўленне, рост, размнажэнне, развіццё і рассяленне, якія ўмовы ім неабходны. Вывучаючы рэшткі раслін, якіх даўно нястала, вучоныя стараюцца аднавіць гісторыю развіцця расліннага свету на Зямлі з тых даўніх часоў, калі жыццё на ёй толькі паявілася. I безумоўна, вельмі важна ведаць і падрабязна вывучаць тыя ўласцівасці раслін, якія карысныя для чалавека ці, наадварот, шкодныя для яго.
У гэтым падручніку вы знойдзеце звесткі не толькі аб раслінах, але і аб іншых арганізмах — бактэрыях, грыбах і лішайніках.
Біялогія. Царствы жывой прыроды: жывёлы, расліны, грыбы, бактэрыі. Расліннае покрыва (натуральнае і штучнае). Батаніка.
1. Што з’яўляецца прадметам вывучэння біялогіі? Што з’яўляецца прадметам вывучэння батанікі? 2. На якія царствы падзяляюць жывую прыроду? 3. Аб прадстаўніках якіх царстваў будзе расказана ў гэтым падручніку?
§ 2. Значэнне раслін на Зямлі
Значэнне раслін у прыродзе. Ка
лі б не было раслін, то не было б на
Зямлі і разнастайнасці жывых арганізмаў. Без раслін не могуць існаваць ні жывёлы, ні чалавек. У чым жа заключаецца сакрэт такой неабходнасці раслін для жыцця на Зямлі?
Папершае, зялёныя расліны выдзяляюць кісларод, неабходны для дыхання як саміх раслін, так і іншых арганізмаў. Чым менш раслін вакол нас, тым цяжэй дыхаць.
Падругое, расліны здольны ўтвараць з неарганічных рэчываў нежывой прыроды складаныя арганічныя рэчывы, без якіх не могуць жыць жывёлы і чалавек, а таксама грыбы і бактэрыі. Усе гэтыя арганізмы залежаць ад раслін. Траваедныя (расліннаедныя) жывёлы паядаюць расліны, а драпежнікі, што кормяцца траваеднымі, атрымліваюць такім чынам перапрацаваную імі раслінную ежу. Чалавек, як вядома, харчуецца і расліннай, і жывёльнай ежай, але жывёльная ежа не можа быць атрымана без раслін. Калі загінуць зялёныя расліны, загінуць ад голаду жывёлы і людзі.
Расліны дзікарослыя і культурныя і іх значэнне для чалавека. Натуральнае расліннае покрыва існавала на Зямлі задоўга да з’яўлення чалавека. Яно складаецца з раслін, якія называюцца дзікарослымі. Растуць, размнажаюцца і рассяляюцца яны без удзелу чалавека (толькі іншы раз чалавек міжвольна разносіць, напрыклад на сваім адзенні, некаторыя ўчэпістыя плады і насенне). Многія дзікарослыя расліны чалавек выкарыстоўвае як будаўнічы
8
матэрыял, паліва, сыравіну для розных галін прамысловасці і прыгатавання лекавых прэпаратаў, як харчовыя прадукты.
Культурнымі называюць расліны, якія чалавек спецыяльна выводзіць і вырошчвае. Да іх адносяць у першую чаргу харчовыя расліны, напрыклад: збожжавыя — пшаніца, жыта, ячмень, проса, рыс, кукуруза, авёс; зернебабовыя — гарох, боб, соя; агародніна — бульба, капуста, буракі, морква, радыска; пладоваягадныя — яблыня, вішня, парэчкі, вінаград; алейныя — сланечнік, гарчыца. Кармавыя расліны для жывёлы таксама выводзяць спецыяльна, напрыклад кармавыя буракі, турнэпс. Тэхнічныя расліны даюць сыравіну для прамысловасці, напрыклад лён, бавоўна. Дэкаратыўныя расліны вырошчваюцьдля ўпрыгожвання нашага жыцця: астры, півоні, гладыёлусы, ружы і многія іншыя.
За культурнымі раслінамі патрэбен догляд. Часта яны патрабуюць значна больш цяпла і вільгаці, чым мясцовыя дзікарослыя расліны. У кожнай культурнай расліны былі і ёсць дзікія продкі. Першыя культурныя расліны з’явіліся тады, калі першабытны чалавек здагадаўся пасеяць або пасадзіць каля свайго жылля дзікарослыя ядомыя расліны, якія ён раней збіраў у прыродзе.
Многія дзікарослыя расліны яшчэ не вывучаны, і таму не вядомы іх карысныя для чалавека ўласцівасці і якасці. Навуковыя даследаванні, якія праводзяць вучоныя, дазволяць
у будучым увесці ў культуру новыя расліны, якія сёння можна сустрэць толькі ў якасці дзікарослых. Дзікарослыя расліны заўсёды будуць патрэбны як крыніца для вывядзення новых культурных сартоў.
9 Расліны дзікарослыя. Расліны культурныя. Расліны харчовыя, кармавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя.
1. У чым значэнне зялёных раслін на • Зямлі? 2. Чаму летам гараджане імкнуцца выехаць з горада ў сельскую мясцовасць? 3. Якія культурныя і дзікарослыя расліны вам вядомы? 4. Якое значэнне культурных раслін у жыцці чалавека?
§ 3. Вывучэнне і ахова расліннага свету
Чаму расліны трэба ахоўваць. Уяўляючы сабе ролю раслін, мы павінны вельмі беражліва адносіцца да іх і рабіць усё для таго, каб захаваць на Зямлі яе расліннае покрыва.
Але каб захаваць раслінны свет, трэба ведаць, што яму пагражае. Для дзікіх і культурных раслін аднолькава небяспечны стыхійныя бедствы: засухі, паводкі, заўчасныя або вельмі моцныя маразы, нападзенне шкоднікаў. Акрамя таго, чалавек з даўніх часоў высякае лясы, каб вызваліць плошчы пад раллю і каб атрымаць будаўнічы матэрыял, паліва, розныя прадукты перапрацоўкі драўніны (напрыклад, паперу). У апошнія дзесяцігоддзі на расліннае покрыва аказваюць пагубны
9
ўплыў адходы прамысловасці, асабліва хімічнай, цэлюлознапапяровай, горназдабываючай, а таксама цеплаэнергетыка. Для сяўбы збожжа разворваюць стэпы і лугі. У еўрапейскай частцы амаль не засталося ўжо сапраўдных некранутых участкаў стэпаў. У стэпах і на лугах, у тым ліку горных, пасвяць жывёлу, а часамі яе так многа, што жывёлы не толькі з’ядаюць зялёныя часткі раслін, але і вытоптваюць іх амаль поўнасцю. Для атрымання новых плошчаў пад раллю асушваюць балоты, пры гэтым гіне балотная расліннасць, мялеюць рэкі, мяняецца клімат, знікаюць жывёлы — жыхары балот і глыбакаводных вадаёмаў.
Есць і іншая небяспека. У апошні час вельмі многія людзі захапіліся турызмам, ходзяць у паходы, адпачываюцьу лясах. Пры гэтым асобныя ўчасткі моцна вытоптваюць, ломяць і сякуць дрэвы і кусты. Нярэдка ад неасцярожнага абыходжання з агнём узнікаюць лясныя пажары, якія знішчаюць расліннасць.