Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
Своеасабліва рэагуе на забруджванне паветра выхлапнымі газамі традэсканцыя. Заўважана, што пры павелічэнні некаторых шкодных злучэнняў у паветры (гэтыя злучэнні ёсць у выхлапных газах) у яе кветках мяняецца афарбоўка тычынак з сіняй на ружовую.
Зялёныя насаджэнні ахоўваюць навакольнае асяроддзе. Вы пазнаёміліся з раслінамі, якія гінуць ва ўмовах моцнага забруджвання паветра. Але ёсць віды, якія не толькі ўстойлівыя да шкодных рэчываў, але і здольныя паглынаць іх і тым самым ачышчаць паветра. Здольнасць па
глынаць газызабруджвальнікі і ачышчаць ад іх паветра маюць таполі бальзамічныя, снежнаягаднік, карагана (жоўтая акацыя, мал. 133). Гэтыя расліны да таго ж вельмі дэкаратыўныя і выкарыстоўваюцца для ўпрыгожвання садоў, паркаў, вуліц.
Свінец, які пападае ў паветра разам з выхлапнымі газамі, паглынаюць лісты конскага каштану, ліпы, таполі. Пасадзіўшы гэтыя расліны ўздоўж дарог, чалавек у значнай меры абмяжоўвае магчымасць распаўсюджвання на значнай адлегласці небяспечнага для здароўя рэчыва.
1. Чаму лясы называюць лёгкімі планеты? 2. Якія віды дрэў уваходзяць у верхні ярус у цёмнахвойным лесе і якія — у светлахвойным? 3. Як вы растлумачыце, што крона сасны затрымлівае значна менш ападкаў, чым крона елкі (або піхты)? 4. Якія віды дрэў прапускаюць больш святла пад полаг лесу: святлолюбівыя або ценевынослівыя? Чаму? 5. Як уплывае лес на навакольнае асяроддзе? 6. У якіх выпадках знішчэнне лесу можа прывесці да ўтварэння балота? 7. Чаму для азелянення гарадоў і пасёлкаў трэба выкарыстоўваць такія расліны, як конскі каштан, ліпу драбналістую, таполю бальзамічную, снежнаягаднік, карагану?
Аб чым мы даведаліся з раздзела XIV
Віды раслін, якія знаходзяцца ў заканамерным спалучэнні, што гістарычна склалася, і ўзаемадзейнічаюць адзін з адным і асяроддзем пражывання, утвараюць расліннае згуртаванне. Раслінныя згуртаванні ў розных кліматычных і глебавых умовах неаднолькавыя па саставу і багаццю відаў, яруснаму складу, знешняму выгляду.
222
Мал. 133. Расліны. рэкамендуемыя для азелянення вуліц
Усе віды раслін, якія растуць на пэўнай тэрыторыі, утвараюць флору гэтай тэрыторыі, а раслінныя згуртаванні, якія тут сустракаюцца, вызначаюць расліннае покрыва або расліннасць мясцовасці.
Раслінныя згуртаванні непастаянныя, яны змяняюцца; магчыма замена адных раслінных згуртаванняў другімі. Прычынай такіх замен могуць быць стыхійнае бедства, дзейнасць чалавека, пападанне ў згуртаванне не ўласцівых для яго відаў, але здольных прыстасавацца да ўмоў пражывання і адмоўна ўплываць на расліны, якія раней уваходзілі ў гэта згуртаванне, выцесніць іх. Істотна ўплывае на расліннае згуртаванне змена знешніх умоў і разрастанне ў сувязі з гэтым відаў, якія раней займалі падпарадкаванае становішча і істотна не ўплывалі на іншыя віды.
Раслінныя згуртаванні, адчуваючы на сабе ўплыў знешняга асяроддзя, здольны, у сваю чаргу, уздзейнічаць на навакольную прыроду і ахоўваць яе ад неспрыяльных экалагічных фактараў.
223
Звесткі аб карыстанні падручнікам
№ п/п Імя і прозвішча вучня Навучальны год Стан падручніка
у пачатку года у канцы года
1
2
3
4
5
Вучэбнае выданне
Серабракова Таццяна Іванаўна
Елянеўскі Андрэй Георгіевіч
Гулянкова Марыя Андрэеўна
Розенштэйн Аляксандр Міхайлавіч
Шорына Ніна Іванаўна
БІЯЛОГІЯ
Падручнік для 6—7 класаў агульнаадукацыйных школ
Загадчык рэдакцыі Л. 1. Мінько
Рэдактар Н. Г. Ляўчук
Вокладка мастака A. I. Раманцова
Мастацкі рэдактар A. I. Раманцоў
Тэхнічны рэдактар 3. У. Раманкевіч
Карэктары 3. М. Грышэлі, С. А. Яновіч
Здадзена ў набор 27.09.93, Падпісана ў друк 07.11.94. Фармат 70Х90'/,6 Папера афс. № 1. Гарнітура літаратурная Ж™ы Д₽УК ySH' *Р»К' а₽к 16,38+0.36 форз. Умоўн фарбаадбіт. 67.42. Ул.выд. арк. 14,65+0.53 форз Тыраж 22 650 экз. Заказ 526. y г р
Выдавецтва «Народная асвета» Міністэрства культуры 1 друку Рэспублікі Беларусь. Ліцэязія ЛВ № 4 220600 Мінск праспект Машэрава, 11. ' '
Набрана на Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінаце МВПА імя Я. Коласа. 220005 Мінск
Чырвоная, 23. ’ ’
Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, Мінск, Каржанеўскага, 20.
РАСЛІНЫ ХВОЯНАГА ЛЕСУ I БАЛОТА
A